Помнік атручаным людзям
Сяргей Календа
Выдавец: Галіяфы
Памер: 188с.
Мінск 2009
J
Сяргей Календа
Другі фронт мастацтваў
Сяргей Календа
ПОМНІК АТРУЧАНЫМ АЮДЗЯМ
Апавяданні, мініяцюры
Мінск “Галіяфы” 2009
УДК 821.161.3
ББК 84(4Бен)
К17
Серыя заснаваная ў 2000 годзе
Рэдакцыйная калегія серыі:
Зміцер Вішнёў (галоўны рэдактар), Міхась Башура, Валянцін Акудовіч, Ілля Сін
Календа, С. А.
К17 Помнік атручаным людзям : апавяданні, мініяцюры / Сяргей Календа Мінск : Галіяфы, 2009. 188 с. (Другі фронт мастацтваў).
ISBN 9789856906278.
ДэбютнаякнігаСяргеяКаленды«Помнікатручанымлюдзям» пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога — хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае спачуваць і задумацца. На самай справе, гэта кніга пра канатаходцаў жыцця, якія балансуюць на мяжы паміж...
УДК 821.161.3
ББК 84(4Бен)
ISBN 9789856906278 © Календа С. А., 2009
© Афармленне. ПВУП Таліяфы", 2009
ВЫПУСЦІЦЬ СВАІХ ДЭМАНАЎ
«Помнік атручаным людзям» — кніга, з якой аўтар Сяргей Календа пачынае свой шлях у бясконцы свет літаратуры. У апавяданнях і мініяцюрах чытачы, перагортваючы старонкі кнігі, будуць спрабаваць знайсці адказы на пытанні: хто ўзводзіць гэты дзіўны помнік, што гэта за атручаныя людзі, чым і калі іх атруцілі. Хутчэй за ўсё адказы будуць у кожнай асобы свае.
Героі апавяданняў С. Календы — гэта, у першую чаргу, маргіналы — тыя, хто не адпавядаюць нормам і стандартам соцыума ці не хочуць належыць да яго (падлеткі, бамжы, вычварэнцы, злодзеі і г.д.). Юнакі, якім «абрыдла жыць у гэтым наваколлі, сярод людзей, жывёл, раслін, дэгенератаў, філосафаў, мастакоў, сярод аўтамабіляў, тэхнікі, вялізарных будынкаў», ужо паспелі стаміцца ад жыцця, якога нават яшчэ і не было. Аўтар спрабуе звярнуць нашую ўвагу на тое, як і ўва што можа перарасці, ператварыцца гэтая незадаволенасць і падлеткавы максімалізм, калі на іх шляху не з’явіцца тое, што будзе клікаць да стварэння і натхняць на гармонію жыцця. Заслута аўтара ў тым, што ён не пабаяўся ўзяць на сябе адказнасць і смеласць і паспрабаваў даць партрэт сучаснага маладога пакалення — такога незразумелага для навакольных і замкнёнага на сабе — прадстаўніка самага няпростага ўзросту ва ўсе часы. Пераходныя моманты, калі жыццё пачынае мяняцца і ад гэтага не сысці (хіба толькі ў сябе і застацца там назаўсёды, што пагражае татальнай сацыяльнай дэпрывацыяй), калі ўжо змены непазбежныя, прыходзіць час прыстасоўвацца да но
3
вага асяроддзя, вучыцца з ім суіснаваць ці ісці супраць яго, і нешта рабіць са старым: пакінуць яго назаўсёды за зачыненымі дзвярыма ці, запхаўшы ў валізы, цягнуць з сабой далей. Усе гэтыя рашэнні рана ці позна прымае кожны/ая з нас, як і героі С. Календы.
Перверсійныя матывы — другая адметная рыса кнігі маладога аўтара. Складанасць пры ўвядзенні паталагічнага дыскурсу палягае, папершае, у пэўнай табуіраванасці самой тэматыкі. На гэтыя тэмы разважаюць неахвотна, і калі раней прычынай гэтаму выступала нежаданне прызнаваць існаванне «нестандартных» людзей, цяпер — гэта, хутчэй, боязь праслыць ханжой і не зусім выразнае ўяўленне пра тое, як да іх ставіцца. He абмінае аўтар і надзённых праблемаў, якія так ці інакш прысутнічалі ў сацыяльным досведзе, але вербалізацыя якіх пачалася адносна нядаўна, гэта — тэрарызм, анарэксія, гвалт у сям’і, гендэрныя аспекты ўзаемаадносінаў паміж людзьмі. Тэксты, ці гэта назва (Ваніты), ці прозвішчы герояў (Лаканаў) адсылаюць нас да тэмаў, якія, відавочна, блізкія самому аўтару, сярод іх экзістэнцыялізм Ж. П. Сартра, канцэпт Іншага Ж. Лакана, гонзажурналістыка Хантэра С. Томпсана, філасофія і стыль бітнікаў. Такі грымучы кактэйль прапануе аўтар сваім чытачам.
