• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Сядзелі мы ў цёмнай палаце, час пераваліў за поўнач, цішыня.... У нас самаробны стол з двух крэслаў, на іх кампактна змясціўся невялікі ліхтарык, каб бачыць, колькі п’еш і чым закусваеш, сала, парэзанае сяктак, вялікімі і нязграбнымі кавалкамі, менавіта так, як я больш за ўсё не люблю, палова счарсцвелага хлеба, і адзін агурокздыхляк, такі няшчасны, што ў рот не лез, у цэлым — класіка жанру. На самаробным стале галава бяседы — бутля. Я свайго прыяцеля не бачу, толькі рукі напалову — ад святла маленькага ліхтарыка. У цемры мільгацяць цыгарэты...
    Было нешта чароўнае ў тым, як мы пілі ў лякарні для алкашоў, і гэты чалавек распавядаў мне дзіўную аповесць пра алкаголікаў.
    — Ды слухай, Сіні (так мяне клічуць у лякарні, a сапраўднае маё прозвішча Сініцын), што я табе распавяду, — пачаў ён не спяшаючыся, з паўзай, каб выпіць, — ведаю я адну гісторыю пра «сухі закон», мне яе распавёў... хм — я сам сабе любімаму, вось як! — I ён актыўна запрацаваў сківіцамі. — Выдатнае сала, блін. Ну, дык вось, слухай...
    149
    1___________
    Гэта адбылося ў васьмідзесятых, калі ўвесь народ выходзіў з застойнай пары, і ў паветры насіўся дух перабудовы. Калі Гарбачоў вёў сваю палітыку да новага жыцця, да новых рэформ. Ты, пэўна, гэтага і не памятаеш, пэўна, зусім малады быў. А я добра памятаю, як быццам усё ўчора адбывалася! Я вітаўся з самім, як яго там, набліжаным, «праваю рукою» першага прэзідэнта Рады! Але! Карацей, гэта не важна, як яго клікалі, важна тое, што я добра памятаю павевы часу і галоўныя падзеі! Я тады і прыдумаў гісторыю... Дакладней, калі быць сумленным з табой, яна не ўся выдуманая, у ёй шмат праўды. Разумееш, Сіні, я тады марыў быць пісьменнікам! Вось і складаў усялякія літштукі.
    У тыя гады ўжо не існавала, акрамя паказной, канкурэнцыі адзін супраць аднаго. Жаданне атрымаць званне «Лепшы калгас у вобласці» альбо яшчэ штонебудзь гэтага кшталту даўно астыла, гэта ўжо нікога не цікавіла. Усе светлыя ды цёмныя галовы і думкі былі павернуты толькі ў бок новага часу, усе чакалі неверагодных шчаслівых навін. Жыццё было, як на парахавой бочцы: ты мог зранку прачнуцца ў новай дзяржаве без граша за душой! Саюз стаў толькі словам, але не ідэйным рухам. Сацыялізм развальваўся пад напорам іншых новых магчымасцяў ды мрояў вакол дэмакратыі!
    У пачатку дзевяностых калектывізм скончыўся. Шматлікія гарады і пасёлкі перажывалі не лепшыя часы, існаванне трымалася на валасінцы, ад заробку да заробку, а прамежкі паміж працай захлыналіся ў непрабудным п янстве. Хапала літаральна некалькіх гадоў, каб вёскі і кварталы выміралі. Эканоміка задыхалася ды здыхала ад любога кранання чалавечай рукою. Ніхто нічога не жадаў, ніхто нікуды не імкнуўся, усе былі шчаслівыя
    150
    сімуляваць на працы, красці ўсё, што пад рукою, ды піць, піць, піць.
    Менавіта ў такім часе і месцы пачалася кар’ера аднаго палітыка. Гэты палітык быў зусім юны і зялёны, хоць ужо меў трыццаць з лішнім гадоў. Па ягоным твары было відаць, што пост ён заняў не па сваёй волі і праца мэрам у Богам забытым месцы яго не вабіла. Проста ў яго быў асабісты заклад з губернатарам гэтага краю: калі ён дакажа свой талент кіроўцы ды файнага палітыка за два гады, калі зробіць з дадзенага горада «цукерку», падыме эканоміку, ягоная ўзяла, а ў якасці прыза — кар’ерны рост.
