• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    А сябар мой проста ўзяў і разбіў галаву аб падлогу. Ён не крычаў, не біўся ў істэрыцы, ён ціха і метадычна стукаў галавой аб бетонную падлогу. Падыходзілі медсёстры, ды толькі прыкрыквалі на яго, што стукае сярод ночы, гаварылі не ў самых мяккіх выразах, што абколюць лекамі яго так, што ён тры дня шоўкавы будзе. А ён біў галавой аб бетон, біў і маўчаў, манатонна так, раўнамерна, ад такога мернага стуку ўсіх схіліла да сну. Раніцай, калі мы прачнуліся, было як па гадзінах шэсць, ён ляжаў, яшчэ цёплы, але зусім не жывы, толькі яркім блакітнасінім колерам, вясёлым і радасным, свяцілася на ім лячэбнапсіхіятрычная піжама. Чаму медсёстры нічога не зрабілі, не паспрабавалі выратаваць? Я думаю, таму, што ён усім надакучыў са сваёй дурной усмешкай у маршчынках на твары і назойлівасцю, на кожным кро
    167
    ку ліпкай такой назойлівасцю. Ён стаў для многіх гаворачым дакорам, ён размаўляў з імі ў надзеі разварушыць сэрца, сам не выконваючы і долі сваіх заклікаў і просьбаў да астатніх... ён толькі размаўляў з усімі, ды кожны час спрабаваў нешта пісаць на маленькіх зашмальцаваных паперках. Вось такі быў мой дзіўны сусед, што трымаў у сваёй галаве цэлы свет апавяданняў, які піў з бутэлькі амаль усё, што лілося ды гарэла спіртавым полымем. Мабыць, так і павінен выглядаць прарок сучаснасці — злёгку шызануты, злёгку п’яны, злёгку...
    8____________
    Горад сапраўды ажываў. Апраўдвалі сябе атрады моладзі, своеасаблівыя кампаніі бравых хлопцаў, членаў моладзевага саюза спорту і адукацыі (скарот БРМССіА), што кантралявалі культурныя месцы; атрады АМОНа правяралі ўсіх і ўся. Ну a АМОН кантралявалі сакрэтныя службы, якія праводзілі ў тым ліку і сацыяльныя кампаніі, пад маскай розных, усім вядомых рэкламных брэндаў.
    Горад падымаўся ад доўгага сну і заняпаду. Апроч іншага, гэтым ён быў абавязаны яшчэ зусім юным жыхарам, якія не паспелі спіцца: для іх было невытлумачальным пытаннем, чаму людзі наогул п’юць. Гэтая моладзь выявіла масу вольнага часу і змушаная была шукаць новыя заняткі, замест марнавання часу ў жылым двары. I многія ўладкаваліся на працу, дзякуй, месцаў хапала. Людзі на цвярозыя галовы пачалі лячыцца, кожньі другі знайшоў у сабе хваробы, болькі і яшчэ бог ведае якую гадасць!
    Так, у цэнтральным парку, вельмі падобным да маленькага лесу на рацэ, павялічылася колькасць проста адпачыванцаў, а не тых, хто п’е, і хто паспеў, той заняў
    168
    сваю нішу па продажы розных дробязяў для адпачынку, уладкоўваючы маленькі бізнес. Працэс заробку грошай пайшоў. З’явіліся каруселі, новыя лаўкі і лодкі, шапікі і латкі. Клубы, більярдавыя і спартзалы, выбудаваныя і абноўленыя, прыйшліся многім па гусце, вось толькі ў бары і начныя клубы мала хто хадзіў, а калі і знаходзіў час з’явіцца, то аказваўся пад утоеным наглядам спецбрыгад, напрыклад БРМССіА.
    У парку сёння стаяла абедзенная спякота, амаль нікога не было, вакол панаваў дух маруднага сну. Самотным сілуэтам мужчына не спяшаючыся перасякаў парк па зялёным газоне, яго не турбавала, што ён ідзе не па дарозе, хада красамоўна гаварыла, што ён спяшаецца. Ен быў не вельмі ахайнага выгляду. Ён падышоў да лаўкі, на якой ляжаў чалавек, драмаў. Пачуўшы крокі, той адкрыў вочы і прыпадняўся, перадаўшы правай руцэ ўвесь цяжар цела. На яго твары была ўсмешка, чалавек на лаўцы адразу ж пазнаў Ігара.
    — Усё лепшае дзецям! — пафіласофску прабубніў Міхалыч і прысеў на лаўцы. — А я думаў, ты ўжо не прыйдзеш! Зараз піўка б якога... Спякота... Нават не загарае ніхто!
