• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    «Не вынесла душа паэта...» — услых вымавіў Янак радок з вельмі вядомага верша. 3 галавы ўжо некалькі дзён не выходзіў афарызм яго любімага філосафа: «Калі доўга глядзіш у бездань, бездань пачынае глядзець у цябе». Так, гэта Ніцшэ.
    Алегорыя ўсяго іх сумеснага жыцця выйшла да смешнага сумнай, гэта накшталт як ухмылка на твары, які плача. Менавіта гэтая алегорыя і з’яўляецца абсурднай. I справа нават не ў іх сумесным жыцці, а ў супадзенні ў адзін час, у адным месцы, пад адной зоркай і ў адной паралелі падзей і здарэнняў, а гэта і з’яўляецца алегорыяй жыцця.
    «Паслухаю я Віку і развядуся. Жыццё працягваецца, не вечна ж мне пакутаваць з ёй, ад гэтага прасцей у свеце не стане», — так думаў Янак, перад тым як адчыніць дзверы цёмнага пакоя з люстэркамэкранам і сысці прэч, магчыма, назаўжды сысці, больш не вярнуцца ніколі. У жыцці прыярытэты змяняюцца з жудлівай частатой, і ён цвёрда вырашыў, што сыдзе да найлепшай у свеце і цудоўнай Вікторыі, і будзе шчаслівы.
    Жнівень 2006 г. Менск
    125
    ПАРАНОЯ
    «Сёння раніцай узброены мужчына ўварваўся ў гіпермаркет і расстраляў памакедонску, з двух ствалоў, персанал і пакупнікоў. Пасля таго як абоймы былі пустыя, выбуховае рэчыва здэтанавала ў яго на рамяні. Колькасць ахвяр пакуль не вядома. Тэрарыст сканаў на месцы. Сачыце за нашымі навінамі, далейшыя падрабязнасці — праз гадзіну. А зараз мы просім асоб уразлівых і людзей з сардэчнымі захворваннямі адысці ад тэлевізара, наш карэспандэнт вядзе прамую трансляцыю з месца здарэння».
    Камера рухаецца па гіпермаркеце, у аб’ектыў трапляюць чалавечыя целы, кроў, шматкі вопраткі і пабітыя бутэлькі, на тварах у кадры пануе паніка і страх. Праз секунду нечая рука выбівае камеру, і малюнак знікае.
    Ранішнія навіны, як звычайна, мелі шмат «вясёлых» ды «цікавых» паведамленняў.
    Франк па традыцыі сядзеў з кубкам ранішняй моцнай кавы на кухні і дзюбаў носам. Тэлевізар умомант прагнаў стому, хоць абуджэнне заўсёды давалася цяжка. Праз гадзіну на працу, у офісе ўсе ўжо стаміліся чакаць. Але да працы — душ.
    Пачуўшы навіну, ён насцярожыўся, пальцы моцна сціснулі кубак. Сон як рукой зняло. Што гэта, дэжавю? Ён усё дакладна пачуў?! Здаецца, так. Настрой не палепшыўся, толькі дрымота засталася на кухні ў пустым кубку зпад кавы. Франк не паспяваў абдумаць навіну як трэба, не было часу ўсё ўзважыць, ён спяшаўся ў офіс. Ужо трэці год з
    126
    таго часу, як яго нага пераступіла парог кампаніі па рэкламе, ён ніколі не спазняўся. PR — яго канёк, праца толькі ў радасць, што і гаварыць. Франк пра сябе быў высокага меркавання і лічыў, што шмат чаго дамогся ў свае дваццаць шэсць: выйшлі ў свет два зборнікі аповесцяў, сярэдняга пісьменніцкага ўзроўню, як вызначылі крытыкі, але для яго галоўнае — што раскупляліся; дзве вышэйшыя адукацыі; выдатны прыбытак, не хапала толькі ўдалага шлюбу, жартам паўтараў ён сваім сябрам на з’едлівыя заўвагі з нагоды яго дабрабыту.
    Хехехе! Што, дзіцятка?! Дагулялася!!! — мужчына гыркаў амаль у твар цалкам звар’яцелай ад страху дзяўчынцы. Яе рукі былі моцна звязаны за спіной, ногі ацяклі, вельмі хацелася ў прыбіральню, яна восьвось магла зрабіць гэта пад сябе.
    — Баішся мяне? Ды нічога, усё нармалёва, я цябе і пальцам не крану! Ты зараз мая ўласнасць, мой космас! — мужчына не сцішаўся. У душыўяго спявалі анёлы, як ён сам ахарактарызаваў свой настрой...