Некаторыя аповяды вядуцца ад першай асобы, што воляйняволяй прымушае задумацца над іх аўтабіяграфічнасцю. Гэта дадае правакацыйнасці і метафізічнай эратычнасці кніжцы і прыносіць аўтару свайго кшталту катарсіс. Прагаворваючы, дэталізуючы і апісваючы не самыя прыемныя працэсы нашага жыцця, аўтар тым самым вызваляецца з палону ўласных дэманаў і дае такую магчымасць сваім героям, таму тэма споведзі не раз усплывае ў апавяданнях С. Календы. «Ісці шляхам спакусы не значыць выбіраць зло, але значыць адкрываць грэх як яшчэ адну магчымасць самога жыцця. I грэхападзенне як дзеянне тады не выбар, а, кажучы сучаснай моваю, выхаваўчая мадэль, якая навучае чалавека жыць на
4
суперак ягонай ўласнай недасканаласці»1. He будзем аднак забываць, што зварот да рэферэнта і мімесіса ў сённяшняй культурнай і літаратурнай парадыгме можа выглядаць досыць спрэчным, калі рэальнасць, якая невызначаная для нас канчаткова, падмяняецца сімулякрам, а прычыннавыніковая сувязь не ёсць ужо такой дакладнай.
Горад, як фон, прысутнічае амаль ва ўсіх творах Сяргея Календы, ягоныя героі вымушаныя (ці проста не могуць інакш, як) жыць сярод каменных і жалезабетонных гмахаў. Разам з тым, урбаністычныя пейзажы ствараюць адмысловую атмасферу, часам ператвараючыся ў паўнавартасных удзельнікаў гісторый.
Голас, які мы чуем у апавяданнях, належыць мужчыне, пазіцыі, з якіх прагаворваецца нарацыя, ўзнаўляюць патрыярхатны дыскурс, і таму жаночыя вобразы атрымаліся стэрэатыпнымі, аднабаковымі і менш выразнымі. Жанчыны, што сустракаюцца ў тэксце, збольшага мала прыемныя і мала прывабныя спадарожніцы на адну ноч, з якімі бавіць час герой у чаканні вялікага кахання да эфемернай, чыстай і святой Яе. Класічны падзел жанчын на дзве катэгорыі — блудніца (распусніца) і святая цнатлівіца — так і застаецца непарушным. Выключэнне складае толькі апавяданне «Параноя», не ў плане разгортвання характару і ўнутранага свету гераіні, а адносна праблемы, якую намацвае аўтар і якая выводзіць нас у сур’ёзны псіхалагічны і сацыяльны дыскурс: I так жывуць амаль усе жанчыны. Яна ішла, ледзьве паспяваючы за ім, і думала, думала, як магла, як болыйасць такіх, як яна, якія не бачаць белага свету ды прабачаюць сваім мужчынам усё: і збіццё, і зачыненыя дзверы, і недахоп адукацыі. Яна ішла і думала на столькі, на колькі дазваляў ёй мужчына.
Некаторыя сюжэты і матывы кнігі могуць падацца не новымі, але фармат remix або варыяцыі — адзін са спосабаў заявіць пра сябе і зрабіць першы крок да літаратурнай
1 Аронсон, О. Телевмзмонный образ, нлм Подражанне Адаму // Непрнкосновенный запас 2003, № 6 (32).
5
ініцыяцыі, працэса такога ж балючага і непрыемнага, як пачэснага і шматабяцальнага. Ці пройдзе гэта выпрабаванне Сяргей Календа, пакажа час. А пакуль будзем разам з аўтарам выпускаць сваіх дэманаў...
Вольга Гапеева
6
АПАВЯДАННІ
ВАНІТЫ
Калі вочы — люстэрка душы, то скруха — дзверы, якія вядуць унутр
0.6
Гарохавая зупа ўяўляла сабою адзіны велізарны камяк падсмажанай цыбулі, парэзанай квадратнымі кавалачкамі з брыдкімі, быццам мыла, шматочкамі падсмажанага сала. I толькі пасля гэтых двух асноўных элементаў у супе распазнаваўся гарох ды маленечкае крылца куры.
