• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Я доўга стаяў пад гэтым ліхтаром, усё думаў і мучыўся толькі адным пытаннем: а што далей? Вакол мяне ўсё кружляе і коўзаецца ў розныя бакі, як атракцыёны ў паркv адпачынку, галава круціцца ад сённяшняй працы і спіртнога, а мне не гэтага трэба, мне б знайсці адну адзіную!!! А гэтае чортава кола ў галаве, якое склада
    31
    ецца з маіх слабасцяў і запалу, не дае мне супакою, яно зноў штурхае мяне выпіць або прычапіцца да чарговай сумнеўнай дамынадзень... А я не да гэтага імкнуся, я проста жадаю закахацца! Але тыя, з кім я знаё*млюся, альбо такія ж, як і я, альбо дзяўчаты лёгкіх паводзін. I менавіта тут паўстае лагічнае пытанне: дык калі некаторыя з іх падобныя да цябе, можа, вы знайшлі б адзін аднога? Але не, не, і яшчэ раз не! Бо такія, як я, мы, ставім перад сабою планку для навакольных, якую не заўсёды возьме і алімпійскі чэмпіён. Вось у чым праблема! I, магчыма, праз гэта мы згубім шмат у жыцці, а менавіта — нешта накшталт шчасця!
    Але не пра гэта я хацеў сёння распавесці. Я прыкмеціў, што заўсёды так раблю: пачынаю нешта распавядаць і збочваю. Проста хочацца гаварыць пра ўсё і, пажадана, адразу. К чорту’ Каб іх усіх забыць, буду танчыць пад ліхтаром!
    Але, дарэчы...
    Нават я з імі сутыкаюся максімум на дзень ці ноч. Гэта я цяпер пра ўсе мае знаёмствы і пра так званых «аднаразовых» сяброў, якія знікаюць пасля начной гутаркі, сексу або п’янкі! Агідна гэта ўсё! Але прыемна! Прыемна кароткачасова, а хацелася б, каб было прыемна даўжэй. Хоць бы пару дзён.
    Дык вось! Тое, пра што я хацеў распавесці, — гэта, вядома ж, пра жыццё. Успомніў я, як ішоў сабе позна ўвечары, ішоў...
    ......п’яны, вядома, не зусім п’яны, можа, нават і цвярозы. Гэта іншым падавалася, што я п’яны, а сам, у сваю чаргу, быў упэўнены на ўсе сто, што цвярозы! I вось такім лёгкім шпацырным крокам дабіраюся дахаты скрозь людзей, што не разумеюць мяне, і асуджальна ківаюць галовамі ў мой бок, і сустракаю на паўдарозе сяброў, не сяброў у глабальным сэнсе, а, хутчэй, проста людзей. Яны
    32
    табе: «Прывітанне!!!». (Буду з вамі адкрыты — дасталі ўсе са сваім «прывітанне!»)
    Але, натуральна, ты ветлівы, а як жа? Ты ж не ведаеш іх здольнасці і матывацыю. Табе трэба берагчы cnee ад ўсіх і асабліва ад тых, хто кажа табе «Прывітанне». Гэта значыць, што яны бліжэй за ўсё да тваёй персоны, ім прасцей падставіць падножку, чым тым, хто проста ідзе побач.
    Дык вось. Ідзеш ты сабе і сустракаеш нібы сяброў, напружваеш памяць, каб успомніць, «хто, дзе, як і адкуль усе гэтыя твары», а яны, у сваю чаргу, знаёмяць цябе з кімсьці, каго ты зусім яшчэ не ведаеш. Ім няўцям, што ты і іх не вельмі добра памятаеш, а лішні новы твар зусім саб’е цябе з панталыку!
    I тут ты бянтэжышся. Так, так! Бянтэжышся. Ты высвятляеш, што ў тваёй душы яшчэ можа варушыцца такое неадназначнае пачуццё!
    Але пачынаецца працэс знаёмства, менавіта працэс, таму што ніхто з вас не жадае мець адносіны, а проста выконвае фармальнасць. Але так ужо выходзіць, што вам давядзецца быць разам гэтым вечарам, і ў такім выпадку прыходзіцца парушаць цішыню самотнымі рэплікамі ў надзеі, што хоць неяк гутарка зачэпіцца за агульную думку, і табе стане не так сумна і самотна ў гэтай шматлюднай кампаніі.
    I не змаўляючыся, а проста, нейкім неймаверным чынам, ты зноў выяўляеш, што гаворыш больш за ўсіх і становішся свайго роду «радыё», якое працуе для фону. I раптам, невядома чаму, табе хочацца распавесці нешта сваё, падзяліцца хоць з кімсьці сваім унутраным светам, мабыць таму, што ты татальна і беззваротна самотны, a можа, і таму, што проста выпіў.
