• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    I ўся такая як бы для цябе і прыемная. I неяк не вельмі. А табе, п’янаму, па сутнасці, і напляваць, у галаве круціцца думка пра секс. Увогуле, ты ўсё разумееш: яе прамову, дурныя жэсты, залітыя півам вочкішчылінкі. I на душы ад гэтага разумення лягчэй чамусьці не становіцца. За табой яшчэ засталося права апошняга свядомага кроку да яе, апошняга намёку на адказнасць:
    — Усё, Фіялкін, пакуль, да сустрэчы, я еду дахаты, выклікай таксі! — адрываю ад сну прыяцеля. — А цябе, П., падкінуць дахаты? Мне па дарозе.
    I адразу на душы лягчэй неяк стала. Ты малайчына, утрымаўся ад нізкіх адносінаў. Табе нельга апускацца. Табе трэба несці ў сабе святло. Натхненне — гэта адказнасць перад густам жыцця! Ты не пайшоў на повадзе ў свайго жадання, хоць яно і было моцным. Так, ты самотны, і няма чаго тут разважаць пра сілу духу, такія, як ты, абавязаныя быць самотнымі, толькі тады наступіць доўгачаканая сублімацыя!
    I, значыць, да пад’езда пад’язджае таксі. Ты даплываеш у цяжкім шторме да дзвярэй аўто, сядаеш у салон, a за табой следам — гэтая асоба, ну тая, што ніяк не магла ўправіцца са сваімі жаданнямі ў кватэры. Ты на яе глядзіш — Божа! Ну сапраўды! Вочы як у в’етнамца з пахмелля, моваю не валодае, яна спрабуе глядзець на цябе проста ў вочы і ўсміхаецца. I робіцца неяк цьмяна, думы ўсялякія лезуць: цела лепшае за твар, сімпатычнае, і
    44
    можна... калі не глядзець у яе вочы, прыкрыць іх чым, і ўсё будзе выдатна?! Але ж ці выдатна?
    Кіроўца пытаецца, куды. Ты даеш адрас, але папярэдне трэба заехаць і закінуць па месцы жыхарства цела no634 з табой. Паехалі!
    Пакуль едзеце, рукіногі трасуцца, галовы спяць, а ты паліш... і нічога асаблівага, так, з цікавасцю разглядаеш кавалак яе грудзей, і з кожнай хвілінай ён падаецца ўсё цікавейшы, сімпатычнейшы.
    Хата. Ліхтар. Пад’езд. Знаёмства не новае, старое, але быццам і новае. Прапаноўваеш правесці яе дахаты, даеш таксісту грошы і просіш пачакаць. Але П. не выходзіць, сядзіць, спрабуе глядзець, факусаваць зрок.
    Да цябе далятаюць яе неразборлівыя словы, урыўкамі ты нават разумееш, што яна гаворыць:
    — Куды ты? Давай да мяне, блін, чуеш?! Ну давай! Раніцай паедзеш. — I яна ікае, просіць прабачэння, грузна вылазіць з машыны, менавіта вылазіць, як, зрэшты, і ты, і дадае, што адной ёй будзе страшна! Какетнічае, ці што? Божа, як гэта гідка, ды яшчэ з яе падачы, з яе жэстамі... табе трохі не па сабе ад усяго, што навокал адбываецца.
    I тут пачынаецца! Вядома ж, ты сам вінаваты і ніхто іншы! Калі б ты сур езна хацеў, то паехаў бы дахаты, і ўвесь клопат. Раненька — на працу бадзёры, з чыстым сэрцам! Але, натуральна, ты проста паехаць дахаты не можаш: у табе ўжо гаворыць спіртное, разгульная выява жыцця і, самае галоўнае, — мужчынскае самалюбства! Тут табе, можна сказаць, усё на падносе прынеслі, а ты яшчэ і не бярэш! Нядобра неяк атрымоўваецца!
    А што! Калі даюць, трэба браць. Гэта без варыянтаў. Усё проста! Гэта табе не пашкодзіць! 1 ты робіш чарговую памылку, хоць і лічыш сябе на той момант падступ
    45
    ным Дон Жуанам. Ты спыняеш нагой дамафонныя дзверы, якія зачыняюцца, і праз два пралёты лесвіцы апынаешся побач з ёй, якая глядзіць у раскрытую сумку ў пошуках ключоў.
    Ключы знойдзены. Пачалося! Дзверы наросхрыст, абутак у розныя куты, п’яныя, слюнявыя, з прысмакам спіртнога пацалункі. Яна совае свой язык табе ў рот з такой лютасцю, быццам робіць зонд. А цябе і так каламуціць, без усялякіх там зондаў...
