• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Седзячы за сталом, жаніх ніяк не мог выкінуць з галавы смутныя думкі, але для гасцей ён імкнуўся выпраменьваць весялосць і зычлівасць.
    А вось і чарговы тост! Усталі! Выпілі! Горка, горка, горка!
    106
    ...Трымайце пацалунак...
    Яўгена была натурай праніклівай і ведала немудрагелістага Янку вельмі добра. I яго блакітныя вочы чытала як кнігу. Таму яна не магла не здагадацца пра нейкія клапатлівыя думкі мужа.
    — Любы, хоць на вяселлі будзь больш радасны, — шэптам прагаварыла яна. — Усё добра, ты сам сябе наладжваеш на нядобры лад. У рэшце рэшт, мы не адны, у цябе ёсць бацькі, якія дапамогуць. Ты ў мяне вельмі таленавіты, і разам мы не зачэзнем. У нас хутка будуць грошы...
    — Усё выдатна — сказаў Янак. I як толькі ён гэта прамовіў, як ад сэрца сапраўды адлегла. Яго жанчына была майстрам адагнаць благія думкі. Янак ўзгадаў пра навіну, якая можа ўсіх пацешыць.
    — Паважаныя госці, родныя, урачыста заяўляю вам, — Янак вырашыў адкрыцца адразу, — што я і мая каханая жонка хутка будзем жыць у цудоўнай хаце, усяго за пяць кіламетраў ад маіх бацькоў!
    Рушылі ўслед апладысменты, нецвярозыя крыкі. I, як быццам усвядоміўшы навіну, стары сабака, найблізкі сябар з юначых гадоў Янака, завыў і забрахаў наперабой, не ведаючы, што лепш рабіць — выць або брахаць.
    — Я асабіста кантралюю будаўніцтва, — працягваў жаніх. — Увосень паставілі падмурак! На зіму будоўлю замарозілі, а пасля мядовага месяца, хай кароткага, я аднаўлю будаўніцтва! А пакуль мы з жонкай будзем жыць у маіх бацькоў.
    Госці зноў заапляскалі ў далоні, і мужчынскі пол, пад дужым градусам, «замыкаў» ухваляльным тонам.
    На гарызонце з’явіліся першыя промні світанку, усе разбрыліся хто куды, у каго на якую адлегласць хапіла сіл пасля спіртнога. Янак сышоў сном немаўляці, калі толькі выключыць перагар, храп і, як прынята казаць, мужчынскі пах ног.
    107
    Яўгені было не да сну, яна сядзела на ўслоне пад дрэвам і глядзела ў сябе. Цёплы плед фісташкавага колеру і кава з лімонам былі вельмі дарэчы, калі трывожна і самотна. Так шмат мінулых момантаў трэба перагледзець у сваім дваццацітрохгадовым жыцці, у чымсьці дурным, у чымсьці смешным, але ўсёткі сваім. Яна цяпер жонка. Пэўна, трэба адчуваць адказнасць, шчасце і іншыя пачуцці, магчыма, цэлы букет адчуванняў, які павінен быць вельмі пярэстым. А на душы і сэрцы незразумелая трывога, невядомая і халодная, як быццам яна праглынула вялікі кавалак лёду. Яна паспела яшчэ пра штосьці падумаць, як думка выпырхнула спалоханай птушкай ад раптоўнага з’яўлення бацькі Янкі, Максіма Валер’евіча.
    — Як дзіўна, гэта і ёсць першая шлюбная ноч?! Пэўна, такая была ў многіх? — першай загаварыла Яўгена.
    — Хм, магчыма, мая вось прайшла з любай пад марыхуанай, недалёка ад глухой вёсачкі на ўсходзе Расіі. Там мы з жонкай пазнаёміліся ў камандзіроўках, яна была археолагам, я — вайскоўцам.
    Жыццё Валер'евіча было вельмі пярэстым, і ён мог доўга пра яго гаварыць.
    — У СССР паліва ды іншыя забавы былі страшна каральныя, як зрэшты, і сёння, і такая забаўка, як траўка, была цяжкадаступная. Акрамя, як у некаторых рэспубліках Каўказа...ммм, а ў Краснадарскім краі наогул быў завод па перапрацоўцы каноплі з велізарнымі ўгоддзямі вакол, — працягваў Максім Валер’евіч.
    У Яўгены склалася ўражанне, што ён ужо гаворыць сам з сабою. Яна паціху ўстала з услона і вырашыла збегчы ад размовы за вялікай спінай Валер’евіча адпачываць да мілага. Як раптам М.В. у другі раз спалохаў яе, рэзка развярнуўшыся на сто восемдзесят градусаў з шырокай усмешкай на пастарэлым, але прыгожым твары.
