• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Данілу шаснаццаць, ён вельмі любіць чорны ды зялёны колеры, шпацыраваць па горадзе, сачыць за суседкай, якой амаль дваццаць гадоў і якая кожным ранкам гуляе са сваім сабакам — фокстэр’ерам. Суседка любіць сушы ды сабакаў, а іменна сушы з сырам «Філадэльфія», а сабакаў — чорных, з белымі плямамі. Ён яшчэ год таму набыў фотаапарат, паўпрафесійны Nikon з двума супермоднымі аб’ектывамі, усяго за 899 $, даволі танна, як ён зазначыў для сябе. Цяпер ён кожны раз спрабуе лавіць суседку ў аб’ектыў.
    Аднойчы, вандруючы па горадзе, ён злавіў у свой фоцік нейкае дзіця на каруселі, якое гайдаў у розныя бакі ягоны тата, ён іх сфатаграфаваў ды адправіў на рэспубліканскі конкурс маладых фотамастакоў. Праз
    11
    месяц ён даведаўся, што заняў першае месца, ды якім чынам!
    Куратар конкурсу, Рыгор Рыгоравіч, пабачыўшы гэты здымак, седзячы за сваім велізарным сталом, закіданым паперамі ды кнігамі, тэхнічнымі прыладамі, фотаздымкамі, ды аб’ектывамі, ды яшчэ шмат чым патрэбнанепатрэбным, ледзь не страціў прытомнасць. Ён убачыў увесь велізарны сусвет на гэтай паперцы фарматам А4, яму хацелася смяяцца ды плакаць адначасова... эмоцыі раз’юшвалі ягонае здзірванелае сэрца. I толькі пад вечар, калі ён апынуўся ў роднай кватэры, седзячы на канапе ля жонкі, якая ўжо спала, ён зразумеў, які геніяльны фотаздымак бачыў. Ён, Рыгор Рыгоравіч, фотакарэспандэнт, адзін з лепшых за апошнія пятнаццаць гадоў, прасякнуўся гэтым маладым фотамастаком, і як куратар праекту наступным днём настаяў на першым месцы для Данілы Лаканава. А да гэтага моманту, ён нават не распранаючыся, лёг ля жонкі, якая сніла Малібу, абняў яе і зарыдаў са шчырай любові да яе і да ўсіх блізкіх яму людзей. Вось так Даніла рабіў фотаздымкі, ніхто не мог выстаяць перад імі, толькі Лаканаў пра гэта не ведаў і нічога не адчуваў, яго ўвогуле цягнула ванітаваць ад цэлага Сусвету, быццам ён, гэты Сусвет, яго атручвае.
    Насамрэч усё, што Данілу цешыла ў жыцці, гэта сам працэс фатаграфавання, ён любіў шпацыры, таму ў здымках было шмат урбаністычнага. Толькі праз аб’ектыў ён мог сачыць за жыццём горада, за жыццём жыхароў.
    Праз аб’ектыў усё было куды больш жаданым і цікавым. Адзіным месцам, дзе ён кепска пачуваўся, была школа, калі ён хаваў фотаапарат у торбу, калі гэтае жыццё, гэты побыт, навучальная ўстанова ды аднакласнікі абрыньваліся на ягоныя плечы насядаючы, пакуль ён зусім не прыпадзе да падлогі. Вось так было кожным разам, але ён змагаўся, каб давучыцца, імкнуўся знайсці
    12
    ў наваколлі чорны ці зялёны колеры і пераключаць увагу на іх.
    Данілу Лаканаву толькі шаснаццаць, ён падлетак, але яму ўжо абрыдла жыць у гэтым наваколлі, сярод людзей, жывёл, раслін, вычварэнцаў, дэгенератаў, філосафаў, мастакоў, сярод аўтамабіляў, тэхнікі, вялізарных будынкаў. ЁН HE ХОЧА БЫЦЬ ДЗІЦЕМ АСФАЛЬТУ, ЁН HE ХОЧА БЫЦЬ ДЗІЦЕМ ТЭХНАКРАТЫІ, ЁН HE ХОЧА БЫЦЬ ДЗІЦЕМ АТРУЧАНЫХ ЛЮДЗЕЙ, ЁН HE ХОЧА БЫЦЬ IX ПАКАЛЕННЕМ!
    Ён бачыць гэты сусвет — постіндустрыялізацыі ды дэмакратыі недаробленай.
