Porta Nigra
Максім Кутузаў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 224с.
Мінск 2020
31 Левій Мацвей — адзін з ліку дванаццаці вялікіх апосталаў.
справе аддаюцца цалкам і ўсім сэрцам: ці то каханню, ці то вайне. А вось мы знаходзімся недзе пасярэдзіне, таму і атрымаліся такія «памяркоўныя». Але мне гэтая тэорыя не падабаецца, бо ў нашых лясах і багнах таксама не так проста існаваць, ды і ў сярэднявеччы нашыя ваяры былі адныя з лепшых у Еўропе. Чаго толькі каштуюць перамогі пад Воршай, Грунвальдам, Кіргхольмам, на Сініх Водах, на Уле... Ды так доўга пералічваць можна. I тут мы набліжаемся да другой тэорыі, якая мне здаецца слушнай. Дык вось, нейкі ці то біёлаг, ці то генетык, ты ж ведаеш, я ў гэтым мала разумею, сцвярджае, што кожная папуляцыя заўсёды складаецца з двух тыпаў самцоў: альфа і бэта, ці як іх там яшчэ называюць. Згодна з яго трактоўкай, альфа-самцы надзвычай агрэсіўныя і ваяўнічыя, яны абараняюць папуляцыю ад ворагаў у той час, як бэта болей спакойныя, яны будуюць жытло, носяць цяжкасці і робяць іншую працу, якая вымагае моцы, але не патрабуе агрэсіі. Ну і атрымліваецца так, што ў бэта-самцоў лепей развіты інстынкт самазахавання і яны радзей гінуць у розных вайсковых канфліктах. I тут мы вяртаемся да нашага народа. Мы за ўсю нашую гісторыю былі ўцягнутыя ў такую колькасць войнаў сваіх і чужых, што ў нас проста ўсе альфа-самцы вымерлі, і засталіся толькі «памяркоўныя» бэта-самцы. Такія справы.
— Добра, а гэта, сапраўды, гучыць праўдападобна і даволі лагічна, — пагадзіўся зацікаўлены Аркадзь.
— Ладна, вяртаемся да апосталаў і вайсковых канфліктаў на нашых землях. Калі ў тысяча восемсот дванаццатым годзе ў Нясвіж прыйшлі расійскія войскі, яны ўсё раскралі. Кажуць, што мясцовага кашталяна (ці як на той момант ужо называлася гэтая пасада?) катавалі, пакуль ён падрабязна не апавёў, дзе знаходзіцца ўсё най-
болей каштоўнае. I згодна з адной версіяй тут апосталы і знікаюць раз і назаўжды з радараў гісторыкаў.
— Карацей, усё як заўсёды: наш народ пацярпеў праз тое, што быў уцягнуты ў чужыя войны, у якіх прадстаўнікі нашай шматпакутнай нацыі змагаліся на процілеглых баках супраць сваіх жа суайчыннікаў, — маркотна падсумаваў Аркадзь, зрабіў яшчэ адзін глыток і паставіў пусты кубак на стол.
—Ага. Аднак існуюць шматлікія паданні, нібыта кашталян усё ж не апавёў ворагам праўду пра апосталаў, а пасля нават яшчэ і здолеў напісаць Дамініку Радзівілу, што яны надзейна схаваныя. Пасля таго як неўзабаве і Дамінік атрымаў смяротную рану, і кашталян памёр, пра месцазнаходжанне апосталаў болей ніхто не ведаў. Хоць мне гэтая легенда не падаецца праўдападобнай. Па-першае, не верыцца, што хтосьці пад здзекамі прафесійных расійскіх катаў мог стрымацца і захаваць таямніцу. Гэта немагчыма. Па-другое, калі існаваў чалавек, які ведаў пра гэты ліст ад кашталяна Радзівілу і які паведаміў пра тое, што ў ім было, значыцца, ён таксама павінен быў ведаць, дзе апосталы. I я вельмі сумняваюся, што ў такім выпадку сведчанні пра наяўнасць паслання захаваліся, а інфармацыя пра месцазнаходжанне каштоўнасцяў згубілася. Адсюль выснова: калі кашталян і не апавёў нічога катам, дык тыя, хто даведаўся пра яго ліст Дамініку і дзякуючы каму гэтая гісторыя дайшла да нашых часоў, мусілі ведаць дакладнае месца і даўно прыглабалі апосталаў. Хаця, насамрэч, мне здаецца, што гэтую легенду прыдумалі выключна дзеля таго, каб альбо падтрымаць баявы дух ваяроў і народа ў цэлым, калі яна нарадзілася яшчэ ў часы той вайны, альбо каб падтрымаць цікаўнасць да нацыянальнага скарба, калі яе ўсё ж прыдумалі значна пазней. Але вернемся да
агульнавядомых фактаў. Праз прыблізна сто трыццаць гадоў, падчас Другой сусветнай вайны, немцы доўга і старанна шукалі апосталаў бо чамусьці былі ўпэўненыя, што яны ўсё яшчэ ў Нясвіжы. Але, здаецца, так і не знайшлі. Аднак хто іх ведае. Можа, хто і знайшоў, але заныкаў.
