• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Косця быў са сваёй любімай дачушкай Алай. Ей літаральна днямі споўнілася дзесяць гадоў. Яна ўжо набывала любасныя рысы набокаўскай німфеткі. Гэтае параўнанне першае прыйшло ў думкі Кайлу, як толькі ён яе ўбачыў пасля перапынку ў два гады.
    Віталік, як звычайна, сеў за раяль ды пачаў перабіраць акорды наўздум. Гэта заўсёды мела моцны эфект, бо нават жартам у яго выходзіла гэта вельмі вытанчана. Талент!
    Востры боль у руцэ, проста невыносны. Я ў лічаныя секунды ачуўся. He можа быць, я чакаў такога становішча спраў цэлы год, але да канца ніколі ўсё роўна не верыў.
    — Косця, малю, перастань тушыць аб маю далонь сваю чортаву цыгару! — здалося, што я казаў гэта цэлую вечнасць.
    Лягчэй не стала. Працэс працягнуўся з яшчэ больш дзікай зацятасцю.
    — Ну, што, сябар мой ласкавы Кайл!? He чакаў або ведаў, што дабяруся? Год, цэлы год я не спаў, нават голад забыўся на мяне. Усё, чым я жыў, гэта табою, тваёй выявай, раскрыжаванай у маёй галаве, і гэтым быў сыты!
    — Косця, прашу, дай вады, інакш хутка духоўны гуру твайго жыцця перастане дыхаць. Тады і стымулу не застанецца для далейшага існавання, — спрабуючы жартаваць, выціскаю з сябе словы.
    Зноў адчуваю...
    правальваюся ў яму пустэчы...
    рука ўжо ледзьве ные...
    73
    Дваістае пачуццё не асабліва турбавала Кайла. Усё гэта ён адносіў на бацькоўскі інстынкт па прычыне адсутнасці ў яго дзяцей. Але ўсё рассыпалася літаральна дашчэнту, калі ён адчуваў жаданне да маленькай Алы як да жанчыны.
    Яна села яму на калені, ён адчуў, як закружылася галава.
    — Добра, сябры, давайце пару партый у шахматы, — сказаў Кайл, — пагаворым паміж хадамі пра навіны і раз’едземся — нешта нядобра сябе адчуваю, — такім чынам ён мог без праблем пазбавіцца ад Алы на каленах, думкі любога роду на тэму дзяцей яго палохалі, асабліва «нетрадыцыйныя».
    — Ок. Я з задавальненнем згуляю, — адказаў, перакрываючы фартэпіяна, Віталік. — Чуў навіну, што Вадзім у псіхіятрыі. Яго лечаць, як нам сказаў лекар ад «таемных хвароб», гэта словы Вадзіма, ён так назваў свой дыягназ... Шкада, такі чалавек быў добры, працавіты, жыццялюбівы...
    Ніхто не адрэагаваў, усе пагрузіліся ў шахматы.
    — Хітрая ў цябе камбінацыя вымалёўваецца са сланом ды ладдзёй, — кажа Кайл. — Ала, дзяўчынка, перасядзь, калі ласка, да таты, a то ты адцягваеш увагу дзядзькі Кайла ад гульні.
    Вада. Вельмі халодная, абпальвае зубы, язык ды падбародзе, сцякаючы пад каўнер. Адчуваю маленькія кавалачкі льда.
    Некалькі хвілін, і я сяджу ў глыбокім скураным фатэлі, накрыты пледам. Косця падае каву і цыгарэту.
    — Гэта твая апошняя радасць у жыцці — лаві момант, — працягваючы кубак, кажа ён.
    У мяне няма сіл ні на апраўданне, ні тым больш на доўгую гутарку. Што было, я ўжо не вярну. Сваёй віны я не бачу. He справіўся са сваім жаданнем, не змог раз
    74
    абрацца ў сабе. Сказаць можна як заўгодна, але гэта не зменіць мінулага, тым больш словы і жыццё стаяць адзін насупраць аднаго на вялізнай адлегласці.
    Але калі так выйшла, што яе больш няма сярод жывых, калі я па шыі ў брудзе грахоў і распусты, значыць, дзесьці ў іншым канцы свету чалавеку вельмі і вельмі добра! Увесь свет трымаецца на раўнавазе Дабра і Зла. I я толькі што сваім злачынствам стварыў дабро, але не сабе, а іншаму, якога нават ніколі не зазнаю. I Косця абыдзецца са мной дрэнна, тым самым створыць дабро, не плануючы яго. Гэта мая інтэрпрэтацыя Тэорыі хаосу. Нязграбна неяк атрымоўваецца, але затое праўда!
