• Газеты, часопісы і г.д.
  • Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія Сяргей Тарасаў

    Полацк IX—XVII стст.

    Гісторыя і тапаграфія
    Сяргей Тарасаў

    Памер: 183с.
    Мінск 1998
    89.78 МБ
    67
    y III—IV гарызонтах раскопу II былі даследаваныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, насцілы і дваровыя частаколы (Шты.хов, 1975. С. 38). Яны мала чым адрозніваліся ад пабудоў больш ранняга часу, у тым ліку і па шчыльнасці размяшчэння. Гэта дазваляе гаварыць аб высокай ступені пераемнасці ў характары жылой і гаспадарчай забудовы. На жаль, у дадзеным гарызонце не было выяўлена рэшткаў гарадскіх вуліц. На месцы, дзе ў раскопе III у XIII ст. праходзіла вуліца, у XIV ст. былі размешчаны сядзібы.
    У 1980 г. у час работы Полацкай археалагічнай экспедыцыі ЛДУ пад кіраўніцтвам В. Булкіна ў раскопе непадалёк ад Сафійскага сабора таксама былі даследаваны часткова захаваныя рэшткі грамадзянскай забудовы XIV—XV стст. Да яе адносіцца зруб (3,2x3,2 м) у заходняй частцы раскопу і прыбудова да яго. У паўднёвай частцы зруба знаходзілася глінабітная печ. Пад дашчатым насцілам падлогі была знойдзена пасудзіна з зернем і квадрыфольная кафля XIV—XV стст. Пад падлогаю зруба практычна адразу пачынаўся мацярык. Па меркаванню кіраўніка работ, гэта пабудова адносіцца да сядзібы полацкага епіскапа, чый двор знаходзіўся на Верхнім замку непадалёк ад Сафійскага сабора.
    У XIV—XV стст. працягваў функцыяніраваць на Верхнім замку княжацкі церам, першапачатковае будаўніцтва якога адносіцца да XII ст. (Раппопорт, 1992. С. 92). У XIV—XV стст. да яго было прыбудавана драўлянае памяшканне (5,3x5,4 м), якое выконвала грамадскія функцыі і з’яўлялася састаўной часткаю палаца полацкага намесніка. Як слушна заўважыў П. Рапапорт, непадалёк ад палаца ў XVI ст. размяшчалася царква «дворная» святога Мікалая (Рапапорт, 1981. С. 98; Полное собранне русскмх летопнсей, 1906. С. 174). Цікава адзначыць і тое, што гэта царква «наданье князя Андрея Олкгнрда». Як вядома, Андрэй Альгердавіч у якасці полацкага князя згадваецца ў крыніцах 1377 і 1386 гг. Значыць, царква св. Мікалая была пабудавана пасля таго, як пашырыліся памеры самога княжацкага церама, бо дэндрахраналагічнае датаванне высечкі плах асновы зрубавай канртрукцыі — 1304 г. (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 99).
    Цікавым і заслугоўваючым увагі для тапаграфіі Полацка XVI ст. з’яўляецца ўжо прыгаданы раней план асаДы горада войскам С. Баторыя 1579 г. На плане прасочваецца тапаграфічная забудова толькі Верхняга і Ніжняга замкаў. Прычым назіраюцца значныя адрозненні.
    На пляцоўцы Верхняга замка адразу кідаепца ў вочы нераўнамернасць самой забудовы. Гэта перш за ўсё адносіцца да йэнтральнай часткі замка і яго ўсходняга і заходняга бакоў. У цэнтры замка, непадалёк ад Сафійскага сабора, мы назіраем даволі значную плошчу, вольную ад якіхнебудзь забудоў. 3 чатырох бакоў у непасрэднай блізкасці ад плошчы перад саборам размешчаны чатыры йарквы, якія ад іншых пабудоў адрозніваюцца наяўнасцю крыжоў над дахамі. Прычым адна царква, на поўнач ад сабора, з улікам схематычнасці плана яўна можа быць прататыпам храма МіхаілаАрхангела ў Смаленску. Другая — у Машне, відаць, адзін з сабораў Машоначнага манастыра. Трэцяя — з усходу ад сабора — размяшчаецца на месцы мяркуемага двара полацкага епіскапа і хутчэй за ўсё адносіцца да яго. Чацвёртая царква — на захад ад сабора — практычна насупраць уваходу ў Сафію.
