• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Янак кожны новы дзень здзіўляўся, што чалавека можна не проста ненавідзець, а з кожнай хвілінай узмацняць гэтае пачуццё нянавісці. I Яўгена, самае цудоўнае, што ў яго было, самае дарагое, пра што ён марыў усё жыццё, ператварылася ў самае гідкае і ненавіснае для яго.
    У такім хаосе думак Янак знаходзіўся, калі заўважыў, што Яўгена, мармычучы і наракаючы на жыццё, нарэшце заснула. Гэта была апошняя ноч у хаце яго бацькоў. Заўтра яны пераедуць ужо ў новую хату і, можа, тады пазбавяцца кашмараў і сварак паміж сабою.
    Летняя ноч выдалася спакойная, напоўненая строкатам цыкад і конікаў, шолахам ветру ў дрэвах. Сэрцабіццё вярнулася да нармалёвага рытму, дыханне супакоілася, і Янак адчуваў, як сон абдымае яго ліпкімі абдымкамі. Ён не супрацівіўся і жадаў толькі аднаго: «ружовага сну, яркага ружовага сну. А лепш пустэчы, без сну, проста пустэчы, спакою ў думках і жыцці...»
    Сонечныя блікі гуляюць у вокнах, узбоч ад варот. Ідзе напад на галкіпера, заўзятары затаілі дыханне, нават нацыянальныя сцягі не адважваюцца варухнуцца на ветры, увесь свет назірае...
    — Янак, Янак, ідзём снедаць, — бяжыць, спатыкаючыся, і крычыць яго аднакласнік.
    — Зараз іду, — Янак важдаецца каля школы, гуляе на вялікім перапынку ў футбол. На пляцоўцы ўжо нікога ня
    119
    ма, а ён так захапіўся, што Андрэю прыйшлося яго шукаць і клікаць на сняданак...
    I яны разам, адзін — у школьным, другі — у спартовым гарнітуры, пабеглі ў сталовую.
    — Цётка прадавец, дайце, калі ласка, яшчэ адну булачку, — просіць Янак, ледзьве дацягваючыся да касы...
    — I мне таксама, — гаворыць Андрэй. — Я сёння ў баскетбол выіглал, а Янак любіць гуляць у футбол. Але ён усё лаўно мой лепшы сябла! — ляпеча Андрэй, яны ўжо ў другім класе, а ён не вымаўляе «ррррррр»...
    Прадавачка ўсміхаецца і моўчкі працягвае ім па булачцы. Янак бачыць, як у руках яна ператвараецца ў масу смярдзючых экскрэментаў, падымае вочы на Андрэя, а ён з галоднай прагнасцю есць яе, і маленькія дробкі пяску і гліны прыляпіліся да ягоных вуснаў і рук, ды засталіся на школьным гарнітурчыку...
    — Андрэй, бяжым у двор, побач са школай, будзем гуляць у мяч! — усклікнуў Янак.
    Яны бягуць з дзіцячым захапленнем і несуцішнай энергіяй, імчацца ў школьны двор, каб пагрэцца ў промнях халоднага сонейка...
    — Янак, глядзі, вада! — Радасна крычыць Андрэй, паказваючы на лужыну. — Давай лабіць калаблікі з галінак і пускаць у вадзе!...
    Андрэй бяжыць на пошукі галінаккараблікаў, а Янак падыходзіць да лужыны і становіцца нагамі ў ваду...
    Яго рукі распухаюць і сінеюць амаль на вачах, ён задыхаецца і кашляе. 3 горла выплюхваецца вада...
    Лужына становіцца неверагодна глыбокай, дно ледзьве адчувальнае, або неадчувальнае...
    Янак спрабуе крычаць — не атрымоўваецца выдаць ніводнага гуку...
    Андрэй выскоквае перад спалоханым і тонучым Янакам, як чорцік з табакеркі, ды ён і падобны да чорціка.
    120
    Ён бегае вакол лужыны, ягоныя вочы неверагодна глыбока пасаджаны, як студні, не, яны па форме бліжэй да квадрата, як агульная канструкцыя падмурка... і Андрэй ужо не Андрэй, а той самы няшчасны Сцяпан!!! Андрэй спявае!!!... «Лыбкі, лыбкі, лалала...!»...
    Янак адчувае, што сапраўды тоне, ён ужо не бачыць Сцяпана, гэта і лепш: жудаснае відовішча...
    Вада паглынае яго з галавой. Забіваецца ў вушы, ноздры, горла...
    He, не вада душыць яго вакол, гэтае мноства аголеных целаў... вось настаўніца па матэматыцы, а вось і TaTa, зусім голы...
