• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Усе шчаслівыя. Толькі спіна літарай 3, у яе свой крыж...
    Галава гаспадара сурова і цынічна даводзіць Сэрца да роспачы. Галава — эгаіст, ёй неўздагад, што адбываецца. Ёй сёння дрэнна, занадта шмат напругі, занадта шмат мінусвыпадковасцяў, яна не мае намеру слухаць Свет, яна жадае крычаць. Дрэнна! Дрэнна на сэрцы! Дрэнна навокал!
    Рука. Кулак. Удар па стале. Абраза!....
    «Няўжо ты настолькі самаўлюбёны тып, што лічыш душу ў целе сваёй уласнасцю?» — He вытрымаўшы суровага маўчання гаспадара і адсутнасці звыклай дынамікі ў целе, загаварыў Сабака, які ўвесь час адпачываў пад сталом. «Я зусім нядаўна гартаў Бержэрака, трэба даць яго кніжку табе пачытаць! Ты павінны азнаёміцца з гэтым мудрацом ад Быцця. Гэтым геніем, сынам Месяца і Бясконцасці!» — думаў Сабака. Яму вельмі карцела дапамагчы.
    64
    «Любы мой гаспадар! Спадар мой! Дай я пацалую твае рукі!!!» — хвост адбівае: ціктакціктакцікцікцік... Поўная адсутнасць увагі, крыўдна... Хоць бы паварушыўся!
    Абыякавасць да ўсяго жывога — адметная рыса чалавека! Ён гаспадар! Але хто яму сказаў пра гэта?!
    «Я гаспадар!» — сказаў сам сабе Чалавек!
    Жывёліны — сацыяльныя.
    Жывёліны — жывыя душы.
    Чалавек — жывёліна.
    Чалавек — малако пье з дзяцінства...
    Кожны эйдас гаварыў і гаварыў, а чалавек маўчаў... Цішыня.
    Хто параіў лічыць, што душа ёсць толькі ў чалавека? Хто сказаў, што яго розум вышэй, чым у сабакі або мурашкі?
    Ёсць розніца толькі ў Прыроднай іерархіі.
    Ёсць сацыялізацыя сабак, ёсць сабачая думка, ёсць каляровы сон сабак... ёсць дэпрэсія эйдаса...
    Ёсць птушыная калонія.
    Ці ёсць жыццё эйдаса?
    Хто параіў? Чалавек...
    Рука на стале нервова тузанулася. Кулі закрычалі ў барабане, перакрываючы адна адную:
    — ЛУХТА! ЛУХТА! УСЁ ЛУХТА! Чалавечае жыццё — ланцуг пакут і больш нічога. Калі не выйшаў за межы, не адмовіўся ад асалоды жыцця, ты загінуў, або павінен памерці! Ты нічога не змог і не зможаш, ты слабы. Толькі ў
    65
    душу трэба верыць — гэта выратаванне! Падпарадкуйцеся ўсе цяпер, і ад нас атрымаеце жыццё вечнае — Хаос!
    Частка нейронаў: «Я дэмагог! Ананій! Я Ананій, які ніколі не працягне жыццё на зямлі. He атрымаць вам майго жыцця, духі бесцялесныя!»
    Рука далонь — кулак — метал — холад па спіне.
    Хто сказаў, што ў чалавека ёсць душа, і толькі ў яго, а не ў мурашкі? Другая сігнальная сістэма па Паўлаву? Лухта! Ёсць татальная сусветная сацыялізацыя і іерархія Прыроды!
    Даўгаваты кавалачак распаленага металу абпаліў скуру ірваным кольцам. Усё вакол застыла. Кавалачак металу затрымаўся на імгненне перад непраходнай сцяной, але яна выдавала толькі з выгляду непрыступнай. Сцяна з лёгкасцю паддалася пад настойлівым напорам металу. Распалены кавалачак з неверагоднай хуткасцю і злосцю ўварваўся ўнутр. Яшчэ каля ўвахода яго заўважылі мільёны малюсенькіх нейронаў і дэндытаў. Позна. Занадта позна заўважылі... ні адзін імпульс ужо не выратуе. Мільёны нейронаў падарваліся кроплямі крыві. Позна.
    Прайшла хвіліна, і малюсенькія парушынкі аселі ў лагчынцы, праробленай металічным шарыкам. Такі быў шлях нейронаў... Такая была вялікая Воля... Цішыня.
    Гіпербарэй is not available now. Call back later.
    23.02.2007г.
    8.45 — 9.05 раніцы Менск, пляц Перамогі дзесьці паміж рэальнасцю і сном, у гісторыі нацягнутай цецівы жыцця, далікатнага, як ранішняя раса
    66
    ЦІ ЁСЦЬ ЖЫЦЦЁ НА МЕСЯЦЫ?
