Помнік атручаным людзям
Сяргей Календа
Выдавец: Галіяфы
Памер: 188с.
Мінск 2009
Паблукаўшы з гадзіну, Ніўцяхавіч ўсёткі знайшоў патрэбную яму кампанію па інтарэсе і адным махам раздавіў за знаёмства паўбутэлькі «віна».
«Эх, — падумаў, — дрэнь дрэнню ваша пойла, але сагравае, даль бог! Нацыянальны прадукт, блін».
Ён раззнаёміўся з усімі, і дазнаўся, што сярод гэтых трох шэрых, несамавітых і мехаватых істот адзін «інжынер» у мінулым, іншы з «вышкай» па чымсьці..., а трэці — так, «сусед», чый незразумела, але мабыць катэгорыя «сусед» тут мае адмысловую вагу, калі яго прадставілі як «суседа».
— А ты адкуль будзеш? — спытаў інжынер.
— 3 Расеі.
— A?!!! А чэ да нас? Там дрэнна кормяць, ці што? — упершыню адкрыўшы рот за час распівання напояў і гультаяватых размоў, спытаў «сусед».
— Ды не тое каб дрэнна, тыя, хто мацнейшы ды з мускуламі, ды з зубамі, добрыя кавалкі хапаюць! А мне да іх куды?! Зубы ўжо не тыя! — Уладлена апантана пацягнула на адкрытасць, і ён пачаў апраўдвацца і шкадаваць сябе. — Я, разумееце, чужы сярод сваіх і... ээ..., — на хмельную галаву не ўсё гладка складалася, хоць Заклёпкін яшчэ з юнацтва прывык мець зносіны хутчэй п’яны, чым цвярозы, і гэта ў яго лепш атрымоўвалася. Але зараз думкі бэрсаліся, і фразы даваліся цяжка. Ён пачаў мямліць Hernia і «плакацца» сабутэльнікам.
51
— Дык чаго ты, — перабіў яго «сусед», — чаго гэта цябе панесла, я проста спытаў, якім лёсам, так сказаць, у нас апынуўся. Прабач, Уладлен, ты класны мужык, я, можа, чым цябе пакрыўдзіў?!
— Я так,... накаціла нешта. Проста да вас падаўся, бо ў вас тут «правадыр», у вас тут, гавораць, спакойна і добра! Вось мне і захацелася да вас!
— Так, заязджаў тут да нас адзін, з Кіева, дык ён і сказаў, што калі ў нас тут «правадыр» захоча — і горы будуць. I вось вам, цяпер на выбар — колькі хочаш гарналыжных трас, гор, трамплінаў... — нечакана для кампаніі «прачнуўся» той, хто з «вышкай», які заўсёды незадаволены жыццём, — але ўсё роўна, ну як табе сказаць, не так, як ёсць насамрэч! Трэба тут жыць, каб адчуць, што тут нешта не так! Разумееш... Я не ведаю, як гэта растлумачыць... ммм.
— Вось і «навуковец» наш прачнуўся! Ды яму ніколі не дагодзіш!
— Няпраўда, я кажу, што тут трэба жыць, каб адчуваць гэты цяжкі дыскамфорт. А не слухаць кагосьці, тым больш вас, хто ўсім задаволены і жыве ў брудзе, як свінні!
— Дык ты сам, як і мы, бо ты таксама з намі п’еш!
— Так, п’ю, але п’ю ад безвыходнасці!
— Хопіць апраўдвацца, у нас жыць добра! Бачыш, суседу пенсію спраўна плацяць!
— Дурань, сістэма працуе на гэта, яна падтрымлівае слабых і немаёмных, якіх большасць, вось і аказваецца на выбарах, што ўсе «за!» — у голасе «навукоўца», таго, што з «вышкай», прачуліся ноткі роспачы.
—Ды я не проста «за», ты паглядзі, у нас і бібліятэка ёсць, і лядовыя палацы ў кожным горадзе, гэта прыгажосць!
— Так, прыгажосць, але нешта ні табе, ні мне жыць ад гэтага лепш не стала! — вельмі нервуючыся, не сцішаўся «навуковец». — Мы жывём, як у тэатры — на авансцэне пышныя дэкарацыі, а за імі мноства працоўных, бедных
52
і жабракоў, якія толькі і думаюць, каб паспець урваць кавалак хлеба, ды ўсё ніяк, хапае толькі на таннае віно. A такое таннае віно, акрамя як у нашай краіне, нідзе больш не прадаецца! I не перабівайце мяне, я больш вас кемлю ў жыцці, я гавару, што мы п’ём апошняе «пойла» ў свеце, толькі таму, што так трэба дзяржаве! Яна знешне вядзе барацьбу з п’янствам — забараняе продаж спіртнога ўжо нават пасля дзесяці гадзін увечары, і быццам усе павінны быць цвярозымі, а вось і не, усе да гэтага часу, калі зачыняюць на замок спіртное, паспяваюць купіць усяго і пабольш, таму што пойла за капейкі!
