Помнік атручаным людзям
Сяргей Календа
Выдавец: Галіяфы
Памер: 188с.
Мінск 2009
— Давай, Шурык, валі яе!
— Ну што, с...ка, думала, уцячэш? — з дзікай ухмылкай запытаўся Шурык і, ужо звяртаючыся да першага, дадае:
— Сержык, яна хацела ад нас уцячы!
У гэты час астатнія хлопцы, нібы воўчая зграя, абступілі двух правадыроў ды няшчасную ахвяру, стаўшы вакол яе ў кола. А Шурык усё роўна ніяк не мог супакоіцца:
99
— He, Сержык, во с...ка! Прыкінь, месяц назад дала 6 нам дваім, сама б атрымала і грошы, і задавальненне. Чуеш, ты, шалава, мы не дурныя! Дык якога ты тады хера хай падняла: «Дапамажыце! Выратуйце!». За цыцку яе ўзялі. Залямантавала. Нас спудзіла, сама ў морду атрымала...
— Ага, — далучыўся Сержык, — а зараз за гэта ты будзеш пакарана. Карацей кажучы, выбірай, пад якім дрэвам цябе закапаць потым. Дуб, бяроза, елка?... А астатнія пакуль на шухеры стойце, пасля нас яна ваша.
Дзверы ў царкву з цяжкім рыпаннем адчынілася, і на вандроўніка падзьмула святой прахалодай і супакаеннем. Трохі збянтэжыўшыся, малады чалавек пачаў павольна праходзіць углыб храма, уважліва ўзіраючыся ў лікі святых, намаляваных на абразах. Святар, стаяў ля алтара, і быў настолькі пагружаны ў малітву, што не азірнуўся на гук крокаў, якія гулка разносіліся па пустой царкве. Чакаючы, пакуль бацюшка скончыць малітву, хлопец няёмка, быццам першы раз у святым месцы, з паўадкрытым ротам азіраўся вакол.
Нарэшце бацюшка скончыў, апошні раз перахрысціўшыся. Вандроўнік звярнуўся да яго:
— Скажыце, гэта вы бацюшка Сергій? Можна вам паспавядацца?
— Вядома, сын мой, а як жа цябе зваць?
— Ванькам.
— Па царкоўнаму — Іаан, значыць, добрае імя, богаўгоднае.
Споведзь прайшла, як прынята, па ўсіх канонах. Раб Божы Іаан павініўся ва ўсіх грахах па парадку. Спачатку ў грахах супраць Бога, напрыклад, у тым, што маліўся не кожны дзень, у грахах супраць блізкага, куды адносіцца нават самае дробнае зладзейства і ўтойванне падаткаў і, нарэшце, у грахах супраць сябе самога ў выглядзе чы
100
тання амаральных, з рэлігійнага пункта гледжання, кніг. Аднак жа пасля адпушчэння грахоў малады чалавек не падняўся з каленяў, а звярнуўся да святара з просьбай:
— Бацюшка Сергій, я прыйшоў да Вас не столькі на споведзь, хоць, можа, так і нельга гаварыць у Божым Доме, колькі выканаць волю майго нябожчыка дзядулі. Перад сваёй смерцю ён распавёў мне адзін эпізод са сваёй маладосці, які потым усё астатняе жыццё не даваў яму спакою, а я «дзеля граха смяротнага» прыняў у яго пакаянне. Пасля гэтага ён узяў з мяне абяцанне пайсці ў царкву, распавесці ўсё святару і прасіць яго маліцца за спачын душы. Справа ў тым, што мой дзядуля з сябрам згвалтавалі дзяўчыну...
Пасля споведзі і гутаркі з маладым чалавекам бацюшка Сергій хісткай хадой выйшаў з храма. Адмераўшы пяцьдзесят два крокі, ён нарэшце апынуўся ў полі, дзе дзесяткі манахаў збіралі багаты ўраджай, уяўляючы сабою выдатны прыклад царквы як камерцыйнай арганізацыі. Таму што ўсе расліны, садавіна ды гародніна з гэтага поля ішлі на продаж... Сарваўшы катах кукурузы, святар падняў галаву да неба і стаў пільна, да рэзі ў вачах, узірацца. А ў галаве мільгацелі карціны з яго маладосці, той дзень, які ён так імкнуўся забыць... той сябра сарамлівага дзяцінства, Саша.
Прастаяўшы ў адной позе больш за гадзіну, бацюшка Сергій, нарэшце, набраўся адвагі і вымавіў:
— Супакой, Божа, душу нябожчыка раба Твайго Аляксандра!
Імглістая раніца, ідзе лёгкі дождж, бацюшка Сергій скончыў ранішнюю службу і стаяў спіной да ўваходу, a тварам на абраз «Здыманне з крыжа», паглыбіўшыся ў
101
цяжкія думы. Сёння яго асільвала дзіўнае пачуццё, было неяк не па сабе, нейкі страх, хваляванне. «Мабыць, ціск скокнуў?» — разважаў бацюшка. Яму зусім не хацелася праводзіць вячэрнюю службу, ён яшчэ калі зранку прачнуўся, адчуў хваравітую стомленасць, яму здалося, што пачынаецца ліхаманка.
Нечаканы гук за ягонай спіной прымусіў павярнуцца. I ён убачыў маладога чалавека, які быў вельмі ўсхваляваны, і па вопратцы было відаць, што ён прабыў не адзін дзень у падарожжы.
— Бацька Сергій? Бацюшка? — Спытаў незнаёмец.
— Так, сын мой, — адказаў святар, прадчуваючы доўгую гутарку наперадзе, зза якой ён можа прапусціць абедзенны адпачынак.
— Я ехаў на споведзь да вас здалёк!
— Добра, як клічуць цябе?
— Іван.
— Іаан пацаркоўнаму. Добрае імя, як у вялікага апостала, з такім імем трэба быць вельмі адказным за тое, як жывеш і якія справы робіш, — адказаў бацюшка Сергій.
— Так, я ведаю, мне трэба, каб вы адпусцілі грахі дзеду майму, Аляксандру.
— Так, а дзе ж ён сам?
— Ен памёр некалькі дзён таму, і перад смерцю прасіў мяне адшукаць вас і адкрыць яго гісторыю, — набліжаючыся да бацюшкі, распавядаў падарожнік, і было відаць, як ён хвалюецца.
— Сын мой, калі дзед твой адкрыў табе сваё сэрца перад смерцю, то гэта і была споведзь, і ты адпусціў яму грахі. Такі стары праваслаўны звычай.
— Так, я ведаю, але ён патрабаваў, каб менавіта вы, пачуўшы яго гісторыю, адпусцілі яму грахі.
— Сядай, сын мой, — бацюшка паказаў на ўслон. — Я побач сяду, пачынай...
102
— Справа была такая: мой дзед не мог пазбавіцца віны за адну гісторыю, якая адбылася з ім у маладосці, і, калі ён мне яе распавёў, даў ваш адрас. Як сказаў дзед, не ў маладосці, а ў глыбокай зялёнай юнацкасці, вы павінны ведаць гэта, — пачаў аповед унук.
У адчыненыя дзверы храма пацягнула холадам, неба зацягвала шэрымі аблокамі. «Як раз мінецца час, пройдзе дождж і мяне абміне небяспека апынуцца мокрым на вуліцы», — падумаў Іван
— Працягнеш, сын мой, як толькі я зачыню дзверы, холадам цягне — дождж будзе, — перабіў бацюшка стомленым голасам апавяданне Івана, які трохі збянтэжыўся ад гэтага.
— I значыць, жыў мой дзед у невялікім горадзе, — працягнуў унук, — горад быў невялікім, прамысловым і вельмі маладым. Па сутнасці, яго б і не было, калі б не шахты, вакол якіх пачалі будавацца дамы. Дык вось, дзед мой, па маладосці, як ён сказаў, шмат дурасцяў нарабіў, за якія ўсё сваё жыццё сябе дакараў, але адну прабачыць сабе не мог! — зрабіўшы паўзу, Іван адпіў вады з паходнай бутэлькі, якая была ў торбе. — Выбачайце, некалькі дзён дабіраўся, цяжэй за ўсё было перапраўляцца праз раку, і тым больш, я не падазраваў, што тут такія горкі, і быў рады, што папаходнаму падрыхтаваўся, праўда, не для царквы, асабліва ў нядзелю. Значыць, справа ішла так: дзед і яго сябар вельмі любілі бойкі і былі вядомыя як хуліганы кожнаму, хто жыў у іх раёне. He паспелі яны заўважыць, як суседская дачка вырасла і стала найпрыгажэйшай маладзіцай ва ўсім горадзе. Дзед з сябрам бегалі за ёй, з раніцы да вечара даймалі, усё, як сказаў дзед, пасябраваць жадалі. Яна тады школу канчала і вельмі жадала паехаць у іншы горад ва універсітэт паступаць. I, значыцца, рабілі прыкрасці яны ёй, а яна ўсё ніяк не хацела мець з імі зносіны, як гаварыў дзед, не любіла забіякаў і ашуканцаў. I ён разам з сябрам падпільнаваў яе ўвечары
103
з мэтай напалохаць і павесяліцца з ёй. Чакалі доўга, і, нарэшце, калі ўбачылі яе, выскачылі зза кута, а яна спалохалася і давай уцякаць ад іх. Ну, яны за ёй, каб спыніць і супакоіць, як сказаў мой дзед. Нагналі яе, і перш за ўсё дзедаў сябар сказаў, што можна яе... ну, вы разумееце, бацюшка, кінуўся, значыць, ягоны сябар на яе, а дзед пасля (бацюшка перажагнаўся). I зрабілі яны свае паскудныя справы, а паблізу іх банда хадзіла, бандзюкі значыцца пачакалі крыху, наляцелі і працягнулі гвалт над маладзіцай, перад гэтым пабіўшы майго дзеда і яго сябра. А дзед да памяці прыйшоў толькі гадзінай пазней, і нікога вакол ужо не было, ён толькі тады зразумеў, што нарабіў!!! — Іван скончыў споведзь у цалкам прыгнечаным стане.
— Маліся разам са мною, сын мой, — сказаў бацюшка ды пачаў памінальную службу...
Калі бацюшка Сергій скончыў, ліхаманка ўжо на ўсю моц занялася ў яго целе. Ён паспяшаўся развітацца з падарожнікам і адправіўся да сябе, па дарозе перабіраючы ружанец з маленькім крыжыкам.
Мінаючы царкоўны панадворак, ён агледзеў некалькі кусцікаў марыхуаны, што расла ў вялікай колькасці ва ўнутраным двары царквы, свайго роду падатак для мясцовых бізнесменаў ды арандатараў зямлі. Грошы ўсім патрэбныя, і царкве для існавання таксама.
«Як бы надвор’е не памянялася, каб паспець ўсё ў тэрмін», — разважаў бацюшка па дарозе да сабе ў келлю.
За акном вецер мацнеў і з новай сілай нападаў на дрэвы.
Але ў такую непагадзь будзе больш вернікаў, чым у сонечнае надвор’е. Іх вера прымушае прыходзіць час
104
цей у змрочнае надвор’е. «Дурні, — думаў бацюшка, — лічаць, што такім учынкам сапраўды выратуюцца і здабудуць жыццё вечнае...»
Прыйшоўшы ў келлю, бацюшка Сергій упаў на калені перад абразком для малітвы. У галаве шамацелі сотні думак, слоў, а малітва вылятала з вуснаў як заўсёды пазавучанаму лёгка і нязмушана. 3 тысячы думак адна пранізвала галаву, як нож: маладзіца, Аляксандр, сябар, хуліганы.... ён быў Аляксандру лепшым сябрам! «КРЫВАДУШНІК! Ад каго ён хоча збегчы...
Твой прах будзе вечна гніць, а душа катавацца пугай!» Думкі, думкі, думкі... іх можна ўтапіць толькі ў малітве шчырай, толькі ў малітве чыстай... Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая, як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога......
Чэрвень 2006 г.
Менск
105
новы дом
Ch.l
Янак з Яўгенай сядзелі ў галаве стала, дзе і належыць быць маладым. Госці ўжо прыстойна падпілі, таму стаяў невялікі гоман. Янака ён не хваляваў, яго думкі былі ў горадзе. Ён два годы пражыў у сталіцы і так і не змог знайсці прыстойную працу. Адзінае, з чым пашчасціла, гэта з каханнем — нявеста была выдатная ва ўсіх для яго адносінах.
Вяселле праходзіла па ўзаемнай згодзе пад адкрытым небам, каля выдатнага бацькоўскага асабняка, у невялікім правінцыйным мястэчку. Янак вырашыў праводзіць вяселле менавіта па такім сцэнарыі, бо разлічваў на бацькоўскую дапамогу, якая яму даўно абяцана была, але адважыўся папрасіць аб ёй літаральна напярэдадні.
Надвор’е, як у шмат каго складалася ўражанне, і не думала змяняцца, а дзень гатовы быў працягвацца да канца вясёлага свята. Гэта быў канец красавіка, снег даўно сышоў, але зямля яшчэ не заквітнела. У такую пару вяселле — рэдкасць, але Яўгена не магла доўга чакаць, яна была шчаслівая з Янакам, які сам з нецярпеннем жадаў, каб яна стала яго жонкай.