    «Чаму ў сне так халодна? — гаворыць падсвядомасць. — Можа, я забыў зачыніць акно?»
    Чалавек не спяшаючыся мерае крокамі ходнік. На душы спакойна. Вечар. Людзей амаль няма. Мясцовасць знаёмая, гэта стары квартал, з адпаліраванай да бляску маставой. Калі б не холад, то ўсё выдатна складаецца, і гэтая маладзіца побач вельмі дарэчы.
    Чалавек ідзе з маладзіцай, яна дужа сціскае яму руку, рука ад хвалявання аддае жарам.
    — Як цябе завуць?
    — Венера.
    — Ты адкуль?
    — Я твая мара. На мне ёсць мех.
    — О!!!
    — Хочаш, я цябе пацалую?
    — Так, толькі вельмі моцна.
    ОК!
    Далікатны, але гарачы пацалунак, ные сэрца, душа трымціць....
    — Будзь са мной усё жыццё, заўсёды! Жыві са мною!
    — Я заўсёды была з табою. Проста раней ты не жадаў мяне бачыць!
    67
    .......«халодна....усёткі забыў зачыніць акно».
    «Як дзіўна. Ніколі не бачыла такіх маставых. Можа, толькі ў кіно. I чалавек нейкі побач. Я яго так добра ведаю! Дзіўна. Здаецца, першы раз бачу... Чаму раней ён не быў са мною? Або быў. Я ягоная Венера і я кахаю яго».
    — Хочаш, я цябе пацалую?
    — Так.
    Далікатны, гарачы пацалунак, ные сэрца, душа трапяціць...
    Жар па ўсім целе, ён полымя...
    У пакоі яшчэ зусім цёмна. Месяц рассыпаў свае белыя валасы і чытае сны. Ён нікому не дае заснуць, ён зачароўвае і абуджае да веры.
    — Я так і ведаў, што забыў зачыніць акно! He хапала яшчэ злегчы ў ложак! На гадзінніку — дзве. Раніцай на працу! — Чалавек разгублены і прыгнечаны.
    Кухня. Фільтр. Шклянка вады ўсмоктваецца ротам, астаткі вільгаці трапляюць праз стрававод у страўнік... За сцяной, у суседняй кватэры грукоча музыка.
    Праклён усім, хто яе уключыў!!!
    На грук у дзверы ніхто не адказвае. Чалавек пхае іх, але затрымоўвае ланцужок. Два ўдары плячом, яны наросхрыст.
    Чалавекшакал рыскае па пакоях. Нікога!
    Ён урываецца ў ванны пакой. Вада льецца праз край. Ляжыць маладзіца, па руках цячэ душа. Вада чырванее.
    68
    — Чорт! — Лаецца чалавекратавальнік. Дастае цела з ванны. Душа зацінаецца і стамляе чаканнем у вяртанні. Але ўсё ж, пакрыўджаная, вяртаецца.
    Яна глядзіць яму ў вочы. Чалавек:
    — Ты Венера?
    — Так.
    — Чаму ты робіш дурасці?
    — Таму што я адна, я самотная!
    — Але гэта свет! Ён вялікі, і ты знойдзеш свайго чалавека!
    — Усе так кажуць! Я ўжо даўно знайшла, але сумняваюся, ці мой ён! Я нікога не жадаю шукаць!
    — Чаму?
    — Я кахаю цябе, але ты не хочаш мяне бачыць. Ты не пускаеш мяне, забываеш пра мяне.
    — Божа! Я бачу цябе ўпершыню! Але сэрца дыктуе мне адваротнае.
    — Гэта таму, што я вечна з табою. Гэта мая карма, я люблю яе больш за сваю волю!
    Чалавекгерой перавязвае душэўныя раны. Час вяртаецца ў свой звыклы цыкл. Месяц. Святло Месяца больш не трывожыць . Ранішні сон вельмі моцны.
    Толькі галасы не змаўкаюць на світанку: «Я кахаю цябе і буду вечна з табою!». Гавораць яны, складна, трапляючы словамі ў рытм Духу світанка. Галасы, галасы, галасы...
    Чалавек расплюшчвае вочы. Сонца бязлітасна свеціць у акно, яно ўжо даўно праглынула Месяц. Які дзіўны сон! Ногі спусціліся на падлогу. Халодна...
    Акно адчынена...
    Чаму рукі чырвоныя? Ішла кроў з носу? Дзіўны быў сон! Сон???
    69
    У суседняй кватэры вострымі іголкамі пранізваюць паветра рыданні і ўсхліпы. Яны глухнуць у падушцы, якая вечна спачувае чалавечаму ropy.
    — Дзе ты? Дзе? Гэта ўсяго толькі сон! Як далёка ты адгэтуль?! Які цудоўны сон! Сон??? — рукі ў бінтах, успаміны свежыя, як ніколі...