    Дзяўчынка спрабавала аднавіць у памяці ход падзей, успомніць, як яна сюды патрапіла — у гэты цёмны і смярдзючы склеп. Але ў галаве была пустэча, яна не магла выразна ўзгадаць, хто яна і што адбылося. У наяўнасці быў толькі той факт, што яна ў кагосьці ў закладніках, і нічога добрага, мяркуючы па ягонай фізіяноміі і п’яным стане, ёй не свеціць.
    — Ты яшчэ ўдзячная мне будзеш, я цябе выхаваю! Сцены тут бетонныя, склеп дзесяць метраў глыбінёй! Сам капаў не адзін месяц, бач, як табе жыллёўладкаваў! Тут цяпло і амаль не волка!
    3пад дзяўчынкі пацякла лужына, мужыка гэта дзіка ўзрушыла, і ён залямантаваў:
    — Тыўмяне і парадку, і культуры навучышся, калі цябеяшчэ ніхто гэтамуўсёмым класе не навучыў.'Я, блін,
    127
    год цябе вывучаў, можна сказаць выхадзіўу сваім сэрцы, а тымнелужыны, як йічанюк, маці тваю...
    3 галавы Франка выява за выявай нараджалася новая аповесць, за акном ужо прагледжваў світанак. Хутка на працу, а ён як заведзены ўсё пісаў і пісаў. Па целе прабягала дрыготка, як быццам яго самога трымалі ў склепе. Рукі сутаргава скакалі ад літары да літары, складаючы іх у словы, словазлучэнні, абзацы. Вочы не бачылі манітора, сэрца выскоквала з цела. Ён быў вельмі напалоханы, усведамляючы ў той момант, што ў ім адбываецца перараджэнне з дзяўчынкімаладзіцы ў мужчыну і наадварот. Яго ахоплівала цьмянае пачуццё трывогі, што яшчэ секунда — і за спінай адкрыюцца дзверы, і натоўпы людзей уварвуцца і асудзяць яго за тое, што нараджае ягонае мысленне. Гэтае пачуццё толькі ўзмацнялася па меры таго, як ён унікаў у апавяданне.
    Але ў яго было апраўданне. У самым пачатку аповесці ён напісаў, што дадзены сюжэт заснаваны на рэальных падзеях, дакладней, гэтая аповесць — дзіцё навін і яго творчай фантазіі. Франк панікаваў, але пісаў далей, ён разумеў, што думаць, быццам яго аповесці змяняюць свет — абсурдна, але ён баяўся, баяўся нават самой думкі, што кожны герой яго кніг паўстане і адпомсціць...
    Але ён выдатна ведаў, што кожны чалавек, які прыйшоў у гэты свет, усім сваім жыццём, пачынаючы ад моманту нараджэння і канчаючы смерцю, змяняе наяўны свет, і ўжо толькі адзін факт яго існавання пакідае прыкметныя раны на вялізным зямным шары...
    «Сёння днём збег галоўны падазраваемы ў апошніх двух тэрактах, лідэр радыкальнай Групоўкі супраць глабалізацыі і нацыязмяшання «ГСГіН». Нагадаем, што гэтая групоўка ўзяла на сябе адказнасць за «бойню ў гіпермаркеце», якая адбылася два тыдні таму.
    128
    Саўдзельнікам ва ўцёках аказаўся кіроўца, які перавозіў зняволенага ў турму строгага рэжыму да вынясення прысуду. Кіроўца затрыманы, але федэральныя службы ніяк не каментуюць яго затрыманне, уся аперацыя праходзіць пад грыфам «сакрэтна». Вядома толькі, што кіроўца пры затрыманні спрабаваў пакончыць з сабою. Ён сарваў з шыі ланцужок з распяццем, у якім была атрута, і праглынуў. Лекары паспелі яго выратаваць, і зараз ён знаходзіцца на допыце...» Абыякавая да жыцця вядучая навін з самым ціхамірным выглядам распавядала пра апошнія падзеі дня.
