• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    He выклікае сумнення знаходжанне брамы з Вялікага пасада да Дзвіны: «...по Двмне реке внмз до ворот 52 саженм, до другнх ворот 137 саженей». He брама, а спуск да Дзвіны ў месцы іх размяшчэння паказаны на плане Полацка 1779 г. На плане 1793 г. гэтыя спускі адпавядаюць вуліцам, якія на плане 1910 г. маюць назвы Прабойная і Надзвінская.
    Размяшчэнне брамаў да Дзвіны ў адзначаных месцах не выпадковае. На планах Полацка гэтыя дзве вуліцы ідуць ад Дзвіны да дзвюх самых буйных
    57
    гарадскіх плошчаў. Вуліца Прабойная пачыналася ад брамы з боку Дзвіны, праходзіла з усходняга боку комплексу Богаяўленскага манастыра (корпус Брацкай школы) і выходзіла на галоўную гарадскую плошчу (зараз пл. Волі). Праходзячы па ўсходнім баку плошчы, яна заканчвалася на поўначы пасада, недзе ў раёне Кабыльчынай вежы.
    Другая вуліца, якая выходзіла з брамы ад Дзвіны, — Надзвінская — праходзіла паралельна вуліцы Прабойнай на гарадскую гандлёвую плошчу (сучасны адрэзак вул. К. Маркса паміж вул. Энгельса і Свярдлова). Паказальна, што адпаведна тлумачэнню плана 1793 г. па гандлёвай плошчы Надзвінская вуліца праходзіла ўздоўж «Городового магмстрата в наёмном доме». 3 усходняга боку была абмежавана гарадавой пасадскаю сцяною і Ільінскаю вежаю.
    Такім чынам, функцыянальная роля і месцазнаходжанне брам ад Дзвіны на пасад вызначаецца дакладна: гэта было месйа «ўзвоза» і выхаду ў адміністрацыйны цэнтр Полацка XVI—XVII стст. на галоўную гандлёвую плошчу. He выключана, што размяшчэнне гэтых брам сведчьшь аб знаходжанні тут у XVI—XVII стст. гарадской прыстані ці некалькіх прыстаняў.
    Абарончыя збудаванні Запалоцкага пасада
    Пісьмовыя звесткі пра абарончыя збудаванні Запалоцця вельмі бедныя. Само месца згадваецца ў 1533, 1552, 1563, 1579 і 1654—1655 гг. Называецца парознаму: і «острогом», і «городом».
    Найбольшую цікавасць уяўляе сведчанне 1533 г. (Справы Полацкага гродзскага суда 1533—1539. С. 192—195). У дакуменце гаворка ідзе аб спрэчцы баяр і мяшчан полацкіх адносна замкавых і іншых прац па ўмацаванні горада і яго астрогаў. Для вырашэння спрэчкі ўсе зацікаўленыя асобы выйшлі на мясцовасць: «Н бояре повелн нас наперед за Велнкнм посадом тым перекопам, над которым за пана Станнслава Глебовнча (ваявода полацкі 1502—1503, 1504—1513 гг. — С. Т.) н за Чернмна острог был, поченшн от Двмны ажь до Полоты, а на другом месте, за Полотою, теж от Полоты ажь до Двнны старым перекопом нас велн, где острог был» (падкрэслена намі. — С. Т.). Пад перакопамі ў дадзеным дакуменце, безумоўна, прыгаданы рэшткі абарончага рова. Цікава, што да таго часу, як быў створаны дакумент, тэрыторыя, абмежаваная равамі, была ўжо даўно закінутая. На месцы, дзе раней «место сндело», зараз «одно огороды н пашнн м гумна на тых месцах мешанскнх суть». Зразумела, што закінутымі былі і самі абарончыя збудаванні — фактычна іх не існавала. Прычым першае збудаванне астрога ў Полацку адносіцца дакументальна да часоў караля Аляксандра Ягелончыка і ваяводы Чарніна. Пасля гэтага «острог» не раз гарэў і яго, як мінімум, тры разы аднаўлялі. Аднак аб капанні равоў няма ні слова. Хутчэй за ўсё карысталіся старым ровам.
    Наступнаю згадкаю Запалоцця можна лічыць «Полацкую Рэвізію 1552 г.» (Лаппо, 1905. С. 23). Тут Запалоцце называецца пасадам, у якім «всмх мешан» 191. Аб умацаваннях няма ні слова, у той час як падрабязна апісваюцца ўмацаванні Верхняга замка і Вялікага пасада.