    68
    Такім чынам, перад намі даволі прадуманы і лагічна завершаны ансамбль цэнтральнай плошчы Верхняга замка ў другой палове XVI ст. Тое, што нават на схематычным малюнку храмы размешчаны на аднолькавай адлегласці адзін ад аднаго і практычна на аднолькавай адлегласці ад Сафійскага сабора, з'яўляецца доказам сапраўднасці дадзенага малюнка. Ёсць падставы меркаваць, што сцяна, складзеная з плінфы, якая была ўскрыта шурфам А. Ляўданскага ў паўднёваўсходнім баку ад Сафійскага сабора, належала аднаму з храмаў. А менавіта таму, які размешчаны на плане на ўсход ад сабора, непадалёк ад двара епіскапа. Апрача таго, характарызуючы цэнтральную плошчу Верхняга замка (назавём яе ўмоўна Сафійскай), варта звярнуць увагу на некаторыя тэарэтычныя аспекты горадабудаўніцтва і размяшчэння падобных ансамбляў. Такія плошчы, горадабудаўнічыя кампазіпыі прысутнічаюць практычна ва ўсіх гарадах свету. Згодна з найноўшымі навуковымі распрацоўкамі, існуе даволі рэальная сувязь паміж паняццем кампазіцыі і яе памераў праз успрыняцце чалавека. Згодна яму, чалавек, як бы ён ні паварочваўся, праходзіў, адыходзіў, набліжаўся, заўсёды павінен успрымаць і ўспрымае толькі адзін цэласны комплекс, на якім і засяроджвае сваю ўвагу. Класічным прыкладам такой архітэктуры з’яўляецца Афінскі Акропаль. М. Бархін называе такія архітэктурныя пабудовы — сістэмамі першай ступені.
    Псіхафізічныя магчымасці чалавска і горадабудаўнічая практыка паказваюць, што ахапляльнасць — успрыманне «адным позіркам» — мае даволі рэальныя, эмпірычныя ўсталяваныя межы. Яны • адпавядаюць: лінейныя (працягласць) да 300—400, максімум 500 м і тэрытарыяльныя (плоскасныя) да 5, максімум 8 га (Бархнн, 1986. С. 166—169).
    Калі з гэтага боку паглядзець на полацкі Верхні замак, плошча якога складае амаль 10 га (9,44 га), то будзе зразумела, што цэласнай кампазіцыйнаархітэктурнай сістэмай ён не мог быць. Да сісіэмы другой ступені ён таксама не належаў, бо апошнія з’яўляліся поліструктурамі, якія складаліся з сістэм першай ступені (Бархмн, 1986. С. 170—172). Гаварыць аб наяўнасці на Верхнім замку Поланка якіхнебудзь яшчэ плошчаў ці падобных кампазіцый не даводзіцца. Гэта супярэчыла б археалагічным і іншым даследаванням.
    Такім чынам, Сафійскую плошчу разам з дваром епіскапа, намесніка, княжацкім церамам, храмамі і іншымі пабудовамі, якія належалі, безумоўна, полацкай знаці, трэба лічыць замкнутай і завершанай у горадабудаўнічым плане структурай «першай ступені» па М. Бархіну. Згодна з палеаграфічнай структурай Верхняга замка, дадзеная кампазіцыя магла займаць толькі цэнтральную і, магчыма, у нейкай ступені частку ўмацаванага гарадскога цэнтра. Плошча дадзенай тэрыторыі якраз і складае каля 5 га. Забудова ўсходняй часткі Верхняга замка прасочваецца на плане дрэнна. Гэта тлумачыцца тым, што дадзеная тэрыторыя перакрыта выяваю васьміграннай вежыданжона. Мяркуючы па размяшчэнню, апошняя знаходзілася на палавіне адлегласці паміж Сафійскім саборам і ўсходнім валам, праз які праходзіла дарога на Ніжні замак. На сённяшні дзень тут размешчаны корпус Полацкай гарадской бальніцы.
    Больш шчыльна выглядае на малюнку С. Пахалавіцкага забудова Ніжняга замка. Практычна яго цэнтральную частку займае вежаданжон,
    69
    аналагічная вежы на Верхнім замку. Будынакцарква, адзначаны крыжам, толькі адзін у непасрэднай блізкасці ад праязной форткі. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў планаванні грамадзянскай забудовы Ніжняга замка назіраецца больш горадабудаўнічага «парадку», г. зн. квартальная забудова на малюнку вылучаецца выразна, у адзін рад, бясспрэчна, пабудовы выходзілі сваімі фасадамі на вуліцу. Нельга не заўважыць і тое, што будынкі размешчаны як бы ад вежыданжона да мяжы замка. Гэта гаворыць пра тое, што ў тапаграфіі Ніжняга замка мы маем строгую радыяльную структуру з цэнтрам у выглядзе данжона. Бясспрэчна, што дадзеная схема была закладзена ад самага пачатку пры будаўніцтве Ніжняга замка рускімі ваеннымі будаўнікамі Івана Грознага пры рассяленні ў ім стральцоў.