    Гэта ўжо не было падобна да дэжавю! Франк добра памятаў падзеі з навін двухтыднёвай даўнасці, відовішча было не для слабанервовых, але толькі не для яго. Вячэрнія навіны спусцілі яго з нябёсаў на зямлю. Далікатная знямога пасля прынятай ванны выпарылася, і ён зразумеў, што падзеі развіваюцца, як па сцэнарыі, як у яго аповедзе трохгадовай даўнасці з апошняга зборніка. У гэтым зборніку было сем з дзесяці яго гісторый пра жорсткасць і абсурднасць чалавечага свету — Франк быў контркультурным пісьменнікам. Але тое, што ён чуў у навінах, зусім яго не радавала. Пачуццё трывогі, якое праследавала яго па пятах ужо не адзін год, абвастрылася, і ў каленях адчулася невытлумачальная стомленасць. Франк яшчэ памятаў тыя доўгія ночы без адпачынку, жангляванне словамі, цяжкую працу і салодкае пачуццё перамогі — публікацыя! Ён тады адразу ж атрымаў аванс і зладзіў святочны вечар для сяброў, які ні па якіх матэрыяльных параметрах не адпавядаў атрыманым каляровым паперкам за апавяданне. Яго гэта не хвалявала: галоўнае, што былі грошы ад працы і публікацый. А астатняе не мае ніякага значэння.
    Франк ганарыўся сваім тонкім розумам і пачуццём мовы, але штораз бянтэжыўся, калі перачытваў свае аповеды. Розум усяляк адпрэчваў увасабленне ў жыццё сю
    129
    жэта з дадзенага аповеда, але падсвядомасць гаварыла, што ў свеце шмат і шмат чаго яшчэ не адкрыта. У рэшце рэшт ён сам браў некаторыя сюжэты з газет, гісторый сяброў або тых жа навін. Свет у шмат разоў жудаснейшы за самы брутальны «літхорар» або пацыенты Вэрхалу. Такая была яго ўстаноўка, і яго цалкам задавальняла жыць падвойным жыццём: пісаць і зарабляць у зусім розных сферах жыцця.
    «Божа мой, як у кнізе!» — паўтараў сабе пад нос Франк, яго праймаў холад. Ваннае цяпло прайшло, і ён вырашыў прыгубіць чагонебудзь сугрэўнага. Станавілася лягчэй па меры таго, як ён п’янеў. Ён узяў пульт ад тэлевізара і перайшоў ад навін на іншы канал. Тут паказвалі перавернуты цягнік і тысячы разнаколерных мігцелак. Цягнік палаў агнём, і яго актыўна тушылі ў прамым эфіры. Франка гэта ўжо не цікавіла, ён пачаў пераходзіць ад аднаго канала на іншы ў пошуках чагонебудзь больш гуманнага і інтэлектуальнага. 3 усіх пяцідзесяці чатырох каналаў ён спыніўся толькі на спартыўным, астатнія альбо шакавалі, альбо смяшылі. Прычым ён нават не ведаў, што трэба было рабіць — смяяцца з перадачы пра вырадкаў, якія ваююць за кожны сантыметр арэны і шчасця ў гэтым «суровым свеце», або плакаць. Рагатаць з фільмаў, дзе ў людзей рознымі садысцкімі спосабамі адбіраюць жыццё, або сумаваць, назіраючы, як галоўны герой па трупах ідзе да свайго шчасця і дабрабыту. У выніку ён нават вырашыў замяніць гольф на спартыўным канале мультфільмамі, але без псіхастымулятараў нельга было разабрацца ў тонкіх алюзіях сучасных кібермультаў, прызначаных ці то для дзяцейдаунаў, ці то, наадварот, прасунутых падлеткаўкампутараманаў.
    У выніку на экране застаўся гольф. Франк вырашыў на бязрыб’і здавольвацца хоць гэтым. Ён адклаў убок пульт і, павольна пацягваючы нефільтраванае піва, з адносным спакоем і абыякавасцю пачаў назіраць за белым шары
    130
    кам, які стала перакочваўся ад лункі да лункі. Вочы паціху зацягнула сном, і толькі а сёмай раніцы ён прачнуўся ад будзільніка ў тэлевізары, які з ходу ўключыў яму першы канал з ранішнімі навінамі.
    Шыя, плечы і ногі ацяклі і не паварочаліся ані ў які бок, спаць седзячы — няўдзячная справа. Пятніца. «На працу ні кроку, к чарцям усё!» — прамармытаў сонным голасам, звярнуўшыся да пустых пакояў, Франк. 3 цяжкай ад пахмелля галавой ён накіраваўся на кухню, каб згатаваць кубак кавы, або снатворнага, у залежнасці ад таго, на што першае трапіць пагляд.
    Знікла дзяўчынка чатырнаццаці гадоў, валасы светлыя, вочы блакітныя, два дні назад раніцай сышла ў школу і не вярнулася. Просім усіх, хто яе бачыў (на экране з’яўляецца міленькі тварык на школьным фота) або валодае хоць якой інфармацыяй, звярнуцца да нас па тэлефоне: 2081144, або 346...