• Газеты, часопісы і г.д.
  • Porta Nigra  Максім Кутузаў

    Porta Nigra

    Максім Кутузаў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 224с.
    Мінск 2020
    59.58 МБ
    — Рэнтгенам карыстацца ўмееце? — спытаў Ульрых, нават не гледзячы на суразмоўцу.
    — He. Ніколі з ім не меў справы, але я дасканала валодаю іншымі метадамі аналізу. — Нечаканае пытанне моцна здзівіла Аркадзя. Нават крыху напалохала.
    — Нічога, навучым. Авалодаеце яшчэ і гэтым. Гэта будзе ваш галоўны працоўны інструмент на бліжэйшыя тры гады.
    Тут Аркадзь ужо сапраўды не на жарт спужаўся.
    — Чакайце, няўжо ў вас няма адмыслоўца, які толькі гэтым прыборам і займаецца, працуе паўдня і атрымлівае шматлікія прэферэнцыі за шкоднасць?
    — Вось вы ім і будзеце. Віншую. Прафесар Фогель на вас вельмі разлічвае.
    — Але ж гэта шкодна. Выпраменьванне... — беларуса агарнула сапраўдная паніка.
    — Ды чаго вам, рускім, выпраменьвання баяцца? — рэзка перапыніў Ульрых. — У вас жа столькі жудасных радыяцыйных катастрофаў было праз вашую нядбаласць. Калі вы дагэтуль яшчэ неяк жывяце, значыцца ў вас надзвычай моцны імунітэт да гэтага ўсяго. А тут мы не дазволім вам ніякай неабачлівасці. Адна гісторыя ў гэтым горадзе, як ён там называецца, Крама... Краматорх... Краматорш... Краматорск чаго вартая... Я чытаў у сеціве, што ў вас там нават дамы будуюць з радыяцыйнай цэглы21.
    — Гэй, Ульрых, лягчэй, — пачуўся звонкі голас з-за шафы з суседняга працоўнага месца. — Гэты хлопец не рускі, а беларус, я бачыў яго дакументы. А Краматорск увогуле — спрадвечна ўкраінскі горад. Калі ласка, запомні гэта і болей не блытай. I не палохай госця сваёй няветлівасцю.
    21 Радыелагічны інцыдэнт у Краматорску — факт радыеактыўнага апраменьвання жыхароў аднаго з панэльных будынкаў у Краматорску ў перыяд з 1980 па 1989 год. Прыканцы 1970-х у Каранскім кар'еры Данецкай вобласці, дзе здабывалі жвір і друз, была згубленая ампула з цэзіем-137, які выкарыстоўваўся ва ўзроўнемеры. У 1980 годзе ў Краматорску быў здадзены ў эксплуатацыю панэльны будынак Ne 7 па вуліцы Гвардзейцаў-Кантэміраўцаў. Згубленая ампула памерам 8 на 4 мм, якая выпраменьвала 200 рэнтген за гадзіну, апынулася ўмураванай у адну са сценаў дзіцячага пакою.
    3-за паліц паказаўся невысокі сівы дзядок з ахайнай белай барадкой і зычлівай усмешкай.
    — Ды якая розніца? — эмацыйна запытаў Ульрых, злосна гледзячы на калегу.
    — Для вас немцаў, можа, і няма ніякай розніцы. А для нас, венграў гэта прынцыповае пытанне, — усмешка дзядка стала яшчэ больш шырокай. Ён працягнуў руку: — Ферэнц.
    Аркадзь паціснуў руку і таксама назваў сваё імя, хаця, калі венгр сапраўды бачыў дакументы, ён мусіў быў яго ўжо ведаць.
    — Што ж. У мяне таксама стае неадкладных справаў. Таму я, на вялікі жаль, змушаны вас зараз пакінуць, — злосна прамовіў Ульрых. Пры гэтым словы «на вялікі жаль» ён занадта саркастычна падкрэсліў зменай інтанацыі.
    — Добра, добра, — хітра ўсміхнуўся яму ўслед дзядок, — не праблема. Я з вялікім задавальненнем усё пакажу і ўсё патлумачу.
    Калі дзверы зачыніліся, венгр суцяшальна звярнуўся да Аркадзя:
    — He пужайцеся. Ён проста не вельмі любіць замежнікаў. I калі да ціхіх ды руплівых кітайцаў ён за многія гады працы тут ужо болей-меней прызвычаіўся, дык да славян яшчэ не. Але трэба адзначыць, што ён тут такі адзін. Калектыў сапраўды інтэрнацыянальны, усе паважаюць адзін аднаго, дапамагаюць і справамі, і парадамі. Ды і з рэнтгенам вы, насамрэч, будзеце працаваць не часцей, чым усе іншыя. Прынамсі я так мяркую. У гэтай краіне жыццё і здароўе чалавека заўсёды на першым месцы. Нават калі гэты чалавек з'яўляецца іншаземцам. Ну добра, я спадзяюся, вы самі неўзабаве зразумееце, як у нас тут што арганізавана. А пакуль, што б вы яшчэ хацелі паглядзець? Сталовую? Ці можа адразу ў бібліятэку?