Яму адзінаццаць, бацька як заўжды прымушае есці нейкую атруту, быццам жадае ягонай смерці, а, можа, і ўсяго ягонага пакалення. Яму ніколі не лезе ў рот сняданак, асабліва калі насупраць сядзіць бацька, стары ды перманентна злосны на жыццё праз татальную нявыкрутку, злосны на ўвесь свет за жыццё, пражытае дарма, за сына недарэку...
— Еш, б...дзь, а то я сваімі рукамі ўвалью табе гэтую праклятую зупу ў рот, — ляснуўшы па столі валасатаю рукою, залямантаваў бацька; жонка, у сваю чаргу, зыркнула на яго так, быццам хацела забіць ушчэнт за словы «праклятая зупа».
А ён усё адно карзаў на крэсле ды, ціхенька плачучы, выкалупваў пальцамі з супа цыбулю ды збіраў у склізкую купку ля талеркі.
— He хачу, не хачу, не хачу, — усхліпваў ён, — я не магу есці гэтую атруту! He магу! Калі ласка, не труціце мяне!!!
Еш!
9
— Дык тут адно смажанае сала, ды цыбуляяяя... — заскуголіў ён, адчуваючы, як у горле фармуецца склізкі камяк, як сліна гоніцца ў рот, як застрае гэтая ежа ў горле, нават не даходзячы да страўніка...
Можа бацька насамрэч жадае атруціць сваё дзіця?
— Жары! Маці тваю ў дупу! Дзеля чаго я столькі часу працую, для каго гэтая ежа гатуецца! Еш! Інакш!.. — ён спыніўся, увесь чырвоны, узмакрэлы.
Можа, бацька быў такі злосны не на яго, хутчэй за ўсё ён быў злосны на ўвесь свет, і шмат за што: грошай няма, кватэру здымае ўжо каторы год, жонка зрабілася тоўстай ды атупелай ад «жыццякухні», сын і той не можа есці тое, што яна гатуе.
I ён нечакана званітаваў. Страўнік выкінуў ежу кароткай шчыльнай плыняй назад у гарохавую зупу, і яна расплюхалася карычневажоўтымі кроплямі па ўсім стале, асеўшы тут і там — дзе на хлеб, дзе на відэлец, келіх, бутэльку малака, ды на мяса з бульбай у маянэзнасмятанным соўсе, у цэнтры стала... некалькі кропляў нават трапілі бацьку на твар, а адна, больш густая, з кавалачкам цыбулі павісла ў яго на барадзе, як тая сапля.
Ен так спужаўся, што амаль страціў прытомнасць.
Бацька ўскочыў з крэсла як велізарны конік, ды так залямантаваў, з жахам у левым воку ды злосцю ў правым, што нават па нясучай сцяне за ягонай спінай пайшла расколіна.
Яго аддубасілі рамянём з такім фанатызмам, што ён мог ляжаць толькі на жываце ў сваім цёмным пакоі. Мяккае месца палала полымем. Было балюча, але балюча фізічна, маральна ён атрымаў асалоду з аднаго выгляду бацькі з ванітамі на твары. Ён быў шчаслівы ды задаволены сваім учынкам. Ён нарэшце адпомсціў.
Вядома, задавальненне прыйшло не адразу... Толькі пасля пакарання ён зразумеў, што адпомсціў сваімі
10
ванітамі за ўсе тыя разы, калі бацька прымушаў яго даядаць ежу.
Ён ляжаў на жываце ў сваім цёмным пакоі ды ўсміхаўся. Было балюча, але ён заснуў з задаволенай усмешкай на вуснах...
0.5
Яму не вельмі падабаецца хадзіць у школу, таму што яго адразу цягне ў прыбіральню. Нейкім магічным чынам яго цягне схадзіць павялікаму. Аднойчы ён пачытаў Фрэйда, і вырашыў для сябе, што гэта ягонае персанальнае несвядомае успрыманне школы — фекальнааральнае, так вызначыў ён, Даніла Лаканаў, для сабе дадзеную з’яву.
Кожны дзень ён бачыць адных і тых жа істотаў, панурыя твары, часам з лёгкімі ўхмылкамі, улюбёныя вочы, вочы нянавісці, і яго адразу цягне ў прыбіральню, альбо проста ванітаваць.
Ён не есць супы ні ў якім выпадку, ні з якімі інгрыдыентамі, ні ў якім іншым выглядзе...