• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Ігар жа пасля ізалятара быў адноўлены на працы, бо вельмі шанаваўся кіраўніцтвам як незаменны адмысловец. Але яго гэта мала цікавіла, праз дзесяць дзён працы, а гэта пасля пяці найскладанейшых аперацый, ён наклаў на сябе рукі, выпіўшы вялікую колькасць снатворнага, як раз перад тым, як аперыраваць па блаце аднаго з службоўцаў, правую руку ўжо новага мэра. Яго спрабавалі выратаваць, але Бог вырашыў, што ён досыць намучыўся ў гэтым свеце.
    Многія яшчэ, вельмі многія натрываліся і напакутаваліся за той неадназначны час у горадзе Алакан. А па навінах дагэтуль толькі і гутарак, што пра выдатны горад, дзе ўсё квітнее і красуецца, усё жыве ў імя прагрэсу, а моладзь усё гэтак жа спраўна працуе і падымае эканоміку, не забываючы ў пера
    173
    пынках на абед і па вечарах пасля працы бестурботна аддаваць душу д’яблу ад новых хімічных наркотыкаў. Галоўнае, што ніхто не п’е. Магілы маладзеюць, могілкі растуць...
    15.03.2008 — 1.04.2008
    Лондан
    174
    МІНІЯЦЮРЫ
    ВОДНАЯ МІНІЯЦЮРА
    Узяўшы з сабою шмат паперы, спісанай у сто трыццаць аркушаў фарматам А4, я прыйшоў на маставую і, як у вечнасць, пусціў усё на вецер... Калі аркушы апусціліся на ваду, яны некаторы час былі на паверхні, і толькі праз некалькі хвілін частка іх, набраўшы вады ды размокнуўшы, пачала апускацца пад ваду і зносіцца струменем усё далей да поўнага апускання... Я назіраў за імі, такімі яркімі на фоне шэраблакітнай вады, такімі далікатнымі і быццам абнадзейлівымі.
    Аркушы з маімі аповедамі плылі, як і я плыву, у струмені жыцця — павольна апускаючыся на дно, але да поўнага апускання мяне ўсё яшчэ нясе струмень... I хто ведае, чым гэта скончыцца...
    Зіготкае шкло роўнядзі вады павабна клікала мяне да сябе, а аркушы так і глядзелі на мяне бязмежнай беласцю, як быццам папракаючы, што я ўсё яшчэ не рашыўся да іх далучыцца...
    I гэтыя думкі, гэтыя алюзіі, параўнанні струменяў вады і жыцця, кармілі мяне надзеяй, што я не самотны, і калі адпраўлюся з аркушамі аповедаў, разам з імі я даплыву да рашэння чагосьці глабальнага...
    Але ўсё выйшла куды празаічней, я бадзёра сігануў праз парэнчы маставой і ўжо пасля дзвюх секунд быў
    177
    у асяроддзі халоднай вады ды бялеючых тут і там аркушаў паперы, спісанай словамі, якія апынуліся ў нерашучай дылеме вечнасці і струменяў вады...
    Я ўсміхнуўся і паплыў разам з тымі, хто яшчэ мог трымацца на вадзе, часам падштурхоўваючы іх рукамі, хапляючыся за іх, пакідаючы ў кулаках размоклыя камякі...
    Я быў упэўнены, што знаходжуся на парозе чагосьці значнага. Адкрыццё было зусім блізка...
    Але калі я разам з аркушамі выплыў з горада, адказ так і не прыходзіў да мяне...
    I дабраўшыся да аднаго са свіслацкіх фільтраў па ачыстцы рэк, я патрапіў на смеццеперапрацоўчую станцыю, і там, разам з усімі паперамі аповедаў, брудам і рэшткамі рознага кшталту пластмасы, мяне прапусцілі праз масу дзіўных прылад. 1 перапрацавалі на вельмі карысныя прадметы: набор аднаразовых шкляначак, відэльцаў і лыжачак, і адну бутэльку з водціскам РЕТ, які распавядаў пра экалагічную чысціню пластыка. А аркушы сышлі на сурвэткі.
    I толькі тады я ўсвядоміў усю таямніцу жыцця і творчасці — я стаў больш важнай і патрэбнай функцыянальнай адзінкай, чым быў да гэтага.
    02.06.2009 г.
    178
    ДЗІЦЯЧЫ НАСТРОЙ
    Кожны раз, калі я выходжу на гаўбец, ад ранішняй вясны да позняй восені, я бачу адзін і той жа малюнак.
    Я бачу дзяцей, якія гайдаюцца ды боўтаюцца на круглай каруселі. Яны з ранку (каля сямі) да вечара (каля дзесяці гадзін) круцяцца на іх, смяюцца, шлёпаюцца, набіваюць гузакі, але ўсё роўна лезуць на іх і пачынаюць усё спачатку...
    Потым клічуць з дому сябра ці маці, гэта калі стомяцца ад каруселі і зробяць перапынак на некалькі хвілін...
    Клічуць, значыцца, у вокны, яны іх і клічуць...
    У мяне пачынаюць дрыгацца вейкі, потым ногі, рукі ды плечы...
    I потым зноў адно і тое ж...
    Я выходжу на гаўбец паліць, і сумленна разважаю пра тое, як яны мне абрыдлі... фортку ад галёкання не зачыніш — спякота ў пакоі, на гаўбцы не папаліш — крыкі тут...
    Мабыць, я павінен нешта ім сказаць?
    Але ж я ім нічога не павінен!
    Яны не вінаватыя ў тым, што забіваюць мяне кожным ранкам. Я засынаю только пад раніцу, бо мяне раз’юшваюць начныя жахі, і я спрабую засынаць толькі тады, калі да знямогі не напішуся ці не нагляджуся кіно...
    Яны тузаюць мяне, а я часам бывае і напіваюся, дык тады зранку, калі стаю на гаўбцы, лямантую як рэзаны:
    179
    «Заткніце ўсе раты! Дайце памерці ў самоце, без турбот і клопатаў, у цішыні!»
    Але ж лямантую я, як заўжды, у душы, бо не трэба маленькіх палохаць, яны і так паспеюць спалохацца ў жыцці самога жыцця!
    20.05.2009 г.
    180
    РЫБЫ
    Апошні час мяне так і цягне да вады...
    Уначы сёння, а чацвёртай гадзіне сядзеў я ля рэчкі насупраць парку Янкі Купалы, дождж ліў горш чым з вядра, ён апускаўся на плечы цяжкімі шчыльнымі патокамі, як пры Ноі ды ягоным патопе. Нават бялізна набрала вады і стала мокрая ды цяжкая, зусім як
    душа...
    Змоклі ўсе кнігі, якія былі з сабою, змок нават пашпарт ды апошняя купюра ў дзесяць тысяч беларускіх рублёў...
    Але ж я усё роўна не рухаўся, нават забыўся, як дыхаць ды маўчаць. Я распавядаў дажджу і зямлі вакол цікавую казку, і наваколле слухала, пакуль я не заснуў пад моцным патокам думак, слоў і піва, змяшанага з вадою...
    Я разважаў ды марыў у сне... Мабыць, я рыба? А я сапраўды рыба па задыяку, і раптам, калі я скончыў казку ўжо ў сне, я махнуў сваім бліскучым хвастом, заплюшчыўшы вочы, ды зліўся з бруднажоўтым святлом поўні, а калі расплюшчыў, то ўзгадаў, што заплыў надта далёка ад зямлі... Дождж спыніўся, і маленькі лешчык ля мяне сказаў, што я займаюся глупствам, бо ўсе рыбы мараць пра чалавечае жыццё,
    181
    а я, наадварот, боўтаюся ў вадзе, дурань, ды яшчэ да ўсяго п’яны...
    Я адказаў лешчыку, што там, каля чалавека, няма чаго рабіць.... I пасля гэтага мая скура зрабілася металічнага колеру, я апошні раз данёс да вуснаў бутэльку... і забыўся, як размаўляць палюдску, маё асяродзе ператварылася ў рыб... раптам я паплыў....
    23.04.2009 г.
    182
    ТОЛІК
    Дванаццаць гадзін дня павольна паўзлі да абеду. Вася як заўсёды працаваў на вуліцы, калі да гэтага часу паспяваў прыбраць двор, то неабходна было яшчэ гадзіну выдаткаваць на працу, каб абед, нарэшце, наблізіўся. У такім разе Вася браўся расхаджваць па ўсіх сваіх прыбраных уладаннях, ацэньваючы якасць уборкі і стан газонаў з кустамі.
    Вася на рэдкасць быў малап’ючы, таму яго цаніла не толькі начальства ЖЭСа, але і жыхары вакол.
    Значыць, як звычайна хадзіў ён вакол з мехам і доўгай палкай, вострай на канцы, усколваў тут і там парушынкі, пачкі зпад цыгарэт і чыпсаў, пацягваў гаркавы дым мясцовых цыгарэт Viceroy.
    I тут раптам удар, хапаецца за грудзі, хапаецца за шыю, за галаву, а вакол свет плыве, успыхвае яркімі колерамі... Вася мармыча пад нос: «Памажыце!», у выніку замест слоў выходзіць цяжкі грудны хрып, голас захрасае дзесьці ў верхніх частках лёгкіх.
    Вася думае, што ўсюды вакол гавораць пра малюначкі з жыцця, якія прамільгнулі перад вачамі ў момант непазбежнай смерці або прыступу, а ў яго ніякіх малюначкаў, усё проста плыве перад вачамі, значыць, можа, гэта і не смерць. 3 рук выпадае мех са смеццем, палка з вострым
    183
    канцом, і толькі моцна сціснутыя зубы ніяк не адпускаюць прыпаленую цыіарэту, Вася падае на ім жа чыста прыбраны ходнік. «Хоць нешта прыемнае ў жыцці>, думае ён, «хоць на чыстым буду ляжаць».
    Суседка зверху, якая выходзіла з пад’езда, заўважыўшы яркапамаранцавы працоўны камбінезон прыбіральніка, адразу здагадалася пра нядобрае, бо, як нам вядома, Ва ся быў малап’ючым, таму проста на газоне не валяўся б, тым больш п’яны.
    Яна хуценька па мабільным набрала «хуткую».
    «Хуткая» апраўдала сваю назву і была на месцы праз чатыры хвіліны і трыццаць дзве секунды.
    Каталка, Вася ўжо ў салоне аўтамабіля, дзе вакол матляюцца ўсякія трубкі, кропельніцы і бінты, прытомнасць ясная, яго ратуюць...
    Што з ім? Ніхто не адказвае, ні лекар, ні медсястра, ў іх абодвух на тварах толькі напісана лёгкае здзіўленне, змяшанае з жаласнай надзеяй на лякарню, там пасля аналізаў ясна будзе.
    «Хуткая» імчыцца ў арэоле сінечырвоных агнёў, перыядычна на раздарожжах узвываючы, каб усялякія там няўклюдыкіроўцы паспявалі саступіць дарогу.
    Нясецца, зіхаціць, гудзе, матор раве, кіроўца добры і задаволены сабою, яго хобі — хуткасць і аўто.
    I тут, бах, аўтамабіль тузанула ўлева, а потым управа, ён рэзка страціў хуткасць і стаў як укапаны на ажыўленым раздарожжы белачырвонай плямай папроку аўтамабілебудаванню.
    184
    Кіроўца не проста выйшаў хутка з салона, ён літаральна выляцеў з яго, і адным махам адкрыў капот...
    А раменьта і парвала! Казаў жа, мяняць час!!!
    Лекар спачатку выскоквае з падножкі «хуткай», і, наторкаючыся на аўтамабілі, якія праязджаюць паблізу, спрабуе хоць кагонебудзь спыніць, бо чалавек пры смерці. Легкавушкі абыякава праносяцца паблізу, падразаючы і не забываючы хаміць лекару, што, маўляў, разбегаўся тут.
    Лекар носіцца яшчэ хвілін пяць, потым, задыхаючыся і выціраючы пот з твару, у запацелых акулярах, паварочваецца да медсястры ў «хуткай» і кіўком галавы пытае, як там Вася.
    Сястра, цынічна скрывіўшы налева вусны, адказала: «Ну. He лёс, значыць, нашаму брамніку. He лёс, блін!»
    Васіна прытомнасць не жадае з гэтым мірыцца!!! «Будзь пракляты гэты с.аны вытворца аўтамабільных рамянёў!!!» I гэта былі яго апошнія словы...
    А за семсот кіламетраў, у Расеі, Толік як заўсёды стаяў ля станка і штампаваў рамяні для «Газеляў» і мікрааўтобусаў. Схапіўся за грудзі праваю рукой, і праз шэсць секунд памёр.
    19.05.2009 г.
    185
    КАЛЕНДА СЯРГЕЙ
    Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносінаў, адзяленне культуралогіі), займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша кароткія апавяданні і верлібры.
    Лаўрэат трэцяга міжвузаўскага конкурсу творчых работ па гуманітарных дысцыплінах 20052006 навучальнага года ў намінацыі «Філасофскі афарызм» за неардынарнасць мыслення і творчую разнапланавасць.
    Пачынаў пісаць на расейскай мове і ў 2008 годзе па выніках незалежнай міжнароднай рускамоўнай літаратурнай прэміі «Дэбют» (г. Масква) увайшоў у «Сто лучшнх молодых авторов: гражданство — русскмй язык» у намінацыі «Эссенстнка».