• Газеты, часопісы і г.д.
  • Помнік атручаным людзям  Сяргей Календа

    Помнік атручаным людзям

    Сяргей Календа

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 188с.
    Мінск 2009
    47.74 МБ
    Нешта мяне нясе ўбок ад таго, пра што я жадаю распавесці...
    — Гэй, чувак, пасунься крыху, — сказаў «г’п’Ьшны» хлопец, які выйшаў з «хамера» — увасабленне гламура, — чаго стаіш тут, га?
    — Што, зноў выпіць захацелася?! — з акенца шапіка на мяне зыркала прадавачка, высунуўшы на вуліцу не толькі галаву, а нават і левую цыцку, якая недалікатна вылезла з vпадобнага выразу блузкі, — працаваў бы лепш! Бачыш, зноў брудна вакол, і на прыпынку таксама смецце! Давай бярыся за венік ды падмятай!
    — Так, ужо, ужо...
    Як, цікава, яна са сваёй будкі разгледзела тут бруд? Чаму ж людзі, гэтыя сацыяльныя істоты, так не пераносяць адзін аднаго? Хіба можна збіваць з думкі чалавека?! Я ужо не памятаю, пра што гаварыў, або не гаварыў, а, мабыць, думаў. Гэтага таксама не памятаю.
    86
    Трэба прысесці на лаўку на хвілінку, нешта каламуціць ад гэтай гарэлкі, пэўна, зноў «палёнку» падсунулі... А... к чорту!
    Памятаю, як упершыню даведаўся пра клуб. Гэта быў чарговы шэры пасляпрацоўны дзень. Я сядзеў у сваёй хаце і атрымліваў асалоду, з экрана манітора кампутара на мяне глядзелі героі неверагоднага фільма Альмадовара «Завошта мне гэта?» (даўно ўжо няма тэлевізара, забыў, як ён выглядае). Да мяне ў госці, без папярэджання, уварваўся стары сябар па школе і універсітэце, і распавёў пра ідэю, якая ўвасобілася ў жыццё, яго старую ідэю пра інтэлектуальнае развіццё грамадства (гуманіст ён быў яшчэ той).
    Памятаю, ён мне сказаў: «Разумееш, калі стварыць клуб аля «Што? Дзе? Калі?» і ўвесці ў яго шэраг змен, удасканаліць яго, то людзям гэта больш прыйдзецца па душы: яны змогуць інтэлектуальна развівацца. Гэта будзе новая ступень у эвалюцыі чалавечага інтэлекту! А яшчэ, каб зацікавіць як мага больш людзей, я прыдумаў, што кожнае выйгранае пытанне будзе заахвочвацца сотняй даляраў і такой жа колькасцю грамаў гарэлкі на чалавека. Гэта каб стымул быў да гульні, азарт. Уяві, якія гэта будуць разумныя галовы, тыя, хто выйдзе ў фінал. Яны будуць думаць нават несвядома! Ха! Чуеш? П’яным разважаць на розныя філасофскія тэмы! Я ужо знайшоў спонсара і клуб, мы пачнём гуляць раз на тыдзень, некалькімі камандамі, і першы час не будзем нікога запрашаць, каб выклікаць цікавасць і жаданне ў народа далучыцца да нас. А потым, калі ўсё пайдзе паспяхова, выключым з нашых літаратурнафіласофскіх вечароў спіртное! Ну, як ты на гэта глядзіш? Ты ў маёй камандзе! Мне патрэбны мазгі нашага часу!».
    Я тады толькі і сказаў, што інтэлектуальныя вечары — гэта добра, але ён забыў пра галоўнае, што ўсе нашы разумныя ды таленавітыя людзі і так горкія п’яніцы, наво
    87
    шта ж іх спойваць ушчэнт?! Ён нічога не адказаў, можа, успомніў нешта або проста задумаўся...
    Трэба сказаць, што ідэя яго была не новая. Яшчэ ў школьныя гады мы любілі збірацца па вечарах у кагонебудзь на хаце або ў бары і піць, пры гэтым размаўляючы на творчыя тэмы: абмяркоўвалі філасофію, літаратуру, мастацтва і іншае. Нам падабаўся менавіта такі тып гутаркі, таму што па меры ап’янення ў нас з’яўлялася ўсё больш і больш ідэй. Некаторыя нават запісвалі тое, пра што гаварылі, каб раніцай не забыць. Наша адкрыццё нам вельмі спадабалася, і такі спосаб кожны з нас перанёс у далейшае жыццё. Але быў тут адзін вялікі мінус: мы адвучыліся мець зносіны цвярозымі. Зрэшты, на гэта ўжо ніхто не звяртаў увагі. Галоўнае, што ў нас былі свежыя думкі, і яны не знікалі нават на п’яную, альбо цвярозую галаву...