Вось так і співаюцца, таму што і можна, і нельга, а па прыбытках і бомж можа налакацца не ў дзесяць, а ў дзевяць вечара! У нас кавалак хлеба варты роўна палове бутэлькі нульсем чарніла, вось і купляюць гэтае чарніла! У гэтым розніца! Разумееш, трэба прадаваць якасць, а не адстой выціснутага гнілога яблыка!
— Дык цябе панесла... — спачуваючы, вымавіў «інжынер», ледзьве стоячы на нагах, — калі ты праўду гаворыш, батанік, блін, што ж ты нідзе не працуеш?
— Дурань, працаваў бы і добра зарабляў бы, дык вось разумееш, адкрыю табе нашыя кулісы!!!...
— Дык добра, мужыкі, я да вас, можна сказаць, у госці, а вы тут дэбаты... He веру, у вас класна! Я ніколі не быў у Атлантыдзе, і калі сюды патрапіў, я палічыў гэтае месца раем. Можна піць у дварах, гэта ж рамантыка! Я сам неяк у маладосці...
— Б..., замоўкні ты, — не вытрымаў і так ужо нервовы «той, што з вышкай», — хопіць, жадаеш спазнаць больш, проста пажыві ў нас!
I тут зноў — БАХ, не зразумелі чагосьці апаненты. У галаву стукнуў нечы кулак, на сёння гэта было ўжо занадта.
Тут да п’янага Уладлена пачалі даходзіць некаторыя сінтагмы дыялогу, але было ўжо позна, проста — БАХ, і ён страціў прытомнасць.
53
I гэтая кампанія аказалася яму не па плячах, дзіўныя ўсе нейкія, злыя, а яму ўсе на радзіме казалі, што тут рай, тут супер, бо ёсць «правадыр», ён усіх абароніць, і выратуе, а хто такі «правадыр», не зразумела.
Што за краіна, незразумела — так, закінутая дзесьці ў водах акіянаў, і таму, хто ў яе патрапіў, можна сказаць, пашасціла! Заклёпкін вырашыў, што Атлантыда менавіта для яго і створаная. Сапраўды прыкмечана было тым, хто з «вышкай», — нейкі дзіўны тэатр... але дзе тады сцэна, калі ўсюды кулісы?! Можа, ён гэта ўсё сасніў? Можа, ён проста ў роднай хаце, спіць непрабудным п’яным сном? Але скула баліць пасапраўднаму. Хто можа яго падтрымаць у туляннях па свеце, хоць і выдуманым ды прыналежным толькі яму?
Заклёпкіну проста жадалася добрай кампаніі, ён, як і ўсе «рускамоўныя», шчыра любіў грамадства і цягнуўся да яго, яму патрэбна была жывая душа побач, кроў з носу. А тут усё не так, як гавораць, усё не так, як у іх, або ва Украіне, або Польшчы, ды і Бог ведае дзе!!!! У Атлантыдзе таксама было нешта не так!
Зранку жыццё не наладзілася, і праз месяц яму лепш не стала, ён толькі, ужо зусім брудны, перастаў штосекундна трапляць у галаваломныя пераплёты. Владлен ужыўся ў гэты горад, ён стаў рэальным, такім жа рэальным, як і горад, ён стаў яго часцінкай, але лягчэй яму ад гэтага не рабілася. Ён так бы і пакутаваў на гэтым свеце, самотны і змучаны, калі б аднойчы яму не стала вельмі кепска і ён не зваліўся б як падкошаны ў ліхаманцы на ходнік.
Мінакі неадкладна выклікалі «хуткую», але пакуль яна дабралася да яго, Заклёпкін ўжо прыйшоў у прытомнасць, і мандраж адпусціў, аказалася, што яго простанапраста асільвала цяжкае пахмелле.
Калі прыбыў лекар, ён ужо сядзеў і ўсміхаўся, палохаючы ўсіх чорнымі зубамі і смуродам. Лекару не бы
54
ло ніякай справы да гэтых тонкасцяў, ён надзеў ватовамарлевую павязку і, размаўляючы з пацыентам, пачаў яго аглядаць...
Заклёпкін быў на версе асалоды. 3 ім гаварылі! 3 ім нармалёва, пачалавечы мелі зносіны як з роўным, яго ніхто не біў і не пасылаў! Натуральна, ля яго сядзеў на кукішках чалавек у белым халаце і з цікавасцю слухаў яго гісторыі, як яму жывецца і чаму ён наогул тут!
