Помнік атручаным людзям
Сяргей Календа
Выдавец: Галіяфы
Памер: 188с.
Мінск 2009
Яна адчула сябе поўнай ідыёткай, ёй стала сорамна ды страшна, а што калі раптам гэты следчы запісвае яе словы, а сам у душы смяецца і завочна адпраўляе яе ў псіхушку?!
Яна спалохалася за сябе і за тое, што так нядобра абыйілася са сваім мужчынам, які яе выкраў з сям’і, але кахаў, а яна гэтага не разумела!
Праз гадзіну выкрадальнік быў затрыманы і яму прад’явілі дзесятак абвінавачванняў. Яшчэ да суда ўсе ведалі, у тым ліку і ён, што адным тэрмінам ён не адкруціцца, тут свяціла пажыццёвая кара, ці растрэльны прысуд!Мужык быўу роспачы, у яго забралі не толькі яго волю, але і права валодання, яго асабістае права на валоданне ўласнасцю і душамі, яго ўласным дзіцем і яго ўласнай наложніцай. Ён кідаўся па камеры, як леў у клетцы, яму жадалася адначасова і разадраць гэтую гідкую тупую бабу, якаяяго так падставіла, і абняць яе сваімі грубіянскімі рукамі!
Але не прайшло і гадзіны, як дзверы камеры адчыніліся і турэмшчык загадаў яму выйсці. Мужык не адразу заўважыў яе, але калі ўбачыў, кулакі сціснуліся і чучкі на пальцах збялелі, ён ператвараўся ў жывёліну. Секунда, і ад яе застанецца толькі мокрае месца, як у той першы раз, калі яна трапіла ў ягоныя рукі. Мужык зпад броваў бачыў, як яна ўся скурчылася пад ягоным паглядам.
Аднак турэмшчык не стаў начэпліваць на яго наручнікі, a проста сказаў, што ён вольны, што
143
маладзіца зняла ўсе сведчанні і прызнала яго сваім мужам і бацькам дзіцяці. Маўляў, пашанцавала яму, a то не абмінуць бы пажыццёвага пакарання. Яго хату, вядома, правераць, але пад падпіску аб нявыездзе яны могуць ісці на ўсё чатыры бакі, але ж толькі не вельмі далёка!
Яна была шчаслівая, нарэшце здабыла спакой і каханне, проста раней зза сваіх дзіцячых мрояў лічыла, што ён гнюсны чалавек, але аказалася, што яна проста нічога не разумее ў жыцці, седзячы ў адным пакоі гадамі, вось і не разглядзела свайго прынца на белым кані'.Яна ведала, штоўхацеяе чакае адплата, але, значыць, так трэба. Трэба менавіта так, як сказаў ён! I так жывуць ажаль усе жанчыны. Яна ішла, ледзьве паспяваючы за ім, і думала, думала, як магла, як большасць такіх, як яна, якія не бачаць белага свету ды прабачаюць сваім мужчынам усё: і збіццё, і зачыненыя дзверы, і недахоп адукацыі. Яна ішла і думала на столькі, на колькі дазваляў ёй мужчына.
Мужык ведаў, што ён мае рацыю, ён трымаў яе пад замком, таму што яму гэта трэба былд, ён жадаў, каб у яго былі хатнія людзі, яго асабістыя хатнія істоты, ён гэтага дамогся. I самае галоўнае, ён быў чысты перад законам, бо знешне ўсё выглядала нармалёва, і ніхто з іх не скардзіўся, значыць, ён сапраўды добры гаспадар, значыць, яны яго сапраўды кахаюць і баяцца.'Ён стаў для іх усім у гэтым сусвеце, ён кіраваў іх жыццём і смерцю. Ён ішоў і па развіцці сваёй думкі ўсё больш распальваўся, усё болый узбуджаўся... I дайшоўшы да хаты, ён наваліўся на маладзіцу ўсім сваім целам, і маладзіца ўнершыню ў жыцціяго абняла, і ёй больш не патрэбны былі ні свечкі, ні ўяўленне нечага старонняга, каб забыцца пра ягоную істоту. Яна бачыла яго і як нявольніца кахала, а яго гэта распальвала яшчэ больш. I ён вырашыў для сябе, што будзе далей яшчэ больш яе кахаць, і ўжо не забароніць
144
ёй выходзіць на двор... і, мабыць, сыну патрэбна будзе адукацыя?
Вось так адбылося ператварэнне нявольніцы ў жонку... як у большасці тых, хто жыве пад гнётам мужыкоў...