    Рукой яе адхіляеш, бачыш неадэкватнасць, жаласная спроба, за секунду яна ўжо стаіць без штаноў, падзецца няма куды, некалькі колаў «трамала», і ты, з чыстым фармацэўтычным сумленнем, здымаеш з яе саколку, хапаеш за грудзі. Адчувальнасць, у сілу ўжытага, паніжаная, ты душыш гэтыя грудзі як цеста, але цеста цвёрдае, сухое і непадатлівае. Яна ўсмоктвае твой рот, язык, гланды, ты адчуваеш яе страўнікавы пах. Або гэта глюк?
    У славу бруднага жыцця, у славу Бахуса, Венеры і ўсім недабагам, недачалавецтву вы спрабуеце злучацца, менавіта злучацца, як жывёліны, абы хутчэй здаволіць гэты парыў і забыцца. Але нічога не выходзіць, вы абодва агідныя!
    У цябе вяласць ад выпітага спіртнога, яна — бервяно, прычым бервяно вуглаватае і цвёрдае.
    Клейкае імгненне, паза часам і прасторай, ты расплюшчваеш вочы, разумееш, што ляжыш на падлозе, напаўголы, пад бокам ляжыць цела. Ты ўспамінаеш, засталася няскончаная праца! Прычым, навязаная яна табе была або не, ужо ўсё роўна, ты нахрапам авалодваеш ёю. I з боку, у насценным адлюстраванні люстэрка, ты бачыш істоту з кудламі, запаленымі вачамі, смярдзючая, хрыпячая (трэба паліць менш) жывёліна, падобная да чалавечай істоты, якая зверху камячыць пад сабою нямую масу, знерухомленную, якая невыразна мармыча «яшчэ, яшчэ,
    46
    яшчэ». Гэтая карціна цябе прыцягвае — сваім бязладдзем, пошласцю, алкаголем. Ты адчуваеш сваю брыдкасць ды лядскасць — у паветры, у адлюстраванні, у галаве.
    Раптам яна адштурхоўвае цябе нагамі, што былі на плячах, з жудасным крыкам «БАЛЮЧА!». Падаецца, ты забыўся і дзесьці яе пашкодзіў. Скрозь цемру гараць слязамі яе шырока расплюшчаныя вочы. Яна толькі зараз зразумела, што адбываецца! Яна толькі зараз усвядоміла гэта, альбо толькі зараз прачнулася? He важна.
    За тое, што ты нарабіў, яна цябе не моцна, але вінаваціць, з твайго пляча капае кроў, ты разумееш, што, калі забыўся, яна цябе ўкусіла. Але гэта не ўсё, чэлес баліць, яшчэ і яго сцёр, працаўнік кончаны. П. становіцца ракам і гаворыць табе, што раз ужо пачаў, давай, маўляў, працягвай, уёб...к. Менавіта! Цябе абражаюць, але гэта нават і лепей. Ты хмылішся, робіш глыток піва, плюеш на пеніс, каб не цёрся, закідваеш фармацэўтычнае кола трамадола і працягваеш доўгі наркаманскі «піх», і так да самога світанку...
    А раніцай апроч пахмелля цябе асільвае рамантычнае пачуццё! Ты думаеш, што ў вас будуць адносіны, што вы пачнеце, як гэта гавораць, — сустракацца! Ты будзіш яе, усміхаешся, гаворыш: «Добрай раніцы, дарагая». Яна на цябе глядзіць і не можа ўспомніць, як цябе клічуць. Ускоквае на ногі, амаль з падлогі, дзе адрубілася ў позе «пасабачы». I ціха так, спакойна гаворыць:
    — Ты што, е...ануўся?! Дагэтуль яшчэ тут!? Усё, пакуль!
    — Ты чаго! Я думаў, ну мы гэта жвапйййт$$іі&&іімдлпоі%а%таркм рвром,'*&*дваао — спрабуеш патлумачыцца, і тут разумееш усё! Усё на свеце разумееш і лямантуеш! — Так ты мяне што?! ПАІМЕАА?! — гарлапаніш і махаеш рукамі. А яна спакойна так:
    47
    — А ты, значыць, мяне не ПАІМЕЎ??? Так, толькі адна я?
    Вось на гэтым ваша Знаёмства і канчаецца. Ты апранаеш штаны, кашулю, запальваеш, адкаркоўваеш піва, ідзеш на вуліцу, крочыш, галава думае, думкі блытаюцца, жыццё цячэ наперад, ідзе лёгкі дождж, ты плачаш, ідзеш і плачаш, слёзы мяшаюцца з дажджом, ты ціха садзішся на ходнік, машыны рэдка праязджаюць паблізу. Нядзеля. Чэлес баліць, галава баліць, сэрца баліць, пячонка баліць, але больш за ўсё баліць душа, бо табе п’янаму падавалася ўсё такім рамантычным і дынамічным, падавалася, што яна тая, што табе патрэбна! Яна твая адзіная п’яная муза! I тут ты ўспамінаеш!!!
