• Газеты, часопісы і г.д.
  • Porta Nigra  Максім Кутузаў

    Porta Nigra

    Максім Кутузаў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 224с.
    Мінск 2020
    59.58 МБ
    25 Джон Тайтар — самаабвешчаны вандроўнік у часе, які з'явіўся на амерыканскіх інтэрнэт-форумах у 2000-2001 гадах. Ён сцвярджаў, што прыбыў з 2036 года. I прадказваў сусветную будучыню.
    ці ніякай інфармацыі. Але я не веру ў тое, што мая фантазія ў стане гэта ўсё самастойна прыдумаць.
    Разгублены Баляслаў нічога не адказаў.
    — Вось тое і яно, сябра мой, — Аркадзь наўмысна занадта інтанацыйна падкрэсліў апошнія два словы, — і ведаеш, што самае дзіўнае ў гэтай сітуацыі? Я знайшоў ва ўсім гэтым навуковую логіку. Цяжарная мной матуля трапіла пад уплыў радыяцыі, артэфакты, з якімі я працую, траплялі пад апраменьванне падчас фізічных аналізаў, той няшчасны сервіз з забруджанай зоны, флюараграфія. Нават падчас майго пералёту сюды адбылася адна гісторыя, якой я тады не надаў ніякай увагі. Я выпадкова дакрануўся да кангалезскай манеты канца дзевятнаццатага стагоддзя і пабачыў Роберта Кейсмента, які трымаў яе ў руцэ. А ў самалётах, як ты ведаеш, на пасажыраў таксама ўплывае значнае касмічнае выпраменьванне... Пазл урэшце склаўся. Я ж фізік, я добра разумею, што такое радыяцыя. Дакладней, я добра разумею, што мы, чалавецтва, дагэтуль пра яе ні халеры не ведаем. I ніхто дакладна не можа спрагназаваць, якім чынам яна можа ў перспектыве ўздзейнічаць на людзей, на розныя рэчы. Атрымліваецца такі вось, паэтычна кажучы, перыяд паўраспаду працягласцю ў цэлае жыццё. Мне здаецца вельмі імаверным тое, што гэта ўсё наступствы чарнобыльскага ўплыву. Падобна, што ўсё ж здзейсніліся мае найвялікшыя жахі і ў мяне не атрымалася ўсяго гэтага пазбегнуць, ад усяго гэтага ўцячы. Ці ты думаеш, чаму я так актыўна шукаў працу за мяжой? Я, як толькі даведаўся пра тое, што ў нас неўзабаве сваю АЭС пабудуюць, дык мяне адразу ўсяго як перамкнула, калі ўявіў, што нам усё гэта давядзецца яшчэ раз перажыць. I з тых часоў я ўсё думаў пра тое, як бы так зрабіць, каб быць ад гэтай праклятай станцыі як мага далей.
    — Ну тут ты дакладна пераболыпваеш. Хіба ў Германіі АЭС няма?
    — Есць, але яны ўжо даўно на дзяржаўным узроўні абмяркоўваюць, як іх усе ліквідаваць у бліжэйшыя гады. Да канчатковага рашэння яшчэ далёка, але яны хаця б думаюць і працуюць у неабходным кірунку. А ў нас што будзе? Пачынаючы ад таго, што месца для АЭС знайшлі надта няўдалае. 3 усіх прапанаваных для будаўніцтва месцаў нібыта наўмысна абралі самае непрыдатнае. Адзін землятрус, і ўсё... Апрача гэтага, побач працякае рака Вілля, у якую хочаш-няхочаш будуць трапляць выкіды радыяцыі і гэта ніякім чынам нельга прадухіліць. I я ўжо нават не кажу пра Вільню ды пра бедных літоўцаў, якія першымі патрапяць пад уздзеянне радыяцыі. А яшчэ я ніяк не магу зразумець, чаму нікога не палохае тое, што фірма, якая будзе адказваць за будаўніцва новай АЭС, ніколі дагэтуль праектамі такога маштабу не займалася. А гэта ім, выбачайце, не канструктар LEGO26 збіраць з дапамогай інструкцыі. Апрача таго, падчас працы станцыі безумоўна будуць з'яўляцца небяспечныя адкіды, якія неабходна недзе захоўваць. Пытанне ў тым: дзе? На нашых жа ўласных землях? Гэта ж сапраўдная бомба запаволенага дзеяння! Колькі гадоў нашым напічадкам яшчэ пасля нас на ёй давядзецца сядзець? Як бачыш, я рупліва і доўга вывучаў гэтую складаную тэму, параўноўваў розныя крыніцы. У Кінга Яно вярталася кожныя дваццаць сем гадоў27.
