• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Даніла скончыў сваю місію на сёння, і, стоячы побач з бацькам, які кашляў, абціраў рот тыльным бокам рукі, хораша ўсміхаўся. Ён шкадаваў толькі аб тым, што забыў узяць з сабою фотаапарат.
    23
    Бацька сцяміў усё вельмі хутка, і не даў Лаканаву апамятацца і збегчы ад пакарання, ён схапіў яго за руку і адным магутным, рэзкім рухам кінуў яго на падлогу:
    — Ах ты, гніда няўдзячная, — заекатаў бацька, маментальна абудзіўшы жонку, — ах ты, паскуда, ты што гэта робіш?! — ён быў у лютасці і разгубленасці, таму што нават не ведаў, што можа Даніла сказаць у апраўданне, і што ён наогул нарабіў...
    Жонка, яна ж маці, спрасонку наогул нічога не разумела, але, убачыўшы сцэну ў прыцемках, зразумела, што муж дзее расправу над сынам, і тут лепш не ўмешвацца, таму яна ціхутка спаўзла з ложка на падлогу разам з гранатавым пледам, накрылася ім і стала назіраць, вырашыўшы для сябе, што ўмяшаецца, калі раптам наступяць прыкметы бацька або сыназабойства, а якія менавіта прыкметы, яна і ўяўлення не мела, увогуле, будзь што будзе, вырашыла яна і падціснула пад сябе ногі, абхапіўшы калені рукамі... яе затрэсла ў нервовай гарачцы.
    Данілу спачатку ахапіла паніка, калі ён тварам упёрся ў дывановае пакрыццё на падлозе, з заламанай за спінай рукой. Ён падумаў, што зараз памрэ. Ад бацькі ён ужо даўно нічога добрага не чакаў. Але раптам наднырачнікі выпусцілі неверагодна вялізную дозу адрэналіну ў кроў, і па крывяносных шляхах ён прыбыў да мозгу, дзе ўвабраўся шэрым і белым рэчывамі ўвесь без рэшты... Лаканаў ускочыў на ногі, і наводмаш урэзаў адкрытаю далонню бацьку па шчацэ, выпацкаўшы руку ванітамі. I стукнуў ён з такой сілай, што бацьку адкінула на ложак, і той, прызямліўшыся, збянтэжана ўтаропіўся на сына вачыма, у якіх чытаўся невыказны страх.
    У Данілу Лаканава быццам усяліўся нячысцік! Ён пачаў бегаць па кватэры і рушыць усё, што бачыў, з неверагодным лямантам, які зрываўся на віскат, а часам на звярыны рык. Маці страціла не толькі дар мовы, але і дар думкі, яна як загіпнатызаваная глядзела ў адну кропку
    24
    на далёкай карычневай сценцы, пакуль з гэтага стану яе не вывеў муж, які роў, каб яна тэлефанавала ў псіхушку і выклікала тэрмінова псіхбрыгаду!!!
    Санітары прыбылі праз дваццаць хвілін, за гэты час Даніла прыціх, хуценька сабраў неабходныя ў дарогу рэчы, і паспяшаўся бегам з хаты, але на лесвічным пралёце яго схапіў за рукаў бацька, які цвёрда вырашыў затрымаць сына да прыезду санітараў, ды атрымаў пад дых, і знепрытомніўшы, зваліўся на лесвічным пралёце. Даніла пабег з восьмага паверха ўніз.
    Перад выхадам ён сутыкнуўся з дзвюма персонамі ў белых халатах, і яшчэ з дзвюма каля спецаўто, якое прыехала па яго.
    He азіраючыся, не змяняючы тэмпу спартовай хады, Лаканаў паспяшаўся да таксі, а там — на чыгуначны вакзал...
    Толькі адзін з санітараў звярнуў на яго ўвагу, падумаўшы, што можа рабіць ахайны малады чалавек, з падпаленымі нянавісцю вачамі ды ўздыбленымі валасамі ў пад’ездзе а чацвёртай гадзіне ночы, але потым адкінуў гэтую думку як абсурдную, наладзіўшыся на працу... тады думка вырашыла, што ён дурань, і, пакрыўдзіўшыся, выправілася дадому, пакінуўшы недарэчлівую галаву.
    Потым санітар пашкадаваў, што прагнаў гэтую думку, апынуўшыся на восьмым паверсе, з калегамі і насілкамі наперавес, ён зразумеў, што бачыў Данілу Лаканава, які ўжо ехаў у таксі спачатку ў начную краму, а потым на вакзал...