    Так, так, успамінаеш, але нават і прэзерватываў не было!!! I тады плачаш яшчэ гарчэй...
    08.08.08 г.
    Менск
    48
    САМОТА
    — А, прывітанне, «здарова»!!! Мая міліцыя мяне сцеражэ. Як справы, амаль не памёр, ледзьве вас дачакаўся!
    — Ды хопіць табе, мужык! Хопіць! Ты нам так надакучыў, ужо ў пячонках сядзіш!!!
    — Я ж паміраў, браткі!!!
    — Дык ты ледзь не кожны дзень паміраеш! Дастаў, мякка кажучы!!!
    За X... дзён да:
    — Выратавальнікі мае, сястрычкіанёлачкі, — гаварыў лекару і медсястры хуткай дапамогі брудны, смярдзючы, з шырокай і задаволенай усмешкай на твары, чалавек. Па ягоным выглядзе ды паводзінах можна было здагадацца, што скаргі міліцыянераў і бурчанне лекара яго ніколькі не турбуюць, ён быў рады з імі размаўляць, мець зносіны. Тым больш, што да яго не звярталіся злосна або пагрубіянску, з ім абыходзіліся, як са старым сябрам.
    Праз дзесяць хвілін міліцыянеры пакінулі гэтага чалавека ля крамы, упэўніўшыся, што ён зноў здаровы, і з’ехалі.
    Сапраўды, гэты «бомж» Ўладлен Ніўцяхавіч іх даставаў ужо не першы тыдзень і не першы месяц, ён кожны дзень быў мёртвы, не ў прамым сэнсе, а памяртвяцку п’яны або цвярозы на ўсе абодва вокі, але як мёртвы. Парадокс, але яму падабалася гэтая незвычайная гульня ў смерць.
    49
    У міліцыю і «хуткую» тэлефанавалі мінакі і гаварылі, што труп яны бачаць, натуральны трупняк, ля крамы ляжыць. He добра атрымоўваецца, не эстэтычна...
    Ну, натуральна, усе імчаліся на дапамогу, а, прыехаўшы, назіралі адзін і той жа малюнак — бомж Уладлен Ніўцяхавіч!!!! Ды калі б хоць пад адной і той жа крамай ляжаў, і то лягчэй працаваць было б, дык не, пад рознымі, паскуда, «памірае»!!!
    Яшчэ за X... дзён да:
    «Ну і краіна ў вас», — разважаў сібірак Уладлен Ніўцяхавіч Заклёпкін, стоячы на незнаёмым ходніку, толькі што дабраўшыся транзітнымі цягнікамі з Падмаскоўя, «лайно, адным словам, але можа, тут будзе, неяк лягчэй жыць?».
    А вось і сябры! — сказаў ён услых, убачыўшы двух п’яных мужчын каля бара з рамантычнай назвай «Спатканне» або «Сустрэча», сапраўды лепш не скажаш, усе гэтыя забягалаўкі неяк аднолькава завуцца.
    — Браты, вып’ем на здароўе і за знаёмства! — маскаль заззяў і з самымі добрымі намерамі паплёўся да пары мясцовых алкаголікаў. Але дзе там, не паспеў Заклёпкін як мае быць пазнаёміцца, як адчуў на сваёй скуле добры адбітак мужыцкага кулака.
    He спадабаўся гэтым двум мужчынам «хлопец», занадта шумны, занадта таварыскі.
    «Нашыя хлопцы» не зразумелі, што ён сам мог за ўсё заплаціць, ён у прынцыпе і не збіраўся з імі мець нейкія асаблівыя зносіны, толькі выпіць жадаў, ды і ўсё, таму што ён прынцыпова адзін не п’е.
    Бах!!! У твар ляціць кулак, зразумела і не зразумела, за што, чым ён іх пакрыўдзіў. А хлопцам усё зразумела...
    50
    Заклёпкін устаў, атросся. I давай па кішэнях адразу правяраць — ні грошай, ні пашпарта, ні торбы няма. Выходзіць, лёс такі, што там, у Маскве, быў, як бомж, хоць і з жыллём якімніякім, то тут і зусім бомж.
    «Ну, што зробіш, — сказаў сам сабе Уладлен, — лёс не лёс. А не гледзячы ні на што, тут людзі бліжэй неяк па духу, ці што. Грошы, як і ў Маскве, забралі, а бачыш, асабліва і не пабілі. I то добра. Грошы ёсць, грошай няма, а ўсё адно, галоўнае, што жывы!».