Усё, што адбываецца вакол, не адносіцца асабіста да цябе, усе гэтыя розныя рэчы і прадметы стаяць адзін супраць аднаго, і ім ніколі не дасягнуць гармоніі. Усё, чаго хацеў Франк, гэта выпіць, больш яго нічога не турбавала, ну калі толькі жаданне сексу, буйнага ды нястрымнага, зараз жа! Ён аддаў новыя апавяданні рэдактару, і засталося толькі чакаць, што ён скажа. Колькі грошай дасць авансам і як ацэніць наогул!
Але гэта потым, зараз ён адкрые гэтыя дзверы, што вядуць у бар, і пачне расслабляцца пасля гэтых цяжэрных ды стомленых месяцаў. Столькі праблем і стрэсаў легла на яго плечы, параноя, якая мяжуе з істэрыкай, раздзірала яго ўвесь гэты час. Але зараз ён чысты, ні хвароб, ні праблем, душэўная раўнавага прыйшла па заканчэнні апавядання, як быццам увесь бруд душы змыўся менавіта ў гэтым сюжэце. Ён не ведаў, у чым сэнс, але гэта і не важна было... Яго чакалі жанчыны і спіртное!
Франк сеў за барную стойку і замовіў куфаль піва. За яго спінай шумна гулі за столікамі наведвальнікі і танчылі маладзіцы, афіцыянткі прэтэнцыёзна і амаль у негліжэ курсавалі з падносамі паблізу людзей, вакол быў хаос і бязладзіца, тое, што і трэба было для яго. Франк адпіў з куфля чвэрць піва і замовіў адразу яшчэ адзін.
— Знудзіліся па піве? — спытаў побач мужчына з прыемнай усмешкай на прыгожым, але прыкметна пастарэлым твары, спярэшчаным зморшчынамі. — Даўно, пэўна, і кроплі ў рот не бралі?
— Гэта вы правільна прыкмецілі! — адказаў прыязна Франк, які зусім зараз не марыў пра зносіны са староннімі людзьмі, акрамя хіба маладзіц.
145
— I я вось, уяўляеце, ужо год амаль як нідзе не быў, усё справы ды справы, — махнуўшы здаравеннай рукой, паскардзіўся сусед. Ён сядзеў ужо каля дзвюх гадзін і ні з кім не размаўляў, пакуль не ўбачыў Франка, і нешта падштурхнула яго на гутарку, нешта выклікала давер да гэтага чалавека, так прагна трымаючаму куфаль з півам, як быццам ён быў апошні ў яго жыцці.
— Так, справы... — працягнуў Франк неяк гультаявата, але задуменна, узяў цыгарэту і запаліў, шумна зацягнуўшыся. Ён разумеў, што яму варта і пагутарыць з людзьмі, a то зусім здзічэе, забудзе, седзячы ў хаце, як мець зносіны, — канечне, праца не страчана, проста ўжо другі месяц доўжыцца адпачынак за ягоны кошт, пакуль што начальнік чакае — значыць, шануе. — Я вось таксама, у хаце ўсё сядзеў і сядзеў, пісаў...
— О, дык вы пісьменнік! — выклікнуў мужчына з вялікім здзіўленнем. — Ніколі не размаўляў з пісьменнікамі! А пра што вы пішаце?
— Э, ну, аб жыцці, малую прозу, — адказаў Франк, ён не ведаў, як ахарактарызаваць свае апавяданні.
— Так, пра жыццё, кажаш, дык ты ж глядзі, які малады, і ўжо пра жыццё, — ахмялелы сусед са з’едлівай ухмылкай пасунуўся бліжэй да Франка і працягнуў размову, — ды што ты ведаеш пра жыццё, га? Табе ад сілы дваццаць гадоў мабыць, малады яшчэ!
Франка гэта абразіла і ён узяў недапіты куфаль піва, каб перасесці далей ад гэтага тыпа.
— Ды добра табе, не крыўдуй, пісьменнік! Я не хацеў цябе пакрыўдзіць, проста паглядзі на мяне, мне за пяцьдзесят! Хочаш, дам табе добранькі сюжэт? — Сусед па барнай стойцы імкнуўся ўсміхацца як мага прыемней, яго крыху развезла ад спіртнога, таму ён кідаўся словамі і размахваў рукамі. Тут ён нарэшце схапіў Франка за рукаў і вярнуў на месца. — Давай, заказвай сабе яшчэ выпіць, я табе раю чагонебудзь больш моцнага, зараз я распа
146
вяду табе пра сапраўднае жыццё! He пра тое, пра якое пішуць усялякія «пісакі», ты не крыўдуй, я не пра цябе, цябе ж я не чытаў! Проста слухай!..