    3 невытлумачальнай для навакольных дзіўнаватасцю, мэр пачаў сваю няпростую працу. Першай сферай сваіх рэформаў ён абраў школу, другою — алкаголь. Унутраны голас падказваў яму, што трэба пачынаць менавіта са школы і спіртнога, трэба біць адразу па самых хворых месцах. Ён добра сабе ўразумеў, што рабіць гэта трэба хутка, таму што слова «паступова» не ўваходзіць у фармат двух гадоў!
    * * *
    — Слухай, Сіні, быць пісьменнікам — гэта былая мая дзіцячая мара. Я не спрачаюся, што для жыцця я ўжо кончаны чалавек, але, разумееш, трэба нешта рабіць у свеце. Хоць я і гультай, Абломаў ад Бога, я ўсё ж накрапаў тое, што жадаю табе распавесці, на паперы. — Нечакана перапыніўшы сябе, павярнуўся да мяне мой сабутэльнік. Ён пакапаўся ў сваёй тумбачцы і дрыготкай ці то ад нерваў, ці то ад спіртнога рукой, працягнуў мне зашмальцаваныя аркушы. Яны чамусьці на першы погляд здаліся мне туалетнай паперай, прычым скарыстанай.
    151
    Трэба сказаць, што гэтыя лісты ў мяне захаваліся і аказалі вялікую дапамогу ў стварэнні апавядання. Я часта да іх звяртаўся для ўдакладнення фактаў. Маё жаданне падзяліцца з усімі было навязана апавядальнікам, добры ён чалавек быў, добры. Я дык толькі кнігер альбо скрыптар, сапраўды не ведаю, абодва гэтыя паняцці значаць цалкам іншае, што я маю на ўвазе, але ўсё ж тлумачаць маю ролю ў складанні гэтай ва ўсіх адносінах п’янай прыпавесці, даволі складана.
    П’янай прыпавесці, амаль па падабенстве сітуацый: наркалагічны дыспансер, ноч, п'янка...
    2__________
    Гарадскі пасёлак дзяліла на «стары» і «новы» раёны невялікая рэчка, якая сыходзіла ў застаялае балотца. «Новая» частка пасёлка так звалася таму, што на яе тэрыторыі быў нядаўна пабудаваны шасціпавярховы дом, які ў момант засялілі маладыя сем’і. Акрамя гэтага новага дома, вельмі яркага і святочнага на фоне аднапавярховікаў, быў толькі адзін будынак, які не саступаў па прыгажосці і бляску — чырвоная цагляная абласная лякарня. Яна была не новая, але разам з шасціпавярховым домам, ружовым і белым, складала вясёлую карціну, якая нагадвала дзве чырвоныя болькі на няголеным мужчынскім твары.
    Нельга сказаць, што горад быў дрэнны сам па сабе, проста ён быў самы пасрэдны і тыповы для нашых мясцінаў. Па суботах усе хадзілі ў лазню і на танцы, жыццё працякала марудліва. Хто паспеў з’ехаць і атрымаць адукацыю, той жыў ужо інакш, хто не паспеў, той піў далей, працягваючы справу бацькоў і дзядоў.
    Якім бы горад ні падаваўся шэрым і змрочным, лета яго зменьвала на ўсе сто адсоткаў, і ён выглядаў вытанчана, як палотны імпрэсіяністаў. Прырода ўласнымі
    152
    майстэрскімі рукамі залівала ўсё фарбамі, і нават цёплае гнілое бярвенне хатак падавалася залатым, карычневым, як шакалад, а часам і зеленкаватым, як змеявік, колерам, у залежнасці ад асвятлення і настрою.
    3________
    Жнівень для многіх жыхароў выдаўся няўдалым, пахмурным і прахалодным. Ва усіх быў восеньскі настрой, і ніхто не радаваўся абяцанням па тэлевізары, што затое восень будзе цяплейшай у гэтым годзе. Ігар толькі скончыў свой працоўны дзень, ці, дакладней, ноч, або суткі. He важна, ён вельмі стаміўся, ён зрабіў дзве найскладанейшыя аперацыі на страўніку і жадаў толькі аднаго — выпіць і скласці на каленях рукі, нічога не робячы і ні пра што не думаючы. Змена скончана, можна даць сабе волю паслабіцца. Глянуўшы на гадзіннік, Ігар толькі цяпер зразумеў, што ўжо палова дванаццатай. А Варварка, жонка, каб яе, усю лысіну праесць, калі не прыйдзеш дахаты з грашыма да гадзіны дня!