    26 LEGO — серыі канструктара, якія ўяўляюць сабой наборы дэталяў для зборкі і мадэлявання разнастайных прадметаў.
    27 «Яно» — раман амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга, напісаны ў жанры жахаў, галоўны монстр якога з'яўляецца кожныя дваццаць сем гадоў.
    А праз колькі павінен вярнуцца мой жах, жах усяго нашага шматпакутнага народа? Праз трыццаць? Праз трыццаць пяць? Нас Чарнобыль, я гляджу, зусім нічому не навучыў Я ўжо не кажу нават пра тое, што мы на дадзены момант ужо цалкам забяспечваем свае патрэбы ў электраэнергіі і зусім незразумела, навошта нашай краіне яшчэ і АЭС. А энергія — гэта табе не бульба, яе нельга ў мех адкласці і захаваць да наступнага года. Ты пачытай пра гэта, пачытай.
    Баляслаў урэшце адкусіў ад надоўга забытага бутэрброда. Гучала гэта ўсё сапраўды па-вар'яцку. Але ён ні ў якім выпадку не хацеў смяяцца з жахаў свайго сябра, бо Аркадзь з яго ніколі не кпіў, не пацвельваў, хоць Баляслаў неяк апавядаў пра тое, што палохае яго самога. Пра тое, што вось ужо болей за пяць гадоў ён прыблізна тры ці чатыры разы ў месяц бачыць адзін і той самы трывожны сон. Дакладней, сны былі розныя, але сутнасць ва ўсіх была аднолькавая. Пачыналіся яны традыцыйна: Баляслаў стаяў на платформе метро і чакаў цягніка. А далей ужо з'яўляліся ўсялякія малапрыемныя варыяцыі. У большасці выпадкаў ён нейкім незразумелым чынам трапляў у дэпо і быў змушаны хадзіць паміж рэек і адхінацца ад усюдыісных цягнікоў. Баляслаў ніколі ў жыцці не бачыў сапраўднае дэпо метрапалітэна, але ў снах яно выглядала аднолькава жудасна: цемра, бясконцыя шматлікія рэйкі вакол і адсутнасць выхаду. А галоўнае — цягнікі, ад якіх неабходна было ўцякаць. Часам замест дэпо сніў, як ён падае з платформы якой-небудзь цэнтральнай станцыі на рэйкі і не можа адтуль вылезці, а цягнік хутка і няўхільна набліжаецца да яго. Радзей падзеі адбываліся ў вагоне, які раптам захрасаў у тунэлі і зноў жа выхаду нідзе не было. Такія сны заўжды былі прасякнутыя сапраўдным жахам, і Баля-
    слаў пасля іх прачынаўся ў халодным поце. Але сказаць, калі дакладна і з якой нагоды гэтыя сны з'явіліся ў яго жыцці, ён не мог. Проста памятаў што бачыць іх ужо даўно і рэгулярна. I хоць само метро ў жыцці яго зусім не пужала, аднак дэпо ён заўсёды ўяўляў такім самым малапрыемным месцам, якім яно было ў яго снах. Пра гэта амаль ніхто не ведаў, але Аркадзю ён неяк за куфлем піва апавёў, і той паставіўся да дзівацтва сябра з абсалютным разуменнем. Магчыма, у тым ліку і таму, што сам меў не самы звычайны патаемны жах. Баляслаў пра яго даўно ведаў і таксама ніколі па-злому не кпіў з сябра. Толькі раз-пораз бяскрыўдна цвяліў, і тое выключна пасля ўжывання піва. Але тое, што малады гісторык зараз пачуў, перасягала ўжо ўсялякія межы.
    — Ну і справы, — прамовіў шакаваны Баляслаў поўным ротам, — альбо ты перачытаўся Кінга, альбо... Хаця лепей бы ты ўсё ж перачытаўся Кінга. Дык а што ты бачыў у сваіх галюцынацыях пра Чарнобыль?
    — Гэта не тая тэма, каб абмяркоўваць яе праз сеціва. Як-небудзь пры сустрэчы абавязкова апавяду, калі ты сапраўды ўпэўнены, што жадаеш гэта ведаць.
    — А чаму не? Калі гэта праўда, я, як грамадзянін пацярпелай дзяржавы і найперш як патрыёт, проста абавязаны яе ведаць, а калі не, тады нічога страшнага ў гэтай інфармацыі для мяне і няма.
    — Я згодны з тым, што такія рэчы павінныя ведаць усе. Але калі пра іх напачатку даведаюцца не тыя, хто трэба, іншыя могуць ужо не даведацца. Я не надта давяраю сеціву. I спадзяюся, ты разумееш, што я маю на ўвазе?