    Ты раскрываешся ва ўсю шырыню і глыбіню сваёй душы. А гэтыя людзі, што яшчэ знаходзяцца побач
    33
    з табой, — яны як быццам і не чуюць цябе, ім зусім няма ніякай справы да тваіх слоў, яны сядзяць, або стаяць побач, або глядзяць у нікуды і толькі зрэдку парушаюць мёртвы спакой для таго, каб выпіць або закурыць. Яны не рэагуюць на знешні раздражняльнік — не рэагуюць на цябе. Найпрасцейшы ход у гэтай сітуацыі — пакрыўдзіцца на ўсіх ды замоўкнуць...
    I вось тут пачнецца! Менавіта ты станеш тым чалавекам, які ўсім цікавы, таму што, пакуль ты гаворыш пра штосьці, гэта не заўважна, а варта замоўкнуць — усе адразу звернуць увагу на той факт, што хтосьці пра штосьці гаварыў! I аказваецца, Бог ты мой, гэта быў ты! I яны слухалі Цябе!
    I нават больш: не проста слухалі, а брыдка і нахабна цябе перабівалі. Хто ў думках, а хто вербальна.
    I раптам так шкада стане сябе, так захочацца абняць, абвіць сваё цела рукамі, скруціцца ў сабе самім, каб ніхто нават не асмеліўся датыкнуцца. Бо ты так жадаў адкрыцца, ты так жадаў духоўнай блізкасці, што праз сваю наіўнасць і дурасць зноў зрабіў памылку — даверыўся чарговай безаблічнай кампаніі знаёмых і не зусім знаёмых табе людзей! Вось тады і накоціць панурая, цяжкая млоснасць ад усіх тых, хто сядзіць побач, і застанецца толькі адзіны выхад — уцячы, збегчы адсюль! He важна куды — чым далей, тым лепш. Галоўнае — збегчы з гэтага месца і, пажадана, ад сябе таксама.
    I пачынаецца’ Грандыёзныя ўцёкі ад праблем, людзей, думак — усяго, што так гняце і цягне да дна. Уцёкі ад самога горада і яго панурай урбанізацыі, ад гэтага застоенага паветра і таннага пойла за капейку. Уцёкі ад самога сябе.
    На наступны дзень ты можаш апынуцца — на выбар — у адным з двух або трох адпаведных месцаў: у «малпоўні» — гэта ў тым выпадку, калі ўцёкі былі сумеш
    34
    чаны з вялікай колькасцю спіртнога; хаты, з дэпрэсіяй на ложку, калі табе хапіла сіл пакінуць карабель алкаголікаў, якія тонуць, да таго, як капітанская рубка сышла пад ваду; або дзенебудзь на лецішчы, а можа, у лесе — калі ты быў досыць разважлівы і змог з вечара знайсці, да каго паехаць за горад і з кім.
    У той вечар мне ўдалосятакі займець жаданую прыроду з усімі яе прыгажосцямі: катэджам, шашлыкамі, лесам, вогнішчам, п’янай гітарай і камарамі.
    Апынуўшыся ў ярказялёным, травяністазямельным колеры наваколля, з блакітным небасхілам над галавой, першае, што ты адчуваеш — гэта разгубленасць, змяшаную з трывогай: Дзе я? Што са мной? Як я адсюль выберуся?! Табе, чалавеку, які ўсё жыццё праводзіць толькі ў цэнтры горада, які не можа выйсці з хаты, пакуль не праверыць, ці ўся тэхніка з сабою: ноўтбук, мабільны, iPod, флэшка і зарадныя да ўсіх гэтых прадметаў. Табе робіцца страшна без «атрыбутаў» сучаснага чалавека. Бо ўсё, што ў цябе з сабою ёсць, гэта толькі запалкі, цыгарэты, сшытак, пэндзлік і сырое мяса, якое неўзабаве павінна стаць шашлыком!
    I ты знаходзіш, што нават для самога сябе ты стаў занадта сумны і самотны, занадта бездапаможны. I ты крычыш у душы: як і чым ты можаш сябе пацешыць у гэтай цалкам пустой для цябе прасторы?!
    Але гэты стан часовы. Ён доўжыцца да таго часу, пакуль ты не сядзеш ля вогнішча, падымеш галаву да неба (што ў горадзе ніколі б не зрабіў) і адчуеш на сваіх плячах начное неба, ўсеянае зоркамі, каметамі, планетамі і мерна мігатлівымі чырвонымі самалётамі. I вось тады свет пачне вяртацца, наладжвацца па часцінцы кожнага памерлага ў табе міліметра душы. I, калі пашчасціць, ты дасягнеш гармоніі. Але гэта наўрад ці — прынамсі, не сёння.
    35
    Ну, а далей, хм, калі табе хопіць мазгоў і ты не будзеш шмат піць, то пасля вечаровага прыроднадушэўнага лікбезу з самім сабою, ты прачнешся досвіткам, захутаны ў плед з галавы да ног, перад згаслым вогнішчам, адпачыўшы і скінуўшы ўсе гады, амаль як нованароджаны. Ты зноў знойдзеш у сабе сілы, каб жыць і каб хоць напалову нармалёва ставіцца да горада і яго будынкаў, да яго дынамікі і эгаізму, да яго інфантыльнасці і галечы, да яго дурасці і наіўнасці, да яго нежадання марыць пра свет духоўны і высокі, да яго гнілой і млоснай талерантнасці.
    Але ёсць, вядома, іншы варыянт: калі ты забудзеш пра меру, калі саб’ешся лічыць бутэлькі выпітага спіртнога. Тады пачнецца так званае «штосьці ГЭТА»! Ты, абавязкова п’яны, нахаміш тым, хто для цябе стаў незнаёмцамі па меры выпітага, што сядзяць вакол агню і спрабуюць сыграць на гітары хоць штонебудзь якаснае, але, як заўсёды, вяртаюцца да дваровых песень і шансону, фальшывяць і заікаюцца. Ты, натуральна, у грубіянскай форме запатрабуеш, каб яны змоўклі, таму што твая багемная душачка хутка завые ад такой экзекуцыі. I, натуральна, гэта прывядзе да канфлікту, у якім абавязкова знойдзецца гэтакі дадатны персанаж, свойскі хлопец, і не дасць гэтым ужо знаёмым незнаёмцам злосна адпінаць цябе нагамі.
    Ах, гэты твой характар! Як ён падабаецца маладзіцам! Гэтая сумесь дэпрэсіі, адзіноты, таленту і неўтаймаванай буйнасці. А яны так і цягнуцца да ўсяго такога.
    I, ведаючы гэта, ты, безумоўна, прычэпішся да адзінай маладзіцы ў гэтай кампаніі, якую асабіста ты не ведаеш і адначасова ведаеш іх усіх, такіх шаблонна падобных, якія так прадказальна паводзяць сябе ў натоўпе людзей! Праз пяць хвілін зносін з ёй ты высветліш, што яна не зусім, a хутчэй нават і вельмі нецвярозая. А табе гэта і трэба! Ну, а што яшчэ можна прыдумаць сярод ночы на прыродзе,
    36
    калі з усімі палаяўся! А яна — цалкам уся твая — глядзіць на цябе такімі адданымі вочкамі, нібы кажучы: «Мой любы бунтармастак, ідзі да мяне, бітнік п’яны!»
    Пра яе вочкі я, вядома, перабольшыў у іх апісальнай маляўнічасці. У рэальнасці яны нічога асаблівага і не гавораць, яны проста глядзяць, п’яныя, у розныя бакі, не жадаючы або не смеючы сфакусавацца, але мозг яе, стомлены і нецвярозы, разумее, што гэта ты, той самы самотны шызафрэнік. I для птушачкі, каб потым усім сяброўкам распавесці, цябе не толькі можна, але і трэба пацалаваць!
    Тут вашу сустрэчу перапыняе яе хлопец. Ну той, які «свойскі» хлопец, што не даў усёй гэтай кампаніі пабіць цябе. Ен, натуральна, здзіўляецца, хоча з табой пагаварыць. Ты адчуваеш, як напруга натоўпу ўзрастае. I робіш самы дурацкі ход: гыркаеш, шчэрышся на іх, як гіена, хапаеш у цемры за руку гэтую самую яго каханую маладзіцу, і знікаеш у цемры ночы, адзінай тваёй выратавальніцы на дадзены момант, але выратавальніцы ўсяго толькі да ранку.
    А раніцай, пакуль ніхто не прачнуўся (бо ты як сапраўдны, можна сказаць, прафесійны алкаголік прачынаешся вельмі і вельмі рана), дык вось, раніцай ты высветліш, што спіш у ложку ў незнаёмай табе хаце, a no634 незнаёмае цела. I нават не проста цела, а цела, якое не асабліва цябе і прыцягвае, зрэшты, як і твар!