    — Што ты ад мяне хочаш? — знаходжу сілы спытаць, — мне, вядома, пляваць, скажы, каб разбурыць гэтую цішыню. Мне важная твая інтанацыя, каб ведаць, наколькі ты злы. Я навучыўся так вызначаць яшчэ з дзяцінства — люблю назіраць за сваімі сябрамі! Хехехе!
    Абед. Вельмі душна, паветра распалена. Такое надвор’е бэрсае думкі, асабліва калі вельмі хвалюешся. Кайл чакае высокага бландзіна ў сіняй саколцы і з рудаватай бародкай. Ён знайшоў сабе пастаўшчыка. Ён раней і ўявіць не мог, што гэта так лёгка — знайсці дзіця для ўлагоджвання сваіх жаданняў.
    «Як шкада, — падумаў Кайл, — я дагэтуль не магу знайсці нічога прыемнага ў жанчыне. Колькі ні шукаю. Але яшчэ некалькі месяцаў назад ЗНАХОДЗІЎ!»
    — Цішэй, цішэй, — шэпт незнаёмца (здаецца, Кайл сказаў нешта ўслых). «Сіняя Саколка», бландзін з бародкай, падышоў і пабратэрску абняў.
    — Як мяне знайшоў? — пытае.
    — Інтэрнет, сайта не памятаю, першы раз, дык вось, ну разумееце... — Кайл пачаў запінацца
    — Нуну, усё добра. Малы ў парку, на лаўцы. Вунь там, праз дарогу. Падыдзеш і скажаш: «Прывітанне, сынок, як адвучыўся?!». Возьмеш за руку і ўсё! Зразумеў?
    75
    — Так, — прахрыпеў перасохлым горлам Кайл ды сунуў грошы ў левую руку незнаёмца.
    На жаль, часу мелася толькі гадзіна. I наш герой, паўзадаволены, спускаўся з прыступак гатэля ля парку. У галаве мільгацелі думкі: «Яму, здаецца, больш за дванаццаць, гэта сапраўды», «Не важна, галоўнае, добра», «Як страшна, можа, знойдуць... пазнаюць...», «Я апусціўся, я нікчэмнасць!!!». Але гэта ўсё мала ўплывала на ўнутранае цяпло і супакой. Ён не прымячаў нічога недасканалага і звыродлівага ў трушчобным раёне, з якога выходзіў. Свет ператварыўся ў хаос, цуд і весялосць. Ен разважаў, што з’яўляецца самым шчаслівым чалавекам, і гэта галоўнае(!), і са слязамі шчасця адправіўся шпацыраваць па парку, разважаючы пра свае ўчынкі і пра сваё існаванне.
    — Кайл, ты памятаеш кацяня? — спытаў Косця.
    — Якое?
    — Тое, што было ў цябе, калі табе было дзесяць гадоў.
    — Так, — збянтэжаны адказ
    — Я дагэтуль у здагадках. Гэта быў момант лютасці, дзіцячай наіўнасці або несвядомасці?! Што дазволіла табе без кроплі спачування круціць, як лопасці шрубалёта, кацянём з вяроўкай на шыі? — амаль шэптам прагаварыў Косця.
    — Я тады рыдаў.
    — He, ты смяяўся.
    — Гэта быў смех скрозь слёзы. Мяне захапляў колавы рух цела і палохала ўсведамленне блізкай яго смерці...
    — Чым тады мы адрозніваемся ад жывёлін? — спытаў Косця.
    — Другой сігнальнай сістэмай па Паўлаву, — уладкоўваючыся зручней у фатэлі, адказаў Кайл.
    — He, нічым. Жывёліны забіваюць адно аднаго дзеля ежы і ў бойках за самку. А я збіраюся забіць з помсты.
    76
    Значыць, мы горшыя за жывёлін. Або я заб’ю цябе, як жывёліна забівае іншую жывёліну ў лютасці. Таму што ты, як звер, не адрозніваеш гендэрных і роднасных адносін і, як гідкае быдла, не грэбуеш дзецьмі. Таму я ненавіджу людзей з іх мазгамі... бо яны страшней за усіх у свеце!
    — Косця, я сябе не апраўдваю, — сказаў Кайл. — Я яе выпадкова задушыў. Магчыма, «жывёльны» інстынкт самага нізкага ўзроўню ўзяў верх над розумам! Хе!
    — He, скаціна, ты яе душыў у парыве запалу. Быдлячым, цялесным... Я цябе ненавіджу!!! — закрычаў Косця, сціскаючы да крыві кулакі, ён быў на мяжы.
    Услед Кайл адчуў удар у галаву.
    — Ух, навошта ў вуха! Ты біць развучыўся, чэмпіён? — зларадна ўсміхнуўся Кайл.