    — Добра. Ты мяне пераканаў. Тады лепей пры сустрэчы. Слухай, а будучыню ты пабачыць не можаш? Калі,
    да прыкладу, выйдзе наступны альбом «Сабатона»28? I ўвогуле, калі ў іх урэшце будуць спевы і пра нашую гісторыю? Пра гераічнасць крылатых гусараў падчас бітвы пад Венай напрыклад29?
    — А табе абы пасмяяцца. Пакпіць з мяне. Сябар яшчэ называецца... Цьфу! — Аркадзь сапраўды выглядаў пакрыўджаным.
    —Ды супакойся, я пажартаваў. Проста сам жа разумееш, як гэта гучыць. Няўжо ты на маім месцы адразу і без сумненняў паверыў бы? — лагодна прабурчаў Баляслаў.
    — Табе адказаць шчыра? He ведаю.
    — Вось менавіта. Але калі гэта праўда... I ў цябе ёсць такія магчымасці... Мы пра такія рэчы змаглі б інфармацыю здабыць! Ух. Вось бы як-небудзь даведацца, да прыкладу, пра падрабязнасці знішчэння Фары Вітаўта!
    — А што там даведвацца, усё відавочна, — абыякава адказаў Аркадзь і пачаў ці то напяваць, ці то дэкламаваць: — The Red Flag waving never meant the same. The kids of tomorrow don't need today30. Чырвоны сцяг штораз азначае нешта новае. А дзецям, якія будуюць заўтра, не патрэбны сённяшні дзень. Нават ні на імгненне не сумняваюся, што канадцы пісалі гэты спеў менавіта пра камуністаў. Вельмі ўжо дасканалае апісанне.
    28 «Sabaton» — шведскі паўэр-метал гурт, заснаваны ў 1999 годзе. Галоўная тэма спеваў — войны, асобныя бітвы і іншыя гістарычныя падзеі.
    29 Бітва пад Венай адбылася 12 верасня 1683 года паміж войскам польска-аўстрыйска-нямецкім, пад камандаваннем Яна III Сабескага, і войскам Асманскай імперыі. Вялікі ўклад у перамогу над асманамі ўнеслі польскія крылатыя гусары.
    30 Радок са спева пад назвай «Чырвоны спяг» канадскага гурта «Billy Talent».
    I ўвогуле, хто з нас гісторык? Вось і вывучай сам гэтае пытанне пра Фару Вітаўта. Усё ж гэта даволі вядомая гісторыя, а я бачу рэчы больш глабальныя.
    — Добра, добра. Апавядзі лепей, Настрадамус ты наш, як маешся? Як горад? Як праца?
    — Праца? Ты маеш на ўвазе апрача таго, што я працую з выпраменьваннем, якое выклікае ў мяне розныя вар'яцкія выявы? Калі пакінуць гэтую драбніцу па-за межамі ўвагі, у астатнім насычана ды захапляльна. Толькі зараз я пачаў урэшце разумець, што гэта ўсё адбываецца насамрэч. I гэтым разам я кажу не пра выявы, а пра мой пераезд. Пакуль я збіраўся сюды, не верыў у такое шчасце, першыя дні тут таксама было ўражанне, нібыта гэта ўсяго толькі сон. Яно ж раней, уяўляеш, як было: мне магчымасць працаваць у такіх умовах здавалася недасягальнай наіўнай марай. Нечым такім, як той казаў, з іншага жыцця. Ведаеш, бываюць такія рэчы, якія б ты хацеў зрабіць, ці атрымаць, ці што-небудзь яшчэ з імі ўчыніць, але ты разумееш, што гэта немагчыма ў гэтым жыцці, бо яны нібыта знаходзяцца з іншага боку люстэрка, і каб яны зрабіліся часткай твайго звычайнага існавання, табе неабходна разбіць гэтае шкло, разбурыць усё тое, што ў цябе ёсць зараз. I толькі тады можна будзе пачынаць будаваць новы шлях да гэтых жаданняў-прывідаў I ты думаеш, што як бы моцна ты да іх не імкнуўся, табе і без іх не настолькі дрэнна, каб дзеля іх усё руйнаваць. I тады ты ў думках пераконваеш сябе, што дакладна зробіш гэта ў іншым жыцці. Хоць ніхто з нас на сто адсоткаў не ведае, ці будзе яно ўвогуле, гэтае іншае жыццё. Вось і для мяне праца ў лабараторыі такога ўзроўню заўжды ўяўлялася неверагоднай фантазіяй. А зараз...