• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Кожны новы дзень з ёй Грын ідэалізуе, узводзіць у абсалют і жыве так да наступнага, не дыхаючы і не думаючы пра гэта, проста існуючы да новай сустрэчы з ёю.
    Але яна яго не бачыла і ўпарта адмаўляла ўсе пачуцці да яго, яна жыла адным днём, у надзеі толькі здабыць грошай, каб: «зваліць з гэтага горада!». Вось і ўсё, яна аддавалася ўся да канца рэдкімі цёмнымі начамі невядомым мужчынам з тоўстым партманэ ў руках. Яна жадала толькі аднаго, памерці або з’ехаць, і хутчэй бы.
    Грын жадаў толькі яе.
    Кожны дзень, калі ён спрабаваў да яе наблізіцца, атрымоўвалася наадварот. Яна аддалялася, раздражнялася яго выглядам, наіўным і такім пасабачы дурным. Ён гэтага не разумеў.
    57
    Грын першы час не пакутаваў, ён бачыў яе ў сабе, ён бачыў прыдуманую самім выяву, ідэал, які яго вабіў. Ён не прыкмячаў або прабачаў ёй усё і ўсіх, нават дзіўныя перыядычныя знікненні і наркотыкі, ён выбачаў так далікатна ўсё дурное, што нават яго гэта часам самога забаўляла і задавальняла ў іх адносінах.
    Яна жадала ўсяго абытолькі з’ехаць, і тады прыйдзе той дзень, калі ён усвядоміць усю трагедыю страты і, нарэшце, зможа цвяроза паглядзець на яе і на іх каханне.
    Яна з ехала ў вялікі горад. Але Грын не змяніўся, ён толькі духоўна сябе катаваў, ён толькі паміраў, працягваючы жыць фізічна, пакуль у яго душы нічога не засталося, толькі невыразная бездань...
    Ён стаў пусты...
    Першы час ён цяжка і з вялікімі высілкамі дамагаўся яе ўвагі.
    Яму падавалася, што ўсё будзе лёгка, калі толькі ён даможацца яе даверу, а потым і любові. Ён меркаваў па агульным характары жанчын, што толькі ў гарачых і цяжкіх стараннях і заляцаннях жанчына будзе прыналежаць мужчыну, але ён не ўлічыў таго факта, што яна была своеасаблівай і непаўторнай натурай. I нават апынуўшыся з ім, яна яму не належала, але, сама гэтага першапачаткова не разумеючы, кахала яго як магла.
    Але ён яе чакаў, заўсёды чакаў, гэтае становішча было перманентным. Ён ведаў, што валодаць і кахаць — не адное і тое ж, ён валодаў усім, але, у сутнасці, нічым. Ён лічыў кроплі кавы на стале, узоры на шпалерах, ён лічыў дні і хвіліны, і гэтае чаканне ў гвалтоўным назіранні за рэальнасцю цягнулася як у сне. I калі ён злічыў усе свае крокі ад хаты да ўсіх сяброў, ад хаты да палюбоўніц, ад хаты да
    58
    працы, яна вярнулася з вялікага горада. Стомленая, змэнчаная і злая: занадта шматлікага жадалася, занадта мала было зроблена. Яна была расчараваная выглядам горада дзяцінства, і таго самага вар’ята, які дагэтуль чакаў яе.
    Яе званітавала сняданкам на ходнік, яшчэ на аўтавакзале, як толькі яна выйшла з аўтобуса. Усё агідна: месца, яна сама ў гэтым свеце, і гэтыя няўдалыя і паламаныя планы!
    Яго пустэча сышла з яе прыездам, ён адчуў напоўненасць сіламі жыцця...
    ... але...
    Грын бачыць яе старой і змучанай, ёй толькі трыццаць. Гэта не важна, ён бачыць яе твар, вейкі, скуру. I усё ўжо ня важна, яна тут.
    Колькі яе не было? Пяць, дзесяць гадоў? Дзесяць! Гэта не мае ніякага значэння, ён заўсёды знаходзіў дзень у кожным месяцы з гэтых гадоў, каб прыехаць да яе і, седзячы пад пад’ездам, дачакаўшыся яе, атрымаць пагардлівы погляд у свой бок і млявае запрашэнне на каву ў госці. Пасля кавы — секс і дахаты...
    Вось і ўсё, што паміж імі адбывалася ўсе гэтыя гады, па сутнасці, гэта было — нішто ў сваёй сутнасці! А цяпер яна зноў у родным горадзе, у яго хаце, зноў п’е. Учыняе скандалы. Зноў п’е.
