Полацк IX—XVII стст.
Гісторыя і тапаграфія
Сяргей Тарасаў
Памер: 183с.
Мінск 1998
Раздзел IV
ДЭМАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ПОЛАЦКА IXXVII стст.
Значную цікавасць уяўляюць пытанні дэмаграфічнай структуры Полацка на розных этапах яго існавання. Для старажытнейшага горада XI— XIII стст. такая спроба была зроблена Г. Штыхавым. На падставе параўнаўчага аналізу, з выкарыстаннем методыкі польскіх археолагаў, для горада на мяжы IX—X стст. колькасць насельніцтва была вызначана «не более I тыс. человек» (Штыхов, 1975. С. 26—27).
Зыходзячы з таго ж метаду падліку насельніцтва ў залежнасці ад плошчы пасялення, але грунтуючыся на новых дадзеных, трэба лічыць, што ў Полацку IX—X стст. пражывала каля 6 тыс. чалавек. Дадзены метад ўлічваў, што склад сярэдневяковай сям’і 5 чалавек. Па другім метадзе колькасць членаў сям’і павінна лічыцца 6 чалавек (Толочко, 1989. С. 195). Апрача таго, П. Талочка прапанаваў новы метад падліку жыхароў горада зыходзячы з тэрыторыі горада, колькасці сядзіб, якія прыходзіліся на дадзеную тэрыторыю, і адной сям’і, якая пражывала на гэтай сядзібе з 6 чалавек. Для падліку насельніцтва Полацка па гэтай схеме неабходна мець у якасці зыходнага матэрыялу агульную тэрыторыю горада на тым ці іншым этапе і адпаведна памеры адной жылой сядзібы.
На падставе шматгадовых раскопак і назіранняў за характарам культурнага слоя ў гістарычнай зоне Полацка першае пытанне можа быць вырашана ў рамках прапанаванай намі храналогіі развіцця гісторыкатапаграфічнай структуры горада. У IX — пач. XI ст. агульная гарадская тэрыторыя складала 40 га. Пры гэтым мы ўлічваем, што далёка не цалкам былі заселены Запалоцце, Верхні замак і Вялікі пасад. Аднак у гэтым храналагічным адрэзку неабходна бачыць этап фарміравання першапачатковай гарадской тэрыторыі IX—X стст., калі плошча Полацка складала каля 8 га.
3 сярэдзіны XI па XIII ст. горад дасягнуў сваіх максімальных памераў ддя раннефеадальнага перыяду. Да XIII ст. яго плошча складала каля 120 га. У XIV — сярэдзіне XVI ст. асноўная плошча горада фактычна не змянілася. Але за кошт задзвінскіх пасадаў дасягнула памераў каля 160 га. I на заключным этапе нашай храналогіі ў другой палове XVI—XVII ст. Полацк займаў плошчу каля 200 га.
Больш складана падлічыць памеры сярэднестатыстычнай сядзібы горада на розных этапах яго фарміравання. Для IX—X стст. гэта могуць быць матэрыялы раскопак аўтара на тэрыторыі старажытнага селішча (Ніжні замак). Адразу агаворымся, што ні адзін комплекс, які можна было б
88
назваць сядзібай горада таго часу, цалкам у раскоп не трапіў. Аднак раскопы 1986 г. і 1989 г. знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці і таму іх можна разглядаць разам. У 1986 г. на плошчы 60 кв. м быў ускрыты фрагмент аднаго жылога комплексу IX—X стст., які выразна агароджаны з поўначы і поўдня плотамплятнём (мал. 30). Жытло ўяўляла сабою наземную канструкцыю на слупах з невялікімі гаспадарчымі ямамі і печкайкаменкай. Памеры ўскрытай часткі жылога комплексу 36 кв. м. Калі лічыць па шырыні дадзенага комплексу (адлегласць паміж плятнямі), то даўжыня наўрад ці перавысіць гэтыя памеры ў два разы. Такім чынам, магчымыя памеры жылога комплексу ў раскопе 1986 г. каля 70 кв. м, ці 0,007 га.
У раскопе 1989 г. на плошчы 400 кв. м было выяўлена 17 мацерыковых ямаў, якія, на нашу думку, належаць не меней чым 4 жылым комплексам (мал. 41). 3 пэўным меркаваннем можна лічыць. што памеры аднаго комплексу не перавышалі 100 кв. м, што можна параўнаць з раскопам 1986 г. Такім чынам, памеры сярэдняга жылога комплексу ў Полацку IX—X стст. можна лічыць роўнымі прыблізна 90 кв. м.