    58
    У апісанні паходу Івана Грознага на Полайк у 1563 г. (Полное собранме русскнх летопмсей, 1906. С. 345—364) таксама няма ні слова аб умацаваннях Запалоцця. Само месца пасада толькі адзначаецца пры размяшчэнні рускага войска вакол Полацка. Пасля захопу рускім царом горада ён дае наказ баярыну П. Шуйскаму: «...острог за Полотою... заделатн накрепко...» (Сапунов, 1893. С. 427—428).
    Такім чынам, і Запалоцкі пасад закранулі значныя фартыфікацыйныя пераўтварэнні. Відавочна, што ў адпаведнасці з царскім «наказом» Запалоцце было ўмацавана. Менавіта гэтыя ўмацаванні мы бачым на чарцяжы С. Пахалавіцкага 1579 г. (мал. 1). Даволі выразна чытаюцца ўмацаванні: высокія праслы сцен і 8 вежаў, роў, які злучае Палату з Дзвіной і агароджвае Запалоцце з поўначы і паўночназаходняга боку. Па характару малюнка цяжка вызначыць, ці мелі сцены Запалоцця канструктыўныя адрозненні ад сцен Верхняга замка. Але калі мелі, то гэта спрыяла таму, што ў час аблогі 1579 г. насельніцтва было пераселена на Верхні замак, а пасад спалены практычна без супраціўлення (Гейденштейн, 1889. С. 58).
    Наступнае згадванне запалоцкіх умацаванняў адносіцца да 1654—1655 гг. Яно даволі кароткае і паведамляе аб тым, што ў Запалоцці «острог стоячнй» (Сапунов, 1885. С. 299). Больш у літаратуры згадак аб запалоцкіх умацаваннях невядома. На картах і планах горада XVIII—XIX стст. яшчэ добра праглядаюцца рэшткі абарончых равоў, якія злучалі Дзвіну і Палату. Але, мяркуючы па плану 1707 г. (мал. 3), гэтыя равы ўжо не адыгрывалі ніякай ролі, бо існавалі самі па сабе, без усялякай сувязі з бастыённай сістэмай умацавання горада. На планах Полацка пачатку і сярэдзіны XX ст. равы Запалоцця знікаюць зусім.
    У 1986 г. аўтарам была ўпершыню зроблена спроба выявіць і даследаваць абарончыя збудаванні Запалоцця. У час візуальнага агляду ў паўночназаходнім канцы Запалоцця з падлогавага боку былі выяўлены сляды некалі існаваўшага рова. 3 мэтаю высвятлення яго характару была закладзена невялікая траншэя (мал. 18), а потым раскоп II. Агульная плошча раскопу склала 170 кв. м. Канструктыўна ён уключаў у сябе папярэднюю траншэю (мал. 29).
    Магутнасць слоя па плошчы раскопу размяркоўвалася нераўнамерна. Яна склала 0,7—0,8 м у паўднёвай частцы, паступова павялічваючыся ў бок рова да 1,6—1,7 м. Глыбіня рова склала 3,0 м. Характэрнай асаблівасцю слоя на ўнутранай пляцоўцы за ровам з’яўляецца тое, што адразу пасля зняцця дзярновага пакрыцця ў слоі сустракаецца амаль толькі дамангольская кераміка, якая знаходзіцца і ў запаўненні мацерыковых ям.
    Стратыграфія слоя ў запаўненні рова крыху больш складаная. Адразу пад дзірваном ідзе слой чорнай рыхлай зямлі, аналагічны слою на пляцоўйы за ровам. Далей на глыбіні 0,8—1,8 м і на ўсю шырыню рова ішла лінзападобная праслойка зямлі шэрага колеру з пяском. Пад ёю да глыбіні 2,6 м знаходзіўся слой чорнага колеру з украпінамі чырвонай гліны. На ўзроўні гэтай праслойкі і на ўсю яе таўшчыню па схілах рова захаваўся слой практычна чысты, без дамешка чырвонай гліны, месцамі таўшчынёй да 0,4 м. Пад гэтым слоем да самага дна рова запаўненне ўяўляла сабою слой цёмнага колеру, вельмі вільготны, насычаны трэскамі і драўнянымі
    59
    рэшткамі. Паколькі роў на глыбіні 2 м прарэзаў мацярык, вада пастаянна знаходзілася на дне, што павышала абарончыя якасці рова.
    Найбольшую цікавасць у гэтым раскопе ўяўляюць траншэепадобныя рэшткі сцен, дзе добра прасочваецца астача слупковай канструкцыі, яе суадносіны з астатнімі канструкцыямі і абарончым ровам.