    0.4
    Даніла Лаканаў сёння стаў паўналетнім па ўсіх параметрах. 3 гэтай нагоды ён нават адрасціў трохдзённае шчацінне, якое хутчэй нагадвала бедную расліннасць ссечанага лесу, чым нетры амазонскіх джунгляў. Вочы ззяюць блакітным, зліваючыся з лёгкім водбліскам ужытага спіртнога. Сёння ён у бары... Вядома ж, гэта яго не першае наведванне бара і зусім не другое, як і кілішак, які ён трымае ў руках, далёка не другі і не трэці. Сёння ён стаў паўналетнім, і гэта прыгнятае. Ён злы, пануры, і гэта яго перманентны стан. Апошнім часам нічога не дапамагае, ні аб’ектыў фотаапарата, ні сон, ні секс, ні адзінота, ні ўцёкі ад соцыўму. Чалавецтва з усімі сваімі заганамі, з усімі сваімі поглядамі і маралямі цяжка цісне на ягоныя плечы, ператвараючы спіну ў адзіны суцэльны горб скрухі.
    Ён п’е, каб забыцца, а забываецца ён, як правіла, не заўсёды. Калі ж гэта адбываецца, то ён на мяжы суцэльнай непрытомнасці — пачынае лезці ў сваркі і бойкі і чапляцца да старонніх, незнаёмых мінакоў.
    13
    Даніла свядома труціць свой арганізм — хай лепш ён загіне ад уласных рук, чым будзе атручаным масавым грамадствам і стане прадуктам пасля спажывання.
    За барнай стойкай, мерна праціраючы келіх для марціні, стаіць бармэн, паўнаваты ў баках, з кароценькімі пальцамі, рэдкімі вусікамі і такімі ж непрывабнымі зубкамі. Але ён сапраўдны прафесіянал па прыгатаванні «падпаленых» кактэйляў. Працірае, значыцца, ён келіх для марціні, а сам у думках прыкідвае, калі зваліцца гэты малады чалавек, атручаны спіртным. У яго вока напрактыкавана на такія станы. Хлопец п’яны. Адзін неасцярожны рух і давядзецца па кавалках збіраць тленнае цела з падлогі.
    Але Даніла як быццам зразумеў па хітрых вачах бармэна, чаго той жадае. I, узяўшы сябе ў рукі, адсунуўся ад барнай стойкі, але стойка чамусьці пачала сыходзіць управа, а цела ўлева, і праз секунду зусім знікла з поля зроку. He азіраючыся па баках, Даніла званітаваў таматавым сокам з салёным арахісам і гарэлкай з цытрынай на лысаватую галаву мужчыны ў белай кашулі з безгустоўным ружовым гальштукам, які сядзеў непадалёк за круглым сталом з дзвюма маладзіцамі, падобнымі да пародзістых і дарагіх прастытутак.
    Кавалачкі арахіса ў момант зліпліся на адзінокіх валасінках лысіны, некаторыя патрапілі мужчыну за каўнер, а таматавы сок афарбаваў верх кашулі ў забойна крывавы колер.
    Мужчына за сталом не адразу зразумеў, што адбываецца. Секунду да гэтага ён распавядаў сваім спадарожніцам неверагодна пацешныя гісторыі пра мінулы адпачынак у Чарнагорыі з прыяцелем, апусціўшы той момант, што «прыяцеляў» было два і абодва жаночага полу. Дык вось, ён які раз распавядаў, як «прыяцель» замовіў марціні, і яго павінны былі восьвось прынесці...
    14
    Пасля праведзенай маніпуляцыі са страўнікам, ачысціўшыся фізічна і маральна, з задавальненнем адзначыўшы, што выпацкаў амаль з галавы да ног незнаёмца, Даніла адразу ж схапіўся за фотаапарат, і паспеў двойчы «пстрыкнуць» мужчыну з ванітамі, перад тым, як атрымаць у вока і адбыць у царства блазнавата бяспамятных.
    Мужчыну такі расклад падзей відавочна не задаволіў. Ён ужо падняў нагу, каб садануць агіднага ванітавальшчыка ў мяккія бакі, скіраваўшы нос чаравіка да нырак, але бармэн, не разгубіўшыся, загадным тонам парушыў таямнічую цішыню ў бары:
    — А ну спыніць!!! (Кароткая паўза.) Марціні для дам, калі ласка, — ні кроплі не збянтэжыўшыся і ўсім сваім выглядам даючы зразумець, што гэта не бар, а рэстаран пяцьдзесят пяць зорак, бармэн пранізліва ўтаропіўся на мужчыну з кавалачкамі арахіса на плешцы і чырвонымі плямамі на белай кашулі, пайшоў з падносам да стала.
