Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
26
Няма сумнення, што ніжнія напластаванні старажытнага паселішча як у Чырвонага моста, так і на Ніжнім замку адпавядаюць часам утварэння Полацка.
Верхні замак (мал. 14, 25). Найбольш магутны культурны слой — да 5,0 м і болей — захаваўся на тэрыторыі Верхняга замка ў Полацку. Падрабязна ён апісаны ў працах Г. Штыхава. Адзначым толькі агульныя характарыстыкі дадзенага помніка.
Самыя старажытныя напластаванні, магутнасць якіх вельмі нязначная (0,2— 0,4 м) датаваны Г. Штыхавым канцом X — пачаткам XI ст. Менавіта ў іх знойдзены фрагменты ляпнога посуду (Штыхов, 1969. С. 54). Асноўная тоўшча культурных напластаванняў Верхняга замка з глыбіні 2,2—2,6 да 4,4—4,5 м ад дзённай паверхні прыпацае на напластаванні XI — пачатку XIV ст. (Штыхов, 1969. С. 53—56). Гэта тыповы гарадскі слой феадальных часоў з вялікай колькасцю арганічных рэшткаў, драўляных канструкцый і г. д.
Вялікія складанасці выклікае вылучэнне напластаванняў познефеадальнай пары — XIV і XV—XVII стст. На час амаль у 300 гадоў прыпадаюць культурныя пласты, магутнасць якіх вагаецца ў межах 1 м ад узроўню сучаснай дзённай паверхні. Гэта найбольш пашкоджаны слой, і спробы вылучыць яго in situ на тэрыторыі Верхняга замка да гэтага часу не мелі поспехаў, хоць матэрыялы гэтай эпохі сустракаюцца даволі часта. Таму разглядаць дадзеныя напластаванні трэба сумарна. Адзіным сродкам высвятлення ўзаемаадносін паміж напластаваннямі застаецца колькасная і якасная характарыстыка матэрыялаў.
Запалоцце (мал. 18, 25). Работы, праведзеныя Г. Штыхавым у Запалоцці ў 1969 і 1980 гг., не выявілі стратыграфічна чыстага слоя. У цэнтральнай частцы пасада і на яго ўсходзе апошні апынуўся перамешаным да мацерыка. Тым не менш знаходкі ганчарнага посуду X ст. дазволілі зрабіць выснову аб засяленні дадзенай тэрыторыі ў адзначаны час (Штыхов, 1979. С. 5). Непашкоджаны культурны слой быў знойдзены ў 1986 г на паўночназаходняй ускраіне Запалоцця пры вывучэнні абарончых умацаванняў (раскопкі аўтара). На ўнутранай пляцоўцы ўмацаванняў вывучаны слой, магутнасць якога вагалася ад 0,8 да 1,5 м. Ён меў аднародны чорны колер з крапінамі пяску і лінзамі шэрай зямлі. Стратыграфічна ён падзяляўся на дзве часткі: XI—XIII стст. і XIV—XVI стст. Слой XIV—XVI стст. вылучаецца дрэнна і месцамі не захаваўся (мал. 24, 28, 29). У раскопе II (1986 г.) ён прадстаўлены ў выглядзе лінзаў зямлі шэрага колеру, размешчаных блізка дзённай паверхні. У асноўнай тоўшчы слоя, да самага мацерыка, у практычна аднолькавых па структуры і афарбоўцы напластаваннях знойдзены матэрыялы выключна часоў Полацкай зямлі (Тарасов, 1986. С. 6—10).
Маючы на ўвазе, што ў верхніх напластаваннях запаўнення абарончага рова прасочваецца менавіта слой шэрага колеру са знаходкамі XIV—XVII стст., трэба меркаваць, што гэтыя познія напластаванні былі ў значнай ступені знішчаны пасляваеннымі перапланіроўкамі раёна канца 40х — пачатку 50х гг. нашага стагоддзя. У перадмацерыковых пластах і ў запаўненні мацерыковых ямаў знойдзены вырабы X—XI стст. Сярод іх і адзін фрагмент венчыка раннекругавога гаршка, які быў сфармаваны пальцамі. Ён аналагічны ляпному посуду са старажытнага паселішча на Ніжнім замку.
27
Такім чынам, думка аб пачатку засялення Запалоцця ў X ст. мае рацыю. Культурны слой Запалоцця дрэнна захоўвае арганіку з прычыны нізкай вільготнасці і малой моцнасці. Вырабы з арганічных матэрыялаў былі знойдзены толькі ў ніжніх напластаваннях запаўнення рова. Знойдзеныя металічныя вырабы моцна каразіраваны.
