• Газеты, часопісы і г.д.
  • Porta Nigra  Максім Кутузаў

    Porta Nigra

    Максім Кутузаў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 224с.
    Мінск 2020
    59.58 МБ
    — Але ж. I навошта яны гэта ўчынілі? — у Аркадзя на твары чыталася вялікае расчараванне наконт таго, што такую, мяркуючы па ўсім, сапраўды цудоўную калекцыю так бяздумна прафукалі.
    — Зараз ужо складана гэта вызначыць. Але падобна, што яны шчыра верылі, што калі ў нас з'явіцца свой уплывовы, аўтарытэтны ўніверсітэт, кнігі абавязкова вернуцца на Радзіму.
    — Дай здагадаюся, яны так і не вярнуліся?
    — Менавіта. Здаецца, большасць асобнікаў з таго кнігазбору і зараз знаходзіцца ў Кіеве.
    — Дык калі вядома, дзе яны, чым я магу дапамагчы?
    — Ну не ведаю, да прыкладу, раптам ты зможаш пабачыць, чаму так здарылася, што яны засталіся ў нашых
    суседзяў, ці знойдзеш доказы таго, што сам Міцкевіч насамрэч там працаваў.
    — Ага. Уяўляю, колькі там усяго цікавага было. Вось бы апынуцца там, у тыя часы і пабачыць такі скарб на ўласнвія вочы, — расчараванне маладога фізіка выглядала бязмежным.
    — Вось бачыш, прынамсі для цябе гэта будзе як мінімум цікава і пазнавальна. He толькі ж на карысць Айчыне працаваць. Айчына і так добра ведае, дзе знаходзяцца рэшткі гэтай бібліятэкі. А зрабіць нічога не можа, каб яе вярнуць. Ці не хоча. Гэта ўжо іншае пытанне.
    — Ага. Сапраўдны дэтэктыў Ведаць бы дакладна, што там адбылося, можна было б свой «Клуб Дзюма»32 напісаць.
    — He тое слова. У гэтым і фішка, што ў нашай гісторыі, калі пашукаць, такое можна знайсці, што іншым краінам і не снілася. Аднак «Клуб Дзюма» і «Цудоўнае стагоддзе»33 ствараюцца, на вялікі жаль, не ў нас, — Баляслаў гучна ўздыхнуў.
    — Якое, якое стагоддзе?
    — Ды гэта серыял такі, які неўзабаве павінен выйсці. Я недзе чытаў, што туркі столькі бабла ў яго ўклалі, што ого-го. Трэба ж паказаць усяму свету, што Сулейман Пышны бвіў выбітным дзеячом свайго часу. А каб серыял глядзелі ва ўсім свеце, неабходна што? Слушна. Якасць, спецэфекты, дэкарацыі. Адным словам — грошы. Ды калі б захацець, мы маглі б і пра Альгерда з Вітаўтам, ды
    32 «Клуб Дзюма, або Цень Рышэльё» — дэтэктыўны раман іспанскага пісьменніка Артура Пэраса-Рэвэртэ, прысвечаны паляванню на рэдкія кнігі.
    33 «Цудоўнае стагоддзе» — папулярны ва ўсім свеце турэцкі гістарычны серыял.
    пра праклён Міндоўга такія серыялы зняць, што нават у Бразіліі пазайздросцілі б. Гэта ж які сцэнар: сын змоўцы, які подла забіў Міндоўга і яго сыноў, таксама трагічна губляе сваіх дзяцей і гіне ад рукі здрадніка. Ніякі фантаст не прыдумае такога мудрагелістага павароту сюжэта, які можа здарыцца ў рэальным жыцці.
    — Мацвей, зноў ты пачынаеш. У нас нават «Чорны замак Альшанскі» экранізаваць нармалёва не змаглі. Калі не чытаў гэтую шыкоўную кнігу — дык і не зразумееш, што ў фільме адбываецца. А калі чытаў — дык толькі канчаткова расчаруешся ў нашым кінематографе. А ты кажаш пра нейкі там «Праклён Міндоўга»... Карацей з Храптовічамі прыблізна ўсё зразумела. Дзякуй, што адукаваў, я сапраўды пра гэта не ведаў. Што яшчэ?
    — Ды так вось адразу болей нічога ў галаву не лезе. Але мне здаецца, што і гэтага пакуль што досыць: каменьчык з Нясвіжа, карціна з Эрмітажа, кніга з Кіева, пояс Вітаўта.
    — А як жа Фара Вітаўта? — усміхнуўся Аркадзь.
