• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Тады, калі я сядзеў і глядзеў крах Двайнят і назіраў смерць вышэйшых пластоў НьюЙорка, якія працавалі
    92
    там менеджэрамі, я ўсведамляў, што гэта было справядліва, нават правільна. Трэба было даўно правучыць гэтых янкі — за іх злачыннае мысленне пра запаветны горад і фанабэрыстасць. Я б сказаў, іх занесла, іх насамрэч занесла на павароце маралі і яны забылі, што значыць быць сумленнымі з сабою, а сваю мару і выяву жыцця ўзнеслі да нябесных прастораў. Гэта мяне і раздражняла больш за ўсё, гэтая амерыканшчына. I я нават не кажу пра наступную вайну і Бог ведае якія абсурдныя дзеянні з боку ЗША і Ірака, я маўчу пра пройгрыш Амерыкі, хоць яна і ўзяла Багдад. Амерыканцы былі зламаны, у тым ліку і Бушмалодшы.
    Так, тады я дужаўся разам з экстрэмістамі, я быў больш за іх, я верыў у слушную справу тэрактаў. Я апраўдваў гэты метад, таму што ведаў, што паіншаму было нельга: нявінныя павінны былі загінуць дзеля справядлівасці. Але я не кажу пра пілотаў і пасажыраў. Я дагэтуль ніяк не стаўлюся да ахвяр у вежахдвайнятах — для мяне яны безаблічныя, яны ўсе безаблічныя, і асабліва мне абыякавыя тыя, хто быў у гэтых двух хмарачосах, вяршкі Амерыкі — «белыя каўнерыкі».
    Чаму я так лічыў і лічу — ды таму, што я ведаю, што паіншаму, паўтаруся, яны, тэрарысты, не маглі. Бо да тэрактаў звяртаешся толькі ў тых выпадках, калі астатнія метады вычарпаныя. Хай я ідэалізую і ўзводжу ў абсалют, але я абагульняю: калі цябе ніхто не чуе і з тваім меркаваннем не лічыцца, то ты бярэшся за зброю, і паіншаму ніяк. Я сам пра гэта доўга думаў і зразумеў, што прыцягнуць да сабе ўвагу сучасны чалавек можа толькі такімі метадамі, іншыя метады яго проста згнаяць у запаўненні папер і чэргах...
    Менавіта такія думкі непакоілі маё сэрца перад тым, як усё пачалося, перад тым, як я стаў адным з іх, калі я стаў адным з членаў гэтай масоўкі. Я пачаў пісаць гэты дзённік не для таго, каб запомніць адну са сваіх ду
    93
    мак або падзею. Я пачаў пісаць яго для таго, каб зразумець, наколькі хворы я, або наколькі спарахнела грамадства.
    3 нас дваіх, мяне і «іх», павінен быў выжыць адзін. I я ведаю, што выжыву я, таму што ў любы момант гатовы на вар’яцкі ўчынак. Я гатовы на тэракт. Я ведаю, што ўсе, хто ходзяць па зямлі — чарвякі.
    Аўторак, 5.00
    Яна была вельмі ласкавая са мной. Яе вочы жадалі мне толькі шчасця, а ўсмешка абяцала ўзаемнасць. Я закахаўся з першага погляду ў гэтую пад’ябальску цудоўную, доўгавалосую афіцыянтку. Так, у яе быў касы пагляд, зусім ледзьледзь. А мяне гэта толькі забаўляла. Вось ужо год, як я хадзіў з перыядычным поспехам у сцвярджэнні сталасці ў кавярню. Мне падабалася назіраць за ёй, і я вельмі засмучаўся, калі трапляў не на яе змену. Я так жадаў з ёй пазнаёміцца! А мяне чамусьці сціскала маё становішча. Я маю на ўвазе, фінансавае. I да ўсяго, пэўна, я проста нясмелы. He ведаю. Прынамсі, так гаварыла мая маці.
    Вось і сёння я праседзеў за сталом цэлую гадзіну, цадзіў паўкубка кавы паамерыканску і меркаваў, з якім пытаннем людзі пачынаюць знаёміцца. Сядзеў, злаваўся на сябе, злаваўся на яе за непатрэбны флірт з кліентамі і праклінаў неба і зямлю. Я дагэтуль не ведаю, як яе завуць, я не абмовіўся з ёй і двума словамі, але я думаю, што яна мяне ўжо памятае. Тут верх узяла мая рэгулярнасць — як гадзіннік.