Шчыльнасйь жылой забудовы горада на гэтым этапе эмпірычна падлічыць практычна немагчыма. Таму скарыстаем назіранні П. Талочкі для Кіева, дзе яна складае 60—70%. 3 папраўкаю на XI—XII стст. для Полацка. на наш погляд. больш справядліва прыняць ныфру 70% (з улікам шчыльнасці засялення гарадзішча). Такім чынам, на тэрыторыі горада дадзенага перыяду (каля 8 га) было размешчана каля 622 сядзіб, дзе магло пражываць амаль 4 тыс. чалавек (3 тыс. 732).
Па перыяду XII—XIII стст. мы маем канкрэтны гістарычны матэрыял, які сведчыць пра характар жылой забудовы розных частак горада. Перш за ўсё гэта вынікі раскопак на Верхнім замку і на Вялікім пасадзе горада. I хоць ніводнай сядзібы цалкам не было даследавана, тым не менш па матэрыялах раскопу II (1959—1960 гг.) і раскопу III (1961 — 1962 гг.) можна скласці ўяўленне аб прыблізных памерах жылой сядзібы на полацкім Верхнім замку ці ў непасрэднай блізкасці ад яго. Улічваючы ўстойлівасць планіроўкі дадзенай тэрыторыі, можна ўявіць сабе прыкладныя памеры адной сядзібы. Калі ўзяць. напрыклад, план VI гарызонту раскопу II. то тут ёсць некалькі выразных межаў аднаго і таго ж падворкасядзібы (Штыхов, 1975. С. 38—41). Да гэтага двара належаць пабудовы 6С, 6/, 6Е, 6Г, 6Д. Двор быў абнесены штыкетнікам, які добра праглядаўся з боку вуліны (з поўначы), з боку заходняга комплексу пабудоў (6К, 6Л, 6М) і ўсходняга комплексу (узаемазвязаныя паміж сабою пабудовы 6А, 6Б, 6В). He зусім выразнай з’яўляецца паўднёвая мяжа дадзенай сядзібы. Але, прымаючы да ўвагі тое, што паміж указанымі комплексамі і пабудовай 6Ж захаваліся слупы былога штыкетніка, і тое, што сама гэта пабудова была жылой, трэба аднесці яе да комплексу другога двара. Такім чынам, практычна ўвесь сядзібны комплекс, за выключэннем нязначных участкаў паўночнаўсходняга і паўднёвазаходняга вугла, увайшоў у раскопы II і III. Пры рэканструкцыі агульная плошча сядзібы складае 228 кв. м, ці акруглена — 0,03 га.
Памеры дадзенай сядзібы адпавядаюйь памерам сярэднестатыстычнай сядзібы Кіева XII—XIII стст. (Толочко, 1989. С. 200). Відаць, такое супа
89
дзенне не выпадкова. У Полацку, як у Кіеве ці Ноўгарадзе, існавалі даволі істотныя адрозненні паміж сядзібнымі комплексамі, якія належалі розным па сацыяльным становішчы людзям. Сведчанне таму — сядзіба заможнага майстраювеліра XII ст. на Вялікім пасадзе Полацка, раскапаная ў 1987— 1988 гг. Таму, відаць, будзе правамерным прызнаць, што і для Полацка XII—XIII стст. плошча сярэднестатыстычнай сядзібы складала 0,03 га. Калі прыняць каэфіцыент шчыльнасці жылой забудовы за 60% (Толочко, 1989. С. 200), мы атрымаем агульную колькаснь сядзіб у горадзе — 2400. Пры ўмове, што на адной сядзібе пражывала ў сярэднім 6 чалавек, агульная колькасць жыхароў Полацка ў XII—ХШ стст. будзе 14400.
Разлік колькасці жыхароў Полацка для сярэдзіны XVI ст. некалькі аблягчаецца наяўнасцю пералічэння двароў у «Полацкай Рэвізіі 1552 г.». На яе падставе польскі гісторык С. Александровіч, а ўслед за ім Г. Штыхаў лічаць, што ў горадзе жыло каля 11500 чалавек (Aleksandrowicz, 1971. С. 12; Штыхов, 1975. С. 33).