    Ігар моўчкі плюхнуўся побач з Міхалычам і, ні слова не сказаўшы, дастаў маленькую пляшку — дарэфармацыйны перажытак, павольна пацягнуў разведзены медыцынскі спірт, адзінае, што можна было дастаць для рэлаксацыі пасля аперацыі. Вадкасці засталося толькі на глыток, і Ігар паморшчыўся ад таго, што патрапіла ў горла, і ад злосці, што забыў дадаць вады.
    Гультаявата перасоўваючы ногі і сонна пляскаючы вачамі, паблізу двух прыяцеляў мераў асфальт — Валодзя, стары дзядзька Ігара, скончыўшы толькі што змену ў ЖЭСе. Пазнаўшы свайго пляменніка, ён прысеў побач. Ігар на прывітанне нічога не адказаў, яму проста нічога не хацелася гаварыць, не хацелася ні працаваць, ні жыць,
    169
    не хацелася нават дыхаць, ад гэтага нежадання выконваць найпростыя функцыі арганізма складалася адчуванне бесперапыннай працы, унутранай работы — capita калацілася, кроў ішла па арганізме, лёгкія працавалі, перыстальтыка рабіла сваю справу...
    Ягонаму дзядзьку хапіла аднаго погляду, і ён без слоў усё зразумеў, яму быў блізкі такі стан — сіндром недапіцця, калі ўсё цела «на здрадзе», калі думкі млявыя і ёсць толькі адчуванне млоснасці, смутнае, але зануднае. Калі на знешняе раздражненне свядомасць кідаецца з азвярэннем бульдога, гатовая разадраць кожнага, хто парушыць святую асабістую прастору!
    — Можа, вып’еш? — спытаў дзядзька Валодзя і акуратна, каб ніхто не заўважыў, працягнуў Ігару бутэльку зпад кокаколы, у якой была вадкасць цёмнакарычневага колеру — чача.
    Галава Ігара адарвалася ад спінкі лаўкі, і ён расплюшчыў вочы, правае павека тузалася.
    — Усё лепшае — дзецям! — паўтарыў Ігар, кінуўшы словы на вецер і, павярнуўшыся да дзядзькі, узяў бутэльку.
    Дзядзька, смачна сплюнуўшы на асфальт, жадаў было паўтарыць за Ігарам фразу, як словы захраснулі ў горле... Ігар яго перабіў...
    — Дзякуй Міхалыч, чача проста цуд, — Ігар амаль не паморшчыўся, толькі глядзеў у бок ад дзядзькі і ўсміхаўся. — Вось скажы, Міхалыч, працоўным патрэбны опіум для народа?... паўза... Вось і я гавару, што трэба! Табе трэба верыць у нешта? ... паўза... Вось і нам з табой неабходная вера, адабраная ў нас! I нам трэба верыць, хай хоць у бутлю, ад гэтага вера не змяняе сваёй сутнасці, яна не губляе галоўнага прызначэння — выратавання душы і надзеі на будучыню. Тады чаму ж дзяржава не падбала аб працоўным людзе, аб сярэдняй узроставай праслойцы насельніцтва? Моладзі, напрыклад,
    170
    прасцей, яна на сінтэтычны наркотык садзіцца з лёгкасцю, таму што ні да чаго яшчэ не прывучаная! А з двух ліх лепш ужо тое, якое не дае дэпрэсію пры «адхадняку», пры пахмеллі....
    — Ты з кім гэта размаўляеш? — спытаў дзядзька Валодзя, з тупым здзіўленнем на такім жа дурным твары.
    — Ооо, дзядзька мой родны, прывітанне, прывітанне, а я цябе і не заўважыў! Пазнаёмся, гэта Міхалыч! Даўно прыйшоў? А я не бачыў цябе вечнасць! Жадаеш чачы? — У Ігара з рота ліўся струмень слоў, змешваючыся з прыкрым пахам нячышчаных зубоў і спіртнога. Пахмурна ссунуўшы бровы, Ігар неўпрыкмет мяняў тэмы гутаркі, струмень слоў ліўся сам па сабе. — Трашчаць вакол пра добраўпарадкаванне! — Ігар звяртаўся адначасова да ўсіх у парку, хоць нікога і не было, і адначасова ні да Karo асабіста. — Добраўпарадкаванне, яно для каго? Для моладзі! А моладзь хто гадаваў? Хто каго кінуў? Прагрэс! Дваццатае стагоддзе! Тэхналогіі і рэфармацыі падставілі падножку старэйшаму пакаленню. Дзякуй, уважылі. — Ігар у першы раз за сустрэчу павярнуў растрапаную пляшывую галаву да дзядзькі і неяк смутна ўсміхнуўся. — Ты ўжо знаёмы з Міхалычам?!