Франк замовіў сабе гарэлкі і пачаў слухаць, але як толькі яго апавядальнік пачаў сваю гісторыю, Франк адчуў, што яго зараз проста званітуе, не ад спіртнога, a ад самой гісторыі, якую ён чуў. Гэтая гісторыя жыцця супадала з ягонай гісторыяй на паперы, з ягонай гісторыяй, якая ляжала зараз у рэдактара ды ў хаце ў кампутары, у тэчцы «Аповесці для рэдактара». Ён ускочыў з барнага крэсла, кінуў колькі ў яго было грошай і ірвануў да выхаду. У спіну ён яшчэ чуў воклікі суседа. Адкрыўшы дзверы, Франк са стогнам пакінуў усё змесціва страўніка на парозе. Жывот выварочвала да знямогі, яму здалося, што на падлозе ля бара ён пакінуў усё сваё нутро. Пачакаўшы з хвіліну, ён кінуўся дахаты, ён бег без прыпынку ўсю дарогу, у галаву кінулася спіртное, бо больш кідацца не было чаму, і калі ён прыбег дахаты, то быў ушчэнт выматаны і п’яны.
Скінуўшы абутак, ён дрыготкімі рукамі ўключыў кампутар, адкрыў новы дакумент і пачаў пісаць апавяданне пра сябе, дакладней, пра канец свайго жыцця. Ен ставіў над усім тлустую кропку, яму зусім не ўсміхалася псіхушка, яго рашэнне было канчатковым — самому прыдумаць свой жыццёвы канец, свой «капут». Бо, у рэшце рэшт, у гэтым свеце перагукаецца ўсё, і рана або позна здараецца ўсё, пра што пішацца, будзьто ў контркультуры або ў фантастыцы, будзьто ў рамантыцы альбо ў рэалізме...
02.07.2007 г.
Менск
147
НЯВЫКРУТКА
Неяк у тыя гады, калі я быў малады і поўны сіл на лячэнне ад алкагалізму (дзякуй Богу, маці нічога не ведала пра наркотыкі), я ляжаўу дыспансеры, і аднойчы пасябраваў з адным неардынарным чалавекам, які стаў для мяне свайго роду настаўнікам жыцця. Менавіта ён далучыў мяне любові да сусвету, да ўсяго жывога, акрамя яго ніхто гэтага не мог зрабіць — ні бацькі, ні сябры. Гэты чалавек захапіў мяне незвычайнасцю мыслення і поўнай адсутнасцю логікі і, што цікава, адсутнасцю павагі да навакольных. Я першым вызначыў яго ў лякарні, і мы раззнаёміліся за літрам гарэлкі. Гэта можа здацца дзіўным, але нічога дзіўнага ў гэтым няма. У месцах лячэння ад алкаголю больш за ўсё і п’юць, так, п’юць, і сястрычкі спіртное пацыентам прадаюць, ходзяць у краму, а потым здзіраюць падвойны кошт за бутэльку. Насамрэч уся сутнасць лячэння заключаецца ў павучаннях псіхолага і лекцыях пра шкоду распівання грахоўных напояў...
Ну, канечне, усё не так, хто ў гэта паверыць! Насамрэч увесь цуд акрыяння залежыць толькі ад самога пацыента, ад яго жадання вылекавацца, ад яго паводзін ва ўсёй суполцы хворых.
Але не дай Бог патрапіць з парога ў рукі не да тых прыяцеляў у лякарні, ці да брудных суседзяў па палаце, і ўсё, лічы, што ўсё ўжо вырашана, ты не выйдзеш у свет новым чалавекам, усё застанецца як было.
148
I яшчэ адзін спосаб акрыяння — кадзіраванне. Больш нічога няма, ні курс лячэння, ні пігулкі, ні дактары не ў сілах штосьці зрабіць!
Мне пашчасціла, калі б не новы сябар — хто ведае, што б са мной было і дзе б я быў. Дык вось, маё неверагоднае акрыянне і адмова ад спіртнога не былі ніякім цудоўным здарэннем. Першыя парастакі станаўлення на новы шлях жыцця прадзяўбліся ў той момант, калі за літрам гарэлкі ў лякарні мой новы прыяцель распавёў мне адну гісторыю. Гэта было апавяданнепрыпавесць, свайго роду адкрыццё для мяне, хоць я заўсёды круціўся вакол той думкі, што асноўнай канвой ляжала ў гэтай гісторыі, але, мне падаецца, я круціўся не з таго боку.