Помнік атручаным людзям
Сяргей Календа
Выдавец: Галіяфы
Памер: 188с.
Мінск 2009
Яна знікла ў сусвеце, але ненадоўга, праз дзень тэлефонны званок нагадаў Франку пра яе існаванне, але яму было ўсё роўна. Ён вырашыў для ўсяго свету, і ў прыватнасці для сабе, бо для яго гэта былі сінонімы, даказаць, што ён нармалёвы, такі ж «белы», як і ўсе. Ён вырашыў скончыць аповед, здаць яго рэдактару і астатні вольны час выдаткаваць на прыгоды. Аддацца свету радасцяў і жаданняў, удасканаленых і прагнілых, салодкіх і прынадных, як мёд.
Перш за ўсё спачатку трэба было паправіць здароўе...
...Прайшоў год пасля паланення дзяўчынкі, выкрадальнік чакаў цэлых трыста шэсцьдзесят пяць дзён гэтага моманту, занал з’ядаў яго знутры, грыз косткі. Але яму гэта было неабходна, ён атрымоўваў ад такога самакатавання сваё задавальненне... Гэта было добра.
Але аднойчы ён сарваўся, падвяла яго сіла волі. 1 ён наваліўся на дзяўчынку, якая нічога на падазравала і за год ужо паспела звыкнуцца з новай доляй... Ён узяў яе груба, без усялякіх цырымоній, яна нават не зразумела, балюча ёй было растацца са сваёй некранутасцю або не, яна была вельмі напалоханая ды і ўсё. Яна ма
137
рыла пра раман з маладым чалавекам, пра тое, як ён, адзіны, пракрадзецца ў яе цела, авалодае ёю з усёй сілай далікатнага запалу. Але гэтага не адбылося. Нават ад гэтага грубіянскага мужыка, падазраючы, што ён павінен быў яе згвалтаваць, яна, наіўная, чакала большай рамантыкі. Калі ён ужо канчаў свае рухі, яна падумала толькі пра тое, што ён мог хоць святло выключыць і свечку запаліць!
Пасля гэтага яна набралася адвагі і папрасіла купіць ёй свечкі, зараз яна магла адцягваць сваю ўвагу падчас сексу на агонь свечкі. Бо на агонь, як і на ваду, можна глядзець вечна.
Уяе нарадзіўся хлопчык, гаспадар быў рады і падарыў ёй набор пялёнак, каб яна не дзёрла навалачкі.
Мужык радаваўся ўсяму, што адбывалася з дзіцем, ён пачаў часцей заходзіць да яе, каб проста посюсюкаць з малым або прынесці які яблык, для вітамінаў. Аднак, калі хлопчыку споўнілася паўгода, маладзіца сказала, што ёй трэба выводзіць яго на вуліцу, хоць на трыццаць хвілін. Мужык зразумеў гэта вельмі дасканальна, і кожны дзень выводзіў іх у двор на свежае паветра. Ён зразумеў толькі тады, калі з’явіўся на свет ягоны сын, што вельмі кахае яе і дзіця.
Чым старэйшым станавілася дзіця, тым больш мужык рабіўся дзікім і некіруемым. Ён пачаў выдумляць нейкія тэорыі аб моцных мужчынах і лічыў, ішпо сын яго павінен вырасці моцным, працавітым і жорсткім да гэтага свету, бо толькі такія асобы могуць жыць шчасліва і кіраваць краінай, і ты, гэта значыць маладзіца, павінна ганарыцца гэтым. Калі ён пускаўся ў такіяразвагі, любы чалавек пачынаў шукаць падставу, кабразвітацца з ім і ніколі не сустракацца. Маладзіцы было ўсё роўна, яна любіла свайго сына, яна разумела, што мужык нешта там гаворыць важнае і, пэўна, сур’ёзнае, алеяна не выходзіла некалькі месяцаў на вуліцу,
138
яна хварэла. А ў гэты час мужык прцаваў над сваім сынам, закаляючы яго ды усяляк навучаючы мужнасці ды моцы фізічнай.
Яе жыццё спынілася на дзіцячых кніжках і казках. Яна дагэтуль не разумела маштабу ўсёй яе асабістай трагедыі, магчыма, гэта было і добра. Дляяе добра. Блажэнныя не ведаюць зла...