    0.0
    Дабраўшыся да вакзала з кіроўцам грузінскай нацыянальнасці, шумным і таварыскім, што зусім не пасавала ягонаму настрою, бо ён так і не вырашыў, ку
    25
    ды ехаць. У такі час выбару на вакзале амаль не было, і Даніла, паранаідальна баючыся праследавання, якога насамрэч і не было, паехаў, змяніўшы таксіста на больш маўклівага і з больш славянскай знешнасцю. Ён вырашыў аўтастопам дабрацца да заходняй мяжы дзяржавы, а там будзь што будзе.
    Бацька, які застаўся дома і правадзіў брыгаду санітараў, супакоіўся, успомніў пра жонку. Ён падышоў да яе, прыкленчыў, абняў яе і горача пацалаваўшы ў вусны (упершыню за тры гады, адзначыла пра сябе жонка), так і застаўся разам з ёй на падлозе за ложкам, накрыўшыся, як і яна, пледам. Зноўку закаханыя, зноўку падтрымліваючыя адзін аднаго у цяжкія хвіліны, у моманты бяды, яны заснулі разам з адной надзеяй, што іх сын не вернецца, занадта ён не такі, як усе, хай шукае ў іншых месцах шчасця. I, каб быць ўпэўненымі, бацька праверыў іх сямейную схованку, у шафе, на трэцяй паліцы паміж футболкай і белым ручніком ляжалі дзевяць тысяч трыста дваццаць пяць долараў. Іх на месцы не аказалася. I дзякуй Богу, вырашыў спадар сямейства, значыць — сапраўды не вернецца. Значыць, іх дзверы, у іх персанальны сямейны агмень для яго зачынены, і, значыць, яны спакойна, без калатнечы, сустрэнуць разам старасць... Яны заснулі разам у абдымках, і ён сніў рыбак і голых жанчын, падобных да жонкі, калі яна была маладой, а яна сніла гарохавую зупу і Моцарта, які граў на фартэпіяна перад талеркай смажаных адбіўных.
    Даніла ехаў усю раніцу і ўвесь дзень з дальнабойнікам, тоўстым дзядзькам, ад якога патыхала потам і экскрэментамі да рэзі ў вачах, быццам ён не быў у душы сапраўды месяц, што ў прынцыпе па даўжыні нячышчаных пазногцяў выдавала тэрмін у трыццаць — сорак дзён антыгігіены. Але гэта была неабходнасць — ехаць, таму ён гатовы быў трываць што заўгодна...
    Потым ён перасеў у мінібус, да пажылой пары з сямю дзецьмі і ўжо да наступнай раніцы ехаў у іх кампаніі, вя
    26
    сёлай, шумнай ды цікавай. Усё сямейства ехала загараць і адпачываць... Але Даніла проста ўцякаў, сумны...
    Нарэшце, ён дзіўным чынам апынуўся ў Львове, дзе смешна круцячы галавой, з адкрытым ротам, як дзіця хадзіў і ўсё фоткаў на чорнабелую стужку Kodak 400, свайго прафесійнага фотаапарата.
    Быў абед, і ён шукаў утульнае месца для працэсу паглынання ежы. Цікава, што ў гэтым горадзе ён не злаваўся на людзей, і не меў да іх нянавісці, хоць некалькі разоў нешта падобнае да нянавісці накатвала, падступала да горла, але гэтае пачуццё было прытуплена новым, неабжытым і недаследаваным месцам.
    I раптам, шпацыруючы па патрэсканым асфальце, і ўзіраючыся ў гэткія ж цагляныя старыя дамкі, ён раптам заўважыў маладзіцу. Яе звалі, як ён пазней даведаецца, Мілена, яна была далікатная, стройная, з уражлівымі кароткімі валасамі на галаве, шаўковымі і амаль белымі. Але прыгажосць і зграбнасць маладзіцы прыцягнулі яго пазней, першае, што яго ўразіла, гэта незвычайная карціна: Мілена стаяла ля далёкага вугла двухпавярховага дома, і, арыстакратычна выгнуўшыся наперад, прасоўвала сабе два пальцы ў рот ды так глыбока, што рука хавалася ў роце па кісць. Яна механічна выклікала ваніты, а потым, калі спазмы праходзілі, паўтарала працэс наноў.
    Даніла наблізіўся да яе і спыніўся на адлегласці дзесяці крокаў, яна яго не заўважала. Ён пачаў фатаграфаваць яе, кадр за кадрам... пакуль не скончылася плёнка. Ён ясна адчуваў і бачыў яе, ён вырашыў, што яна яго лёс, яна самая выдатная тут, цяпер і назаўсёды. Яго трэсла ад захаплення.
    Нарэшце, дачакаўшыся, калі яна скончыць, ён адважыўся падысці да яе бліжэй. У гэты момант яна даставала вільготную сурвэтку з пакуначка і выцірала вусны, працірала лоб, вочы...