    Пасля гэтых слоў новага знаёмага Аркадзь адчуў што ў яго нібыта адразу камень з душы зваліўся.
    — Хадзем тады напачатку ў бібліятэку, — адначасова і з палёгкай, і з захапленнем адказаў ён.
    — Вось і слушна. А пасля акурат ужо надыдзе і час абедаць. Вось тады і накіруемся ў сталовую.
    Бібліятэка выглядала даволі ўтульнай, аднак не сказаць, каб вельмі шыкоўнай. Роўныя, ахайныя палічкі з бясконцымі радкамі кніг, як прамяні асветы, разыходзіліся на ўсе бакі. Бібліятэкі з самага дзяцінства былі, так бы мовіць, слабым месцам Аркадзя. Паўсюдна, дзе б ён не быў, імкнуўся наведаць і паглядзець хоць бы якуюнебудзь адну з мясцовых. Яго моцна вабіў гэты казачны спакой, які заўжды панаваў у такіх месцах. Вабілі бясконцыя веды, якімі яму і за ўсё жыццё не авалодаць, нават калі б ён і прысвяціў сваё існаванне ў гэтым свеце выключна адной мэце. У разуменні такой трагічнай немагчымасці было нешта вельмі сумнае для Аркадзя. Яно нагадвала хлопцу пра тое, што ёсць рэчы, якіх ён ніколі ў жыцці не зробіць, як бы доўга ён не пражыў і колькі б усяго не выканаў. Заўсёды застануцца цікавыя кнігі, якія ён не прачытаў, прыгожыя гарады, якія ён не наведаў. Такія разважанні навявалі на яго журбу, але ў той самы час і стымулявалі яго не губляць адведзены яму лёсам час дарма. Магчыма, з гэтай нагоды на нейкім падсвядомым узроўні яго і цягнула ў бібліятэкі. I таму ён моцна зайздросціў Ваўкалаку, калі той апавядаў пра свае падарожжы. Насамрэч ні Аркадзь, ні Баляслаў не ведалі, дзе іх знаёмы бярэ грошы на ўсе свае бясконцыя вандроўкі, але той зазвычай на такія пытанні адказваў даволі лагічна:
    — Хтосьці набывае алкаголь, цыгарэты, адзенне ці яшчэ што, а я адкладаю, і ўсё, што ў мяне застаецца, выка-
    рыстоўваю на вандроўкі. Як казала адна мая знаёмая: прыемныя ўражанні, у тым ліку ад падарожжаў — адзінае, што можна будзе забраць з сабою на той свет. А рэчы ты ўсё адно туды не возьмеш. Акрамя таго зараз, калі ведаць як, можна вандраваць надзвычай танна. Аўтаспын, лаўкосты, хостэлы... А я чалавек не надта патрабавальны і згодны ночыць на лаўцы ў гарадскім парку, калі гэты парк знаходзіцца, да прыкладу, у цэнтры Стакгольма...
    He ва ўсе яго гісторыі можна было лёгка паверыць, але некаторыя з іх ён падмацоўваў прыгожымі і традыцыйна вельмі якаснымі фотаздымкамі. I вось на такіх фотаздымках Аркадзь бачыў велічныя, чароўныя бібліятэкі Вены і Хельсінкі, фантастычна атмасферную кнігарню ў Маастрыхце, якая змясцілася ў будынку сярэднявечнай царквы.... Зразумела, што звычайныя фотаздымкі не здольныя перадаць усю духоўную моц гэтых мясцінаў, але нават ад іх сэрца маладога фізіка пачынала шалёна грукаць усё хутчэй і хутчэй. Ды што там ад фотаздымкаў нават ад адных успамінаў пра іх!
    — Хочаце зарэгістравацца і што-небудзь узяць ці ўжо пойдзем у страўню? — голас Ферэнца абудзіў Аркадзя а д прыемных выяваў, якія неверагодна лёгка адраджаліся ў яго і без таго напоўненай пад завязку ўсялякімі ведамі галаве.
    — Сёння лепей у страўню. Напачатку тут неабходна нетаропка ўважліва агледзецца, каб добра ведаць, што браць, бо выбар сапраўды нядрэнны. Таму лепей я зраблю гэта самастойна ды без спешкі іншым разам.