Ніўцяхавіч быў удзячны за ўвагу да ягонай персоны. Яму зусім на хацелася адпускаць лекара, і ён прыдумляў сабе амаль на месцы, што і дзе ў яго баліць. Яго забралі ў лякарню, але пасля ўсіх абследаванняў адпусцілі, ён быў здаровы!
Уладлен зноў быў на вуліцы, зноў яго ненавідзелі і білі, зноў ён быў лішнім і незразумелым нават сярод алкаголікаў, а ўсё праз шумны характар і крайняе жаданне таварыскасці, ён вельмі шчыра хацеў спадабацца людзям, атрымоўвалася ж наадварот...
Уладлен пачаў сімуляваць хваробы, ён звяртаў на сябе ўвагу хоць бы і такім чынам, і людзі адгукаліся на яго просьбы дапамагчы, лекары неадкладна прыязджалі на «хуткіх», і размаўлялі з ім, пыталіся і слухалі, часам да лекараў далучаліся і міліцыянеры, усе яны спраўна яго слухалі і былі самымі блізкімі яму людзьмі ў сусвеце.
Чалавек можа быць уважлівым да блізкага свайго. Для гэтага блізкаму патрэбна ўсяго толькі апынуцца на мяжы смерці. Нявесела вызначыў для сябе мараль Уладлен Ніўцяхавіч Заклёпкін.
Ён, зусім просты, як бот, лепей за мінакоў зразумеў усю сутнасць філасофіі быцця!
Сакавік 2007 г.
Капыль
55
3 ТАБОЮ Я НІКОЛІ HE ПАМРУ
Грын ведаў яе яшчэ з дзяцінства, калі яна была зусім юнай і шырока ўсміхалася белымі зубкамі. Ён быў не нашмат старэйшы за яе, дзесьці на два гады. Грын любіў яе ўсмешку і вясёлы позірк вачэй, але аднойчы ён не ўбачыў ранейшага запалу ў яе вачах ды ўсмешцы, ён убачыў страх і асуджанасць.
Супакой і прыгажосць, гармонія. Так ён вызначаў для сябе першыя і наступныя сустрэчы і дні з ёю. Для яго гэта было адкрыццём, бо яшчэ ў самым пачатку адносін усё было ўзаемна. Глыбокімі начамі яны ляжалі ў апраметнай цемры, тварам да твару, і нават скрозь цемру іх погляды грэлі і лашчылі адзін аднаго. Іх погляды кляліся ў каханні і пяшчоце. Ён клаў сваю далонь ёй на лабок, і яна ад гэтага адчувала супакой і абарону, яна шчыра яму аддавалася.
Але калі ён да яе цягнуўся, то яна наадварот — кожны дзень прачыналася са злосцю на сябе ад таго, што ён яе раз’юшвае, і яна нічога не адчувае. Яе злавала і пужала гэта, але яшчэ больш бянтэжыла, што гэта адбывалася толькі па раніцах, дзесьці ў прамежку паміж восьмай і дзевятай гадзінамі.
Аднойчы, пэўна, прыкладна праз год, яна прачнулася канчаткова. Прачнулася ад усяго.
Цеплая раніца зазірала з волкім пахам у раскрытае акно. Быў жнівень, аўторак, і яна хацела яго, але не духоўна, яна хацела фізічнай блізкасці, проста сексу, але вельмі
56
бурнага сексу. Яна ўбачыла сябе ў адлюстраванні яго п’янліва блакітных кахаючых вачэй, злавіла сябе на думцы, што марыць пра штосьці нізкае і занадта бруднае для любоўных адносін. Ёй стала крыўдна, і за сябе і за яго. Ёй захацелася пакінуць гэты горад, у якім усё, нават сцены і нябёсы, нагадваюць пра яго. I ёй патрэбны грошы.
За сваёй эгаістычнай, аднабаковай увагай ён не адразу заўважыў, што яна амаль кожную ноч пасля іх спатканняў знікае па вечарах. Куды яна знікае, ён не цікавіўся. Але аднойчы, надаўшы гэтаму факту належную ўвагу, ён высветліў, што яна не прыналежыць яму, яе жыццё напаўняецца невядомай кампаніяй. Якой, ён таксама не ведаў.
Кожны дзень пры сустрэчы ён глядзіць на яе, як у апошні раз, спрабуючы запомніць кожны міліметр яе скуры. Кожны выгін цела, кожную рысачку твару. Ён глядзіць на вейкі, яны плаўна выцягваюцца і ўтвараюць дугу. Яны апускаюцца з мяккім трапятаннем, злёгку падрыгваючы і песцячы павекі.