• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Даніла адчуў экстаз, ён усвядоміў, што яго заўсёды цягнула ачысціцца ўнутрана, стаць пустым усярэдзіне, адчуць гэтую лёгкасць у свеце, і ён цяпер знайшоў адзіны шлях, дзе няма хлусні, дзе ты адкрыты ў першую чаргу сам з сабою — ванітаваць, такім ён убачыў шлях. Ванітаваць калі і дзе заўгодна, пры позыве і проста з no
    17
    мсты, пры агідзе да людзей і проста ў імя таго, што ты супраць таго, каб сучасны свет цябе труціў...
    Данілу ўпершыню ў жыцці стала добра на душы, учора ён ачысціўся, сёння ён зробіць гэта яшчэ раз. Ён павінен дасканала вывучыць увесь гэты працэс. Такі выратавальны, такі чысты для яго душы...
    0.2
    Ваніты — гэта рэфлекторны акт фарсіраванага вывяржэння змесціва страўніка праз рот, які ўзнікае на фоне спазмы прываротніка, расслабленні дна страўніка і кардыяльнага прэсу стрававода пры адначасовым магутным штуршкападобным скарачэнні брушных цягліц, апушчэнні дыяфрагмы і падвышэнні ўнутрыбрушнога ціску. Звычайна ванітам папярэднічае фаза перадвывяржэння, якая складаецца з сімптомаў вегетатыўнага і саматычнага кампанентаў: млоснасці, з’яўленні камяка ў горле, цяжкага адчування ў эпігастрыі, рэфлексу з дванаццаціперснай кішкі ў страўнік, слінацячэння, з’яўленні бледнага «насагубнага трыкутніка», тахікардыі, пашырэнні зрэнак, патлівасці.
    Ванітавыя пазывы характарызуюцца рытмічнымі сінхроннымі рухамі дыяфрагмы, брушных і вонкавых міжрэберных цягліц, у той час калі рот і галасавая шчыліна застаюцца зачыненымі. У фазу поствывяржэння захоўваюцца прыкметы вегетатыўных і вісцаральных рэакцый, якія паступова цішэюць і вяртаюць пацыента ў стан спакою з рэшткавай млоснасцю або без яе. У шэрагу выпадкаў пасля ваніт млоснасць праходзіць.
    Такім чынам, няпросты акт ваніт складаецца з каардынаванай працы групы дыхальных, страўнікавакішэчных і брушных цягліц. Такая каардынацыя кантралюецца цэнтрам ваніт.
    18
    Цэнтр ваніт размешчаны ў латэральнай частцы ратыкулярнай фармацыі зблізку tractus solitarius. Сюды накіроўваюцца ўсе аферэнтныя струмені з глоткі, страўнікавакішэчнага тракта, вестыбюлярнага апарата і трыгернай (пускавой) зоны хемарэцэптараў, якая размяшчаецца ў area postrema ствала мозгу. Гэтая зона ахопленая багатай сеткай капіляраў з шырокімі перываскулярнымі прасторамі, якія не маюць эфектыўнага гематаэнцэфалічнага бар’ера, і трыгерная зона хемарэцэптараў можа быць актывізаваная хімічнымі стымуламі як праз кроў, так і праз ліквор. Ванітавы цэнтр узбуджаецца таксама пры непасрэдным ціску на яго пухлінай галаўнога мозгу або праз кроў, напрыклад, пры падскурным увядзенні апамарфіну, а таксама пры назапашванні ў крыві розных прадуктаў метабалізму, пры экза і эндатаксікозе і аутаінтаксікацыі (гіперазатэмія, кетаацыдоз, гіпаксія, парушэнні метабалізму, гіпатанія і інш.) Такім чынам, раздражненні з розных абласцей ЦНС могуць уздзейнічаць на ванітавы цэнтр.
    Ванітавы цэнтр узбуджаецца таксама ад аферэнтных імпульсаў, што выходзяць са слізістай абалонкі страўніка праз пачуццёвыя нервовыя канчаткі блукаючага нерва або ад рэцэпторнага апарата глоткі праз языкаглотачны нерв. Акрамя таго, аферэнтныя імпульсы могуць узнікаць з вестыбюлярнага апарата праз нервовыя канчаткі слыхавога нерва, асабліва пры індывідуальнай слабасці гэтага апарата ў выпадках млоснасці ў транспарце.