    Пачатак быў пакладзены і, трэба сказаць, пачатак зусім не кепскі. Раз на тыдзень збіраліся энтузіясты і, рассаджваючыся камандамі за сталы, атрымоўвалі агульную тэму на вечар для гульні. Гэта было цікава: на стале аказвалася бутэлька гарэлкі, а пад ёй кніга, напрыклад, вершы Верлена, і кожны з каманды разумеў, што сёння пытанні будуць на тэму дэкаданса. Людзі, якія гулялі, ускосна або прама былі звязаныя з творчасцю, кожны з іх быў пісьменнікам, мастаком або філосафам. Клуб набываў вядомасць і нават пачаў фігураваць час ад часу ў жоўтай прэсе. Мой сябар, а па сумяшчальніцтве і саўладальнік гэтага праекту, наадрэз адмаўляўся прымаць новых людзей. Такой неабходнасці, сапраўды, не было. Да пары да часу, пакуль каманда, якая заўсёды перамагала, не пачала здаваць свае пазіцыі лідэра. А ўсё па прычыне таго, што пасля кожнай перамогі ўсе ўдзельнікі прытрымліваліся некалькідзённага запою. У гэтай камандзе быў таксама і я, але ж я быў там адзіным, каго не кранула гэтая бяда. Грошы я прыносіў дахаты, ды і п’яным
    88
    асабліва сябе не адчуваў, бо, калі так палічыць, то, нават выйграўшы гульню, на прызавую гарэлку не нап’ешся — шэсць сталых мужчын у камандзе, ўсе з самавітым досведам распівання спіртных напояў, дзесяць пытанняў і «сто» гарэлкі за кожны правільны адказ. Гэтага, вядома, мала. Грошай было досыць для таго, каб потым добра пагуляць...
    Сёння заўважна халодна на вуліцы. Цікава, як там мой сябар, ці не змерзне на заводзе (ён там грузіць усялякі тавар) — думаю, яму нават горача... А што, уласна кажучы, я пра кагосьці думаю, калі сам ледзь не на вуліцы жыву, таму ў хаце халодна, як на вуліцы. Чаму гэты свет так уладкаваны, што мазгі складаней усяго ўладкаваць на якуюнебудзь нармалёвую працу, хутчэй заробіш фізічнай сілай... Быў бы я бамбізам, пайшоў бы ахоўваць штонебудзь, напрыклад, клуб. «Фэйскантроль» — цяпер так модна называць чаргу — рабіў бы ўсім «фэйскантроль» і зарабляў бы прыстойна. Тутака ж мазгоў не трэба. А я, інтэлігент, розум сучаснасці (хваліць я сябе вельмі люблю), працую на аўтобусным прыпынку, ля свайго дому, падмятаю тут за даляр у дзень, якога ледзь хапае нават на добры хлеб!
    Так, наш клуб афіцыйных алкаголікаўлітаратараў меў поспех, а галоўнае, удзельнікі пачалі жыць ад гульні да гульні. Кожны з нас чакаў цэлы тыдзень, калі наступіць чарговы збор каманды. Тыдзень, вядома, не знікаў дарма (не лічачы некалькіх дзён запою), усе «працавалі» над сваім інтэлектам. Усе чыталі, імкнуліся заняць кожную зручную хвіліну ў хаце або на працы разумовым развіццём, чыталі ўсе ды ўсюды, у любых месцах. Кожны знаходзіў час для Салжаніцына і Рэмбо, для афарызмаў і філасофскіх трактатаў, для культуралогіі і Бахарэвіча, час для гісторыі сучаснай і сярэднявечча. Для шматлікіх з нас гэты клуб стаў сэнсам жыцця і самым блізкім сябрам, таму што ўсе мы былі самотныя і ў кожнага бы
    89
    ла мара бавіць час цікава, з карысцю для душы. Можа, хтосьці падумае, што я распавядаю пра нейкіх дзівакоў, але калі задумацца і на секунду адасобіцца, каб падумаць пра сябе самога, то многія ўбачаць, што ў іх наогул няма ніякай мары, нават дурной альбо зусім звычайнай. У некаторых жа набярэцца цэлы воз жаданняў, прычым цалкам няздзейсных. Але ў нас былі зусім звычайныя жаданні — проста быць разам і атрымоўваць ад гэтага, у першую чаргу, душэўнае цяпло.
