Помнік атручаным людзям
Сяргей Календа
Выдавец: Галіяфы
Памер: 188с.
Мінск 2009
Мэр сашчаміў зубы. Трэба ж было, каб так абед сапсаваць самому сабе.
«Уууух» — вытхнуў ён з глухім рэхам у прастору прыбіральні. У люстэрку над рукамыйніцай адлюстраваўся твар, такі не падобны да ранейшага сухарлявага ўладальніка. Нуда... сказаў бы, або падумаў? Час за справы. Галава горада змахнуў рукой рэшткі вады з твару і, падхрабрыўшыся, вырашыў узяцца за абцугі. Ад тыранаў ні грама, а вось ад вайскоўцаў паболей бы прыкладаў набрацца! Час практыкавацца... I дзень ласкавы, амаль зазывае да працы...
Учора ўвялі «сухі закон». Сёння з прылаўкаў сышоў беззваротна адэкалон. Божа! Мне не падняць гэты горад! Хто я такі? Усяго толькі чалавек, які кінуў адчайны выклік жаласнай сутнасці сябе самога!
161
Гэта як снежны ком, варта пачаць новую кампанію, як да яе баластам чапляецца мільён спраў. Але гэта добра, максімальную колькасць людзей мы зоймем працай!
I першае, на павестцы дня! Атрады па кантролі за цвярозым станам працоўных на прадпрыемствах. Прычым, у гэтыя атрады трэба набраць актывістаў, пажадана спартоўцаў. He будзе такіх — набраць у суседніх гарадах! Ага, а яшчэ даносы! Любая справа, тут усе метады добрыя! А яшчэ зладзім кантрольнапрапускныя пункты. Новаўвядзенняў амаль праз край...
Мэр не мог пазбавіцца панурых думак, яны захоплівалі ўсяго яго, сантыметр за сантыметрам. Ён спаў і думаў, галіўся, а думкі ўсё ішлі і ішлі, ён снедаў, і страўнік супрацівіўся, занадта вялікім было хваляванне за сваю будучыню. Як там усё складзецца, ці атрымае ён верх у закладзе або не?! Гэта ўсё было, як насланнё...
«Першы цвярозы дзень!» Абвяшчаў надпіс на плакаце каля універмага, вакол якога ўжо тоўпіўся амаль увесь горад. Усе былі ў здзіўленні. Нягледзячы на тое, што быў панядзелак, праца стаяла, ніхто не рабіў, і толькі парамі шнарылі ад завода да завода правакатары, распальваючы людзей да неабдуманых учынкаў. Універмаг тайна ператварыўся ў месца з’езду працоўных і проста жыхароў блізкіх вёсак. Усе палалі апантаным, але гультаяватым поглядам. Нехта пытаўся «А чаго мы тут?», нехта ў гневе выкрыкваў лаянкі. I да самага вечара панядзелка натоўп не разыходзіўся, гэта было фенаменальна, калі б яны так адстойвалі іншыя інтарэсы, свет быў бы шчаслівы.
Але вечар узяў у свае рукі ўладу, і поруч яркага плаката ў стылі сацрэалізму не засталося і душы. Кожны ўспомніў пра заначку, пра перагонку і бабцю Маньку, кожны знайшоў сабе занятак. Паветра разрадзілася, і смурод нячыстых ратоў з учарашнім перагарам і поту развеяўся.
162
На вуліцы рэдка хто з’яўляўся, і то толькі з мэтай перабрацца да суседа. Алкапаліцыя прынялася трэсці ўсіх, каго падазравала ў грахоўным незахаванні рэформ і статутаў.
Толькі за поўнач мэр вярнуўся дахаты, у прыватны сектар за горадам. Першая хваля пратэсту прайшла не так ужо і страшна, міліцыя не асабліва і напружвалася. Яшчэ пару дзён ад горада працоўнага духу чакаць не прыходзіцца. Мэр аказаўся добрым серфінгістам: узяўшы першую народную хвалю непрымання, ён і думкі не дапускаў, каб адыходзіць. Ён лічьгў, што менавіта прамоўніцкім мастацтвам прымусіў натоўп супакоіцца і разысціся, а тое, што людзі проста сышлі пашукаць выпіць, ён і не здагадваўся.
Акрамя мэра, горад не адпачываў, ён знаходзіўся ў цяжкім пахмельным сіндроме. Тыя, хто не знайшоў чым пажывіцца, не маглі заплюшчыць вока, для іх адна думка заснуць цвярозым была нязвыклая. Яны яшчэ з малаком маці атрымалі першую порцыю добрага снатворнага. Таму спаць на ясную галаву было гэтак жа дзіўна, як калі б яны спрабавалі адпачыць падчас бегу або заснуць падчас танца. Горад зноўку вучыўся жыць, спаць і есці, не закусваць, а менавіта есці.