    — Як добра, што мой сын вярнуўся дахаты, ды яшчэ і з жонкай! — лагоднапаблажлівым тонам зазначыў
    108
    М.В. — Будзеце жыць побач з роднай зямлёй. I да горада рукой падаць — дваццаць кіламетраў. Таго глядзі гадоў праз дзесяць ваш дачны пасёлак, дзе будуецца хата, будзе ўжо горадам або, прынамсі, ускраінай!
    — Так. Шкада толькі, што мае бацька і маці гэтага не ацэняць і не пацешацца за мяне. Як рана і як не своечасова яны мяне пакінулі! Спадзяюся, яны насуперак усім забабонам глядзяць з нябёсаў на мяне і ганарацца дачкой, — голас Яўгены задрыжаў і фразы заселі камяком у горле. Яна адчула, што восьвось расплачацца.
    «Трымай сябе ў руках!» — у думках загадала яна сабе і сашчаміла кулакі, колькі хапіла сілы.
    М.В. разгубіўся, яго бянтэжылі жаночыя слёзы або настрой, што папярэднічаў ім, таму ён вельмі не любіў далікатныя моманты і імкнуўся сысці па якойнебудзь справе. Добра, што Яўгена стрымалася і праз хвіліну ўжо развітвалася з ім, жадаючы прыемных сноў і дабраначы, хоць світанак ужо на ўсю моц заняўся і сонца красавалася на светласінім небе з рэдкімі аблачынамі.
    Ch.2
    Па абедзе Сцёпку бацькі дазволілі пагуляць з баскетбольным мячом за хатай, таму ён быў бязмежна рады. Іх сям’я ўжо тры годы як жыла ў недабудаванай хаце, як казала маці: усё праз тое, што тата цягне з будаўніцтвам, хаваючыся за дробязнымі адгаворкамі.
    Сцёпка першы раз сёлета выйшаў пагуляць у мяч, ды яшчэ на новай, якая належыла толькі яму, баскетбольнай пляцоўцы — падарунак бацькоў на дзень народзінаў, зроблены яшчэ тыдзень назад.
    Сцёпку было сумна жыць у дачным пасёлку, бо ва ўсёй акрузе быў толькі адзін сябар, і то на два гады малодшы за яго. Ды і ў школе ўсе забаўкі пачыналіся пас
    109
    ля ўрокаў, калі ўсе збіраліся ў вялікую кампанію, а яго забіралі бацькі, таму што баяліся, што ён яшчэ маленькі дабірацца шэсць кіламетраў дахаты на грамадскім транспарце. «Але мне ўжо восем гадоў! — штораз пасля школы скардзіўся малы. — Я вялікі і магу сам хадзіць у школу і дадому!».
    Але! Цяпер галоўнае, што ў яго ёсць свая пляцоўка, і трэба тэрмінова клікаць сябра гуляць!
    — Прывітанне, Сцяпан! — тонкі дзіцячы галасок Валіка. — А я з татам на рыбалку іду! — і малы патрос ручкай, у якой было вядзерца з чарвякамі.
    «Сябар сёння заняты, шкада», — Сцёпка засмуткаваў.
    Валік заўсёды чакаў суботы, калі тата не працуе і бярэ яго з сабою. Сцяпан ведаў гэта, але зусім забыў, што сёння субота. Паблізу дзіцяці хутка прайшлі па дарозе вялікая і маленькая цені і схаваліся за паваротам. Сцёпка лічыў, што яму не вельмі пашчасціла з бацькам, а, дакладней, так сказала яго маці, калі лаялася з татам, і Сцёпка прыняў гэта за праўду. «Мой тата ні на што не прыдатны, ануча і лайдак» — гэта ўсё, што змог успомніць малы з вялікага тлумачальнага слоўніка «Характарыстыка бацькі, пад рэдакцыяй Маці».
    Раптам яму стала тужліва і невыносна самотна. Ён захацеў прагуляцца ў бок лесу, дзе заўсёды прахалодна і цікава. I, развярнуўшыся спінай да баскетбольнага кольца, ён шпурнуў, не гледзячы, мяч. I пакрочыў услед за сваімі думкамі.
    Праз адну хату ён заўважыў падмурак, які ўзвышаўся ад зямлі на метр, а можа, і больш, што сведчыла пра тое, што замест першага паверха ў будучай хаце будзе гараж. Сцёпку цікавіла абсалютна ўсё, і ён з вялікім запалам палез на падмурак
    — Ооо! — вырвалася здзіўленне. Усярэдзіне квадрата падмурка была застаялая вада яшчэ ад заўчарашняга
    110
    дажджу, і яе паверхня была амаль празрыстай, можна было разглядзець вялікія каменьчыкі.
    — Ооо! — паўтарыла дзіця. — Лыбкі! Лыбкі! — Сцёпка дагэтуль не вымаўляў «р».
    Малы пацягнуўся ручкай за парай апалонікаў, якія плавалі ў вялікай кампаніі сабратоў. Яны, згледзеўшы цень, кінуліся ўрассыпную. Сцёпку гэта не спыніла, і ён, з вясёлым рогатам, асцярожна злез ніжэй на сухую купіну ўсярэдзіне падмурка. Трэба што б там ні было злавіць адну «лыбку» і пасяліць у слоік, каб яна расла вялікаявялікая!!!
    Ух, не шчасціць, якія хуткія апалонікі. Малы безупынна распачынаў набегі на рыбак, але, загуляўшыся, не заўважыў, як адпусціў ручку, якой абапіраўся аб бетонную сцяну, і, спатыкнуўшыся, плюхнуўся ў ваду. Ён пачаў боўтацца, тым самым падняўшы пясок і гліну са дна; пачаў хапацца за купіну, на якой стаяў, але яна размокла і была вельмі слізкай. Малы зарыдаў. Недаравальная памылка — рыдаць — каламутная вада ў момант забіла рот. 1 праз хвіліну Сцёпка мог толькі мукаць і кашляць.
    Сутаргавае боўтанне не давала вынікаў. Дзіця вельмі стамілася, ды і ад вады, якая была ў роце, страўніку, лёгкіх, вачах, вушах, вельмі кружылася галава.
    Адна толькі думка пульсавала ў галаве: «Далей пляцоўкі не хадзі!», строгі мамчын голас — адзінае, што «ўсплыло» ў памяці. I Сцёпка, знясілены, спыніў бясплённую барацьбу.
    Надвор’е ў гэты дзень выдалася незвычайна добрым, такое ў красавіку бывае раз у месяц. I шмат хто думаў, што гэты цёплы і сонечны дзень ніколі не скончыцца або будзе доўжыцца, пакуль не скончыцца свята жыцця.
    На наступны дзень бацькі Сцяпана ранараненька адправіліся ў міліцэйскі ўчастак пісаць заяву аб тым, што сынок прапаў, згубіўся.
    Ш
    Ch.3
    Янак лавіў кожную секунду жыцця, адпачынку і адносін з жонкай, ён атрымліваў асалоду ад новага дыхання — шлюбным жыцці. Гэта было тое, пра што ён марыў, сентыментальна і рамантычна, адным словам, ён быў непапраўны летуценнік. Хоць на тыдзень мядовага месяца і не выпала ніводнага сонечнага дня акрамя як на вяселле (яны нікуды не паехалі, а проста засталіся ў бацькоў Янака і нічога не рабілі), яго жыццё было азорана цеплынёй любові. Ён прачнуўся раней за ўсіх, калі не лічыць маці, якая ва ўсю завіхалася на кухні, і, праглынуўшы адным махам моцную каву, паспяшаўся на будоўлю, паспеўшы цмокнуць у нос на развітанне яшчэ спячую Яўгену. Усе яго думкі былі падпарадкаваны толькі адной мэце — хутчэй завяршыць будаўніцтва іх з жонкай хаты.
    На вуліцы слотна пасля начнога дажджу, калі ж будзе асфальт, каб не мясіць ботамі гліну! Усе катэджныя ўчасткі ў гэтым выпадку падобныя, як дзве кроплі вады: восень, вясна — бруд, лета — слупы пылу, зіма — гурбы па пояс.
    — Чак, а ну стой! Фу! Фу, я табе сказаў! — закрычаў Янак на свайго старога сабаку, які прымудрыўся ў брудзе знайсці нешта тухлявае, але вельмі ядомае для сябе. — Брыдкі сабака, зусім бессаромны стаў. Тоўсты, як кабан, а наесціся ніяк не можаш!
    Сабака і вухам не павёў, толькі махнуў хвастом. Янак схапіў першую, якая трапіла пад руку палку, і запусціў у псіну. Чак адскочыў убок, зарычэў на палку, падняў галаву, паглядзеў на гаспадара, піскнуў і, прыціскаючыся да зямлі, папоўз да Янкі. Іаспадар ужо прадчуваў, як у хаце будзе адмываць ад бруду сабачае пуза. Але яму хацелася ўзяць сабаку на будоўлю, будучае жыллё і для Чака.