Помнік атручаным людзям
Сяргей Календа
Выдавец: Галіяфы
Памер: 188с.
Мінск 2009
У сэрцы ў лекара прачнуліся ноткі рамантыкі, і дахаты ён вярнуўся са спазненнем, але з вялізным букетам палявых кветак, чым расчуліў жонку, але ўсё роўна не пазбег пакарання. Рамантызм не дапамог пазбавіцца папрокаў, слабых і зусім не злых, так, звычайных і заезджаных, як старажытны славянскі побыт.
4_________________
— Ты зразумей, тое, чым я займаюся, звычайная праца! Табе няма чаго так нервавацца, бываюць прафесіі нашмат небяспечнейшыя... а ты носішся са мной, як з залатым яйкам! — За сталом сядзеў мужчына, акружаны бутэлькамі і попельніцай, якая ад бычкоў была падобна на вожыка, ад келіхаў ды ежы на стале не было дзе
155
нават прыткнуць локаць. Мужчыне было на выгляд каля трыццаці, ён быў маладжавы і бледны. На твары ззяў цень грубіянства ды неачэсанасці. Яго істота і настрой выклікалі страх. — Азірніся вакол, дарагая, — хрыпаты голас, адгукаецца шматгадовым тытунём, — гэтая кухня — горы грошай. Дзіцячы пакой, вітальня, спальня — гэта яшчэ і яшчэ горы грошай! Я працую, як і ўсе, толькі графік працы іншы, — ухмылкаашчэрванне. Ён імкнуўся гаварыць як мага прыемней і далікатней.
— Ды мне надакучыла, Макс, разумееш, НАДАКУЧЫЛА, ПРОСТА ДАСТААА гаварыць дзецям, што іх тата — спелеолаг і зараз у экспедыцыі, таму доўга адсутнічае. Я нават толкам не магу растлумачыць, што такое спелеолаг, а яны ўжо вялікія, усё распытваюць! — ламаючы рукі і задыхаючыся галасіла жанчына, перарываючы сваю прамову ежай і выпіўкай. Ад спіртнога язык заплятаўся, і яна была падобная на авечку, што бляяла на пустую сцяну, у надзеі на дапамогу ў тупіковай сітуацыі.
— Ды замоўкні ты, дзяцей пабудзіш! Любы злодзей, які сябе паважае, хоць раз, але сядзіць у турме! Разумееш? Гэта, калі хочаш, зладзейская рамантыка! Жыццё на волі адно, а ў турме іншае, там сваё хараство! Я там больш духоўны і больш паважаны, чым тут!
— Эх ты, па гэтых тваіх законах ужо ніхто не жыве і не сядзіць, ты застаўся ў мінулым, гэта састарэла! Дурань! Перамагае мацнейшы!
— Перамагае разумнейшы ды хітрэйшы! — Макс губляў цярпенне, неабходна было перавесці тэму гутаркі, інакш ён ужо на мяжы, яшчэ хвіліна і пад іншым вокам пасадзіць ёй сіняк.
Гутарка працягвалася да першых промняў світанку. Жанчына ўжо амаль спала, апусціўшы галаву на грудзі, адной рукой узяўшыся за кілішак, а ў другой цьмела цыгарэта. Макс вельмі далікатна, наколькі быў здольны, узяў жонку на рукі і адправіўся ў спальню. Ён ведаў,
156
што неабходна нешта змяняць, але адыходзіць ад сваёй прафесіі не жадаў. Занадта доўга ён рызыкаваў, менавіта занадта доўга, усё жыццё поспеху не будзе, трэба мяняць жыццё.
Вось засталася апошняя справа, і ўсё, ён умывае рукі ды сыходзіць на адпачынак...
Далоні пакрыліся потам, кінула ў дрыготку. Апошняя справа, і трэба на дно....
Макс доўга яшчэ круціўся ў ложку, пакуль не заснуў. Думкі наступалі нязломнымі батальёнамі, яны неміласэрна атакавалі яго цела, латашылі сэрца. Ен не разумеў, як гэта — жыць паіншаму? Хай жонка моліцца на яго, што ён не на наркаце сядзіць, хай дзякуе Бога або яшчэ там каго, што ён усяго толькі п’е і нууу... крадзе. Так, крадзе, але толькі дзеля дзяцей!
