Помнік атручаным людзям
Сяргей Календа
Выдавец: Галіяфы
Памер: 188с.
Мінск 2009
112
— Ну ўсё, хопіць, чаго ты, я ў цябе нават не цэліў, і тым больш не патрапіў, супакойся, добра, Чак. Так? — пачаў супакойваць Янак сабаку. Чак у момант забыўся пра сварку і ўжо зноў паводзіў сябе цалкам бестурботна.
He паспеў Янак скончыць размаўляць з Чакам, як сабака панёсся да будаўнікоў, што паспелі ўжо прыйсці. Будаўнікі актыўна махалі рукамі, і з боку падавалася, што яны лаюцца. Янак падышоў да невялікай кампаніі з трох чалавек і зразумеў, што яны не лаяліся, а вырашалі паміж сабою, хто будзе даставаць цела дзіцяці з вады!
ШТО?! ЦЕЛА ДЗІЦЯЦІ?! Янак зразумеў, пра што ідзе гаворка, толькі калі паўтарыў услых фразу аднаго з будаўнікоў. He губляючы ні секунды, ён ірвануўся да падмурка.
— Box, БОЖА! — вырвалася з глухім стогнам. Янак не мог не толькі бачыць гэта, але і стаяць побач. Што рабіць? Што рабіць?
Будаўнікі кінуліся да гаспадара будучай хаты. Калі яны падбеглі, Янак сядзеў нерухомай масай на зямлі.
— Тэрмінова! Міліцыю... — прахрыпеўЯнак. — I вады, ці лепш гарэлкі... — усё, што змог ён сказаць.
Міліцыя прыбыла праз паўгадзіны. Цела ніхто не чапаў, гэты прыкры занятак быў прадастаўлены праваахоўным органам. Малодшы сяржант пасля выкананай аперацыі неадкладна званітаваў поруч трупа, апырскаўшы і сябе, і калегу, што стаяў насупраць. «Усялякае бывае, не паспеў адвярнуцца», — падушыўшы такія ж позывы званітаваць, падумаў старэйшы калега.
Справа пачала набіраць абароты, і неўзабаве прыбыў начальнік участка міліцыі Ігар Сяргеевіч Ганчароў. Такія здарэнні ў такіх пасёлках сустракаюцца нячаста, і ён вырашыў сам прыехаць, каб асабіста пракантраляваць ход расследавання, тым больш, усё роўна рабіць не было чаго.
113
«Гэта ж забойства! А можа, выпадковасць?» — у такіх панурых разважаннях яго застала маладая сямейная пара. Ігар Сяргеевіч паспеў толькі пракруціць думку, што не трэба казаць грамадскасці пра здарэнне да высвятлення акалічнасцяў, каб нікога ў акрузе не напалохаць і тым больш, каб следства не зайшло ў тупік. А калі ён падняў вочы, акінуў хуткім поглядам змучаныя твары маладых людзей, вельмі яму знаёмых, ён пашкадаваў пра тое, як хутка разлятаюцца чуткі. Ігар Сяргеевіч паказаў ім на крэслы і неадкладна запісваў у свой арганайзер: «Не забыць — тэрмінова ўвечары перад тым, як ехаць дахаты, купіць малака, хлеба і самагонкі ў бабкісуседкі». Галоўнае, самагонкі, і ён абвёў гэтае слова некалькі разоў, даючы сабе яшчэ некалькі хвілін на тое, каб успомніць імёны людзей, якія сядзелі перад ім. У галаве круцілася толькі адна думка, што ён сёння абавязкова вып’е, што б жонка там ні казала!
— Слухаю вас. — Грымотным голасам разарваў цішыню Ігар Сяргеевіч, ён ніяк не мог успомніць, дзе бачыў гэтыя твары.
— Мы шэсць дзён назад падалі заяву аб прапажы дзіцяці, нашага сына, — пачаў мужчына, — а зараз пачулі пра страшнае здарэнне. Мы вельмі спадзяёмся, што гэта не наш Сцяпан, — голас задрыжэў, а жанчына побач забожкала і пачала выдаваць гукі, вельмі падобныя да выцця. — Разумееце, мы ўжо страціліўсялякую надзею... Ці можам мы зірнуць на дзіця? — Далей абодва ўжо не маглі гаварыць і рыдалі.
— Так, хутка чуткі разыходзяцца, — з прыкрасцю ў голасе сказаў Ігар Сяргеевіч, ён, нарэшце, успомніў іх і заяву, якую яны пісалі. Але вось успомніць, куды ён паклаў заяву, прыкра, але ён не мог. Выходзіць, іх дзіцяці ніхто не шукаў. Ён забыў аддаць распараджэнне на пошукі яшчэ шэсць дзён назад і страціў заяву. Так, а вось гэтая інфармацыя сапраўды не павінна дайсці да грамадскасці!