Вочы Франка пачырванелі і балелі, ён ніколі не мог доўга пісаць на кампутары, заўсёды даводзілася нешта дапісваць на паперы. Ён вырашыў зрабіць перапынак. Быў час адарвацца ад аповесці і згатаваць сабе каву. Гадзіннік паказваў сем, калі ён сеў працаваць. Так, адна старонка за чатыры гадзіны, ён здае пазіцыі, або, мабыць, тое, пра што ён піша, занадта складана для стварэння. Ён вырашыў спыніцца на другім абзацы, бо той яго вельмі цешыў.
На днях ён даведаўся, што тэрарыста нумар адзін па справе «бойня ў гіпермаркеце» знайшлі, яго схапілі ў адной горнай мясціне на поўдні Расіі, але ў жывых ён не застаўся, яго на месцы расстраляла група захопу. Зараз гэтую групу падазраюць у самасудзе. Але ўжо нічога не дакажаш, бо цела было разарвана і спалена. Труп тэрарыста перахапілі на дарозе мясцовыя жыхары і ўчынілі над ім дадатковую расправу. Такім чынам, групу захопу чакае суд за бяздзейнасць падчас гэтага акту з боку грамадзян. Але Франк разумеў, што групе захопу нічога сур’ёзнага не свеціць, іх апраўдаюць, яго хваляваў той факт, што вельмі падобны яго стары аповед да гэтых падзеяў вакол тэрактаў і тэрарыстаў. Але гэта ўжо не палохала, як раней, параноя адступіла, ён вырашыў, што ў свеце ўсё калінебудзь, рана або позна, паўтараецца!
Тэрарызм... А што па сутнасці гэтае слова значыць? Кожны думае, што гэта абавязкова гвалт над людзьмі, выбухі і іншае. Насамрэч гэта свайго роду палітыка
139
перамоў. Бо калі цябе не чуе кіруючая эліта, калі яна так занятая і такога высокага меркавання пра сябе, што дае сабе права ігнараваць палітычную меншасць, то прыходзіцца надрываць галасавыя звязкі і крычаць, каб цябе пачулі. Але і тады нікому няма ніякай справы! Як быць чалавеку ў гэтым свеце, калі амерыканцы лічаць сябе абраным народам і робяць, што ім уздумаецца, у любой кропцы зямнога шара, калі іх прэзідэнты не могуць падзяліць нафтавыя палі з шэйхамі і зза гэтага сварацца дзесяцігоддзямі? Што застаецца этнічнай меншасці, дысідэнтам, ды і проста бандытам? Ім застаецца адно — брацца за зброю і выбухоўку, асвойваць палёты і плаванне, каб неверагоднымі па маштабе і крыві тэрактамі заявіць пра свае правы, патрабаваць увагі да сябе, каб кіруючая эліта адарвалася ад такіх неадкладных спраў, як гульня ў гольф або абед, і паспрабавала неяк вырашыць праблему, аб якой трубіць і дыміць чарговы тэракт. Але не, эліта робіць паіншаму, яна рыхтуе войска і праз пяць хвілін ужо бамбуе якінебудзь горад, усё роўна які, можна і той, які проста не падабаецца, або той, які мог бы прынесці прыбытак, галоўнае — не чапаць тыя гарады, якія могуць даць сурезны адпор...
Прыкладна такім чынам адбываюцца тэракты, калі толькі не лічыць такія падзеі, як Бесланскі захоп, калі наіўныя тэрарысты патрабавалі вызвалення бандытаў. Насамрэч тэракты арганізуюцца не жабрацкімі плямёнамі і не багатымі спонсарамі, тэракт — гэта выява жыцця, гэта экстрэмізм, які вызнаецца па большай частцы інтэлігенцыяй, таму што не беднякі вядуць гэтую вайну, яны пешкі, а тыя, хто мае адукацыю і ўплыў. Як гаворыцца, рыба гніе з галавы...
Так, Франк стаяў ля акна з цыгарэтай і кубкам кавы, у яго быў перапынак, і думкі разляталіся ў розныя бакі, але ўсё роўна прыходзілі да аднаго агульнага назоўніка, які хваляваў не толькі яго самога, але і народ у цэлым... Ён
140
ненавідзеў і баяўся смяротнікаў і выбухаў у натоўпе, але адначасова ён разумеў, што гэта лагічна, а ў некаторых выпадках і неабходна, што тут зробіш, так і ёсць. Бяда ў тым, што свет стаў настолькі жорсткі, што можа спакойна пладзіць тэрарызм, можа ваяваць за нафту, але затуляцца дэмакратыяй і абаронай уласных правоў чалавека. У гэтай супярэчнасці свет жыў заўсёды, прынамсі, так на дадзены момант падавалася Франку...