Удалося прасачыць характар змен пласта ў залежнасці ад аддалення ад цэнтра Запалоцця на поўнач. Тут, у 60 м ад знешняй мяжы запалоцкага рова, характар слоя рэзка мяняецца (мал. 18). Ён мяняе колер ад інтэнсіўначорнага да шэрага. Моцнасць памяншаецца да 0.5 м, як памяншаецца і насычанасць знаходкамі, часцей сустракаецца керамічны матэрыял XVI—XVII стст.
Крыху іншая карціна назіраецца ў распаўсюджанні культурнага слоя ў паўночназаходнім напрамку ад мяжы рова. Паза ўмацаваным паселішчам вылучаны ўчасткі, дзе слой цалкам аналагічны слою на ўмацаваным паселішчы. Тут, у 50—60 м ад паўночназаходняй ускраіны Запалоцця слой складае 0,8—1,0 м з высокай насычанасцю матэрыяламі часоў Полацкай зямлі і амаль поўнай адсутнасцю больш позніх матэрыялаў.
Вялікі пасад. Значную цікавасць уяўляе характарыстыка культурнага слоя Вялікага пасада за межамі Ніжняга замка (мал. 17, 26). У раскопе на пл. Леніна (1987—1988 гг.) зафіксавана магутнасць напластаванняў у сярэднім каля 3,0 м.
Вылучаюцца: слой баласта XIX—XX стст. у 1 — 1,5 м ад дзённай паверхні, які насычаны бітай цэглаю, разваламі цагляных і драўляных падмуркаў; слой XVII—XVIII стст. шэрачорнага колеру з крапінамі гліны і драўлянай парахні, з часткова захаванымі драўлянымі канструкцыямі; слой інтэнсіўнага чорнага колеру з рэшткамі пажараў XIV—XVI стст.; слой карычневага адцення XII—XIII стст., насычаны трэскамі, дрэвам, гноем; перадмацерыковы слой магутнасцю ў 0,2—0,4 м светлашэрага колеру з зеленаватым адценнем канца X — пачатку XI ст. Мацярык — светлы, насычаны вадою суглінак (мал. 32).
Доследы 1986—1987 гг. паказалі, што Вялікі пасад у XII—XIII стст. цягнуўся па правым беразе Дзвіны на ўсход ад замка не меней як на 1 км у міжрэччы Палаты і Дзвіны. Праўда, даследаваўшы гэты раён у 1959 г. Л. Побаль, аглядаючы будаўнічы катлаван па вул. Савецкай «в 400—450 м северовосточнее от зданмя бывшего кадетского корпуса», адзначаў, што кераміка раней за XVI ст. знойдзена не была (Поболь, 1959. С. 19). Такой жа думкі прытрымліваўся і Г. Штыхаў, які лічыў, што на гэтым аддаленні ад Верхняга замка тэрыторыя Вялікага пасада ў XII—XIII стст. заселена не была (Чернявская, 1985. С. 8—9).
Аднак далейшае вывучэнне Вялікага пасада пераканаўча даказала, што ўся цэнтральная частка горада на адлегласці ад Верхняга замка да будынка сучаснай гасцініцы «Дзвіна» з’яўлялася пасадам XII—XIII стст. Культурны слой гэтага часу зафіксаваны пры даследаванні будаўнічых катлаванаў каля пажарнай станцыі, гарадской лазні (Штыхов, 1975. С. 31), будаўнічых траншэй па вул. Леніна і каля гасцініцы «Дзвіна» (Тарасов, 1987. С. 16— 17). Стратыграфія культурных напластаванняў каля пажарнай станйыі пры магутнасці слоя 2,2 м да глыбіні 1,0 м ад дзённай паверхні — баласт і будаўнічае смецце XIX—XX стст., далей, пад насцілам драўлянай вуліцы, — слой
28
шэраватага адцення з трэскамі і гноем, характэрі ,„.„ avi—XVII стст. Пад ім на глыбіні 2,2—2,3 м пад праслойкай драўлянай парахні і рэшткаў драўлянай канструкцыі — слой інтэнсіўнай чорнай афарбоўкі з вуглямі і крапінамі гліны, дзе знойдзены венчыкі керамічнага посуду XII—XIII стст. Мацярык — чырвоная гліна. Як паказалі вышукі, культурны слой у гэтым раёне моцна парушаны і захаваўся ў некранутым выглядзе толькі месцамі.