    — Прывітанне — звярнуўся да яе Даніла.
    27
    — А? Прывітанне. Мы знаёмыя?
    He.
    — Тады што табе трэба ад мяне?
    — Чаму ты прымушаеш сябе ванітаваць?
    — Таму, што я анарэксічка!
    —Ты ненавідзіш сваё цела і таму ванітуеш???
    Так!!!
    —А я ненавіджу людзей і ўвесь свет, і таму мяне нудзіць!!! Але не механічна, а насамрэч, фізіялагічна, — сказаў Даніла і ўсміхнуўся.
    — I што? — спытала Мілена
    — Я іду абедаць, складзі мне кампанію, я першы дзень у горадзе...
    — Я толькі што пакінула на ходніку свой абед!
    — Тады я паабедаю, а ты потым пакажаш мне, як трэба прафесійна механічна яго пакідаць на ходніку, — сказаў Даніла.
    — Ну, добра, а ты мне распавядзеш, як гэта цябе нудзіць і чаму ты ненавідзіш людзей і свет наогул...
    — Таму што ўсё вакол хлусліва і гідка, блага і неймаверна агідна...
    Так яны пазнаёміліся, і адправіліся ў кавярню.
    0,1
    ...новы час жыцця...
    Ды патоне гэты свет у нашых з табою ванітах і ўласных экскрэментах!!! Крычаў Даніла на цэнтральным пляцы ў Берліне, абдымаючы праваю рукой Мілену... Яны былі шчаслівыя, яны разам знайшлі спосаб, як адчапіцца ад гэтага грамадства.
    Ідзе ўжо другі год, як яны рука ў руку падарожнічаюць па ўсёй Еўропе, яна анарэксічна ванітуе, ён — ідэйна, часам ён любоўна сам устаўляе ёй у рот два пальцы, часам
    28
    яна яго пра гэта просіць... увогуле, яны амаль нічым не адрозніваюцца ад звычайнай маладой пары, не лічачы Taro, як яны ставяцца да жыцця і ё...анага сусвету...
    Сацыяльны стан у соцыуме ужо далёка не «Млоснасць», як у Сартра, гэта ўжо ванітавы працэс, запісаў Даніла Лаканаў у сваім дзённіку на апошняй старонцы, які ён завёў, каб паспрабаваць разабрацца ў сваім жыцці, і разарваўшы яго напалову, выкінуў у сметніцу. Сабраў валізку і разам з Міленай адправіўся далей калясіць па Еўропе, каб імкнуцца сцішаць ванітавыя прыступы, якія выварочваюць іх абаіх... але, калі нават нічога з гэтага не выйдзе, усё роўна яны ведаюць сваё асабістае ўспрыманне і стаўленне да гэтай Зямлі, да гэтага с.анага свету, напоўненага ванітамі.
    24.06.2009 г.
    Менск
    29
    ГОРАД
    сустрэчы гульні знаёмствы
    «Дзіця з лялечнай гранатай», фотаздымак Дыяны Арбус.
    30
    Сустрэчы
    Сапраўды не памятаю, калі гэта было, здаецца, увосень, або ўлетку, але не ўзімку.
    А было ўсё банальна проста...
    Неяк стаяў я пад шэрым такім, з круглым плафонам ліхтаром, безгустоўным і самотным, што ліў агідна халоднае святло... Дык вось, стаяўя, значыць, пад ім, проста стаяў, таму што рабіць не было чаго, ды і стаяць, у прынцыпе, не было пад чым, акрамя яго. Побач з ім быў пад’езд, мой родны пад’езд, але мяне ён на той момант не прыцягваў.
    Я тады стаяў і дзівіўся таму, наколькі ўсё дзіўна і не залежна ад мяне самога складаецца, я маю на ўвазе само жыццё. Вось быццам бы ты і гаспадар ягоны, але яно паводзіць сябе цалкам незалежна ад цябе. Памятаю, я тады разважаў... Божа, колькі ў мяне маладзіц, розных такіх, зусім не падобных адна да адной. Але ўсе як адна такія затлумленыя, такія складаныя і, можна сказаць, нават самадастатковыя. I тут я ўспомніў, што маці прасіла мяне: «Веню, ну знайдзі ты сабе нармалёвую дзяўчыну, можа, яна і не будзе там разумнай, мастачкай або фатографам, не будзе цябе разумець у літаратуры, можа, яна зусім будзе пустой, затое дзеткі будуць прыгожыя, верная табе будзе» і гэтак далей. Увогуле, маці праследавала свае мэты, а я як пачынаў думаць пра гэта, дык адразу бачыў матрац замест жанчыны і ўсё. Проста матрац, на якім можна паляжаць і паглядзець тэлевізар!