114
— Ну, давайце супакоімся, трымайце сурвэткі, — сказаў начальнік участка міліцыі, — бяром сябе ў рукі і ідзём глядзець. Загадзя папярэджваю, будзьце гатовыя да жудаснага гледзішча. Вось вам ватовамарлевыя павязкі.
Янак ўсё гэтак жа сядзеў на зямлі, але толькі ўжо за некалькі метраў ад падмурка. Ён бачыў, як падышлі да накрытага прасцінай цела начальнік і маладая пара. Ен бачыў, як жанчына звалілася ў істэрычных канвульсіях пасля таго, як пабачыла цела. Ён бачыў, як мужчына ірваў на сабе валасы! Ён бачыў гэта нават з заплюшчанымі вачамі. Ён бачыў гэта ўначы, у сне, за сталом, у ваннай, на будоўлі, якая аднавілася пасля некалькіх тыдняў расследавання. Ён не мог не бачыць гэтага!
I ён ва ўсім вінаваты!!! ЁН!
Але ў чым менавіта?!
Ch.4
Прайшоў цэлы месяц, перш чым Янак вярнуўся на будоўлю. Такі доўгі перапынак ён зрабіў зза жонкі, якая была на мяжы страты розуму ад здарэння. Ды і сам Янак адчуваў агіду да таго праклятага месца.
Калі ён прыйшоў на будоўлю, працаўнікі ўжо даўно працавалі і, апроч падмурка, вымалёўвалася нешта, што нагадвала будучую палову жылога паверха.
— Як справы, гаспадар!? — з шырокай усмешкай і працягнутай чорнай ад працы рукой насустрач ішоў прараб Юрась.
— Так сабе, жонка яшчэ хварэе, — выціснуў неахвотна з сябе Янак, паціскаючы з лёгкай агідай (вясковец неачэсаны) каменную руку будаўніка. — Я гляджу, у вас тут справы кіпяць!
115
— Ну дык, гаспадар, можам прагуляцца вакол, і я пакажу вам, дзе будуць вокны, і што плануецца вакол хаты, — сказаў прараб.
— 3 задавальненнем. Трэба пачынаць новае жыццё, — задуменна вымавіў Янак, а сам сабе падумаў: «Бо жыццё не можа і не павінна спыняцца зза нечай смерці».
— Пайшлі, Юрась, — звярнуўся Янак да прараба, і яны адправіліся на мініэкскурсію.
Пакуль яны ішлі, думкі Янака пра новы дом у чарговы раз выцесніў Сцяпан, бо Янак шукаў нейкага ачышчэння ў душы.
Справа была ў тым, што Янак з’яўляўся ідэальнай копіяй біблейскага Іосіфа, толькі на сучасны матыў. Гэта значыць, ён лічыў, што ўсе падзеі, якія адбываліся ў жыцці, здараюцца толькі па ягонай віне. I нават хоць ён ніяк не быў вінаваты ў смерці дзіцяці, быў упэўнены, што гэта здарылася па ягонай віне, зза ягонага грэшнага жыцця.
Яго нельга назваць «стоадсоткавым» Іосіфам, але сказаць, што ў іх суцэльная, усім у прыклад парадыгма чалавечага шляху, можна. Янак лічыў, што прытрымліванне прынцыпаў Іосіфа — усёдараванне, пошук адказаў толькі ў самім сабе, у сваіх праблемах, і чыстае суперажыванне прынясуць яму ачышчэнне, свайго роду катарсіс , як для гледачоў старажытнагрэцкага тэатра. Для яго гэта было найважнейшым пунктам у жыцці, таму ён адразу ж, пасля здарэння абвінаваціў сябе ва ўсім і вырашыў несці крыж жыцця, каб зведаць ачышчэнне.
У гэтым, вядома, яго погляды разыходзіліся з поглядамі Іосіфа. I праз месяц ён адчуў прыліў сіл, ён зразумеў, што Бог і лёс зноў павярнуліся да яго, што ён ачысціўся, што смерць дзіцяці — цяжкая яго віна — гэта было зза яго няслушных жыццёвых пазіцый, і цяпер ён сапраўды зведаў катарсіс і ЎЗВЫСІЎСЯ НАД САМІМ САБОЮ!
116
— А вось тут можна пасадзіць кветкі! — адарваў ад думак прараб. Гэта Янаку вельмі не спадабалася, і ён паспрабаваў хутка пераключыцца назад да сваіх думак.
