• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    Такім чынам, прывязка апісаных у 1552 г. вежаў да мясцовасці дазваляе цалкам рэканструяваць і зразумець логіку фартыфікацыйнага будаўніцтва полацкага замка ў сярэдзіне XVI ст. Акрамя таго, ведаючы перыметр верхняй пляцоўкі замка, колькасць наяўных гародняў, можна прыблізна падлічыць даўжыню адной. Мяркуем, што з улікам працягласці вежаў даўжыня адной гародні складала ад 5 да 6 м. Да аналагічных вывадаў прыйшоў у разліках і М. Ткачоў. На яго думку, гародні мелі даўжыню каля 3 сажняў, альбо 5,84 м (Ткачев, 1987. С. 107). Падобны вынік дала і матэматычная праграма, вылічэнні якой праводзіліся на персанальнай ЭВМ: даўжыня гародні складала каля 5,34 м (табл. 3).
    Наступнымі па храналогіі дакументамі, якія адлюстроўваюць стан абарончых ўмацаванняў Верхняга замка, з’яўляюцца малюнкі С. Пахалавіцкага і «Запіскі» Р. Гейдэнштэйна, якія падрабязна апавядаюць пра падзеі ў Полацку ў 1579 г.
    Перш за ўсё вялікую цікавасць выклікае малюнак асады Полацка войскам Баторыя ў 1579 г. Ён выкананы тушшу і расфарбаваны акварэллю (Ткачоў, 1972. С. 19—22). На малюнку Верхні замак абнесены сцяною, мае 14 вежаў, адзін данжсн ў цэнтры, фортку і браму. Малюнак адлюстроўвае жывыя сцэны асады і ўзяцця горада каралеўскім войскам. На першы погляд ён не дае падстаў сумнявацца ў тым, што гэта непасрэдная замалёўка з натуры. Гэтаму адпавядаюць многія дробныя дэталі рэльефу, супадзенне размяшчэння многіх вежаў з іх апісаннем і г. д. Але ёсць некаторыя падставы меркаваць, што ў канчатковым выглядзе дадзены ізаграфічны дакумент з’явіўся пасля некалькіх этапаў работы альбо дапрацоўкі.
    Адлюстраванне на малюнку плана Полацка і яго ўмацаванняў — вынік будаўнічафартыфікацыйнай актыўнасці маскоўскіх ваяводаў пасля ўзяцця горада рускім войскам ў 1563 г. і таму поўнага супадзення з «Рэвізіяй 1552 г.», як і з вопісамі XVII ст., чакаць не варта. Аднак мы маем унікальную магчымасць супаставіць малюнкі з апісаннем Р. Гейдэнштэйна. Абодва дакументы адлюстроўваюць адну падзею і створаны практычна адначасова.
    У апісанні Полацка і яго ўмацаванняў Р. Гейдэнштэйн, на наш погляд, надзвычай дакладны. Ён падрабязна апісвае геаграфію мясцовасці, якая
    44
    адпавядае і сённяшняму стану, згадвае два замкі і горад — Запалоцце. Праўда, яго назва Верхняга замка «сярэдняй крэпасцю» парадзіла блытаніну ў некаторых даследаваннях (Ткачев, 1987. С. 112). Гэту «крэпасць» палічылі новай гарадской структурай у дадатак да ўжо вядомых замкаў. Што не адпавядае сапраўднасці.
    На малюнку С. Пахалавіцкага на паўночназаходнім краі Верхняга замка бачны дзве размешчаныя побач вежы з выступаючым у выглядзе вострага мыса прасла сцяны паміж імі. У той жа час Р. Гейдэнштэйн, апісваючы гэтыя ўмацаванні (менавіта тут ішоў галоўны штурм замка), згадвае толькі адну вежу. 3 апісання відаць, што вежа была спалена. На малюнку дзве вежы на мысе і сцяна паміж імі гараць. Дзве вежы, якія знаходзяцца крыху далей, на малюнку дымам не пазначаны і, відацв, заставаліся цэлымі. Ці не тыя гэта вежы, пра якія аўтар пісаў: «Московцы, покннув угол... соедмннлй этн самые башнн между собой» (Гейденштейн, 1889. С. 68)?
    Колькі ж было вежаў на паўночназаходнім мысе Верхняга замка — дзве ці адна? Цяжка адказаць сёння на гэта пытанне. Але трэба звярнуць уваіу на тое, што вежы на малюнку і іх размяшчэнне ў адносінах да праслаў сцен (высунутасць наперад так, што сцяна дамыкае да вежы з унутранага боку) характэрна для размяшчэння вуглавых вежаў. 3 другога боку, для тапаграфічных асаблівасцей гэтага канца Верхняга замка найбольш адпавядала б знаходжанне менавіта адной вежы. He будзем сцвярджаць, але магчыма, што на малюнку ёсць недакладнасць. Яна магла ўзнікнуць у выніку канчатковага аздаблення малюнка і дапрацоўкі яго акварэллю ці пры перавядзенні чарнавога варыянта на чыставы.