«I чаго гэта яна мяне не зразумее? У яе ёсць усё! I грошы ў банку, і новая кватэра! Дык не, прычэпіцца, як лазневы ліст, і пілуе, пілуе!... Ужо нават да гарэлкі хацела прычапіцца, да гэтага святога прадукта! К чорту ўсё, народу патрэбна разрадка, асабліва ад пустой і цяжкай працы!» — думкі трывожылі, бакі нылі ад бязмэтнай ляжні на ложку. Адно радуе, хоць пахмелле заўтрашні дзень выкрасліць з жыцця і зваліць цела спаць, пад раніцу, але толькі не цяпер.
Заўтра — гэта заўтра, прыняў на грудзі — і за працу, наклёўваецца дабрая работка, грашовая, у суседнім горадзе. Цела звыкла да такога, рукі трэсціся не будуць. A што да гэтых, да мянтоў, — гэта лёс! Сядзець, значыць, на ўласным родзе напісана!
Разважанні Макса пачалі бэрсацца, а нервы прыходзіць у парадак. Ён павярнуўся да жонкі і абняў яе. Яна вельмі дрэнна спала, торгалася, стагнала... Макс праваліўся ў цемру і заснуў, трывожна, клапатліва, зусім, як жонка. Да вечара можна спаць, а там праца. Блаславі цябе Божа, Мендзялееў: кожную секунду якаянебудзь душа аба
157
вязкова атрымлівае асалоду ад твайго інтэлігентнага напою, найчысцейшага на планеце!
5__________
Яшчэ не вечар, але на вуліцы ўжо зусім цёмна, шэрыя хмары навіслі над стрэхамі хат вялізнымі ўздутымі жыватамі. Цудоўнай выявай вакол пануе неверагодны штыль, як быццам свет загінуў пад вадароднай бомбай. Усё кажа пра навальніцу, якая павінна прыйсці восьвось.
На вуліцах — ніводнай, нават выпадковай душы, нават старыя, што ўзялі за моду сядзець пад старым дубам на ўслоне, і тыя не высоўвалі насоў з хаты. Зрэдку машыны самотна праляталі паблізу, спяшаючыся з працы дамоў. Праляталі... не тое слова, максімум, на што яны былі здольныя, гэта паўзці не больш за шэсцьдзесят, па раздзяўбаным асфальце.
Кожны жыхар хаваўся ў сваёй норцы, як мышка, і чакаў жахлівай навальніцы.
Міхалычу не сядзелася ні ў хаце, ні пад якімнебудзь падстрэшкам. П янаму мора па калена! Ён сядзеў у двары сваёй хаты і ціха сам сабе сумаваў. Гэта быў яго нармалёвы стан што цвярозым, што п’яным, асабліва пасля смерці жонкі. Ніхто, нават самы адданы сабутэльнік не ў сілах быў успомніць усмешку на яго барадатым твары. Так ён сядзеў у двары, па старой звычцы, кожны дзень пасля працы. I на пытанне, чаго ён заўсёды тут сядзіць, нічым сябе не забаўляе, нават у даміно не згуляе, ён адказваў: «А што мне рабіць? Я сваё адрабіў, у мяне законны адпачынак!». Яму тут і палец у рот не кладзі. Мала хто рашаўся скласці яму кампанію, хіба толькі самыя старыя, тыя, хто дажыў да старэчых гадоў з алкаголікаў і працоўных.
У Міхальіча, як і любога іншага чалавека, было складанае жыццё. Ён з маладосці працаваў, працуе і будзе пра
158
цаваць, ад званка да званка, будаўніком. I не таму, што яго лёс такі, проста ён сам на гэта пайшоў, сам стварыў сваё жыццё. Бо ніхто акрамя яго не мог у гэта жыццё ўмяшацца — гэта было галоўным пастулатам...
Але, як бы складана і цяжка яму ні жылося, а смерць жонкі разлютавала яго ўшчэнт, нанесла апошні ўдар, які адабраў у яго цікавасць да жыцця. 1 хай ён усім казаў, што яна «тупая баба», але кахаў ён яе ад гэтага не менш, калі наогул яго пачуцці можна было назваць такім узнёслым словам — каханне.
«Зноў набраўся, як свіння!». У галаву выразна і жыва ўварвалася рэпліка жонкі, зацёртая і пастарэлая, як ён сам і час. Міхалыч усміхнуў'ся і пацягнуў бутэльку да рота, але на паўдарозе зразумеў, што нават гэтае найпростае дзеянне яму ўжо не цікава. Ён дайшоў, як гаворыцца, да патрэбнай кандыцыі, каб усміхнуцца хоць бы ўнутрана, хоць бы самому сабе.
Пад вадаспадам навальніцы і бясконцымі маланкамі яго намоклае цела так і засталося ў той позе, якую прыняло ў апошні момант да поўнага ап’янення.