    — Па-першае, я нават не ўяўляю, які прадмет можна выкарыстаць для сувязі з ёй. Саветы ж усё зруйнавалі і расцягнулі. А па-другое, напачатку з усім гэтым разбярэмся. У нас і так, як бачыш, працы стае.
    — Ведаеш, — праз паўзу прамовіў малады фізік, — гэта ўсё гучыць занадта неверагодна, але я ў чарговы раз паўтаруся, што паспрабаваць неабходна.
    Аркадзь планаваў спачатку некаторы час, што называецца, «абжыцца» на новым працоўным месцы, а пасля ўжо займацца сваімі ўласнымі даследаваннямі, бо яны абавязкова прыцягнуць да яго непатрэбную ўвагу. А гэтай самай увагі да яго першапачаткова і так было
    занадта. Некаторыя прасілі яго дапамагчы з якімі-небудзь дробязямі, іншыя давалі карысныя рэкамендацыі. Болей за ўсіх, безумоўна, Дэніс. Ферэнц дык увогуле амаль стаўся яго ценем. Аднак беларус вырашыў што адкладаць такую важную для цэлага народа і цікавую для яго самога справу ні ў якім выпадку нельга, а жаданне калегі дапамагчы, можа быць вельмі дарэчы. Прыйшоўшы да такой высновы, Аркадзь без далейшых роздумаў напрасткі накіраваўся да венгра. Той, як і заўсёды, гасцінна прывітаў госця і адразу прапанаваў яму гарбаты. Аркадзь пагадзіўся, усё ж часам простая гарбата можа развязаць суразмоўцу язык не горай за алкаголь.
    — Вас прывяла да мяне нейкая істотная неадкладная справа? — запытаўся ветлівы калега, працягваючы Аркадзю кубачак духмянага напою. — Цукру?
    — He, дзякуй, — засмяяўся Аркадзь, — ён у гэтай краіне ўсё адно нейкі не дастаткова салодкі для мяне. Таму тут я не адчуваю зусім ніякай розніцы паміж гарбатай з цукрам і без.
    Ферэнц таксама засмяяўся з поўным разуменнем:
    — Ах вось яно што! А я ўсё здзіўляўся, калі калегі з суседняй лабараторыі апавядалі, што падчас камандыроўкі ва Украіну зусім не маглі есці мясцовыя прысмакі, бо яны былі занадта салодкія.
    Аркадзь зноў усміхнуўся і зрабіў невялічкі глыток.
    — Шчыра кажучы, мяне сапраўды прывяла да вас справа. Дакладней нават не справа, а простае пытанне.
    — Пытайцеся, малады чалавек. Я з ахвотай вам адкажу, але выключна пры ўмове, што буду ведаць адказ, — венгр весела засмяяўся са свайго жарта.
    — Як тут ставяцца да таго, калі чалавек праводзіць эксперыменты, не датычныя праектаў, над якімі працуе лабараторыя? — сур'ёзна запытаўся беларус.
    — О, вы тут зусім нядаўна, а ўжо задумалі паспрабаваць зрабіць штосьці сваё? — венгр хітра ўсміхнуўся.
    — Ды не тое каб... — пачаў апраўдвацца Аркадзь, — я проста...
    — Ды я жартую. He пужайцеся вы так, — Ферэнц па-змоўніцку падміргнуў, — напраўду тут усялякая ініцыятыва, якая датычыць навуковай дзейнасці, толькі вітаецца. Пагатоў ніхто і ніколі не будзе кантраляваць, што вы робіце і для чаго. Вы самі —дарослы чалавек, а кіраўніцтва тут існуе, каб дапамагаць у складаныя моманты і даваць парады.
    — Гэта добра, — з палёгкай усміхнуўся Аркадзь і зрабіў яшчэ адзін глыток. — А калі я захачу, да прыкладу, даследаваць якія-небудзь цікавыя артэфакты з маёй Радзімы, мне дапамогуць іх замовіць?
    — Дапамагчы можа і дапамогуць. Але навошта вам дапамога? Вы напачатку напішыце ліст тым, каму належаць гэтыя рэчы. Зараз, у час камп'ютараў, знайсці кантакты адрасата і звязацца з ім не ўяўляе ніякай складанасці. Электронная паштовая скрыня ў вас зарэгістраваная на імя нашага навуковага цэнтра, таму вас наўрад ці прымуць за махляра. А калі вам ужо дадуць згоду, тады я пакажу, да каго звяртацца далей для афармлення афіцыйных папераў. А іначай без вялікай неабходнасці кіраўніцтва лепей не турбаваць. Ведаеце, колькі ў іх справаў? Вось калі вы ўсё падрыхтуеце і будзе не ставаць толькі дакументаў, тады ўжо без кіраўніцтва ніяк не разабрацца.