Але хто ж паверыць, што «наш» чалавек так проста здае свае пазіцыі? Дурасць! Бабка Маня і астатнія, хто гнаў самагон, сталі амаль алкабаранэсамі. Кожны стары лічыў сваім абавязкам нагнаць самагонкі. Алкаголь «зпад крыса» стаў звычкай нават для працаўнікоў праваахоўных органаў.
He прайшло і сямі дзён, як мэр змушаны быў правесці масавыя аблавы па прытонах з прыцягненнем вайсковых сіл. За дзесяць дзён горад паглыбіўся ў жудасную дэпрэсію. I дэпрэсія гэтая была выклікана адным вялікім пахмеллем, нічым не вылечным.
Неабходны быў час, толькі ён лячыў ад алкагольнай залежнасці. 3 дапамогай вайскоўцаў алкаголь быў амаль выкаранены.
163
Горад рыдаў, мэр рыдаў. Гэтых кракадзілавых слёзаў і стогнаў ніхто не мог пазбавіцца, але праз тры дні і тры ночы частка больш свядомых грамадзян выйшла нарэшце на працу. Гэта было як першае дыханне, падоранае амаль безнадзейна патануламу. Жаданне есці ды існаваць узяло сваё.
Рэпартаж з горада, пра грамадзян ды іх часовы жыццёвы застой праляцеў у маляўнічых падрабязнасцях па ўсім свеце, цікавасць да горада расла, і Амерыка, суючы свой нос куды ні трэба, ужо пісала ультыматумы нават няведама каму, але на гэта, як заўсёды, мала хто зважаў. Амерыка, якая па сваім звычаі лічыла сябе абранай Богам для правасуддзя ва ўсім свеце, папракала горад Алакан у негуманных адносінах да чалавека з боку ўлады. Урад на конт гэтага проста маўчаў...
7_____________
— Вось так, мой любы сябра! — Гаварыў мэр апаненту на іншым баку дроту. — Я маю рацыю, не гледзячы ні на што! А ты мне ўсё паўтараў — не гуманна ды не гуманна! Зразумей, чалавек — істота неўтаймаванай крыві. Але калі яго сцебануць, як след, у падсвядомасці ажыве страх і жах перад непазбежным, і ён падпарадкоўваецца, пытанне толькі, рана ён гэта зробіць або позна... Ужо паўгода, як жыццё змяняецца толькі да лепшага ў горадзе!
— Ідзі ты к чорту, — без ноткі злосці ці засмучэння адказаў апанент, абарваўшы маляўнічую пахвалу. — Вось убачыш! Запомні мае словы, гэта не гуманна. Я, вядома, не спрабую сысці ад спрэчкі...
— Ды ну цябе, ты мне павінен і проста прызнай гэта, — гутарка відавочна не клеілася, хоць і ішла без крыўд, — мая ўзяла. — I, не чакаючы чарговага букета праклёнаў у свой бок, мэр паклаў слухаўку, падкрэсліўшы гэтым
164
права і сілу спрэчкі са свайго боку. Ён ведаў, што такім учынкам яшчэ больш узвар'яваў сябра дзяцінства, губернатара краю, у якім размясціўся гэты злашчасны ва ўсіх адносінах горад. Але яму было не да такту. Калі гэты сябар патэлефанаваў сам — значыць, ён прызнаў сваю слабасць. Але мэра радавала тое, што гэты чалавек ніколі сам нічога не рабіў, ён нават на тры літары хадзіў з праважатым, настолькі ён быў багаты і важны ў высокіх колах, а патэлефанаваў сам — значыць, усхваляваўся, не чакаў такіх вынікаў.
Спрэчка была даўно ў мінулым, застаўся толькі прынцып, але які прынцып! Кожнаму хочацца ўварваць кавалак пірага, і пабольш!
Адкінуўшыся на спінку крэсла ў сваім кабінеце, ён усміхаўся, і яго вочы ззялі фанабэрыстасцю да самога сябе. Пагульваючы пультам ад тэлевізара, ён уключыў гук і без ценю раздражнення ўтаропіўся ў каляровыя малюначкі, што змянялі адзін аднога, як метэоры. Яго не кранала нават рэклама, якая падзяляла праграму навін на часткі, так яму на душы было лёгка. Ён чакаў другой часткі, ён жадаў яшчэ раз праслухаць навіны пра тое, што так усхвалявала яго сябра!