Аркадзь пацепаў плячыма:
—Мне здаецца, што вакол іх ужо так многа ўсяго копана-перакопана... I калі дагэтуль нічога не знайшлі, я не ведаю, чым мы зможам дапамагчы. Пагатоў памятай, KaAi мая тэорыя слушная, значыцца мне неабходны нейкі прадмет, які мае хоць нейкае дачыненне да апосталаў, каб яго апраменіць і пасля ўзяць у рукі.
— Ну а калі здабыць, да прыкладу, які-небудзь каменьчык са сцяны замка ці што-небудзь такое, зможаш?
— А як я яго здабуду? Я ж знаходжуся больш чым за тысячу кіламетраў ад Нясвіжа. Апрача таго, гэта павінна быць штосьці сапраўды старажытнае. А ўсё лёгкадаступнае, думаю, ужо настолькі шмат разоў рэмантавалася і перабудоўвалася, што там, бадай, не засталося нічога аўтэнтычнага. Таму я нават не ўяўляю, дзе такі каменьчык можна знайсці. He сцены ж разбураць.
— Пра гэта я паклапачуся. Паспрабую знайсці штонебудзь прыдатнае. Пытанне ў тым, ці зможаш ты з дапамогай аднаго каменьчыка даведацца пра лёс апосталаў?
— Ты ж добра ведаеш, што я ўвогуле не ўяўляю сабе, як мае здольнасці працуюць. Можа, і змагу, а можа і не. Але ў любым выпадку паспрабаваць варта.
— Значыцца так і занатуем: каменьчык з Нясвіжа. He думаю, што мы здолеем нешта болей прыдатнае здабыць, — Баляслаў прыняўся штосьці пазначаць у сваім нататніку.
— Добра, з гэтым, здаецца, вырашылі. Што далей? Карона Вітаўта? Яшчэ адна да немагчымасці зацухмоленая тэма.
— Зацухмоленая, не тое слова. Але праблема ў тым, што гэта адбылося даўно і тут увогуле незразумела, за што можна зачапіцца. Што засталося з тых часоў?
Аркадзь задумаўся:
— Хіба што пояс Вітаўта? Але, па-першае, я вельмі сумняваюся, што наш гістарычны музей яго каму-небудзь пагодзіцца пазычыць, нават такой сур'ёзнай арганізацыі, у якой працую я. А па-другое, Вітаўт, наколькі мы ведаем, да кароны так і не дакрануўся, слушна? Значыцца, пояс не мае з ёй, на жаль, зусім ніякай сувязі. Але зноў жа паспрабаваць, вядома, можна. Ці ў цябе ёсць яшчэ якія-небудзь прапановы, з дапамогай чаго яе можна пашукаць?
— Ды якія прапановы, амаль шэсць стагоддзяў ужо мінула. Але пра пояс ты сапраўды добра прыдумаў. Хаця ты маеш рацыю і ў тым, што ён не абавязкова спрацуе. Аднак іншых варыянтаў я пакуль што не бачу, так што паспрабуй напачатку здабыць пояс праз свае сувязі, а там будзе відаць.
— Ды якія ў мяне сувязі?! Я тут пакуль што яшчэ ніхто. Але, прынамсі, я ўжо прыблізна ўяўляю, хто можа з гэтым дапамагчы, і паспрабую паразмаўляць з патрэбнымі людзьмі.
— Дамовіліся.
— Угу, — Аркадзь зноў задумаўся, — што ў нас наступнае?
— Дай падумаць... О, мы ж яшчэ забыліся на крыж Ефрасінні. Па логіцы, на яго якраз знаходзячыся ў Германіі прасцей за ўсё будзе выйсці. Як мяркуеш?
— Ха-ха, — Аркадзь скептычна ўсміхнуўся, — ты сапраўды так думаеш? Мы ўжо, дзякуй усім багам, даўно
не ў Савецкім Саюзе жывем, і ты ведаеш не горай за мяне, што апрача нямецкай версіі знікнення крыжа існуе і расійская. I гэта яшчэ вялікае пытанне, якая з іх бліжэй да праўды. Да таго ж у Расіі яго могуць хаваць на дзяржаўным ці царкоўным узроўні, а ў Германіі, калі хтосьці ім і ўладарыць, дык гэта хутчэй за ўсё прыватныя асобы. А на іх увогуле складана выйсці незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца: у Маскве ці ў Берліне. Пагатоў я не ведаю зусім ніякіх рэчаў, якія б мелі хоць нейкае дачыненне да Ефрасінні ці да крыжа і захаваліся да нашых часоў. Ну хіба мошчы. Але, штошто, а мошчы нам дакладна ніхто не пазычыць. Ды і як ты гэта сабе ўяўляеш?