    9.03.2007г.
    Тры гадзіны ночы, ложак, моцны сон, патурбаваны яркім месяцам.
    70
    ЗАМЯШЧЭННЕ ЖЫЦЦЯ
    Халодна, цёмна, адчуваю, як гараць вусны ў сухой агоніі. He ведаю, як даўно я не атрымліваў вады, здаецца ўчора або пазаўчора, грубая мужчынская рука трымала маю галаву, і вусны трапяталі, адчуваючы вільгаць. Мяне наведваюць сталыя бачанні, мае вочы не бачылі святла вельмі даўно, можа, тыдзень або два, не ведаю. Я страціў адчуванне часу, ён тут падаецца цалкам бессэнсоўным. Рукі, ногі і спіна ацяклі, адчуваю, што знаходжуся на падлозе лежачы. Вакол волка, але гэта не ад падлогі, волкасць у паветры. Такое адчуванне, што я нават і не на падлозе, а на дошцы, можа, мяне ўкрыжавалі? Навошта ж тады ў такой позе, рукі ў бокі, ногі разам, дрэва... Я не адчуваю і крыху надзеі, што ўсё будзе добра... Я ведаў, што рана або позна гэта адбудзецца, занадта шмат агульнапрынятых законаў я пераступіў, занадта шмат звычаяў і правіл парушыў.
    Я ведаю, завошта я тут. Маё жыццё рэзка змянілася каля года таму. Чаму? Я спрабаваў знайсці адказ, але ён гэтак жа невядомы, як і адказы на больш важныя пытанні быцця. Вы задаваліся пытаннем, дзе знаходзіцца гэты галоўны працэсар, які грае любую, нават малапрыкметную ролю ў жыцці чалавецтва?! Хто або што дазваляе чалавеку змяняць сваё жыццё, погляды, меркаванні? Магчыма, калі мы інтэлектуальна развіваемся, у нас ёсць надзея змяніцца ў працэсе сталення. Але, усё ж, што знаходзіцца ўва мне, што замінае быць тым, кім я быў яшчэ год таму?
    71
    Я нікога не прасіў умешвацца ў маё жыццё, я не жадаў перамен. А можа, маё жыццё лагічна да гэтага рухалася, можа, гэта кульмінацыя, вынік пошукаў паловы жыцця? Гэта прадукт, які я атрымаў як вынік, які мяне цалкаім задаволіў у жыцці, Мабыць, гэта тое, чаго мне не хапала, тое, што я вельмі жадаў знайсці, а атрымаўшы, зразумеў, што мне лепш было жыць незадаволеным чымсьці.
    Цудоўны мастак, які ладзіць выдатныя выставы і перформансы. Канцэптуальны і даступны адначасова для масы і для багемы. Усе шчаслівыя ды ўдзячныя мне... Жыве непаўторны Кайл Дасман ! Чалавекчараўнік...
    I усё абрываецца ў адзін выдатны сонечны вечар. Я ператварыўся ў марыянетку ўласных жаданняў. Я, саракапяцігадовы, прымудроны жыццём, страціў глебу пад нагамі, адчуўшы адно яе лёгкае дакрананне і пачуўшы звонкі дзіцячы смех...
    ух.. тупы боль у спіне...
    я зараз страчу пры... т... насць...
    Вострыя промні сонца апрануліся ў аксамітавае цяпло. Травеньскія вечары асабліва прые,мныя сваім прахалодным далікатным настроем. Трохпавярховы дом у зазелянелым і квітнеючым бэзе чакаў гасцей. «Як даўно мы знаёмыя?» — разважаў Кайл, прыкурваючы ў сваім любімым фатэлі, насупраць акон з цяжкімі бардовымі гардзінамі.
    Вось ужо пяты год сябры збіраліся раз на месяц утрох У выдатнай хатняй бібліятэцы ў Кайла Дасмана. I вечар бавілі каля зграбнага каміна, вакол якога стаялі тры вялізныя фатэлі.
    Як звычайна, яны звыклі піць партвейн з самых маладых гадоў, разлівалі цёмную вадкасць і, смакуючы, як дарагое і каштоўнае віно, вялі доўгую гутарку. У гэтым нешта было, не толькі іх асабістае, што несла глыбокі сэнс і настальгію маладосці. Яны не былі падобныя да бага
    72
    тых дзядзек, якія вырашылі адчуць густ заняпаду, зусім не. Гэта быў удар па агульным меркаванні пра алкаголікаў або апраўданне тых жа алкаголікаў. Магчыма, так і было, але ніхто з іх пра гэта і не думаў. Яны дамагліся шмат чаго, пачаўшы ўздым з самага дна. I партвейн шмат чым іх злучаў, быў адным з важных момантаў іхняй суполкі.