Другога пункту гледжання прытрымліваецца 3. Капыскі. Ён, адзначаючы даволі істотныя хістанні ў колькасным складзе насельніцтва Полацка XVI ст., тым не менш зазначае, што колькасць насельніцтва Полацка ў сярэдзіне стагоддзя магла дасягаць 50 тыс. чалавек (Копысскмй, 1987. С. 43—46). Аднак гэтыя разлікі мы не можам поўнасцю прыняць. Адштурхоўваючыся ад летапіснага паведамлення 1563 г. аб тым, што ў Астрозе (па 3. Капыскаму, «Островской посад». — С. Т.) згарэла 3000 двароў, аўтар ураўноўвае колькасць двароў гэтага пасада з астатнімі «пятью посадамм». Такім чынам, колькасць толькі пасадскага насельніцтва, па 3. Капыскаму, складае 30 тыс. чалавек. Да іх дадаюцца яшчэ 20 тыс. чалавек, якія, па словах аўтара, былі размешчаны на полацкіх замках.
У сваіх падліках 3. Капыскі дапусціў адну вельмі значную першапачатковую памылку, якая ўзнікла ў выніку недакладнага ўяўлення полацкай тапаграфіі і тапанімікі XVI ст. Таму летапісны «Острог» называецца то «Островскнм», то «Острогскмм» пасадам і проціпастаўляецца Вялікаму пасаду, у якім «было еше больше дворов». На самай справе, як было намі паказана вышэй, Астрог — гэта і ёсць Вялікі пасад. Ён і сапраўды быў самым вялікім пасадам горада на працягу XII—XVIII стст. Гэта памылка паўтараецца і ў другой працы 3. Капыскага 1989 г. (Капыскі, 1989. С. 33). Зыходзячы з таго, што ў 1563 г. у Астрозе знаходзілася 3000 двароў, і ведаючы плошчу гэтага пасада ў XVI ст. — 38 га, можна падлічыць колькасць двароў на 1 га і экстрапаліраваць атрыманы вынік на ўсю плошчу горада XVI ст. Па зробленых разліках, на 1 га Астрога прыходзілася 79 двароў. Плошча горада ў сярэдзіне XVI ст. была роўнай плошчы горада XIII ст. з далучэннем задзвінскіх пасадаў, г. зн. каля 160 га. Такім чынам, на гэту тэрыторыю магло прыходзіцца 12 тыс. 640 двароў, ці 63 тыс. 200 чалавек. 3 улікам таго, што пад жылую забудову адводзілася 60% агульнай плошчы горада, колькасць насельніцтва складала 37 тыс. 920 чалавек. 3 разліку 5 чалавек на двор.
Але і гэту лічбу нельга лічыць канчатковай. Справа ў тым, што нельга ўраўноўваць шчыльнасць насельніцтва Астрога з іншымі гарадскімі тэрытэрыямі (асабліва з задзвінскімі пасадамі), дзе яна была як міні.мум у два разы меншай. Справядліва гэта і ў адносінах да Верхняга замка, дзе ў
90
асноўным былі размешчаны сядзібы феадалаў, і да Запалоцця. Пацвярджэннем таму можа быць наяўнасць культурнага археалагічнага слоя XV— XVI стст. толькі на тэрыторыі Вялікага пасада. Нідзе больш стратыграфічна ён не зафіксаваны. Значыць, атрыманую папярэдне лічбу 37,9 тыс. чалавек трэба зменшыць. Тады можна лічыць, што насельніцтва Полацка ў сярэдзіне XVI ст. наўрад ці перавышала 30 тыс. чалавек.
Але і гэты разлік, відаць, нельга лічыць канчатковым. Мяркуем яшчэ адзін варыянт: у Астрозе, згодна крыніцам 1563 г. і разлікам даследчыкаў, пражывала як мінімум 15 тыс. чалавек. Плошча горада без Астрога складала 122 га. А калі вылічыць плошчы, занятыя пад абарончыя збудаванні Верхняга замка (Штыхов, 1975. С. 33), — 116 га. Пад жылую забудову (зыходзячы са шчыльнасці 60%) — 69,6 га. Калі дапусціць, што сярэднія памеры сядзібы ў Астрозе 0,08 га (Там жа), то на гэту тэрыторыю горада прыпадае 870 сядзіб ці 4350 чалавек (з разліку 5 чалавек на сядзібу). Такім чынам, агульная колькасць насельніцтва магла складаць 19 тыс. 350 чалавек. Калі ж дапусціць, што на адной сядзібе жыло не 5, a 6 чалавек, то агульная колькасць насельніцтва Полацка сярэдзіны XVI ст. складзе 44 тыс. 100 чалавек.
Абодва прапанаваныя разлікі вельмі адносныя. Сярэднеарыфметычная лічба апошняга (паміж 5 і 6 чалавекамі на сядзібе) дае лічбу 31725 чалавек. Менавіта да гэтага падліку мы адносімся як да найбольш аб’ектыўнага адлюстравання дэмаграфічнай структуры Полайка ў сярэдзіне XVI ст., нягледзячы на ўсе яго недахопы.