    Косця паваліўся на падлогу: ён рыдаў і біўся ў агоніі. Ён быў падобны да анучы, якой толькі што выцерлі падлогу.
    — Дзяўчынка, а што ты робіш каля пад’езда ў дзесяць вечара? Ты яшчэ занадта маленькая, каб гуляць так позна, дзе твой дом? — пытае жыхар суседняга пад’езда.
    — Я ключы згубіла, калі ішла са школы, — адказвае скрозь слёзы дзяўчынка.
    — Iты з абеду тут?
    — Так.
    — Хочаш, я адкрыю табе пад’езд? Або, лепш, ммм, пайшлі да мяне, ці мала хто можа быць у пад’ездзе ў такі час!
    3 кожным днём Кайл усё больш губляў інстынкт самазахавання. Ён лічыў, што яго розум, той стандартны розум, які існуе ў грамадстве, прайграў у барацьбе з жаданнем. Але, у чым тады яго памылка? У свеце можна кожнага назваць пярэваратнем — кагосьці ў большай, кагосьці ў меншай ступені, але кожнага наведвалі думкі, якія супярэчаць этыцы і асабліва эстэтыцы.
    77
    — Калі павінны быць твае бацькі? — спытаў Кайл, беручы за руку малую.
    — У адзінаццаць вечара.
    — Вось бачыш, яшчэ цэлая гадзіна. На вуліцы холадна. Хадзем са мной. Я жыву ў суседнім пад’ездзе.
    У гэтым пад’ездзе быў адзін з некалькіх аднапакаёвых офісаўкабінетаў мастацкай імянной канторы Кайла. Мяккая ўтульная канапа, цёплы шакалад. Дзяўчынка ўжо зусім не баіцца дзядзькі Кайла. Яна весела ходзіць па кабінеце, пазаліхвацку ціўкае пра свае справы, для яе вельмі важныя. Дасман разумее, што яна яму вельмі падабаецца, але ў яго да яе няма ніякага жадання. Яго запал да яе знік, як толькі яны ўвайшлі ў яго офіс. Яна падзіцячы любасная і нявінная. I гэтая нявіннасць яго вабіць. У чым справа?
    — Малая, як цябе завуць? — праз трыццаць хвілін дрымоты пытае Кайл.
    — Ліля!
    — Добра, Ліля. Я жадаю, каб мы ўжо збіраліся дахаты. Твае тата і маці ўжо мабыць прыйшлі.
    Чаму ў мяне няма дзяцей? — падумаў Кайл. Ліля моцна яго абдымае. Ён адчувае пяшчоту і цяпло, яму зусім не хочацца прымушаць яе да блізкасці. Сэрца калоціцца, хочацца крычаць ад безвыходнасці, ад непаразумення самога сябе!
    — Усё, ідзі, я са свайго пад’езда прасачу, як ты дойдзеш дахаты.
    Яна сышла. Гэта бунт. Бунт сэрца, жадання, душы!? Ён не ведае. Ён сядзіць дома, накрыўшыся пледам. Шклянка віна прыемна грэе, Кайл глядзіць па тэлевізары дурную сацыяльную рэкламу пра сямейны дабрабыт.
    Ён рыдае, смяецца, п’е ад абурэння, ад жалю, абуджанага рэкламай, або так проста лье слёзы — гэтага нават ён не ведае.
    78
    He ведае ніхто! Як страшна ўсведамляць закінутасць! Менавіта закінутасць, і нават не сваю, а цэлага свету.
    Усё яшчэ баліць вуха. Пачуццё голаду перастала непакоіць, засталося адчуванне бяздоннай студні ўсярэдзіне цела. Косця паступова прыходзіць да памяці. Пра стогны душы нагадваюць рэдкія ўсхліпы.
    — Кайл, як гэта ні парадаксальна, але я, бацька маёй любімай Алы, разумею цябе. Разумею, што робіць гэта не той чалавек, якога я ведаю. Мне шчыра шкада цябе. Але табе не пазбегнуць пакарання, і мне таксама яго не пазбегнуць. Я — самаабвешчаны суддзя. У мяне няма права цябе караць. Я вельмі спадзяюся, што ты сам сябе караеш кожную секунду твайго «новага» жыцця, — гаворыць Косця, расшпільваючы спартовую торбу. — Я страціўусё, калі шукаўцябе: кватэру, працу, машыну... Ты ў сваю чаргу адабраў маё жыццё і дабрабыт...
    За акном ліе дождж і ніводнай жывой душы, хоць бы з парасонікам. У пакоі цёпла, сястра Кайла нешта без перапынку гаворыць і гаворыць. Яе муж яшчэ на працы, да восьмай прыйдзе, гэта значыць — праз гадзіну.