I ён успомніў, як у Інтэрнэце зусім нядаўна прачытаў урывак з адкрытага ліста да народа аднаго са смяротнікаў, які напярэдадні падарваў сябе на ўсходнім рынку. У лісце былі радкі, якія прымусілі яго ў корані перагледзець некаторыя жыццёвыя пазіцыі: «Я ніколі не быў нацыяналістам або расістам, я быў як большасць, я таемна жадаў паставіць Амерыку на месца, адпомсцім ёй за яе справы, крычаў я ў сэрцы. Я апраўдваў тэрарызм, таму што паіншаму немагчыма было дастукацца да вярхоў улады. Калі ты адзін не можаш даказаць, не можаш быць пачуты, ты становішся смяротнікам, падрываешся там, дзе шматлюдна, знішчаючы людзей, тым самым ставячы сваю праблему дылемай нумар адзін для ўлады, толькі так ты здольны нешта даказаць. Толькі забыўшы такія словы, як салідарнасць і верацярпімасць, ты можаш весці галосную палітыку і ўводзіць свае асабістыя правілы ў вялікую гульню. Я лічыў, што эпохі, калі прыслухваліся да дзеячаў мастацтва і філасофіі, прайшлі, і меў рацыю!». Але Франк разумеў, што так лічаць не тыя экстрэмісты, якія падрываюцца на Блізкім Усходзе, ён ведаў, што гэтае меркаванне належала нейкай падпольнай арганізацыі з Заходняй Еўропы. Над самімі ж смяротнікамі мелі ўладу тыя, хто быў вышэй іх па баявых заслугах. I там, у вярхах, праследаваліся зусім іншыя мэты, а не тыя, больш або менш высакародныя, як напрыклад, было напісана ў Інтэрнеце.
141
Дапіўшы каву, ён вырашыў вызваліць маладзіцу, прыйшоў час, даўно яна ўжо пакутуе!
Ад гэтай думкі стала і радасна, і сумна. Як лёгка можна кіраваць чалавечым лёсам на паперы, як проста вызваліць выдуманага героя і як няпроста прыйшлося б гэтай маладзіцы ў жыцці...
...Свабода! Свабода! Грудзі цяжка ўздымаюцца, дух захоплівае! Яна зрабіла гэта, яна змагла ўцячы! Ёй было ўжо ўсёроўна, што будзе з дзіцем, у галаве пульсавала думка прауцёкі, яна адклала матчын клопат «на потым», калі будзе ў бяспецы. Яна ведала, што гаспадар нічога дзіцяці не зробіць, ён яго любіць!
Яна бегла, бегла да поўнай страты сіл, пакуль ногі не падкасіліся іяна не асела на ходніку, як п’яная!Мінакі здалі яе міліцыі, прыняўшы за наркаманку або алкашку, пазней усе падзеі былі адноўлены, і следчы быў у глубокім шоку.
Пакуль маладзіца давала паказанні, яе раздзірала думка пра дзіця, што з ім адбываецца і што з ім будзе, міліцыя ўжо паехала па указаным ёй адрасе, там, нэўна, усім ходам ішла аперацыя!
Яна распавядала пра ўсё, яна жадала ачарніць гэтага мужлана, гэтага дзікуна, гэтага вар’ята за тое, што ён так доўга сілком трымаў яе пад замком! Але прагучала пытанне: чаму яна не збегла раней, бо па яе апавяданні выходзіла, штояна атрымала волю гуляць па двары, не зачыненьш і асабліва не абароненым, яшчэ пару гадоў назад?!
I на самай справе, чаму яна не зрабіла гэтага раней?! Сумненні ў тым, што яна ўсёробіць няправільна, узялі верх над жаданнем атрымаць волю і пасадзіць гэтага мужыка!
Усёткі ён яе выхаваў, даў ёй прытулак і стварыў з ёю сям ю, можа быць не так, як усе, нетрадыцыйна ўсё
142
адбывалася, але ад гэтага, пэўна, яшчэ і рамантычней выглядала! Куды ёй зразумець яго матывы і ўчынкі, калі яна чытала ў сваім жыцці толькі дзіцячыя кнігі. Бо ён не даваў ёй шанцаў развівацца, вось яна і захавала ў сваёй нявіннай галаве думкі пра прынца на белым кані, а насамрэч у жыцці, можа, усё павінна адбывацца менавіта так, як адбываецца!