I вось, нарэшце, з’явілася тэлевядучая, цікавай знешнасці, але з невыразнымі і цьмянымі вачамі, якія амаль непрыкметна хадзілі ў розныя бакі ад чытання з тэлеманітора: «Добры дзень. У эфіры навіны на нацыянальным канале, галоўныя падзеі гэтага дня. У гарадскім пасёлку Алакан зафіксаваны небывалы эканамічны рост. За першае паўгоддзе ў гэтым горадзе прыбытак на душу насельніцтва ўзрос на семдзесят адсоткаў за апошнія трыццаць пяць гадоў. Дзякуючы новай палітыцы новага мэра, які ўжо заявіў прэсе, што пажыццёва заставацца на пасадзе не збіраецца. Нам застаецца толькі пажадаць поспехаў у далейшых рэформах. I звярнуць на ход гэтых падзей адмысловую ўвагу мэраў усіх гарадоў...
165
Іншыя навіны...» — гук зноў знік, нічога іншага яго не цікавіла. Ад навін відавочна пахнула ўсеагульнай паказной галоснасцю. Усе шчаслівыя, задаволеныя. Гэта, вядома, рабілася толькі з адной мэтай: затлуміць галаву амерыканцам, усё ім, ці бачыце, цікава. Няма чаго лезці не ў свае справы!
— Цьфу! — чартыхнуўся мэр. I нервова зацягнуў гальштук перад люстэркам. Тэлевізар застыў чорным вокам цыклопа. Мэр спяшаўся, ён спазняўся, а гэта вельмі нядобра для начальніка! У вачах падначаленых ён павінен быць бездакорным! — Дурні ўсе! Ведалі б, якім коштам! — Невядома, што жадаў ён укласці ў гэтую фразу, ляснуўшы дзвярамі кабінета, ён разрэзаў фразу на дзве роўныя часткі, як рэклама — праграму навін, зза чаго стварылася адчуванне недагаворанасці. He забыўшы тонкім галаском перадражніць тэлевядучую, ён пакінуў у пустым памяшканні нячутнае рэха: «эканамічны ўздым......... эканамічны ўздым... эканамічны ўздым». Мужчынскі фальцэт зрываўся на фальш...
* ♦ *
Здарылася мне б пачуць такую доўгую гісторыю не на лячэнні, я б і паловы не змог улавіць, даўно напіўся б, і пайшло ўсё куды далей! Але ў нас была агульная палата, і мой наваспечаны прыяцель распавядаў мне ўсё гэта цэлыя два тыдні, кожны дзень прыдумляючы нешта новае, забываючы нешта старое, дадаючы герояў і гэтак далей, прычым усё гэта ён рабіў сістэматычна няслушна і беззваротна. Так што да канца аповесці ў мяне назбіралася столькі матэрыялу, што можна было пісаць адразу дзесяць такіх гісторый. Але, на шчасце, я не такі педантычны, каб усё гэта пісаць і перапісваць, і ўжо тым больш захоўваць. У мяне нават гаманец рэдка бывае надзейна
166
абаронены, я з безуважнасці яго губляю. Вось і гэтым разам так атрымалася, што вялікую частку канцоўкі я згубіў немаведама дзе. А мой прыяцель якраз на канцоўку ледзь не цэлы тыдзень адвёў. Але, дзякуй Богу, памяць я не ўсю пахерыў, хехехе, так што нешта і памятаю!
Шкада толькі майго суседа па палаце, прыяцеля майго, на днях ён узяў ды і памёр! Прычым, яму засталося лячыцца некалькі тыдняў або каля таго, не памятаю дакладна. Лекар сказаў — белая гарачка. Мы, натуральна, прамаўчалі, сабе даражэй спрачацца. Тут усе мруць хутчэй за мух. Гэтае месца — наша прыстань, наш часовы прывал, адпачынак для далейшага шляху ў закінутым свеце. Хтосьці проста з гэтай прыстані адпраўляецца ў доўгаедоўгае падарожжа, хтосьці адчальвае часова, каб потым вярнуцца, а хтосьці застывае навечна ў гэтым месцы і становіцца проста ценем... Бо да нас нікому няма аніякай справы, акрамя маці, ды і то не ва ўсіх яна і засталася, але і не кожнай матцы мы такія патрэбныя. Выходзіць, што нават не свет закінуты, а мы закінутыя, запушчаныя, аддадзеныя на разарванне лёсу.