    У роце не вада, а пясок, гліна, мул, якія не даюць дыхаць!!!... ММММММММММАААААААА...
    Аааааааааааааааааааааааа!!! — чуецца глухі, нібы з яміны, крык, набірае сілу, пранізваючы слых. Янак ўскочыў з ложка, закрыў рот і праглынуў гукі жаху, але ўсё роўна пачуў глухія розгаласы крыку. «Што гэта такое?» — падумаў Янак, і зразумеў, у чым справа. Ён павярнуўся да жонкі, і ўбачыў жудасную сцэну, страшнейшую за кадры фільма «Паўсталыя з пекла2» і больш напружаную, чым на карціне Мунка «Крык»: яго Яўгена сядзела побач на ложку, глядзела на яго і, уся бледная, з адкрытым ротам — цёмначырвонай плямай — галасіла што было сіл. Але самае жудаснае было ў тым, што яе вочы выяўлялі люстрана чыстую ўтрапёнасць, без намёку на прысутнасць у цяперашнім часе. Янак адчуў вячэру, якая засела ў горле, і ў прамой кішцы
    — Любая, прабач, я не хацеў цябе напалохаць, — Янак адчуў, што сілы пакінулі яго цела, ён зразумеў, што не ён яе напалохаў, а яна яго, яна крычала першая. Ён у сне падхапіў крык, стварыўшы дуэт.
    Янак закрыў твар далонямі і заплакаў зза каханай жонкі, зза няшчасця з яго маладой сям’ёй, але больш за
    121
    ўсё зза таго, што ён не адчуваў ачышчэння. Гэтае пачуццё прыходзіла да яго, але толькі на жаласныя хвіліны, і то яно было ілжывым, ён гэта ведаў.
    Праз гадзіну абое, муж ды жонка, прывялі сябе ў больш ураўнаважаны стан, які быў далёка не нармалёвым, але яны маглі хаця б размаўляць адно з адным.
    — Я хачу яшчэ да абеду з’ехаць з гэтай хаты, — сказала Яўгена, — мне патрэбна наша новая хата. Там не будзе жахаў. Хай ён там і патануў (яна ніколі не прамаўляла ягонага імя, вельмі баялася, сама не ведала чаго), але я адчуваю, што нам будзе лягчэй, — працягвала жонка, падымаючыся з ложка і апранаючы шорты і саколку. — Ты гаворыш, мне пашчасціла, я не бачыла яго цела, але, любы, у мяне маляўнічае ўяўленне, не забывай. Я яго бачу яшчэ жудасней і страшней. Паглядзі на мае рукі! — і яна працягнула Янку далоні, падрапаныя пазногцямі ў начных істэрыках.
    Янак не знайшоўся што адказаць... Ён сядзеў на ложку і задуменна глядзеў, як яго жонка ходзіць па пакоі з кута ў кут.
    — I толькі паспрабуй запярэчыць наконт мяне і майго становішча, — не спынялася жонка. — Хтохто, але я бачу, што пакутую больш, чым ты — філосафаскет ё... аны. Так, я не такая, як ты, разумная і ганаруся гэтым. У мяне ёсць яшчэ чалавечае, і яно не дазваляе мне стаць свіннёй! — Яўгена сама не ведала, чаму так раззлавалася, але ёй відавочна не падабаўся пабудысцку спакойны выраз твару яе мужа. Гэты выраз пужаў яе, ёй хацелася ведаць, што ў Янака наўме. Ён, вядома, заўсёды ёй усё распавядае, але Яўгена лічыла, ён не кажа галоўнага. Чаго «галоўнага», чорт яго ведае. Але пэўна Янак занадта «салодкараспавядаючы» мудак.
    «А калісьці быў каханым мужам...» — падумала Яўгена.
    — Я не разумею нашых сварак, — супакойваючым тонам пачаў Янак, — яны безгрунтоўныя. Мы павінны,
    122
    наадварот, дапамагаць адно адному пераносіць гэтыя цяжкія хвіліны разам, а не бессэнсоўна лаяцца. — Янак замоўк на паўслове і ўсім сваім выглядам паказаў, што з ёй размаўляць — толькі час марнаваць.
    — Адразу сыходзіш ад гутаркі, — з усмешкайязвай на твары сказала Яўгена. — Добра, хопіць, ужо адзінаццаць, хутка будзе машына з грузчыкамі, трэба перакусіць чагонебудзь, інакш наступны шанец прадставіцца толькі позна ўвечары.