    Цікавая канструкцыя і форма вежаў. У прынцыпе яны абсалютна аналагічныя вежам Ніжняга замка. Вылучаюцца толькі дзве праязныя (варотныя) і данжоны. Усе адлюстраваныя вежы маюць два ўзроўні бою, данжоны — тры. Але цікава, што толькі варотныя вежы паказаны чатырохкутнымі ў плане, данжоны — шасцікутнымі. Астатнія на першы погляд падобныя на круглыя. Гэта акругласць пацвярджаецца ценямі, якія зроблены мастаком для перадачы аб’ёму. Разам з тым ёсць дэталь, якая заслугоўвае ўвагі. Калі малюнак пачаткова рабіўся тушшу, то мастак павінен быў паказаць аб’ём круглых вежаў, накладваючы цені рознай шчыльнасці з аднаго боку пабудоў — супрацьлеглага сонцу (усходняга). Мы ж бачым, што большасць вежаў мае роўныя кароткія ценіштрыхі ад падмуркаў да дахаў з двух бакоў — як усходняга, так і заходняга. Памылка гэта ці недакладнасць мастака? Відайь, не. 3 пісьмовых крыніц вядома, што ўмацаванні Полацка былі драўлянымі. Цаглянаю, магчыма, была толькі адна вежа. Таму і ў 1579 г. умацаванні былі цалкам драўлянымі, «крепкого дуба» (Гейденштейн, 1889. С. 54). Адпаведна і вежы, падобныя на круглыя, таксама былі драўлянымі. Але зрабіць з дрэва круглую драўляную вежу практычна немагчыма. Яна атрымліваецца 6, 8 і г. д. вугольная. Розніцу паміж шматграннай вежай і круглай мастак бачыў добра, намаляваўшы 6гранны данжон, у якога, да слова, таксама «ценявая штрыхоўка». Такім чынам, на першы погляд круглыя вежы павінны бьшь гранёныя. Нам здаецца, што яны былі чатырохкутныя, блізкія на плане да квадратаў. А штрыхоўка паказвае не цені, а бярвенне ў зрубах вежаў.
    45
    Першапачаткова яна магла належаць чарнавому варыянту малюнка і была часткова страчана пазней.
    На жаль, сёння на Верхнім замку не ўдалося знайсці і даследаваць рэшткі хонь бы адной полацкай вежы XVI—XVII стст. Гэта тлумачыцца як значнай перапланіроўкай і шчыльнай забудовай замка, так і значнымі пашкоджаннямі верхняй пляйоўкі. Паводле ўспамінаў I. Дэйніса, у час пабудовы ў пачатку XX ст. корпуса полацкай бальніцы рабочыя трапілі на моцны зруб з дубовых бярвёнаў, якія немагчыма было выцягнуць з зямлі. А менавіта тут, у цэнтры Верхняга замка, была размешчана вежаданжон, якая была вельмі эфектыўнай у час вядзення баявых аперацый (Гейденштейн, 1889. С. 67).
    Некалькі слоў неабходна сказаць аб сценах і валах Верхняга замка другой паловы XVI ст. У апісанні асады і ўзяцця Полацка адзначаецца, што сцены былі вельмі трывалыя і складзены з некалькіх звязаных паміж сабою радоў бярвёнаў моцнага дубу. Пад час аблогі ядры іх прабівалі, але цалкам не разбуралі (Гейденштейн, 1889. С. 58). Цікавая дэталь: «...еслй (ядра. — С. Т.) направлялйсь в нйжнее место к основанйю стены, где моглй бы засесть, то попадалм в холм, на котором стояла крепость й который так выставлялй, что протйвоположное место, где находйЛйсь королевскйе пушкй... было нйже того, й поэтому ядра попадалй в землю» (Гейденштейн, 1889. С. 59).
    На малюнку С. Пахалавіцкага бачны толькі ярус гарматнага бою, які стаіць быццам бы вышэй адносна ўсёй пляцоўкі Верхняга замка. Відаць, гэта ўзвышэнне ўтваралі гародні, якія тут шчыльна стаялі і былі прысыпаны зямлёй. Яны былі знойдзены ў час археалагічных даследаванняў на Верхнім замку ў 1988 г. Акрамя таго, менавіта ў апісанай вышэй прарэзцы паўднёвага схілу Верхняга замка назіралася насыпанае глінянае ўзвышэнне ў выглядзе вала. Яго вышыня складала да 0,5 м, а ў падножжа — да 1,0 м. Сам жа гэты вал быў стратыграфічна звязаны са слоем «В», які, мяркуючы па ўсіх матэрыялах, датуецца XV ст. (мал. 39). Такім чынам, няма сумнення, што раскопкамі былі знойдзены знешняя .частка гародні Верхняга замка і невялікі вал перад ёю, апісаныя Р. Гейдэнштэйнам.