    Так. Далоні ўсе потныя, рукі дрыжаць, пагляд бегае. Яна прайшла паблізу, а я добрую гадзіну шукаў гэтага моманту, каб, калі яна будзе праходзіць побач з маім столікам, спыніць, далікатна схапіўшы за локаць, і сказаць...
    94
    Але як можна спыніць чалавека пры першай магчымасці знаёмства ўспацелымі далонямі, ды яшчэ нечакана? А раптам яна спалохаецца і пралье каву, гарачую, на сябе? Раптам ёй будуць непрыемнымі мае потныя далоні?
    На гэтым мае жаданні астывалі, я расплачваўся і ішоў шпацыраваць па вуліцы. Дзіўна, але як толькі я пакідаў гэтую ўстанову, цяжкі груз хвалявання ды здрадлівае сэрцабіцце тут жа адпускалі, і я знаходзіў у сабе Macy мужнасці і сілы. Я нават неяк выйшаў, такім жа аднастайным вечарам, як і ўсе астатнія, з кавярні злы, як галодны мядзведзь, вырашыў плюнуць на тыднёвую сваю фінансавую пайку. Зайшоў дахаты і набраў нумар прастытуткі.
    Цэлую гадзіну я здзекаваўся з яе, крыў яе словамі, прымушаў стаяць голай на каленях, і толькі пяць хвілін у мяне заняло на само савакупленне. Так, я атрымаў задавальненне. Так, можа, я быў залішне звераватым, але хіба ў нашым свеце гэта загана?! Галоўнае — мяне мучыла сумленне, і незразумелы страх грыз душу: чаму я дагэтуль не пазнаёміўся з гэтай пышнай маладзіцай, чаму я не зарабіў грошай, каб звадзіць яе кудынебудзь, чаму я выдаткаваў грошы на прастытутку... I вось на гэтым месцы мяне сарвала, нешта ўсярэдзіне надарвалася, лопнула струнка апошніх чалавечых сіл. Сентыментальнасць і жорсткасць да свету душылі мяне сваёй лёгкасцю і смуткам.
    Я уключыў тэлевізар, убачыў рэкламу пра сірот, і мне стала шкада сябе, такога ж, як і яны.
    На наступны дзень я вырашыў што б там ні было пазнаёміцца з ёй.
    Але ў кавярні я ёй нагаварыў брыдкіх слоў за халодную каву. Акурат у твар нагрубіяніў, таму што няма чаго тут было віляць перада мной і ўсім вакол усміхацца і з ўсімі мець зносіны!!! Проста мне падаецца, яна гэта ад
    95
    мыслова робіць: не прыкмячае мяне і не жадае знаёміцца. Я накрычаў на яе, ляснуў дзвярыма кавярні, якія выдалі за маёй спіной гук лютага перазвону, замест звычайнага «дзынь» і... сышоў...
    Аўторак, 14.00
    Я нядаўна казаў пра тэракты, але не скончыў: было ўжо вельмі позна і, праўду кажучы, лянотна было працягваць думку. Дык вось, калі здарыўся выбух, калі тэрарысткасмяротніца падарвалася проста на рокфэсце ў Расіі, я спраецыраваў гэты інцыдэнт на сябе. Hi адна бяда на мне так не адлюстроўвалася, і ні адзін выбух я не суадносіў са сваёй істотай. А гэты ўзяў і адкрыў ува мне ўсе жывыя струны. А што, калі б я там быў?!
    He ведаю чаму, але менавіта гэтае здарэнне прымусіла мяне пачаць радавацца жыццю. Пэўна, таму што нейкім дзіўным чынам я пазбег смерці. Бо я збіраўся на гэты рокфэст.
    Мне пашчасціла. А вось усім астатнім, тым, хто там апынуўся, — не. I тут віной нават — не шчаслівы выпадак або мая інтуіцыя. Я лічу, кожны носіць за сабою свой лёс, і мая ноша здалася троху лягчэйшай, чым у тых, хто аддаў там душу.
    Мяне можна палічыць бессардэчным — як гэта любіць рабіць большасць людзей, — а вось зірнуць у люстэрка і проста зразумець мяне ніхто не знойдзе час.
    Наогул, усе тэракты не так страшныя, калі там гінуць сталыя і здаровыя істоты. Але вось чаго дагэтуль зразумець не магу, дык гэта тое, як у гэтых недаістотбаявікоў паднялася рука на дзяцей? Як яны асмеліліся захапіць школу ў Беслане першага верасня?! Я дагэтуль мучаюся гэтым пытаннем. Я б яшчэ сотню дарослых падарваў бы. I мяне гэта апраўдала б на фоне Беслана. Бо кожны чала
    96
    век усталёўвае свае законы і вызначае свае правы, хай і рухаючыся па галовах чужых яму людзей!
