Помнік атручаным людзям
Сяргей Календа
Выдавец: Галіяфы
Памер: 188с.
Мінск 2009
Пстрык, экран згас і ў пакоі адразу стала нязвыкла ціха. Спакой і цішыня, цэлы дзень толькі гэтыя два словы будуць стаяць на варце адпачынку Франка. Першае, што ён заўважыў на кухні, было снатворнае... Нервам трэба адпачыць, так і да шызафрэніі рукой падаць, усялякае жаданне жыць знікае... Франк сеў на край ложка, закрыў твар рукамі, на скронях праступілі сінія вены, яны набрынялі ды пульсавалі, як чарвякі, пад скурай. Што такое, што за трывога?! Нядобра неяк на душы, хіба так заўсёды было? He! Хіба ў свеце так было? Н...е...е... мааббыць Т...а...а...к...
Да таго, як сон агарнуў усяго яго павуцінай дрымоты, ён успомніў канец свайго аповеда пра тэрарыста. 3 вялікімі стратамі ў перастрэлцы гэтага чортавага лідэра заб’юць, а цела не змогуць захаваць, бо пры перавозцы яго ў лабараторыю для медыцынскай экспертызы і вызначэння асобы натоўпы грамадзян перакрыюць шлях і
131
з лютым азвярэннем разарвуць яго на дробныя парэшткі, а потым спаляць астанкі...
...Мужчына рыхтаваўся да засялення наложніцы не адзін год, дбайна прадумаў план жылля аж да такіх інтымных дробязяў, як зайішныя засценныя мясцінкі для таемнага назірання за сваёй ахвярай. Усе гэтыя тонкасці радавалі яго як дзіця, ён мог гадзінамі сядзець, утаропіўшыся ў адно з нябачных акенцаў, назіраючы рэаліцішоў амаль у сваёй хаце! Часам ён засынаў за гэтым заняткам, але часцей за ўсё ён ананіраваў як вар’ят. У дзень даходзіла да дзесяці раз, яму неабавязкова было, каб яго наложніца была голая або сядзела на ўнітазе. Яму нават было дастаткова і адной думкі, што ён распараджаецца жывой душой, штоўяго руках бязмежная ўлада, што ён можа рабіць з ёй усё, што захоча, а калі ён загіне, то яна памрэ ад голаду. Улада давала яму волю.
Дзяўчынцы не прыходзілася скардзіцца, жылося ёй ніштавата, таму што ў яе турме, як яна лічыла, было ўсё неабходнае, нават звыш таго — кнігі, якія давалі ёй свабоду, у іхяна была шчаслівая. Усё, што гаспадар падаў ёй з літаратуры, гэта былі прыгодніцкія раманы для школьнага ўзросту і зборнік казак. Гэгпага было досыць, каб дзяўчынка не адчувала сябе зусім самотнай.
Здаралася, што мужык начнымі гадзінамі на сценку лез ад жадання авалодаць ёю, але ён трымаў сябе ў руках, ён не мог дазволіць сабе ўсё сапсаваць, ён жадаў дамагчыся яе прыхільнасці, спачатку стаўшы яе богам у ежы і туалеце. Затым паволі ён будзе спакушаць яе, дзелёгкімі дотыкамі, дзе словамі, каб распаліць яе запал. Мужык лічыў сябе прывабным, і аспрэчыць гэты момант было няма каму ў сілу яго інтымных падрабязнасцяў. Яго мэтай быў не гвалт, але заваёва даверу гэтай пакуль яшчэ дзікай і палахлівай «лані».
132
Вось i зараз ён сядзеў на матрацы, акурат насупраць ложка дзяўчынкі, ён быў не бачны дляяе, яго надзейна хавала сцяна і камуфляжнае люстэрка над рукамыйніцай. Дзяўчынцы ніколі не здагадацца, яна наіўная, бо занадта простаяўяе была сям’я з бедных працоўных. Мужык сцякаў ужо другі раз за апошнія паўгадзіны, па сценцы плылі мармуровыя кроплі, ён быў на ўзводзе — ён уладкуе ўсё вакол яшчэ лепш, ён вялікі ўладар, ён можа кіраваць лёсамі людзей. Гэтая думка вяла яго да чарговай вар’яцкай думкі, але тут дзяўчынка, што ляжала да гэтага нерухома і чытала кнігу, павярнулася на бок да яго тварам, і падол яе спадніцы адкрыў сцягно. Мужык застагнаў... Гэта было вельмі неасцярожна з яго боку, але дзяўчынка нічога не пачула...
Франк спыніўся перавесці дух, яму падавалася, што аповед пайшоў не ў тым кірунку, ён хацеў паказаць больш жорсткасці, а ў выніку выходзіла, што яго герой быў проста нейкім ненармальным. Аповед выходзіў зпад яго ўлады, сюжэт больш не падпарадкоўваўся яго думцы. Злосць і роспач не давалі спакою. Ужо набліжаўся світанак. Ён упершыню за некалькі дзён усміхнуўся. Думка, што ён у адпачынку, сагрэла душу. Франк адправіўся ў бліжэйшы бар, ён востра жадаў пазнаёміцца з якойнебудзь маладзіцай, хоць ведаў, што ў бары па раніцах ходзяць такія ж, як ён, самотныя душы, з мноствам комплексаў і багажом няўдалых адносін з людзьмі. Кожная другая маладзіца залівала там сваё гора ад спрэчак з блізкімі, а кожная першая ўжо абвыкла да спіртнога і ціха сядзела без думак, толькі зрэдку ўспамінаючы, як паршыва ў яе жыцці і на душы...
— Ты ўжо сыходзіш, Лера? — спытаў Франк маладзіцу, якая гультаявата пацягвалася на яго ложку. Ад паднятых уверх рук яе грудзі агаліліся зпад коўдры і пагляд Фран
133
ка затрымаўся на гэтым чароўным відовішчы. Лера прасачыла за яго паглядам і паспяшалася прыкрыцца.
— Слухай, Франк, ты вельмі добры, ты мне вельмі прыемны, але зразумей, у мяне ёсць хлопец, я яго кахаю, тое, што я з табой сёння пераспала — гэта лішні раз даказвае, які ты класны... — Лера яшчэ нешта гаварыла, але Франк яе ўжо не чуў. Як толькі яна пачала са слоў «слухай» і «вельмі», ён зразумеў, што яе не ўгаворыш, справа безнадзейная.
Але, не здаючыся без бою, ён працягнуў заваёўніцкі наступ, які расцягнуўся на цэлыя суткі. Франк зрабіў усё, каб яна пераехала да яго, нягледзячы на тое, што Лера легла да яго ў ложак пры першым жа знаёмстве, дакладней праз гадзіну пасля яго! Франка не цікавілі тонкасці жаночай псіхікі, ён ведаў, што яму тэрмінова патрэбен блізкі чалавек, інакш яго нервовая сістэма можа здрадзіць у найбліжэйшы момант. Ён разумеў, што пісаць — гэта вялізная адказнасць, але ў тое, каб аповяды пачыналі пасутнасці кіраваць лёсам, ён папросту не верыў. Ён усяляк адпрэчваў гэтыя думкі. Да таго моманту, пакуль у адзін выдатны дзень не ўбачыў уласнымі вачамі у навінах, як натоўп раздзёр таго самага тэрарыста з гіпермаркета, зусім як у ягоным старым апавяданні...
Так, ён стаў мужчынам. Ён утрымоўваў жанчыну, яму здавалася, што калі ён стаў для кагосьці неабходны, значыць, ён адбыўся. Яго разбіраў неверагодны гонар, які прыходзіць да ўсіх мужчын, якія пачынаюць адчуваць сябе вольнымі і не абавязанымі нікому падпарадкоўвацца.
На некаторы час ён забыў на сваё захапленне і цалкам аддаўся жанчыне, яна брала ад яго ўсё, ён гэтага жадаў і не супрацівіўся. Густы да жыцця ў Леры былі яшчэ тыя, яна нават сказала Франку, што яму танней было б кожны дзень аплачваць прастытутку, чым яе. Франку гэта
134
было чуць прыкра. У цэлым іх стасункі вылучаліся знешняй цеплынёй і ўвагай, секс сядытады суправаджаўся невялікімі сваркамі ў моманты, калі Лера ў экстазе выкрыквала не яго імя...
Ён неяк распытаў яе падрабязней аб мінулым жыцці і высветліў, што яна была замужам некалькі гадоў, але муж памёр — анкалогія, таму яна змушаная была жыць інакш.
«Як гэта інакш?» — спытаў Франк і атрымаў адказ, што падчас страшных дэпрэсій лёс шпурляў яе ў мноства розных кампаній, але нідзе яна так не атрымоўвала задавальнення, як у суполцы свінгераў. Яе заводзіў сам прынцып назірання за сваім партнёрам, які выгінаецца пад чужым целам ад асалоды...
Франк быў у шоку, яго адольвала паніка, як толькі наступалі тыя моманты, калі ён пачынаў думаць, што піша самыя брудныя аповеды, што яго контркультурная пазіцыя радыкальней няма куды. Ён спазнаваў новыя цікавыя факты з жыцця людзей, гэта кідала ў дрыжыкі, парушала апетыт і сон, але гэта і дапамагала яму не падаць духам, брацца за клавіятуру і выводзіць чарговыя аповесці.
Праз месяц Франк перастаў глядзець на свінгераў з непрыязнасцю і прадузятасцю. Хоць спачатку ён быў у шоку ад таго, што яго Леру душыў зверху нейкі жлоб цэлых трыццаць хвілін, але калі нечая жонка з іх кампаніі, якая складалася з васьмі чалавек, пачала рабіць яму мінэт, ён забыў, што Лера была яго маладзіцай. Яна проста стала жывым тэлевізарам, па якім паказваюць жорсткае порна... Гэтае назіранне за тым, як староннія савакупляюцца, бянтэжыла Франка тым, што ў яго апошняй аповесці галоўны герой рабіў штосьці падобнае, толькі ананізм і падгляданне літаратурнага героя не ішлі ні ў якое параўнанне з яго ўчынкамі ў рэальнасці, якая па ўсіх правілах з’яўлялася
135
горшай за літаратуру. Яшчэ глыток віскі з ільдом — і можна працягваць, тупее погляд, тупее мозг, так, працягваць рух... па целе пайшла дрыготка...
Абсурд, але самыя пахабныя рэчы, якія засмучалі яго да глыбіні душы, былі самымі прыемнымі. Яшчэ ніколі яму так не хацелася Леры, як у тыя моманты, яшчэ ні з кім яму не было так добра, як з ёю. Ён ажэніцца, ён абавязкова ажэніцца з ёй...
Лера была згодная, яна таксама жадала застацца з ім і рабіць гэтыя «бессаромныя рэчы», як яны называлі жыццё. Яны ўзводзілі сябе ў Адама і Еву, у новы статут сям’і, у іх руках быў свет, у іх сілах быў секс. Адзінае, што перашкодзіла ажыццявіцца іх плану, гэта захапленне Франка. Дакладней, не сам факт захаплення, а тое, чым ён захапляўся. Жорсткія сюжэты жыцця, скрыўленні, чалавек у абсурдзе, змрочныя апавяданні... Усё гэта выклікала ў Леры пачуццё страху, яна не разумела, як ён можа пісаць такія жахі і дурасці, часта паўтарала, што ён хворы шызафрэнік, пакуль не выявіла, корпаючыся ў яго тэчцы дакументаў, недапісаны аповед.
Яна закаціла ўвечары скандал з нагоды таго, што ёй страшна жыць з такім чалавекам, як ён, што яго няскончаная аповесць зусім вар’яцкая, што там мужык ананіст, а астатнія падрабязнасці выклікаюць толькі ваніты і агіду. Калі Франк такое піша, значыць, у яго праблемы ўнутранага характару! Франк сказаў, што гэта не ў яго праблемы, а ў людзей праблемы, што гэты сюжэт заснаваны на рэальных фактах. I хто ёй сказаў, што літаратура заклікана забаўляць, а не ствараць?! I каб эфектна скончыць сваю апраўдальную прамову, ён дадаў, што яна, Лера, таксама яшчэ тая «добрая» асоба, а ці не нагадаць ёй, чым яна займаецца ў вольны час. Ці не распавесці ёй пра яе сяброўсвінгераў? Лера вельмі пакрыўдзілася на гэты
136
прыведзены довад і заявіла, што яна ў дадзены момант лічыць сябе, прынамсі, больш нармалёвай, чым ён!
Рэчы былі сабраны за пару хвілін, бо яна пераехала да яго з невялікай валізкай, жыццё навучыла яе не давяраць нікому, таму яна ведала ўсё пра пераезды. Няма сэнсу нажываць багацце, ведаючы, што ты не ідэальны, што той ты, які існуе, можа быць не толькі не зразуметы, але і абсмяяны. Ёсць толькі ты і калектыў, які, як сучка, што толькі што ашчанілася: аднаго шчаня абліжа, а другога, таго, што з адхіленнямі, адразу з’есць. Жыве здаровы чалавек, жыве здаровая нацыя!