    Далейшыя, найбольш значныя змены ў фартыфікацыйнай структуры Верхняга замка адбыліся ў 1654—1655 гг., а да гэтага — у 1626 г. Сойм прымае рашэнне «Аб прывядзенні Полацкага замка ў адпаведны стан». Умацаванне замка пачынаецца ў 1638 г. (Археографйческйй сборнйк документов.., 1867. С. 308). Паўторна Сойм вяртаецца да пытання аб умацаванні Полацка ў 1647 і 1652 гг. У ліпені 1654 г. пад Полацк прыйшло рускае войска, і горад быў здадзены (Ткачев, 1987. С. 115—116). У 1654 г. ваявода В. Шарамецьеў дасылае цару кнігу з падрабязным апісаннем полацкай фартыфікацыі і яе прамераў. На Верхнім замку згадваюцца 10 вежаў: Красная (раней Каралеўская), Праязная, Гуська, Раства Хрыстова (Раждзественская новая), Бык (раней вежафортка), Новая (УсцьПалаты), Бык (старая Ваяводзіцкая), Машна (новая), Бык (дзе была Брусяная), Баярская (старая) і дзве брамы — праязная і фортка. Указваецца на пабудову чатырох новых вежаў: Красная, Раства Хрыстова (Раждзественская), вежа на вусці Палаты і Машны (Сапунов, 1885. С. 281—284). Падкрэслена, што тымі чатырма вежамі ў «Верхнем городе на
    46
    самых нужных местах, на четыре угла по башне, н темн башнямн учннена городу велмкая крепость» (Сапунов, 1885. С. 284).
    Наяўнасць у апісанні 1654 г. прамераў адлегласці паміж вежамі ў сажнях дазволіла, выкарыстоўваючы ранейшую методыку, вызначыць месца размяшчэння вежаў па перыметры Верхняга замка. Была створана дыяграма (мал. 67). Пры гэтым трэба адзначыць, што адлегласць паміж усімі вежамі Верхняга замка па вопісу 1654 г. роўная 635 сажням. У сярэдзіне XVII ст. рускімі будаўнікамі (а менавіта яны будавалі замак у 1654 г.) выкарыстоўваліся розныя сажні. Як паказалі разлікі (табл. 3), найбольш верагодным у дадзеным выпадку з’яўляецца выкарыстанне афіцыйнага сажня ў 216 см (Романова, 1975. С. 60). Такім чынам, метрычнае выяўленне 635 сажняў у метры набліжаецца ў нашых падліках да перыметра Верхняга замка — 1400 м. Адпаведна падлікам у маштабе 1:3 будавалася і дыяграма: L1Kp—nR2, Ьлыягр—46,8 см. Мяркуем, што пры такім падабенстве памераў невялікую розніцу ў прамерах можна не заўважаць з той папраўкаю, што прамеры 1654 г. не ўлічвалі, відаць, лінейнай велічыні саміх вежаў.
    Пабудаваўшы дыяграму, дзе ўся акружнасць прынята за 100%, a вуглавыя велічыні кожнага сектара роўныя адлегласці паміж вежамі і таксама вызначаныя ў працэнтах, было зроблена сумяшчэнне дыяграмы з планам мясцовасці ў адпаведным маштабе (мал. 67). Атрыманы вынік параўналі з тым, які ўжо быў па «Рэвізіі 1552 г.»
    Адразу кідаецца ў вочы супадзенне вуглавых велічынь паміж Сёмай — Восьмай вежамі 1552 г. і Краснай — Праязной. 1654 г. Пры такім сумяшчэнні абсалютна дакладна супадаюць вуглавыя велічыні Асвейскай вежы 1552 г. і Машны 1654 г. да вышэйзгаданых. Усяго на 4° не супадаюць накірункі і размяшчэнне Сафійскай вежы 1552 г. і БыкФорткі 1654 г., на 5° не супадаюць Багародзіцкая 1552 г. і Бык — былая Баярская (1654 г.). Астатнія 5 вежаў апынуліся на абсалютна новых месцах: УсцьПалаты (новая), Бык (былая Ваяводзіцкая), Бык (былая Брусяная), Бык (былая Гуська), Раства Хрыстова (Раждзественская новая).