    «Дарма я тэлефанаваў і гаварыў, у колькі буду, зноў пралічыўся з часам! Ну, як жа тут усё паспець?! I працу скончыць, і выпіць?! Гэта Варварцы лёгка думаць, што я адпачываю на працы, а сама і не ўцяміць, што лякарня перапоўнена. Праца нервовая, паспрабуй, прааперыруй так пару разоў, чаго добрага і памерці за аперацыйным сталом не доўга! Цьфу ты...
    Зноў сам сябе накруціў, мне нельга нервавацца... усё добра, я спакойны, я спакойны, — паспрабаваў ён суцешыць сам сябе...
    Зараз галоўнае — у краму, і нікога па дарозе не сустрэць, а то ў імгненне грошы разляцяцца на чужыя глоткі, як у мінулым месяцы і здарылася. А Варварка ледзь не забіла тады, добра, што п’яны быў, не балю
    153
    ча было па баках». — Ігар мераў крокі да крамы, а думкі грызлі яго знутры...
    Крама. Нетутэйшы чалавек ніколі б яе не знайшоў, таму што гэта быў толькі намёк на краму, не больш. Толькі жыхары ведалі, што трэба падысці да адной з шэрых ды аднолькавых хат у «старым» горадзе і пазваніць у званок на веснічках. Тады выйдзе бабка Маня і ўпусціць у двор, а пасля і ў хату, дзе ў любы час можна набыць спіртное, цыгарэты і шмат чаго іншага, неабходнага для жыццядзейнасці любога паважаючага сябе чалавека. BaeKa Маня — супермаркет, таму што гандлюе некаторымі замежнымі прадуктамі: кансервамі, жуйкамі і садавінай. Усё гэта спраўна прывозіць яе пляменнік раз у месяц, або часцей, як калі, не зразумееш. Народ падмануць лёгка, ён тут зусім просты, не спрактыкаваны «экзотыкай».
    — Гэй, Манька, ты куды падзелася? Я ўжо губляю цярпенне! — Ігар стаяў ля веснічак і цэлых пяць хвілін спрабаваў дагрукацца да прадавачкі. Для яго хвіліна здавалася гадзінай, чаканне спіртнога неміласэрна стамляла яго душу.
    Нарэшце з'явілася Манька, жанчына гадоў пяцідзесяці пяці, пакрыўджаная жыццём і пабітая лёсам, таму яе ўзрост спярша падаваўся на дзесятак гадоў большым.
    — Ну і чаго раскрычаўся?! Бачыш, у хляве была! — I Манька шматзначна паказала на некалькі яек у падоле. — Шо табе трэба? Гарэлкі? Віна?
    — Давай віна, — супакоіўшыся, сказаў Ігар, нават стаўшы зусім добрым ды словаахвотлівым.
    — Ааа! Грошы сёння атрымаў?! Віно хлястаць будзеш, — з ноткай крыўды, але не дакору прагаварыла Манька, злёгку прыжмурыўшы левае вока. — А то ўвесь час самагонка ды самагонка. Я бабка праніклівая, даўно цябе раскусіла!
    Бабка Манька яшчэ доўга хвалілася б сваёй празарлівасцю, калі б Ігар не ўсунуў ёй у рукі памятыя
    154
    рублі і, з бутэлькай на перавес, не паспяшаўся схавацца ад допытаў, зусім згубіўшы ахвоту размаўляць.
    Адшукаўшы вольную лаўку ў парку, які даўно стаў больш падобным на лесапаласу зза недагляду брамнікаў, Ігар, нарэшце, упершыню за суткі адчуў сябе расслабленым ды ледзь не шчаслівым. Ён дастаў цыгарэту, напалову асыпаную ў пачак, закурыў, расцягнуўшыся на лаўцы ва ўвесь рост з пакінутымі кроплямі на донцы бутэлькі, якая адцяняла вадкасць балотным колерам шкла, з чаго складалася ўражанне, што ў арганізм трапляе нафта, а не віно. Так цудоўна мяшаліся колеры, зялёны і буры. Ігара захапілі гэтыя разважанні і асацыяцыі, ён паплыў у лёгкім хмелі, забіраючы вёсламі ўсё далей і далей ад рэальнасці. Нервы супакоіліся, ляманты хворых, іх стогны і ваніты, пах лякарні, медыкаментаў і крыві адпаў ад ягонай істоты на іншы план, на першым плане ў галаве ўсплыў чысты прастор, нявінны, некрануты і далікатны, як кропля расы або як крыштальная грань перад нервовым зрывам.