    Міхалыч нічога не сказаў. Ён добра разумеў суседа, але не звяртаў ніякай увагі на дзядзьку. Ён зразумеў бы Ігара і без лішніх слоў, і дзядзька ўсё добра бачыў і разумеў. Ім усім хапіла простага пагляду адзін на аднаго. I не важна, што Міхалыча даўно не было ў жывых, у іх гарачлівых падсвядомасцях перавярнулася ўсё з ног на галаву яшчэ на пачатку рэформ, і нябожчык Міхалыч быў жывейшы за ўсіх астатніх у горадзе!
    Наогул, у горадзе мала хто размаўляў адзін з адным, усім проста хапала пагляду, нядоўгага, секунднага, але саўдзельніцкага. Пагляду крайняга пачуцця і падтрымкі адзін аднаго. Усяго толькі пагляду, і больш нічога. Больш нічога яны не маглі! Занадта слабая была вера ў рэвалю
    171
    цыю, занадта слабы быў дух, занадта спецыфічны быў менталітэт згоды і цярпення. Занадта шмат было гэтых «занадта». Выпадковасць за выпадковасцю даказвае некіравальнасць лёсу, дае права сумнявацца ў шанцах на поспех, у шанцах на фартуну, на шчасце.
    Горад працаваў. I рабіў гэта сумленна. Але адбывалася гэта ў дзіўным аўтапілотным стане, у нацягнутай напрузе першай гітарнай струны. Трэнь — і струна ў долю секунды разарвецца. А жыццё працягнецца.
    Жыццё паляпшаецца «для кагосьці», але не «для цябе». I чыннік упадніцкага настрою складаўся не толькі ў «сухім законе», але і наогул у грэблівым стаўленні да чалавека, да асобы. Калі хтосьці падае і ты яго падштурхоўваеш, ад гэтага звышчалавек не нараджаецца, проста на адну жывую душу становіцца менш, становіцца на адно адкрыццё — не важна, дзе і ў чым — менш, на адну горш зробленую працу больш. Жыццё свішча крывёй праз край...
    Мы гаворым: гаспадар лёсу — чалавек, дзеля людзей неабходна змяняць эканоміку, падымаць узровень жыцця, распрацоўваць новыя законы. Выходзіць, што жыццё — гэта кніга рэкордаў Гінеса, у якой чалавек чалавека паганяе і знішчае.
    — Трымай, — павярнуўся Ігар да дзядзькі Валодзі і працягнуў яму назад зашмальцаваную бутэльку зпад кокаколы, — добрае пойла ў Міхалыча, паспрабуй.
    Дзядзька не стаў спрачацца і даказваць, што гэта ён прынёс чачу, ён адпіў трохі і зайшоўся глыбокім кашлем, шыя ўздулася, твар счырванеў. Ігар прыняўся стукаць яго па спіне. Праз хвіліну яго самога званітавала на лаўку ўчарашнім бутэрбродам і шклянкай кавы без цукру. Ніхто з іх і не заўважыў, як праляцела паўдня, яны ўжо даўно былі «п’яныя ў вусцілку».
    Вартавыя парадку не прымусілі доўга сябе чакаць і прыхапілі іх — Ігара і яго дзядзьку — на лаўцы, дзе яны аддаваліся ўспамінам.
    172
    У сэрцах міліцыянераў гэтыя два індывіды выклікалі справядлівы гнеў — піць у горадзе тых, хто не п’е, ды яшчэ ў парку тых, хто не п’е, у грамадскім месцы! Страх страцілі! Выводзячы іх з парку, міліцыянеры засталі на выхадзе кампанію бравых хлопцаў, членаў моладзевага саюза спорту і адукацыі (БРМССіА). Закрыўшы вочы на закон, яны дазволілі бравым хлопцам аддубасіць двух п’янчуг.
    Праз тры тыдні Ігар быў пераведзены з лякарні ў следчы ізалятар на пятнаццаць сутак. Аспрэчыць такі прысуд ён не мог, бо цьмяна памятаў падзеі таго дня. Ды і наогул, каго цікавіла — справядлівасць?
    Яго дзядзька не дажыў да адседкі, яму прагназавалі большы тэрмін, зза старэйшага ўзросту і зза валоданне няшчаснай бутэлькай зпад кокаколы. Дзядзька Валодзя яшчэ ў лякарні атруціўся самапалам, прынесеным адной з медсясцёр за кругленькую суму, абяцаную пад распіску аб аплаце адразу пасля вызвалення. Дзядзька заўсёды баяўся дурной смерці, а яна яго нагнала знарок, падурасці.