    Ён разумее, што яна пакутуе, яна больш нікому не патрэбна, акрамя яго, яна пакутуе. А ён упершыню шчаслівы ў гэтым свеце, шчаслівы пасапраўднаму. Ен усё жыццё жадаў толькі яе, ён імкнуўся да валодання ёю, сляпога валодання, але ж гэта забівае каханне.
    Яна сышла, сышла сур’езна. Ён чакаў яе пяцьдзесят дзве гадзіны, потым апрануўся і пайшоў шукаць. Яна была ў знаёмых. Ён зайшоў у адзін з пакояў і застаў яе разам з трыма п’янымі мужчынамі. Што яны ўсе рабілі, яму
    59
    было ўсё роўна. Ён знайшоў яе, гэта галоўнае. Астатняе не мае ніякага значэння.
    Грын схапіў яе за плечы і сілай выцягнуў на вуліцу. Сеў на ходнік, ды зарыдаў, апусціўшы галаву на калені. Яна абняла яго за плечы, абвіла шыю рукамі, абліваючыся горкімі, гарачымі слязамі, паклаўшы галаву на яго плячо, яна катавала сябе, катавала яго. I самае дзіўнае, што ніхто з іх не мог бы з упэўненасцю сказаць, хто з іх больш пакутаваў. Ён кахаў, яна — не, але яна была каханая, і гэта пакідала цяжкі адбітак на душы.
    Наступіў новы дзень, усё мінулае засталося ва ўчорашнім дні, астатняе не важна. Ён з ёй, яна спіць, ён сядзіць на падлозе на дыване, калені ныюць, ногі ацяклі, ён усё роўна сядзіць, п’е джын і глядзіць на яе, ён глядзіць...
    У кожнага чалавека існуе мяжа, менавіта мяжа, што існуе ў нейкай жывой істоце, і яна (істота) не адпускае, a толькі зацягвае, і самае цяжкае ў гэтым — паддацца і сысці з галавою ў пачуцці. Грын гэта зразумеў яшчэ дзесяць гадоў назад, ён пакутаваў, але не сыходзіў, інакш бы не выжыў. Ён не мог ні збегчы, ні забыць, хоць насамрэч і не жадаў!
    Вечар. Яна апранае паліто, ён просіць яе нікуды не ісці. Hi ў краму, ні ў бар не трэба, усё ёсць у хаце. Яна яго не слухае, бярэцца за дзвярную ручку, паварочвае яе і ўжо спінаю кідае яму: «Хутка буду».
    Ен усміхаецца: яна хутка будзе, яна будзе! Астатняе не важна...
    14.10.2008 г. — 13.02.2009 г.
    Менск
    60
    НАВІНА
    Куды я іду? Галава, нібы надзьмуты геліем паветраны шар, восьвось адарвецца ад цела, і, калі я не паспею яе прытрымаць за ніткушыю, яна ўзнімецца высока ў неба. Гэта ўсё ад тэкілы і гарэлкі, не трэба было мяшаць, а, можа, гэта ад маёй бяссонніцы? Чорт! Галава, прыпыніся, ты куды! Я хапаюся за шыю, магчыма, занадта моцна, так, што ледзь сам сябе не душу. На ілбе халодны пот — да чаго ж страшна — яшчэ трохі, і страціў бы галаву! I, да ўсяго сённяшняга шчасця, за мной цягнецца пяціметровы шлейф ваніт, а я не памятаю, каб мяне выварочвала.
    Так, я нябожчык, труп, які дыхае і павольна гніе знутры. Я такі ж, як усе, толькі жыву не на кнопцы «play», a «off» або «rew» — яшчэ не вырашыў. Я герой Піліпа Дзіка: «Дасі мне дзесяць смерцяў!». Шторанку я прачынаюся і адчуваю бесперапынны бой клетак. Яны знішчаюць сябе з адмысловым цынізмам. Пэўна, яны не ведаюць, што, пакончыўшы адна з адной, клеткіпераможцы асуджаюць сябе на смерць, бо руйнуюць сваё жыццёвае асяроддзе. Яны выракаюць сябе на гніенне ў зямлі...
    Бо іх асяроддзе — гэтае маё цела!
    У вачах скача тысяча яскравых рознакаляровых праменнняў, які з іх больш рэальны? He ведаю. Зялёны, фіялетавы, чырвоны?! Белы! Сапраўды, белы, ён яшчэ і гудзе! Чорт! Гэта ж шаша!!!...
    Цікава, дзе я? Зрэшты, ужо не цікава. Галоўнае, задушыць пачуццё трывогі, якое ў апошнія гады абвастраецца з небяспечнай частатой.