    Да фактараў, якія аказваюць уплыў на развіццё млоснасці і ваніт, адносяць некаторыя асаблівасці самога пацыента, асноўную або спадарожную паталогію, характар аператыўнага ўмяшання або дыягнастычнай маніпуляцыі і іх лакалізацыю, фармакалагічную характарыстыку медыкаментозных сродкаў, выгляд і характар анестэзіі.
    19
    Пры стымуляцыі таксінамі і лекавымі сродкамі хемарэцэптарнай трыгернай зоны нейроны вызваляюць медыятары (у прыватнасці, дафамін), якія дзейнічаюць на ванітавы цэнтр. Апошні забяспечвае каардынаваную актыўнасць шкілетных цягліц і гладкашкульных органаў падчас ваніт, дзейнічаючы праз шматлікія эферэнтныя нервовыя шляхі. Акрамя таго, ванітавы цэнтр можа актывізаваць імпульсацыю ад іншых аддзелаў галаўнога мозгу, у прыватнасці, ад зрокавага і нюхальнага аналізатараў.
    Пры шматразовых ванітах узнікае знясіленне, а таксама карыес.
    Псіхагенныя ваніты — гэта хранічныя ваніты, якія ўзнікаюць пры эмацыйных і іншых псіхічных засмучэннях. Пры псіхагенных ванітах часцей за ўсё не адзначаецца высільвання, паколькі аб ем ванітавых мас невялікі. У некаторых хворых гэта хутчэй рэгургітацыя, чым ваніты, прычым паніжэнне вагі не адпавядае частаце і выяўленасці ваніт (мяркуючы па скаргах хворага).
    Нервовая анарэксія і нервовая булімія нярэдка суправаджаюцца ванітамі і пахуданнем.
    Пры неўралагічных захворваннях з падвышэннем УЧЦ (пухліны, энцэфаліт, гідрацэфалія) таксама бываюць ваніты — нярэдка нястрымныя, «фантанам».
    Таксама ваніты могуць несці этыкаэстэтычны акт вызвалення свядомасці ад тленнасці існавання...
    0.1
    Апраметная цемра, ноч, пятнаццаць хвілін на трэцюю, Даніла стаіць ля дзвярэй, што вядуць у спальню яго бацькоў. Рукі пакрытыя халодным потам. Ён глыбока і шумна дыхае, спрабуючы суняць дрыготку ў нагах, і сцішыць частату сэрцабіцця. Даніла ўжо даўно вырашыў адпомсціць сваім бацькам, але вось толькі незразуме
    20
    лы ўнутраны страх завалодаў ім амаль перад дзвярыма. Цікава, што калі ён рыхтаваўся да помсты, яму падавалася, што толькі ядзерны выбух зможа спыніць яго ад гэтага не зусім бесстаронняга ўчынку. Ён сёння ўвесь вечар еў усё, што бачыў, ён быў горшы за хмару саранчы ў летні сезон, маці толькі здзіўлялася неверагоднаму апетыту сына, падазраючы яго ва ўжыванні наркотыкаў, яна неяк чула ад сяброўкі, што ёсць такі наркотык, вельмі папулярны сярод моладзі, ад якога наступае эйфарыя і хочацца з’есці ўсё навокал... Але яе яшчэ да глыбіні душы дзівіла тое, як ён мяшае прадукты: мяса, смажанае з крывёй, каўбасу «Доктарскую», салодкі перац, селядзец у цыбульным соусе, мядовы пернік, малако, памідоры з часнаком і сырам, малінавы джэм, вэнджаную каўбасу «Вясковую», марынаваны часнок, пончык, берлінэр з клубнічным напаўняльнікам, марозіва і чарнічнае сочыва, якое закатвала бабуля, наверх яшчэ леча, і каб усё ўляглося — шклянка кефіру.
    Лаканаў ледзьве ўпіхнуў усё гэта ў сябе і праз трыццаць хвілін выпіў настойкі ванітавага кораня, сеў на KaHany ды ўключыў фільм Кім Кі Дука «Мара», ён вельмі любіў паўднёвакарэйскі кінематограф, і стаў чакаць першых позываў помсты...
    Звычайна яго нудзіла ў розных месцах аднолькава, злёгку, з амаль чыстым страўнікам, так, толькі стрававальным сокам, гарэлкай, памяранчавым сокам, бутэрбродам з вяндлінай «Галандская» і сырам «Расійскі» з пекінскай капустай у сярэдзіне, або кавалачкам піцы з салямі, менавіта тым, што паспяваў перахапіць у кавярні ў горадзе днём, таму што звычайна прыступы нянавісці і жаданне ачысціцца ўзнікалі сярод людзей, менавіта сярод натоўпу, дзе кожны ішоў па сваіх справах са змрочнымі і абыякавымі маскамі на тварах, кожны быў эгаістам, амаральным і нячулым індывідам, які думае толькі пра тое, як бы дабрацца да неабходнага месца, і як ён ненавідзіць
    21
    грамадскі транспарт, людзей ды дзеўбанутую прыроду з яе няўстоўлівым кліматам. I нудзіла яго заўсёды спантанна і нечакана, ён не ведаў чаму, але здагадваўся, што ўся справа ў соцыуме ды ягоным месцазнаходжанні з ім у адной прасторы і часе.