У выніку значнай парушанасці культурнага слоя на Вялікім пасадзе не заўсёды магчыма прасачыць яго дакладную стратыграфію. Так, на месцы траншэі і цепласеткі ў двары дома № 8 па вул. Камуністычнай, у 30 м на захад ад пажарнай станцыі, слой на глыбіні 2 м быў вельмі вільготны і перамешаны. Матэрыялаў раней за XIV—XV стст. знайсці не ўдалося (Тарасов, 1986. С. 20—21). Аднак гэта не можа быць доказам таго, што больш ранніх напластаванняў тут не было.
У цэлым жа слой XI—XIII стст. на Вялікім пасадзе прасочваецца на ўсім плато міжрэчча Палаты і Дзвіны. Ён складае ніжні стратыграфічны пласт пры агульнай магутнасці да 2,0 м. Чым далей ад умацаванага дзядзінца, тым магутнасць культурных напластаванняў змяншаецца. Дынаміка гэтай з’явы такая: памяншэнне слоя на 0,3 м на кожныя 150— 200 м аддалення ад Верхняга замка.
Асобна варта адзначыць, што паселішчы часоў Полацкай дзяржавы і больш позняга часу мясціліся і на іншых тэрыторыях сучаснага горада. Так, напрыклад, археалагічнымі вышукамі быў знойдзены культурны слой XII—XVII стст. на мысах правага берага Палаты паміж Запалоццем і Першапачатковым гарадзішчам. Шурфоўка па вул. Міронавай паказала, што агульная магутнасць напластаванняў дасягае 1,1 м. Верхнія пласты значна перамешаны, у ніжніх знойдзена кераміка XII—XIII стст. У цэлым слой бедны знаходкамі, мае шэры колер і рыхлую структуру. Мацярык — жоўты пясок (Тарасов, 1986. С. 18).
На правым беразе Палаты, на месцы, дзе рака рэзка паварочвае на поўнач, вышукі праводзіліся ў раёне сучаснай вул. Фрунзе (мал. 20). У 1967 г. на месцы будучага будынка сельгастэхнікума была даследавана тэрыторыя плошчаю 36 кв. м (Штыхов, 1975. С. 28). Зафіксавана магутнасць кудьтурнага слоя 1,1 м, дзе два ніжнія пласты (0,4 м) былі насычаны расколатым абпаленым каменем. Знойдзены посуд XI—XIII стст.
У 1987 г. у 70 м на паўднёвы ўсход ад гэтага раскопу была даследавана будаўнічая траншэя, якая цягнулася ўздоўж вул. Фрунзе на 50 м і была перпендыкулярна вуліцы на 14 м. Быў зафіксаваны слой магутнасцю 1,8—1,9 м. Да глыбіні 1,1 м ад дзённай паверхні слой моцна перамешаны, з рэшткамі бітай цэглы, драўлянай парахні. Гэты слой рэзка адрозніваецца ад наступнага — перадмацерыковага, які мае чорны насычаны колер са шматлікімі крапінамі вугалю. У профілі траншэі была зачышчана мацерыковая ямаагмень з посудам XII ст. (мал. 36). Непадалёк ад дадзенага месца, з паўднёвага боку будынка Полацкага педвучылішча, у 1986 г. праводзіліся доследы будаўнічых траншэяў пад адміністрацыйны будынак Полацкводбуда (зараз дзіцячая бальніца). Тут быў зафіксаваны культурны слой 1 — 1,5 м, моцна пашкоджаны. На некранутых участках пры зачыстках знойдзены посуд XII—XIII стст., ключ цыліндрычнага замка, блізкага наўгародскаму тыпу «Г». Больш раннія матэрыялы адсутнічалі (Тарасов, 1987. С. 18).
29
Найменш даследаванымі на сённяшні дзень з’яўляюцца Востраўскі і Задзвінскі пасады Полацка, раён Бельчыцкага і Спаскага манастыроў. На гэтых тэрыторыях у свой час рабіліся раскопы і шурфоўкі помнікаў архітэктуры, але на асаблівасці стратыграфіі ўвага не звярталася.
На Востраве (мал. 21), у даследаванай усходняй частцы, слой стратыграфічна аднародны, цёмнашэрага колеру, бедны знаходкамі. Мацярык — жоўты пясок. У шурфах трапляліся пахаванні (Поболь, 1959. С. 9, 11). У 1963 г. пры абследаванні Вострава былі знойдзены фрагменты плінфы і посуду XI—XIII стст. (Штыхов, 1975. С. 31).