    Лысы толькі і здолеў што сказаць «эх», у роспачы махнуў рукой і схаваўся ў прыбіральні, пакінуўшы маладзіц самнасам з марціні, якое іскрыла ў нацёртых да ззяння келіхах, з маленькай, але панадлівай аліўкай на донцы. Лысы мужчына сёння вельмі разлічваў на блізкасць з абедзвюма маладзіцамі. Яму было сорамна за гэтыя ваніты. Ён мыўся і думаў, што рабіць, вярнуцца і ўсёткі надаваць гэтаму нахабнаму хлопцу (тады непрыгожа выйдзе перад дамамі — біць ляжачага) або ўзяць сябе ў рукі і з напышлівым выглядам, як быццам усё ў свеце тленна і ўсё несусветная мітусня, выйсці прыстойна з маладзіцамі да таксі.
    Але пакуль ён думаў, Лаканаў апрытомнеў, адчуў левае вока, якое налілося, бы сліва, успомніў пра здарэнне, і, пагалівудску аля трыццаць дзве жамчужыны, усміхнуўшыся маладзіцам з паўпустымі келіхамі марціні ў руках, сунуў бармэну буйную купюру ў на
    15
    грудную кішэню кашулі і схаваўся хісткаю хадой ва ўваходных дзвярах, з фотаапаратам наперавес і блытаназмрочнымі думкамі.
    0.3
    Пахмурная раніца, у акно з падваконня глядзіць голуб, па ўсім перыметры вуліцы сцякаюць кроплі дажджу...
    Галава набіта паралонам, які так ціхаціха трэцца аб унутраныя сценкі чэрапа.
    Што было ўчора? Зноў як заўсёды?
    Адвечныя пытанні чалавецтва. Даніла, як Хантэр С. Томпсан, усяляк спрабаваў захоўваць падзеі мінулага дня, але ў адрозненне ад Томпсана, у яго замест дыктафона быў фотаапарат. Яго трэба абавязкова праглядзець! Там, мабыць, і назбіраецца скандальнага кампрамату.
    Так. Кампутар, картрыдар, карта з Nikon’a, устаўляем ў картрыдар, чакаем і глядзім...
    За мінулы дзень Даніла не зрабіў і дзесяці кадраў. Больш за тое, яны аказаліся шараговымі і не былі вартыя ўвагі, за шэсць гадоў ён навучыўся адразу адсейваць кадры, не разважаючы, а проста зірнуўшы прафесійным вокам. Хаця, калі б цяпер побач з ім быў чужы чалавек і таксама праглядаў яго фота, ён, пэўна, зарыдаў бы ад шчасця і журботнасці, змешчанай у адным фотаздымку, ад той гармоніі ракурсу і прасторы, імгнення і вечнасці, памайстэрску злоўленымі ў аб’ектыў. Фатаграфіі былі раскошныя, яны былі выдатныя і гарманічныя. Але Даніла ведаў, што можа лепш, і яго ўвага спынілася толькі на апошніх двух здымках, і, вядома ж, не зза іх мастацкай каштоўнасці. На здымках красаваўся суровы муж
    16
    чына ў белачырвонай кашулі, пад два метры ростам з кавалачкамі арахіса на лысай галаве, з якой крапала чырвоназеленкаватая водкасць.
    На першым здымку мужчына ўстае са свайго месца з непадробным здзіўленнем у вачах. На другім — відаць, як у аб’ектыў ляціць здаровы валасаты кулак правай рукі, і ляціць ён па такой пабаксёрску граматнай траекторыі, што пазайздросцілі б нават браты Клічко. На кулаку прыкметная белая палоска ад заручальнага пярсцёнка, a на мезенцы прыгожая пячатка, у цэнтры якой лёгкім зялёным бляскам аддае змеявік, усталяваны майстэрскімі рукамі ювеліра М.М., які год назад яшчэ не быў прыкуты да ложка інсультам.
    Даніла быў зачараваны гэтай фатаграфіяй, ён быў шакіраваны, ён закахаўся ў гэты выгляд, у гэты здымак, у гэты ракурс, дзе відаць, як мужчына, з галавой, шчодра аблітай яго ванітавымі масамі, злуецца на яго ад усяго сэрца. «Ягоны суровы выгляд твару адлюстроўвае ўсе адносіны ў сусвеце людзей, іх стаўленне адзін да аднаго», вырашыў Лаканаў. Ён успомніў пра ўдар і дакрануўся да акуратна, памайстэрску падбітага вока, успухлага амаль раўнамерным кругам у вачніцы.
    Даніла ўпершыню адчуў, што нездарма яго званітавала на гэтага чалавека, ён спазнаў экстаз, шчасце, спустошанае задавальненне. Ен у адно імгненне ўспомніў, як яго, шаснаццацігадовага, званітавала ў гарохавую зупу, ён успомніў, як яму было балюча ад пакарання, але прыемна ад помсты бацьку, які тады быў увасабленнем усяго паскуднага наваколля.