— Добра-добра. Гучыць, сапраўды, безнадзейна. Тады пераходзім да меней распіяраных, але не меней цікавых артэфактаў. Да прыкладу, кубак «Іван», які належаў Сапегам...
— Чуў пра такі, але ведаю няшмат. Ты можаш пра яго апавесці якія-небудзь падрабязнасці?
— Ну гэта такі велізарны, здаецца, трохлітровы кубак з чыстага крышталю. Які зноў жа прыбралі да сваіх рук, здагадайся з адной спробы: хто?
— Што, няўжо зноў расіяне?
— Бінга! Пасля паўстання 1930-1931 гг. з нашых земляў столькі скарбаў канфіскавалі, што нават уявіць складана. Сапегі таксама багата згубілі. У тым ліку і гэты кубак. Некаторыя з карцін, якія належалі гэтаму роду да нашых часоў захоўваюцца ў Эрмітажы... Так што адсюль вынікае, што і «Івана» трэба шукаць недзе ў тым самым кірунку.
— Ага. Вось гэта мне здаецца ўжо больш імаверным. Калі атрымаецца ўзяць на аналіз якую-небудзь карціну з той калекцыі, мабыць, і пра лёс кубка зможам даве-
дацца, — зацікаўлена прамовіў Аркадзь, — толькі я не ведаю, якія гэта могуць быць карціны.
— О, ну тут ты можаш не хвалявацца, з гэтым праблемаў дакладна не будзе. Я ў сваіх знаёмых мастацтвазнаўцаў запытаюся і пасля дашлю табе поўны спіс.
— Цудоўна. Гэта ўжо гучыць як план: пояс Вітаўта, каменьчык з Нясвіжа, карціна з Эрмітажа. Вар'яцкі, але ўсё ж вельмі захапляльны план. Згодны?
— Згодны. Ну і тады ўжо заадно можа атрымаецца што-небудзь даведацца і пра бібліятэку Храптовічаў
— Якую бібліятэку? — здзіўлена запытаўся Аркадзь.
— Ого, няўжо наш шаноўны Карл чагосьці не ведае! — запляскаў у далоні Баляслаў — Дайце мне атрымаць асалоду ад гэтага моманту. Чалавек, які прафесійна ведае фізіку і хімію, і пры гэтым разбіраецца ў гісторыі лепей, чым самі гісторыкі, раптам чагосьці не ведае! Я ўпершыню ў жыцці адчуваю сябе разумнейшым за цябе!
— Валоданне ведамі ці інфармацыяй і розум — гэта зусім розныя рэчы, — прагучаў сухі адказ, — і я здзіўлены, што ты гэтага не разумееш. Але добра, пацешыўся? А зараз апавядай. Я не хачу прабавіць усе свае выхадныя за гутаркай з табою.
—О, нават так,—Баляслаў жартаўліва пакрыўдаваў, — раней ты гэтак не казаў, і мы маглі размаўляць пра ўсялякую гістарычную лухту гадзінамі. А тут такія важныя рэчы!
— Раней у мяне і выхадных было болей, — адрэзаў Аркадзь.
— Добра, шаноўны прафесар. Як пажадаеце. Выбачайце, што так бесцырымонна адбіраю ваш бясцэнны час.
— Мацвей!
— Усё-ўсё. Супакоіўся. Дык вось. Калі па сутнасці: быў такі шляхецкі род Храптовічаў. I адзін з прадстаўнікоў гэтага роду шмат падарожнічаў па Еўропе і ўвесь час набываў там розныя цікавыя кнігі. Кажуць, што сярод іх былі нават выданні шаснаццатага стагоддзя, якія раней знаходзіліся ў калекцыі ўплывовага рымскага кардынала. Пасля годную справу заснавальніка сямейнай бібліятэкі працягнуў яго сын. Пры ім колькасць кніг дасягнула прыблізна дваццаці тысячаў. Гэта было напачатку дзевятнаццатага стагоддзя. Ёсць звесткі, што ў свой час гэты надзвычайны кнігазбор прыцягваў такіх выбітных беларускіх дзеячоў, як Сыракомля і Чачот. Апрача гэтага, я нават чуў такое паданне, нібыта сам Адам Міцкевіч напісаў сваю знакамітую «Гражыну», знаходзячыся ў гэтым кніжным храме. Пасля сямейны скарб доўга пераходзіў ад адных нашчадкаў да іншых, пакуль прыканцы ўсё таго ж дзевятнаццатага стагоддзя Храптовічы не вырашылі перадаць яго на захаванне ў бібліятэку Кіеўскага ўніверсітэта.