    Апрача фартыфікацыйных збудаванняў і культавых будынкаў на полацкіх замках былі размешчаны двары знаці. Так, на Верхнім замку ў першай палове — сярэдзіне XVI ст. прыгадваюцца двары Мікалая Станіслававіча Глебовіча і Глеба Фёдаравіча Епімаховіча (Справы Полацкага гродзскага суда 1533—1539 гг., 1928. С. 280—284), дворышча ў Машне і проста ў замку (Там жа. С. 255—256), двор Гаспадарскі (Полное собранйе русскйх летопйсей, 1906. С. 169), двор Уладыкі (Полацкая Рэвізія 1552 г. С. 165), двор Войны Пятровіча Епімаха (Там жа. С. 114), двор Богдана Іванавіча Корсака (Там жа. С. 99—100), двор Фёдара Іванавіча ЗяноўевічаКорсака (Там жа. С. 49—95), двор Намесніка і царква Св. Міхаіла (Там жа. С. 63—67), двор Ваяводы (Там жа. С. 14—15). Самым першым у пісьмовых крыніцах прыгадваецца двор полацкага enicKarfa пад 1309 г. (табл. 8) (Археографнческйй сборннк документов... 1867. С. 221—223).
    Цэлы шэраг двароў згадваецца на Вялікім і Запалоцкім пасадах.
    Дваровасядзібная забудова полацкіх пасадаў была для горада градыцыйнай. Гэтая традыцыя захоўвалася ў горадзе на працягу многіх стагоддзяў і дажыла практычна да пачатку нашага. Прычым існавала дакладная сацыяльная дыферэнцыяцыя паміж тымі, хто меў дворышча на замку і на пасадах. Практычна ўсе прадстаўнікі полацкай знаці пражывалі на Верхнім замку. Калі гэта справядліва для XV—XVI стст., то гэтак жа справядліва і для XI—XIV стст. 3 той толькі розніцай, што ў той перыяд побач з прадстаўнікамі знаці маглі жыць і залежныя ад іх рамеснікі. Пазней, відаць, большая частка гэтых рамеснікаў перасялілася на пасады.
    Спроба парушыйь сацыяльную раўнавагу, якая ўжо склалася ў тапаграфічнай структуры горада, была зроблена толькі аднойчы валявым рашэннем Івана Грознага. Пасля захопу горада ў 1563 г. рускі цар загадаў: «А которые князй й детй боярскме в городе й в остроге не вместятся, й боярам й воеводам, князям й детям боярскйм велелй йм дворы себе стэвйтй промеж городу й валу.., а на боярском посаде (Вялікім. — С. Т.), на горелом месте й на Острове на Двйне дворов посадскйм людям ставнтй не велел» (Сапунов, 1885. С. 61). Але такое становішча захоўвалася ў Полацку нядоўга, і пасля адваёвы горада войскам Баторыя ўсё вярнулася на свае месцы. Вялікі і іншыя пасады зноў пачалі засяляцца палачанамі. Пры наступным пераходзе Полацка пад маскоўскую карону значных змен у тапаграфіі горада не адбывалася. Цар Аляксей Міхайлавіч у жалаванай грамаце спецыяльна адзначаў, што дварам, лаўкам і агародам, якія
    70
    засталіся ад жыхароўуцекачоў, «Нйкакой порухм не делать» (Русскобелорусскне связй, 1963. С. 302).
    Трэба звярнуць увагу на тое, што згадванне агародаў гараджан у сярэдзіне XVII ст. не выпадкова. I ў папярэднія стагоддзі мяшчанскія сады і агароды былі раскінуты ці непасрэдна на тэрыторыі «дворов», ці паблізу ад іх. Так, у духоўнай грамаце полацкага мешчаніна Івана Мікалаевіча Дзяменцьева (XIV ст.) гаворыцца: «Даль есьмй Святой Тройце трм места ролейныя на велйком полй, да поженька, да луг на Полоте, да огород оу старом городе...» (Хорошкевйч, 1977. С. 85). Сады прыгадваюцца Р. Гейдэнштэйнам пры апісанні аблогі Полацка ў 1579 г. Ён піша, што салдаты караля дзеля таго, каб наталіць голад, «обйралй травы в прнлежавшнх Стрелецкой крепостй садах» (Гейденштейн, 1889. С. 70). Акрамя гэтага, у дакументах Полацкага суда 1553 г. прыгадваюцца «нйвы за Полотою» (Справы Полацкага гродзскага суда...; Беларускі архіў, 1928. Т. 2. С. 220).