    Янак апошніх яе слоў ужо не чуў, ён быў на кухні, адчыняў лядоўню. Мяса можна пасмажыць, яйкі — зварыць, зеляніна, маянэз... хлеб, дзе хлеб? У хлебніцы на лядоўні яго няма. Пакуль Янак шукаў на кухні хоць кавалачак хлеба, у дзверы пазванілі, і Яўгена адправілася адчыняць, ён з прыкрасцю заўважыў, што гэта грузавік і грузчыкі, зараз давядзецца есці на хуткую руку.
    «У новай хаце будзе лепш, спакайней. Гэта будзе самы утульны хатні агмень. Яна новая, і таму там не будзе жахаў і бедаў, таму што ў ёй яшчэ не было перажыванняў, скандалаў і чорных дзён, дэпрэсій і іншага, што магло б увабрацца ў сцены, у падлогу, столь, як у губку, і прасочвацца ў нечаканыя моманты...» — так думаў Янак, паглынаючы вялікімі кавалкамі бутэрброд, перад грузчыкамі, якія палілі на вуліцы ля грузавіка, здавалася, віслі ў яго над душой.
    Ch.6
    — Вы ведаеце, Янак Максімавіч, ёй з кожным днём лепш і лепш, — сказаў лекар мужу, які ледзьве паспяваў за ім, ідучы карацейшымі крокамі, — але яна хутчэй паправіцца, калі будзе бачыць вас як мага радзей. Калі ласка, не крыўдуйце, але яна ўпадае ў транс пры вас. Я разумею, што вы і так не наведваеце яе тыднямі... — доктар не
    123
    дагаварыў, ён праглынуў канец фразы, бо не ведаў, як яе скончыць.
    Янак, які спяшаўся з доктарам, быў вельмі стомлены пройдзеным шляхам да клінікі — транспарт дрэнна хадзіў, і апроч гэтага, лякарня сама па сабе была не маленькая. Але больш за ўсё яго раздражняла ўласная няёмкасць, ён з кожным новым крокам марыў пра хутчэйшае збавенне ад доктара. Галоўнае — сустрэцца з Яўгенаю.
    — Спадзяюся, вы разумееце, чаму я прыйшоў да такога рашэння, — працягваў доктар. — Усё толькі для карысці яе псіхікі. I гэтая люстраная перагародка ... разумееце, вы можаце за ёй назіраць і не патурбуеце яе спакой, галоўнае — ніякіх гутарак. Калі яна будзе з вамі мець зносіны, то застанецца ў нас на шмат гадоў, у гэтым я не сумняваюся.
    Лекар адчыніў дзверы, і яны апынуліся ў цёмным памяшканні з вялікім экранамлюстэркам, за якім была адмысловая назіральная палата.
    — Люстэрка куленепрабівальнае, — сказаў лекар. — У галаве не ўкладваецца, як ад звычайнай дэпрэсіі яе хвароба развілася да шызафрэніі і замаху на вас, Янак? Усе тэсты і даследаванні паказалі, што вы яе вельмі кахаеце, ні разу не білі і, увогуле, на руках насілі. Гэты феномен трэба дбайна вывучыць. Яна нічога нам не гаворыць, толькі так, некалькі няскладных слоў: рыбіны, сонейка, гліна. Але мяне больш за ўсё цікавіце вы, Янак, я б вас даследаваў з вялікай цікавасцю. Мне падаецца, ваш унутраны свет вельмі багаты. Вы падумайце, можа, так мы знойдзем ключык да хутчэйшага выздараўлення Яўгены.
    У экранелюстэрку закраталася штосьці маленькае і бясформеннае — гэта Яўгена павярнулася ў сне на ложку, які стаяў у куце палаты. Яе доўгія валасы былі падстрыжаны кароткім вожыкам, бо яна вырывала іх на сабе. У цэлым яе знешні выгляд зліваўся з шэрабелымі сценамі палаты.
    124
    У Янака трэсліся рукі. Як даўно яна тут? Больш за тры месяцы. Лекары гавораць, што ёй лепш, але знешне гэта ніяк не выяўляецца. Божа, чаму? Няўжо ніхто не адмовіцца ад думкі, што гэта я давёў яе?! Так, яна часта называе маё імя, але ў яе нават родных няма, каб называць яшчэ нечыя імёны. I баіцца яна не мяне, і дрэнна ёй не ад мяне, а хутчэй ад прыкрасці, што я не апраўдаў яе надзей? Сапраўды не ведаю, магчыма...
    Але ведаю толькі адно — яна заўсёды разыходзілася са мной у меркаваннях і развагах...