    Але добры настрой ды файны час не могуць працягвацца цэлую вечнасць, і наша вясёлая калясніца гульняў наляцела на камень: у адзін выдатны дзень здарыўся правал усёй гэтай справы. Мне падаецца, усё парушылася не зза мяне, як шмат хто лічыць. Правал пачаўся яшчэ ў тую пару, калі шматлікія з нас, яшчэ ў юныя гады, пачалі піць і паліць. Па заканчэнні універсітэта кожны з нас меў два дыпломы — адмыслоўца ў сваёй галіне і прафесіянала ў распіванні спіртных напояў і ўжыванні ўсяго, што можа даставіць радасць або пашырыць свядомасць, або адправіць у неспазнаныя светы або яшчэ кудынебудзь туды. Ужо тады «зялёны змій» рабіў сваю справу, падточваў знутры... Але пілі мы ад безвыходнасці. А правал у гульнях адбыўся, калі наша каманда была за крок ад паўфіналу — заставалася адказаць на адноадзінае пытанне. Памятаю, пытанне было не складанае, нешта звязанае з творчасцю Ч.Букоўскі. У мяне вельмі моцна трэсліся рукі, я сутаргава капаўся ў памяці, да канца запоўненай інфармацыяй і адначасова каламутнай ад градусу, бо я да гульні паспеў трохі прыгубіць брэндзі са сваёй пляшкі. Калі ўсе мы абмяркоўвалі пытанне, мне неверагодна моцна жадалася знайсці адказ, але не для таго, каб даць правільны адказ і выйграць, а каб атрымаць прызавыя сто гарэлкі. Гэтае жаданне ўзмацнялася з кожнай секундай. I вось мы ўжо дамовіліся, хто будзе адказваць, і... правал, няправільны адказ! Мяне пача
    90
    ло кружыць і трэсці. Я больш не мог абыякава глядзець на бутэльку на нашым стале, я схапіў яе і амаль з гарла пачаў каўтаць вялікімі глыткамі агністую ваду, пакуль не папярхнуўся і не скруціўся на стале, задыхаючыся і кашляючы. Клуб замёр, ніводнага шоргату, і тут усе каманды ў адзіны момант накінуліся з жывёльным запалам на гарэлку. Праз хвіліну ўжо ўсе, хто як мог, прысмакталіся да бутэлек.
    Так... добрая была ідэя, але вось з гарэлкай выйшла дрэнна, усёткі за год шмат хто заахвоціўся да напою эрудытаў. Інтэлігенцыю — яе заўсёды грызе знутры якаянебудзь загана, будзь гэта гарэлка альбо дэкаданс, атрута альбо веды, ці яшчэ штонебудзь, вынік усё роўна адзін — мы непазбежна загінем у атрутных масах цывілізацыі....
    Але ж мы добра пачыналі... Шкада, што мазгі ў наш час не ўладкоўваюць на прыстойную працу. Вось, напрыклад, на суседнім прыпынку — адзін з нашых, з каманды. Таксама, пэўна, зараз падмятае, як і я, а можа, сядзіць і піша штонебудзь амаль на прыпынку, а можа і...
    Студзень 2007г.
    адзін з грамадскіх прыпынкаў у Менску
    91
    ЭГАЦЭНТРЫСТ
    Непрыбраны пакой, прыцемак. Пажылы мужчына сядзіць у чорным фатэлі, яго галава асветлена цёмнажоўтым святлом старога таршэра. У руках ён трымае сшытак.
    Панядзелак, 18.00
    Mae першыя старонкі ў дзённіку. Трохі хвалююся. Але галоўнае, што часу на пенсіі маса, ды памяць ясная...
    Першае, што памятаю, гэта калі самалёты пранізалі наскрозь вежы, як гарачы нож масла. Я глядзеў гэта па тэлевізары, у прамой трансляцыі па Euronews. Шчыра кажучы, мяне гэта радавала, я не маню, праўда, мяне сапраўды, без старонніх думак пра спачуванне і пачуццё скрухі, сам факт тэракта стагоддзя радаваў.
    Я не магу сказаць, што я злы або маю зуб на Амерыку. Мне наогул пляваць на ўсё гэта, але факт застаецца фактам. У той момант я зразумеў, што мяне цікавіць свет ды яго палітыка.
    Я сказаў сам сабе: па заслузе ёй, так і трэба, а пазней я нават даведаўся, што тэракт быў не на глебе расісцкай або палітычнай нянавісці. Усе праблемы заключаліся ва ўзаемаадносінах вялікіх сямействаў Бушаў і Бэн Ладэнаў!