Але гэта ўжо не атрымоўвалася. Ён секунду назад чароўна разважаў сам з сабою, але і сюды, у гэты патаемны куток уласнага апраўдання закралася рэпліка жонкі, якая, на такія яго разважанні ўслых, кінула яму: «Гэта Ta66 не тэатр, Янак, гэта жыццё, тут усё паіншаму! Нельга суперажываннем і пачуццём віны ачысціцца!»
— Што ты ведаеш, насамрэч! — гучна сказаў Янак і ўсім целам тузануўся ў некім байцоўскім выбрыку, чым напалохаў прараба.
— Так, спакойна! Што гэта з вамі, вы спалатнелі! Можа, прысядзьце тут, на гэтую лаву, на яе месцы, дарэчы, будзе альтанка з вінаграднікам! — зазначыў Юрасьпрараб.
— Выбачайце, благія думкі... — вымавіў Янак, прысаджваючыся.
— Я і думаю, аж у твары змяніліся, — сказаў Юрась. — Я вас пакіну, хвілін на дзесяць, хлопцы мяне клічуць, дапамагчы трэба. — I ён схаваўся за спінай Янака.
«Янак, ты не шчыра перажываеш за загінуўшага дзіця!». Зноў голас жонкі. Як гэта ён не шчыра перажывае? Чорт вазьмі, у яго нават сэрца крывёй абліваецца! Шмат хто так нават за сваіх дзяцей не хвалюецца! I адкуль яна ўзяла, што я утылітарыст?! Я досыць напакутаваўся, усяму свой час, а зараз вось час для спакойнага жыцця! Тым больш, сёння чароўнае надвор’е. Доўгачаканае цяпло. Праз дваццаць метраў — хата суседзяў, а за ёй бачны вугал з акенцам іншых суседзяў, вакол хат прачынаецца прырода, лётаюць птушкі, трава расце, што яшчэ трэба для таго, каб адчуць дыханне жыцця!
Янак зноў поглядам выхоплівае далёкае акенца на вуглу дома, якое ён некалькі хвілін назад разглядаў. Ен успомніў, што хата належыць няшчаснай сям’і загінулага
117
хлопчыка. Можа, гэтае акно таго дзіцяці? У акне вісяць бэжавыя фіранкі, якія радуюць вока сваёй неназойлівасцю, такія могуць вісець толькі ў спальні.
Раптам там з’яўляецца сілуэт дзіцяці. ДЗІЦЯЦІ, ЯКОЕ БЫЛО ЗНОЙДЗЕНА ТУТ!!!
«Не можа гэтага быць, мне здалося, я перанерваваўся...» — супакойваў сябе Янак. I, паўторна зірнуўшы на акенца, убачыў, як маладая жанчына зашморгвае занавесы. «Цьфу, здалося! Проста я, пэўна, пра яго зараз думаў, і таму...».
Янак устаў з лаўкі і, паглядзеўшы ў бок рабочых, махнуў ім рукой. Нічога не тлумачачы, ён паспяшаўся дахаты. У яго знікла жаданне з кімнебудзь мець зносіны, тым больш з будаўнікамі, хацелася толькі аднаго — прыйсці дахаты, легчы ў ложак, абняць Яўгену і заснуць пустым, мёртвым сном. Усёткі жонка мае рацыю, не ва ўсім, вядома, але ў тым, што гэта жыццё... у тым, што гэта сапраўднае жыццё, мабыць што, так...
Ch.5
Праз год.
Кожны чалавек павінен мець права на адну кулю. Каб ён мог ёй распарадзіцца па сваім жаданні. Гэта свайго роду новы натуральны адбор, самы гуманны ў гісторыі чалавецтва. Напрыклад, індывід, слабы духоўна і маральна, мог бы пакончыць з сабою, выпусціўшы кулю ў лоб. Або ўдачлівы і паспяховы чалавек адной куляй змог бы вырашыць сваю асабістую праблему, забіўшы канкурэнта. A можа, хтосьці мог бы забіць кагосьці за мізэрнасць і слабасць душы. I свет быў бы шчаслівейшым у сто кратаў.
Янак лічыў сваю жонку «слабой душою» пасля ўсіх страшэнных падзей і з радасцю ўсадзіў бы ёй кулю ў гор
118
ла, каб пакутавала і маўчала. Пасля здарэння Яўгена з кожным днём губляла часцінку сваёй прыгажосці і ўсё больш рабілася падобнай да медузы Гаргоны, але толькі для Янака. Для ўсіх астатніх, хто атачаў яе, яна была прыкладам цяжкіх перажыванняў і любай жанчынай. Кожны дзень яна капала Янаку на мазгі, што ён не пакутуе як трэба, што яна мучыцца за іх дваіх, што ёй цяжка на душы... і гэтак далей, і гэтак далей.