Раніцай навальніца адступіла і брамнік першым заўважыў бруднага, змоклага да ніткі Міхалыча. Яго сэрца спынілася яшчэ на пачатку ліўня.
Выпадковая смерць ад самагонкі, далёка не вышэйшай спробы і чысціні, згаданая ў мясцовай газеце, якая рухалася па новай палітыцы і рэформах, мала каго здзівіла. Прапаганда адмовы ад п’янства і дэбошу, шчыра кажучы, смяшыла ўсіх, ад першакласнікаў да пенсіянераў. Артыкул заклікаў задумацца, але кожны казаў суседу або сам сабе: падумаеш, перапіў, гэта, блін, з усімі бывае! Хоць бы раз на дзень хтонебудзь ды «прыстаўляецца» за шклянкай. Аднак жыхары пачалі патрабаваць ад гарадскіх улад чыстага прадукта, каб менш труціцца ўсякім «самапалам».
Такая была спецыфіка духу жыхароў гэтага горада: кінуць піць немагчыма, альтэрнатыва толькі ў паляпшэнні
159
якасці. Гэтыя заявачкі былі падобныя на патрабаванне хворага лячыць яму ногі ад гангрэны мазямі ды прыпаркамі.
Першьш, хто паспрабаваў пераламаць сітуацыю, быў новы мэр горада. Яму за тры тыдні ўжо астап...здзеў гэты горад, які не паддаецца ніякім рацыянальным правілам існавання. I таксама жаданне хутчэй вылучыцца з «перыферыйнай ямы» пякло душу нясцерпна. Трэба было дзейнічаць. I для пачатку абмеркаваць планы інавацый і рэформ, мабыць, спярша з жонкай.
6___________
Ты павінен прызнаць, планка, якую ты сабе ўсталяваў, занадта высокая. He цеш сябе, яна табе не па зубах, ёсць мяжа для сілаў любога чалавека. Гэты горад — нацыя Ayxless, людзям не хапае дзёрзкасці глядзець у твар будучыні, марыць і жыць у сваё задавальненне. Толькі пад градусам яны выскаляюцца на лёс, але нават і рыку не выдаюць. Гэта дыягназ... а лечаць падобнае падобным.
He, так думаць нельга, інакш тупік. Усё вакол выдатна, свет рухаецца наперад, хай і маленькімі крокамі, але затое ў дакладным кірунку.
Калі паглядзець аб’ектыўна, то менталітэт славянскай нацыі нельга ахрысціць духіеззам, хутчэй яна проста флегматычная ад прыроды. Гены ў яе такія. Сапраўдны чалавечы дух супраць кансерватыўнасці не вельмі і пойдзе па светлым шляху прагрэсу, дэмакратыі і капіталізму. Занадта моцны ўплыў сацыялізму, занадта шмат беднаты, жадаючай часаць усіх пад адзін грабянец. Гэта як у былінах, пакуль печ Ямелідурня не панесла яго на сабе, сам ён і пальцам не варухнуў. Або ляжаў Ілюша Мурамец на той жа печы, ды раптам устаў і перамог злодзеяў. Вось які дух славянскага чалавека. He ён
160
да хаты ідзе, а яна паварочваецца. Таму, каб здзейсніць масавы эканамічны ўздым, адной іскры мала, тут нават пад сумненнем кіло трацілу. Трэба «прымусіць мужыка маліцца», і ён сапраўды перастараецца, і гэта нават вельмі перспектыўна. Хоць «перастарацца» ў адмове ад бутэлькі будзе пацешна.
У старой, у даўнія часы, выканкамаўскай сталоўцы мэр сядзеў і думаў, а абед астываў, пакуль зусім не ператварыўся ў халодную калатушу, якая і цёплай не асабліва лезла, а састыўшы, зусім камяком засела ў горле. Жывот запатрабаваў вызваліцца, занадта нялёгкастраўныя думкі ішлі ўпрыкуску. Ён не стаў з ім спрачацца і даў поўную волю дзеянняў у прыбіральні.
Калі чалавек вылучыў для сябе руціннае існаванне, то ні за якія залатыя горы не зменіць яго, тройчы не спатыкнуўшыся аб парог старога жыцця. Вечнае, цыклічнае вяртанне зваротна, дынамічна, ды не ў той бок. Як я магу змяніць сябе? Я жыву і не скарджуся. Ну, так бывае, жонка не дае, грошай няма, пячонка адмаўляе, але так, каб пановаму жыць... а раптам горш будзе?!