• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Павольна, але выразна ты ўспамінаеш, што такое адбывалася напярэдадні...
    I ты зразумееш, наколькі стаміўся, як знасіўся твой няшчасны арганізм, як астапі.дзелі табе гэтыя п’янкі!!!
    Так! Бо ты выбраўся на прыроду, ты абраў самы лепшы варыянт з трох магчымых! Ты мог знікнуць у хаце з шызафрэніяй або заснуць на вуліцы за вуглом, па
    37
    куль міліцыя не панесла б цябе ў «малпоўню». Але ты выбраў прыроду, яе далікатнае лона, дзе з цябе зноў вылез вандалізм.
    Малайчына! Ты, як заўсёды, сапсаваў сабе даражэйшы адпачынак, які выпадае толькі раз на год, ды і то не на кожны.
    Сядзеш на ложку, павернешся спінай да спячай прыгажуні і, хуценька сабраўшыся, збяжыш куды далей ад гэтых выпадковых і сталых сустрэч са светам, горадам і людзьмі.
    14.05.2008 г.
    Менск
    Гульні
    У жыцці існуюць два віды гульняў: адкрытыя і масавыя.
    Ёсць тыя, хто гуляе ў адкрытую гульню, і тыя, хто крывадушнічае. Ёсць тыя, што прытрымліваюцца правілаў, і тыя, што не паважаюць свайго суперніка.
    Я, памятаю, аднойчы загуляўся. Бо нават не ведаў, што заходжу так далёка, што гульня ўжо скончылася, і я зрабіў занадта шмат фолаў, і таму па ўсіх правілах я павінен быў спыніцца, але не пачуў фінальнага свістка, і апынуўся адзін на полі без таварышаў і супернікаў.
    Я заўсёды з вялікім задавальненнем прымаў удзел ва ўсім, што было цікава, але толькі там, дзе кожны ўдзельнік мог праявіць сябе большменьш адкрыта. Неяк адным дажджлівым і самотным вечарам я адчайна шукаў кампаніі. I было неістотна, якой менавіта, інтэлектуальнай або дваровай, альбо проста незнаёмай. Неверагодна адчайна хацелася проста самотна сядзець у
    38
    маўклівай грамадзе, або шумнай і буянай, прыналежыць фізічна да чагосьці жывога і рухомага, сядзець, піць і паліць. Са мной часам здараюцца такія моманты, што я шукаю людзей, але толькітолькі для таго, каб адчуць сябе яшчэ больш самотным з імі: іх роспыты, гутаркі адарваныя ад мяне, адрэзаныя.
    У той вечар я, як звычайна, мераў крокамі мокрую вуліцу з цаглянымі пяціпавярховымі будынкамі, а месцамі і зусім аднапавярховымі драўлянымі, парослымі мохам, нязграбнымі хаткамі. Там, дзе можна было, зазіраў у вокны. Збольшага я сябе ненавідзеў у такія моманты, бо ідэалізаваў тое цёплае, аксамітавае святло ўтульнасці чужых кватэр, якое сцелецца амаль на ходнік, спаласаваны маршчынамі ад травы і дзьмухаўцоў. Я тады не цалкам усведамляў факт усеагульнай адзіноты, каб цвяроза глядзець у вокны.
    Адзінота заўсёды наганяла на мяне журботнасць, ахутвала таямніцай спліна, але журботнасць гэтая была станам працяглым і павярхоўным, а вось што сапраўды глыбока сядзела ўсярэдзіне арганізма, не пабаюся гэтага слова — душы, дык гэта разгубленасць і татальнае адчуванне страху перад будучыняй.
    У мяккай хадзе маіх крокаў быў чутны лёгкі водгук заасфальтаванай зямлі, скаванай чалавекам, і гэты гук працягваўся б даволі доўга (у мае планы ўваходзіў доўгі шпацыр), калі б я выпадкова не высветліў, што даставіў сваё тленнае цела ў парк майго зялёнага, але насычанага і, да адмысловай мяжы, упадніцкага жыцця. У парк, дзе амаль пад самотнай, але задзірліва яркай для начнога часу зялёнай вярбой сядзела кампанія цьмяна знаёмых мне хлопцаў.
    Я быў упэўнены, што яны тыя, каго я шукаю, яны мне неабходныя, як паветра для жыцця, і хай бы на гэтым месцы, замест іх, я знайшоў бы поўных даўнаў, я быў бы
    39
    не менш рады гэтым жывым істотам, я шукаў менавіта гэтага — жыцця. Бо калі адзінота пачынае ціснуць, то шукаеш менавіта гэта — сляды жывога ў свеце.
    Неяк асабіста прывітаць хлопцаў, вітацца і здзяйсняць розныя дурныя рытуалы не мела сэнсу, я ведаў іх у твар, яны мяне, і гэтага было досыць. Пад вярбой сядзелі: дзіджэй, юрыст і два маладыя дызайнеры — вось яна, мая кампанія на ноч.
    Дзіджэй прапанаваў піва, усе «скінуліся» па капейцы і адзін з дызайнераў сеў на ровар (дарэчы, яны ўсе былі з роварамі, так сказаць, начныя спартовыя папойкі, танна і злосна, а галоўнае, эканомна — ніякіх грошай на таксі, ды і вадзіцельскія правы не патрэбны), і паехаў у бліжэйшы «начнік». Яму спатрэбілася нейкіх шэсць хвілін, і ён быў ужо поруч з намі і набітым да ўпору швоў і маланкі, якія ірваліся ў розныя бакі, у заплечніку з півам.
    Мы ўсе ўзялі па бутэльцы, і, адкрыўшы, прыгубш першыя кроплі алкаголю. Было добра і смутна, як быццам мы ўсе сведкі смерці, але смерці выдатнай, якая пакідае ўсярэдзіне, у табе, асадак мудрасці і таямніцы.
    Скончыўшы з першымі бутэлькамі, мы ўзяліся за другія, але ўжо без належнай журботнасці, усім была неабходна дынаміка, і мы вырашылі пацешыцца гульнёй, якую прапанаваў юрыст.
    «Кракадзіл» — гульня, у якой адзін гулец жэстамі і разнастайнымі рухамі цела паказвае астатнім штосьці, што яны павінны адгадаць. Усе гульцы, калі можна так вызначыць, — з адной каманды, таго, хто загадаў гульцу паказаць штосьці, ён пакуль не прымае ўдзел. Такім чынам, гулец павінны ўсім астатнім пры дапамозе мімікі ды жэстаў распавесці пра нешта, каб хтосьці адгадаў і заняў яго месца ў гульні. Той гулец, які паказваў штосьці загадвае, што павінен паказаць астатнім адгадаўшы яго сцэнку гулец.
    40
    Гульня можа быць не проста непрадказальнай, яна можа быць недасканалай, яна можа часам губляць правілы, выходзіць зпад кантролю, і таму гульня пераўзыходзіць сябе ва ўсіх сэнсах цвярозасці адчування жыцця. Такім чынам, я таксама магу змяняць правілы, значыць, я магу жыць без правіл, пакуль мяне не забярэ страшная хваля жыцця, страшнае жыццё крывадушнасці без прыкмет гульні, якой так не хапае ў свеце...
    У гульні кожны ўдзельнік раскрывае сваю сутнасць, і гэта адбываецца незалежна ад яго жадання: проста гуляючы, ён адразу гаворыць, хто ён ёсць насамрэч, ці жэстамі, словамі, не мае значэння, факт застаецца фактам. Таму ў гульні амаль ніхто не існуе як такі, заўсёды ёсць маскі, і тыя, хто хаваецца за імі, тым самым хавае свае праўдзівыя матывы і план дзеянняў. Толькі шчыры гулец паступае свядома, і таму ў яго самая высокая верагоднасць прайграць, выконваючы правілы, таму што ён будзе ашуканы, але адкрыты гулец рана або позна даможацца перамогі, хоць першапачаткова і з вялікімі стратамі для сябе.
    Ты гуляеш, працэс захоплівае з галавой, і ты раптам адгадваеш фігуру, і адразу, аўтаматычна становішся гульцом супраць усіх астатніх! Ты гулец! Прычым самотны’ Гэта цешыць...
    Паказваеш мудрагелістыя фігуры рукамі, корчыш грымасы, мычыш. Але публіка наадрэз не ўспрымае жэстыкуляцыю і не можа адгадаць такое простае слова, як перыстальтыка. Ты ўжо злуешся на абстрактнае Неўспрыманне, закочваеш да локцяў рукавы сіняй кашулі ў чорныя гарохі, і з новым запалам і верай у лепшае бярэшся за чарговую спробу.
    I, нават яшчэ не сцяміўшы, як бы лепш усё абгуляць, ловіш збянтэжаныя погляды публікі на сваіх руках. I яш
    41
    чэ паспяваеш здзівіцца, чаго яны так «вылупліваюцца», быццам не ў гульню гуляем, а нешта страшнае паказваю. Хм. I тут ты сам ужо ця.міш, што глядзяць яны на твае спаласаваныя па сініх прожылках рукі. Там вертыкальныя шнары, і гарызантальныя, розных жыццёвых перыядаў.
    Вядома ж, маса розных прадметаў наносіла такія мудрагелістыя ў некаторых месцах парэзы і шнары. Там і брытва была, і лязо, і шкло, і шмат іншага, пра што нават складана ўспомніць. Яшчэ былі дызайнерскі нож і скальпель.
    «Так. Шкада», — гаворыш сам сабе. Напэўна гульня скончылася, мяркуючы па поглядах, яна беззваротна сышла. Партыя згуляная не на тваю карысць, ты хапаеш з асфальту бутэльку піва, адхлёбваеш адразу траціну і, спасылаючыся на блізкую раніцу, а там працу, вучобу і яшчэ Бог ведае што, паварочваешся да ўсіх спінай, і сыходзіш, амаль паангельску.
    Ну што тут зробіш?! Ну не юрыст ты, не геній дзіджэй і не мастак, усе «НЕ», якія могуць адмаўляць прафесіі вакол, гэта і ёсць ты. Так, ты HE такі: HE разумны, HE таленавіты і HE прыгожы. Ты лічыш, што прайграў начную гульню, але апаненты нават не зразумелі, што за гульня вялася, і што ты адзіны быў шчырым...
    Эх, цяпер бы па дарозе сустрэць якую маладзіцу...
    Ты ставіш не тое каб няслушныя мэты, а хутчэй няправільныя пытанні, і таму ў жыцці атрымоўваецца не тое, чаго ты чакаеш. Вось і ўсё! Пытанне: «А чаму б і не?» і пытанне: «Пэўна, яна?!» ужо першапачаткова выводзяць на няслушную пазіцыю, таму што ты чакаеш адказу на іншае пытанне: «А ці патрэбна менавіта яна?». Вось што першапачаткова мелася на ўвазе! Таму засунь глыбей сваю сентыментальнасць і распыляемасць эмоцый, знайдзі або ўбач тое, што цябе кранае і цікавіць, а гэта
    42
    ўсё вельмі часта знаходзіцца пад рукой, і тады, задаўшы правільнае пытанне, ты знойдзеш адказ. Сутнасць гульні не адмаўляе пошуку, сутнасць гульні вітае правілы, і, нават калі ты не гулец па правілах, усё роўна, хочаш не хочаш, ты закранеш гэтую праблему. Табе наканавана стаць гульцом супраць усіх, ва ўсім сваім сціплым жыцці.
    14.02.2009 г.
    Менск
    Знаёмствы
    Знаёмствы — гарадская сфера памылак і мімалётнага захаплення ўбачанай істотай, і ні да чога добрага гэтыя знаёмствы не прыводзяць. Мэта ў гэтай справе ніколі не апраўдвае сродкі. Яны заўсёды імглістыя і алагічныя, і бессэнсоўнасць гэтая зыходзіць з душэўнага запатрабавання.
    Але мэта абавязкова адна — секс. Магчыма, я катэгарычны, але любая цяга або жаданне пазнаёміцца, любы крывы або просты погляд зпад ілба, нават на старую сяброўку або сябра (калі вы дзяўчына), абавязвае да адказнасці за справакаваную пажадлівасць.
    Памятаю, што быццам было гэта ўчора.
    Сустрэліся, паехалі да сябра выпіць па бутэлечцы піва.
    Ужо ў гасцях гутарка пачала набіраць гучнасць, шырыню, хуткасць, п’яныя вочы ва ўсіх зіхацелі. Акрамя ейных вачэй. Яна тады кепска глядзела, так вузка і млявацяжка, ці то спаць жадала, ці то нешта сказаць, але не магла.
    Нарэшце пік актыўных зносін згас. Наш агульны сябар пачаў дзюбаць носам перад маніторам, застаўка там яшчэ была дурацкая — рыбкі ў акварыуме. Я расцягнуўся
    43
    на разабранай канапе, а яна — нахабная, сама не зусім каб п’яная, ахмялелая, але восьвось на мяжы да нечага больш сур’ёзнага — паклала мне на жывот галаву і лезе, значыць, з пытаннямі, тупымі намёкамі, такімі ж, як і яна сама. А, мабыць, гэта і не намёкі, а нават патрабаванні?! Ляжыць яна побач, яе галава на маім жываце, круціцца ўся з боку на бок, павойныя валасы, карэ, і смешна, і сімпатычна...