    Венгр кіўнуў з поўным разуменнем, і, як падалося Аркадзю, з гонарам, што вось ён сам, даўно ўжо мае магчымасць карыстацца гэтымі скарбамі.
    Страўня была простая, аднак таксама вельмі ўтульная. Усё тут будавалася на прынцыпе самаабслугоўвання:
    сам набіраеш ежу, сам ідзеш да тэрмінала, сам карткай ці наяўнымі аплачваеш. Хаця для людзей, якія не ведалі, як карыстацца тэрміналам, ці проста не маглі альбо не хацелі гэтага рабіць, былі прадугледжаныя ў тым ліку і самыя звычайныя касы.
    Вакол стаялі змяшчальныя вітрыны, кожная з якіх належала блізкім стравам: альбо супам, альбо салатам, альбо дэсертам і г. д. Саміх супоў ды салатаў было пяць шэсць розных гатункаў на ўсялякі густ. Аркадзь падышоў да бліжэйшай вітрыны. У ёй стаялі талеркі з разнастайнымі мяснымі вырабамі. Найперш позірк беларуса зачапіўся за кошт. Мозг катэгарычна адмаўляўся верыць вачам, таму ногі хутка панеслі цела, каб адразу азнаёміцца з коштамі ва ўсіх вітрынах. Але яны паўсюдна былі прыблізна такімі самымі, як і ў менскім «Лідо». А месцамі нават і танней.
    — Але ж, — роднай моваю прашаптаў Аркадзь і накіраваўся набіраць сабе паўнавартасны абед. 3 такімі коштамі ён мог гэта дазволіць нават з беларускім заробкам, не кажучы ўжо пра тыя лічбы, якія былі прапісаныя ў яго нямецкім кантракце. Адзінае, чаго ён баяўся, была імавернасць таго, што нізкія кошты паўплываюць на якасць і смак ежы, але яго жахі не спраўдзіліся. Як яму пасля ахвотна апавёў дасведчаны Ферэнц, такая абсалютна гуманістычная коштавая палітыка была звычайнай справай у еўрапейскіх інстытутах.
    На выхадзе з касы беларуса чакаў чарговы прыемны сюрпрыз: краны з цалкам бясплатнай пітной вадой. KaAi ён паставіў напоўнены кубак на свой паднос і ўзняў галаву, каб агледзець памяшканне ў пошуках вольнага месца, ён заўважыў, што Ферэнц махае яму рукой і паказвае, каб Аркадзь ішоў да яго.
    Галодны венгр хутчэй справіўся са сваім невялічкім абедам і чакаючы калегу з цікавасцю запытаўся ў яго:
    — I як вам тут? Як краіна? Як горад? Як еўрапейскія каштоўнасці?
    Аркадзь праглынуў кавалак неверагодна смачнага мяса і шчыра адказаў:
    — Краіна сапраўды даспадобы. Асабліва мне, як чалавеку, які цікавіцца гісторыяй, прыемна бачыць, што тут актыўна рэстаўруюцца і рупліва захоўваюцца гісторыка-кулыурныя каштоўнасці: ратушы, саборы, замкі ды палацы...
    — Ды я не пра гэта кажу, — раптам даволі рэзка перапыніў венгр, у яго голасе Аркадзь пачуў ноткі раздражнення, — я зусім пра іншае. Напэўна, гэта даволі дзіўна чуць ад чалавека, які ўжо столькі гадоў шчасліва жыве ў чужой краіне, але ў нашага народа так прынята, што мы захоўваем спрадвечныя каталіцкія каштоўнасці і гістарычныя традыцыі. Мы не вельмі хочам бачыць у сваёй краіне мігрантаў, якія не ўмеюць паводзіцца ў цывілізаваным грамадстве, людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, якія паўсюдна прапагандуюць свае псіхалагічныя адхіленні, феміністак, якія толькі гучна крычаць і нічога не робяць, ды ўсялякія іншыя навамодныя з'явы. Вось я сам, як мігрант са стажам, шчыра веру што для дзяржавы ёсць сэнс прымаць у сябе замежнікаў толькі тады, калі ім сапраўды блізкая культура гэтай краіны, калі яны імкнуцца дасканала авалодаць яе мовай, KaAi яны едуць туды, каб сумленна рабіць сваю працу на лепшых умовах, а не каб сядзець на сацыяльных ільготах і ўдаваць з сябе ахвяру несправядлівага лёсу, якая без перакладчыка нават не разумее таго, што ёй кажуць мясцовыя супрацоўнікі сацыяльных службаў. Мігранты найперш не павінныя выклікаць праблемы