    А! Я бачу двух монстраў. Яны пажыраюць мяне вачамі, іх раты разарваныя ашчэрасцю, або ўсмешкай (?), якая
    61
    розніца, галоўнае — яны глядзяць на мяне і ідуць насустрач! Іх вочы налітыя крывёй... Вы мяне спрабуеце асудзіць, лічыце, што я нікчэмнасць, а я пляваць на вас хацеў! Якія нахабныя вырадкі. Думаеце, калі ў вас усё добра, значыць, можна глуміцца з мяне. Я вас правучу, адкіды, стрэмкі на задніцы грамадства і прыроды!
    Mae ногі набіраюць тэмп, я не бегаў, пэўна, дзесятак год. Адчуваю, як суха рыпаюць сухажыллі, ужо адышка, каб на яе ліха, я толькі пачаў рухі, якія нагадваюць бег! Што ж яны так далёка? А не, не так і далёка! БАХ!
    — Атрымай, канфарміст я...аны, або як там цябе! — крычу што ёсць моцы, але, падобна, гэта ўсяго толькі хрып.
    Адчуваю яго цела, у якое ўпёрся галавой, і лячу з ім на зямлю. Бах, вось табе ў бок, я не супакоюся, пакуль ты не папросіш маёй літасці. За тое, што так мяне ненавідзіш!
    — Дзе другі вырадак?! — крычу, і бачу, што ён ляжыць на зямлі.
    «Калі я паспеў яго абяззброіць?» — думаю...
    He памятаю, ці доўга доўжылася бойка, а можа, яе наогул не было. Галоўнае, што страх і незразумелае хваляванне ў грудзях не спынілася, значыць, за мной дагэтуль хтосьці назірае. Мабыць, сёння цяжкі дзень...
    Трэба дахаты...
    Хто... дзе... чаго ты ад мяне хочаш? Твае агенты ўцяклі!!!
    Раніца. Пажылы дзядзька Аявончык сядзіць у кавярні, перапыніўшы сняданак, разгортвае свежую газету, яму ў вочы кідаецца вялікі падзагаловак: «Вядомы пісьменнік загінуў ад разрыву сэрца, перад смерцю збіўшы хлопца з маладзіцай». «Што за лайно, а не жыццё... абсурд і толькі...» — падумаў мужчына і не стаў даядаць сняданак, наўпрост адправіўшыся на працу.
    13.03.2008 г.
    62
    гульня ў ІНТЭЛЕКТ
    Даўгаваты кавалачак распаленага металу абпаліў скуру ірваным кольцам. Усё вакол застыла. Кавалачак металу затрымаўся на імгненне перад непраходнай сцяной, але яна выдавала толькі з выгляду непрыступнай. Сцяна з лёгкасцю паддалася пад настойлівым напорам металу. Распалены кавалачак з неверагоднай хуткасцю і злосцю ўварваўся ўнутр. Яшчэ каля ўвахода яго заўважылі мільёны малюсенькіх нейронаў і дэндытаў. Позна. Занадта позна заўважылі... ні адзін імпульс ужо не выратуе. Мільёны нейронаў падарваліся кроплямі крыві. Позна.
    Прайшла хвіліна, і малюсенькія парушынкі аселі ў лагчынцы, праробленай металічным шарыкам. Такі быў шлях нейронаў... Такая была вялікая Воля... Цішыня.
    Крэсла з радасцю прыняло на сябе цела чалавека, штодзённы рытуал прызвычаіў яго радавацца таму, што маеш, прытрымлівацца свайго лёсу без скарг і крыўд. Хоць першы час і цяжка было змірыцца з доляй крэсла. Але гэта яго прызначэнне... На жаль, таму, што ён так жадаў пісаць карціны!
    Побач быў пісьмовы стол, ён быў, як заўсёды, у прыўзнятым настроі: што рабіць, дурылка з нараджэння. Плён творчасці дрэнных людагоблінаў, якія нават і сёння знаходзяцца ў неадназначных адносінах са змеямі. Пісьмовы стол быў неверагодна шчаслівы, бо вось ужо цэлыя суткі, як з ім ніхто не меў ніякіх зносінаў
    63
    і не карыстаўся яго паслугамі. Ён нават пачаў смутна ўсведамляць сваю загубленнасць у Быцці, бессэнсоўнасць існавання, але ўпарта адмаўляўся ад такіх думак, таму што яны навявалі вельмі цяжкія думы, зусім не ўласцівыя яго простай душы.
    Кожная істота, кожны эйдас гэтага жыцця былі шчаслівыя: гаспадар — прыйшоў дахаты. Ногі выцягнутыя пад сталом, локаць знайшоў апору, далонь трымае галаву.
    Пах мужчыны. Сабаку вельмі падабаецца.
    Нікому неўздагад, што адбываецца. Прастору вакол раздзіраюць маланкі, у паветры збіраецца вада роспачы.