    — Шчыра дзякую за параду. Вы мне сапраўды вельмі дапамаглі, — усміхнуўся Аркадзь, дапіваючы гарбату і ставячы кубак на стол. — He буду вам тады болей надакучваць сваімі пытаннямі і адцягваць вас ад працы.
    — Няма за што. Звяртайцеся яшчэ. I ўвогуле вы нічым мне не перашкаджаеце. Вашыя пытанні ўсё ж таксама датычыць нашай агульнай навуковай працы.
    Ферэнц зноў падміргнуў, і Аркадзь з лёгкай душою накіраваўся на сваё працоўнае месца.
    Ужо калі ён адчыняў дзверы, венгр кінуў яму ўслед: — Дык а што вы хочаце такое цікавае даследаваць?
    Аркадзь азірнуўся:
    — Ды так, каменьчык адзін.
    — Ааа, значыцца, каменьчык, — задумленна прамовіў Ферэнц.
    Аркадзь сышоў. Хаця яму і здавалася, што мудры сталы мужчына яму не паверыў.
    Знайсці кантакты Эрмітажа, гістарычнага музея і Кіеўскага ўніверсітэта сапраўды было зусім нескладана. Праблемы пачаліся на наступнай стадыі. Нават нягледзячы на тое, што ён напісаў што з'яўляецца прадстаўніком паважанай нямецкай навуковай арганізацыі, адказалі на яго ліст толькі з Эрмітажа. Адказ прыйшоў наступным днём і быў лаканічны і ветлівы. У ім Аркадзю дзякавалі за цікавасць да такіх значных для сусветнага мастацтва твораў (хоць трэба адзначыць, што да таго, як ён атрымаў спіс ад Баляслава, малады фізік пра большасць з іх ніколі нават і не чуў), але паведамлялі, што ў іх ёсць свае кваліфікаваныя эксперты, якія самастойна і падрабязна вывучаюць усе экспанаты калекцыі і іншых даследаванняў ім не трэба.
    Санкт-Пецярбург адказаў, Кіеў і Менск маўчалі. Яшчэ падчас рассылання лістоў замежным прафесарам Аркадзь зрабіў выснову, што, калі адказ не прыйшоў цягам тыдня і аўтаматычна згенераванае паведамленне пра тое, што адрасат знаходзіцца ў адпачынку ці дзесьці яшчэ і зможа адказаць толькі праз нейкі час, таксама не
    прыйшло, значыцца, з імавернасцю дзевяноста дзевяць адсоткаў адказ так і не прыйдзе. Таму ён вырашыў паспрабаваць скарыстацца старым надзейным метадам — патэлефанаваць. Як яму аднойчы апавёў Ферэнц, тэлефанаванні за мяжу ў іх навуковым цэнтры — звычайная рэч, і таму з усіх працоўных тэлефонаў можна з чыстым сумленнем тэлефанаваць куды заўгодна.
    Нават не спадзеючыся на тое, што супрацоўнікі беларускай ды ўкраінскай дзяржаўных арганізацый будуць ведаць нямецкую ці англійскую мову, Аркадзь вырашыў размаўляць падчас гутаркі па-руску. Безумоўна, гэта магло даць ім нагоду ўважыць яго за махляра, але іншых варыянтаў фактычна і не заставалася, і хлопец спадзяваўся, што на тым канцы провада змогуць высветліць, што ім тэлефануюць з-за мяжы і, калі пажадаюць, правераць у сеціве ўсю інфармацыю, якую ён ім дасць. А вось ці будзе ў іх увогуле ахвота яго слухаць і марнаваць на гэта свой час — вялікае пытанне.
    Калі Аркадзь урэшце датэлефанаваўся ў Кіеўскі ўніверсітэт, размаўлялі з ім ветліва і без усялякіх пытанняў далі нумар бібліятэкі. Калі ён патэлефанаваў туды, малады звонкі дзявочы голас, які гучаў ці то здзіўлена, ці то напалохана, паведаміў што сама ўладальніца голаса — простая стажорка і нечаканая прапанова выходзіць далёка за рамкі яе кампетэнцыі. Пасля гэтага малады голас кагосьці паклікаў і раптам знік. Замест яго з'явіўся старэчы хрыплаваты жаночы голас. Пажылая супрацоўніца ўважліва выслухала прапанову фізіка і адказала, што яна сама — простая бібліятэкарка і не можа вырашаць такія пытанні, і, магчыма, лепей звярнуцца наўпрост да дырэктара. Аднак жанчына адразу папярэдзіла, што не мае кампетэнцыі даваць нумар дырэктара невядомым людзям без значнай на тое нагоды.