    Забудову дадзенай тэрыторыі можна ўявіць наступным чынам: I этап — XI—XII стст. Да яго адносіцца існаванне наземных збудаванняў (хутчэй за ўсё жылых). На другім этапе — XIII — пач. XIV ст. узводзяцца абарончыя збудаванні ў выглядзе двайнога тыну. Да гэтага перыяду адносяцца доўгія мацерыковыя траншэі ад сцен. Трэці этап — XIV—XVI стст. Адбываецца чарговае ўмацаванне сцен. Асабліва добра гэта праглядаецца на профілі. Частакол быў заменены на «острог» па пісьмовых крыніцах. Да гэтага часу адносіцца выяўленая брукаванка, якая праходзіць паралельна сцяне «острога». Таго ж часу і каменнае ядро, знойдзенае на ўзроўні брукаванкі.
    Абарончы роў з’явіўся на другім этапе існавання паселішча, адначасова са сцяной. Глыбіня яго была максімальнай — 3 м. У запоўненасці рова, у вільготным, насычаным шчэпкамі слоі добра захаваліся бярвёны, якія трапілі сюды выпадкова. Адно з іх (даўжыня 2,45 м, дыяметр 0,15 м) завострана на 6 граняў, незавостраны канец прагніў на даўжыню 0,8 м. Другое бервяно (даўжыня 0,9 м, дыяметр 0,22 м) завострана на 8 граняў. Хутчэй за ўсё гэтыя бярвёны са сцен. Напаўгнілымі канцамі яны былі некалі ўкапаныя ў зямлю. Даўжыня частак, якія згнілі, адпавядае глыбіні траншэі, у якой знаходзіўся высокі частакол.
    У час будаўніцтва рова выкапаны пясок насыпаўся з падлогавага боку ўмацавання. Стратыграфічна ён добра выдзяляўся і па колеру і па якасці (больш рыхлы), пад ім знойдзены засыпаны гумус.
    Трэцяму этапу будаўніцтва абарончых збудаванняў адпавядае абмазка схілаў рова глінаю. Роў не паглыбляўся, відаць, таму, што перастаў адыгрываць значную ролю ў фартыфікацыі Запалоцця. Што, між іншым, адносіцца і да ўзвядзення самога «острога». Гэтаму перыяду стратыграфічна адпавядае культурны слой шэрага колеру з прымешкам пяску. На пляцоўцы пасялення гэты слой, відаць, быў больш магутным. Але хутчэй за ўсё ў выніку нівеліроўкі ён быў знесены. Частка гэтага слоя трапіла ў роў.
    Такім чынам, Запалоцце адыгрывала даволі важную ролю ў жыцці горада, але не было звязана з планіроўкай і ўсёй сістэмай гарадской фартыфікацыі, якая склалася гістарычна. Адсюль як бы адарванасць Запалоцця ад гарадской абарончай сістэмы, слабы ўзровень іх узаемадзейнасці. Як вынік — значныя выдаткі на падтрымку Запалоцкай фартыфікацыі да боегатоўнасці і абароны пры ваенных падзеях. Апошняе з’явілася прычынай таго, што ў сярэдзіне XVII ст. замест сцен і вежаў тут быў «острог стоячнй», а ў канцы стагоддзя яно перастала наогул адыгрываць якуюнебудзь значную абарокчую функйыю.
    3.	Забудова і планаванне горада
    Пытанні забудовы і планавання горада, іх храналагічная класіфікацыя з’яўляюцца важнымі характарызуючымі прыкметамі дынамікі тапагра
    60
    фічнай структуры. Яны залежаць ад многіх фактараў, галоўнымі сярод якіх на першым этапе з’яўляюцца геаграфічныя ўмовы ўзнікнення гарадскіх паседішчаў. На больш позніх этапах пры ўмове складання першапачатковай структуры значную ролю пачынае адыгрываць сацыяльнаэканамічны фактар. Ён вызначае ступень сацыяльнай значнасці той ці іншай часткі горада ў яго агульнай планіроўцы, пераразмеркаванні, пераразмяшчэнні інстытутаў сацыяльнай і дзяржаўнай улады, пераход вышэйназваных якасцей на новыя гарадскія раёны.
    Грунтуючыся на выкладзеных вышэй картаграфічных, археалагічных і пісьмовых крыніцах, мы разгледзім планіроўку і забудову Полацка адпаведна храналогіі, якая змешчана ў раздзеле II гэтай працы, г. зн. планіроўку і забудову Полацка IX—XI стст., XII—XIII стст. і XV—XVII стст.