    Але сённяшняя ноч цалкам іншая, ён зробіць гэта наўмысна, з помсты, таму і напхаў свой арганізм да адвалу ежай, каб пасля вялізнымі масамі зрынуць навакольных у шок, каб не было як заўсёды, каб гэта не несла сёння маральнаэстэтычны пачатак, каб гэта выглядала як «трэш», а не філасофія яго асабістага ўспрымання сусвету і існавання.
    Ужо год, як Даніла супрацівіцца гэтаму абязлічанаму свету, ужо год як ён жыве сам па сабе адасоблена, ужо год прайшоў з таго моманту, калі ён упершыню выявіў сябе, паказаўшы сваё асабістае стаўленне да людзей, ачысціўшыся знутры ад бруду свету.
    Дзверы ў спальню светлабежавыя, з гладкай металічнай ручкай. За ёю чутны бацькоў храп, неспакойны і як быццам злы. Бацька пачаў так храпці адразу пасля таго, як жонка даведалася пра ягоныя здрады, у той дзень, шэсць гадоў таму, ён да канца страціў да яе зацікаўленасць як да жанчыны, і гэты храп стаў свайго роду красамоўным адказам для яе. Зрэшты, ёй ад яго ўжо даўно нічога не трэба было... яна цудоўна ўсведамляла, наколькі стала непрывабнай, з маршчыністым тварам, як быццам яму, твару, не пяцьдзесят гадоў, а ўсе семдзесят, абвіслымі да пупка грудзьмі, з бялявымі вертыкальнымі расцяжкамі, і нагамі, спярэшчанымі ўздутымі сінімі венамі, якія разыходзіліся ў розныя бакі, быццам карані дрэў. Яшчэ гадоў пятнаццаць назад, калі яна разглядала сябе ў люстэрку голай, у поўны рост, дзесьці ў падсвядомасці яна сама сябе ўзбуджала і жадала, спакойна дапускаючы думкі пра сваю двухбаковую палавую арыента
    22
    цыю. Шкада, што ўсё жыццё, вось так, як пясок скрозь пальцы выцекла, абсыпаўшыся на ложку, засланым прасціной у чырвоныя яблыкі, з пяцідзесяцігадовым цяжкім досведам знаходжання ў тленным свеце. I яшчэ амаль дваццаць гадоў, як гэты пясок спіць пад бокам цалкам грубіянскага да яе чалавека, яна выйшла замуж, аслепленая яго мужчынскім напорам, жаданнем ёю авалодаць, аддаўшыся яму, яна страціла яго мужчынскую зацікаўленасць да сябе.
    Адыходзіць няма куды, ванітавыя пазывы ўжо выразна і ясна прабіваюць сабе дарогу вонкі, у яго ўсё мацней і мацней скручвае жывот, і сліна, як у шалёнага сабакі, назапашваецца ў роце, яшчэ секунда і ён будзе ёю пырскаць у розныя бакі, ён затуляе рот рукой, і адчыняе дзверы. Робіць тры крокі да ложка, і спыняецца ля галавы бацькі.
    Усё, цяпер можна расслабіцца і даць волю таму, што так жадае з яго выйсці, адпомсціць за ўсё, што ягоны бацька зрабіў кепскага... адпомсціць яму за ягоную злосць...
    Даніла прыбірае руку ад рота, і наймацнейшым цёплым струменем ванітавых мас аблівае бацьку з галавы да скрыжаваных на грудзях рук. Трэба зазначыць, што ў гэты момант бацька як раз удыхаў паветра адкрытым ротам, і таму ў спальным пакоі быў чутны магутны ххххххррррраааапппп. Ваніты патрапілі яму не толькі ў рот, яны разам з уздыхам захраснулі ў ягонай глотцы, зза чаго бацька ўмомант расплюшчыў вочы і ўскочыў з ложка, інстыктыўна баронячыся ад удушша, зайшоўся жудасным кашлем... нават праз яго выпацканы твар было відаць, як моцна ён счырванеў...