    Але тут я быў у лютасці! Я жадаў сваімі рукамі паадрываць галовы іх дзецям, гэтым маленькім шчанятам баевікоў, але я спыняў сябе, бо з гэтымі думкамі апускаўся на самае дно, быў на мяжы сарвацца і ўчыніць тэракт якомунебудзь баевіку. Гэта не складана, трэба грошы і ўсё. А зброю можна знайсці ў Інтэрнеце, там жа адукацыйных праграм маса, ды і на дысках прадаецца шмат сімулятараў, пачынаючы ад гарадскіх і канчаючы самалётнымі.
    Я б ўсё зразумеў. Я б стаў падкаваным байцом. Я стаў бы мсціўцам. Шкада было толькі дзяцей.
    За хворых закладнікаў мая душа не хвалявалася. Зрэшты, лякарня не рабіла моцнага ўражання. Там усё роўна былі хворыя, нямоглыя ўсялякія і старыя. Я, шчыра кажучы, не выбарча спачуваў, паколькі я наогул рэдка каму спачуваю. Можа быць, зза недахопу дабрачыннасці. Гэта не важна. Ну дык вось, пра лякарню я наогул забыў, не звярнуў увагі.
    А вось за каго было крыўдна, так гэта за «НордОст», за тое, што гэтая каманда спецпрызначэння палову закладнікаў сама і забіла, сваёй атрутай. Ды хіба так можна рабіць? Вядома, яны ўсіх баевікоў прыстрэлілі ў сне і размініравалі там усю залу, але яны самі загубілі сваіх! Мне было іх вельмі шкада за такі пралік. Я не спачуваў, мне проста было крыўдна за такую неспадзяванку. Акалічнасці спляліся не на карысць закладнікаў. Гэты факт сумны, што выратаванне часцяком на мяжы зрыву зза сваіх жа.
    Можа, хтосьці скажа, што казаць пра такое лёгка: сядзець, значыць, у фатэлі і размаўляць, але хай ён спачатку сам паспрабуе пагаварыць пра гэта. Адважыцца падняць гэтыя праблемы, зазірнуць у сябе і падумаць. Усё гэта праходзіць праз самае сэрца і душу: за ўсе гэтыя
    97
    напісаныя словы, перажыванні і эмоцыі, панурыя думкі я хвалююся глыбей і адчуваю вастрэй, чым той няшчасны закладнік! Вось што я на гэта адкажу: хай кожны возьме ды і паспрабуе напісаць хоць старонку пра сваё гора ды думкі, што раздзіраюць душу!
    Усё, Дзённік, перапынак...
    На заходзе дня. Шэрыя рыпучыя дзверы пад’езда павольна адчыняюцца, і на парозе з’яўляецца пажылы чалавек. Хуткім і выразным крокам ён накіроўваецца ў бар.
    Але дабрацца да яго яму было не наканавана. Яго жыццё перапынілася чарговым тэрактам. За два крокі ад бара. Выбухная прылада, усталяваная кімсьці ў аўтамабілі на паркоўцы побач, не дала збою.
    14.03.2008 — 2.09.2008
    Лондан — Менск
    98
    КРЫВАДУШНІК
    Ноч. У глыбіні цёмнага бруднага двара, з усіх бакоў аточанага баракамі, раздаецца тупат ног. Пагоня. Маладзіца гадоў шаснаццаці ў лёгкай паркалёвай сукеначцы ў гарошак з усіх сіл спрабуе адарвацца ад сваіх праследнікаў, a за ёю, цяжка сапучы, нібы зграя шалёных сабак, нясуцца п’яныя ды выматаныя пагоняй маладыя хлопцы.
    Калі б у гэтай сцэны знайшоўся хоць адзіны старонні назіральнік, то, верагодна, яму ў галаву прыйшла б думка, што гэтыя звяры, так, менавіта звяры, ужо і самі не памятаюць, навошта бягуць за перапуджанай маладзіцай, іх атлуміла рызыка пагоні, водар усёдазволенасці. Нібы сабака, які доўга ганяўся за коткай, і вось, заціснуўшы яе, нарэшце, у кут — ужо не памятае, навошта яму гэтая котка, і тым больш не ведае, што з ёй цяпер рабіць.
    Раптам адзін з пераследнікаў наганяе маладзіцу, хапае яе за локаць і шпурляе на запляваны асфальт. Другі падбягае з дзікім крыкам, падбадзёрваючы прыяцеля: