Porta Nigra
Максім Кутузаў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 224с.
Мінск 2020
сядзець у асобным кабінеце з двума іншымі добразычлівымі дактарантамі. Аднак спачатку трэба падрыхтаваць усе дакументы. Рыхтуйцеся — іх будзе насамрэч шмат. Германія — краіна бюракратыі! Але я, калі ў вас з'явяцца пытанні, паспрабую ўсё падрабязна патлумачыць.
— Вы сур'ёзна? — з недаверам спытаў Аркадзь. — Ну што ж, паглядзім. Я ўпэўнены, што гэтым мяне ўжо складана здзівіць.
Як высветлілася пазней, ён сапраўды меў рацыю, бо чалавек заўсёды мяркуе, што ў яго штосьці дрэнна, калі не ведае, што ў кагосьці справы яшчэ горай. Усе неабходныя паперы Аркадзь падрыхтаваў даволі хутка. Акрамя таго, некаторыя, болей ветлівыя за Ульрыха, супрацоўнікі з ахвотаю яму з гэтым дапамаглі. Ды і Ферэнц, як і абяцаў даваў шматлікія парады, як і што лепей зрабіць. Хаця насамрэч у тым, каб разабрацца з дакументамі, нічога занадта складанага Аркадзь не бачыў. Неабходна было толькі ведаць некаторыя мясцовыя асаблівасці. Таму гэтая працэдура не выклікала ў беларуса ніякага адрыньвання. Ён меркаваў, што гэта чарговы жыццёвы досвед, які ніколі не бывае залішні. Ды і малады навуковец даўно звыкся кіравацца прынцыпам, што кожны іспыт, які прапануе лёс, кожная прыгода, нават самая маленькая, моцна змяняюць чалавека. Хоць той можа ўвогуле нічога такога за сабою не заўважаць. Аркадзь і на гэтую авантуру з пераездам у новы, малавядомы яму свет, насустрач усяму незнаёмаму адважыўся у тым ліку і таму, што па-філасофску ставіўся да жыцця і не баяўся ніякіх выпрабаванняў.
Частка чацвёртая
Над лесам, над садам дзікім Дожджык забалбатаў, I ўспыхнулі раптам гваздзікі У нетрах абмытых траў. ІДёплыя кроплі скачуць Па залацістай лазе, Дожджык — «царэўна плача», Сонца ў кожнай слязе.
3 нізкай цёплай адрыны, Учуўшы ласкавы капёж, У лёгкай сукенцы дзяўчына Выбегла проста на дождж.
Кроплі яе цалавалі Палка, пяшчотна, да слёз, Вусны дзяўчыны хапалі Срэбра з ясных нябёс. Дожджык зрабіў сваё цуда, Ен абляпіў, як мог, Плечы, маленькія грудзі, Гнуткія лініі ног. Бэзам з садоў павявала, Вечна хацелася жыць. Дзяўчына ад шчасця спявала. Стронцый быў у дажджы.
Уладзімір Караткевіч
Баляслаў паводле завядзёнкі сядзеў і ўважліва чытаў у сеціве навіны, як і заўсёды штодня пасля працы. Раптам на ўвесь экран вылез фотаздымак Аркадзя і пачуліся да болю знаёмыя гукі скайпу. Камп'ютар, хіба то ад нечаканасці, хіба ўсё ж ад старасці ды адпаведнай малазадачнасці падвіс, аднак праз некалькі імгненняў якія маладому гісторыку падаліся вечнасцю, у яго атрымалася націснуць на зялёную кнопку і пачаць размову.
— Прывітанне, — прамовіў Баляслаў і памахаў у камеру таўшчэзным бутэрбродам, які трымаў у руцэ, — няўжо так хутка засумаваў? Колькі ж гэта мінула часу, як ты пакінуў Радзіму? Дай падлічу. Дзён дзесяць?
— Пятнаццаць, — абсалютна абыякава адрэагаваў на здзеклівы жарт сябра Аркадзь. Гэта было да яго зусім не падобна, ды і выглядаў ён сапраўды агаломшаным. — Есць вольная хвіліна сур'ёзна паразмаўляць?
Баляслаў збіраўся пажартаваць наконт таго, што хвіліна ўжо даўно прамінула, але яго вельмі напалохаў дзіўны выгляд сябра.
— Так, безумоўна. У цябе штосьці здарылася? — толькі і сказаў ён.
— Так. Ты зараз адзін у сваім пакоі? — падазрона запытаўся Аркадзь.
— Ды не толькі ў пакоі, нават ва ўсёй кватэры, — Баляслаў захваляваўся яшчэ больш.
— Гэта добра. Але, калі ласка, паабяцай, што выслухаеш мяне ад пачатку і да самага канца і не будзеш рабіць ніякіх паспешлівых высноваў.
Гісторыку дужа не падабалася тое, як пачыналася гэтая размова.
— Абяцаю, — пагадзіўся ён.
— Памятаеш, я табе неяк апавядаў пра тое, як аднойчы зусім раптоўна страціў прытомнасць?
— Так.
— I пра тое, што падчас флюараграфіі мне заўжды робіцца дрэнна?
— Складана на такое забыцца, — шчыра адзначыў Баляслаў.
— Магчыма, гэта самае звычайнае супадзенне... Але мне здаецца, што я ўрэшце нешта зразумеў I гучыць гэта даволі дзіўна. Дакладней, надта дзіўна. I я проста
абавязаны камусьці пра гэта апавесці. I толькі цябе я ведаю настолькі даўно і настолькі добра, каб падзяліцца такой інфармацыяй, не чырванеючы ад сораму.
Мацвей нават не ўяўляў сабе, як трэба рэагаваць на такое нечаканае адкрыццё, каб не пакрыўдзіць сябра, таму сказаў уголас тое, пра што насамрэч думаў у гэты момант:
— Ты мне можаш цалкам давяраць. Я цябе ўважліва слухаю.
— Я мяркую, што ўся справа ў радыяцыі. Гэта мой шматпакутны арганізм так на яе рэагуе. Хутчэй за ўсё гэта наступствы выбуху ў Чарнобылі. Наколькі ты ведаеш, у мяне тады ўся сям'я радыяцыі хапанула. Тады, калі я ўпершыню страціў прытомнасць, я дакранаўся да рэчаў, якія доўгі час знаходзіліся ў забруджанай зоне. Што такое флюараграфія, я думаю нават табе, гісторыку, тлумачыць не трэба. I вось зараз зноў.
— Што? Няўжо зноў страціў прытомнасць? Ад чаго гэтым разам?
— He. Куды горай.
— Што можа быць горай?
— Я тады нікому пра гэта не апавядаў, вырашыў, што гэта быў толькі благі сон ці проста эмацыйны перапад, бо ўспаміны пра бацькоў і пра маё дзяцінства раптам накацілі. Але тым разам, калі я ўзяў той няшчасны сервіз у рукі... Я пабачыў дзень выбуху на чарнобыльскай АЭС. Я быў тады нібыта сапраўдным сведкам падзей і бачыў на ўласныя вочы ўсё тое, што адбывалася там у гэты жудасны момант і нават тое, што адбывалася вакол станцыі пазней, праз нейкі час пасля катастрофы. Пры гэтым я бачыў у тым ліку і тое, што вельмі адрозніваецца ад афіцыйных версій і агульнавядомых дадзеных. I яшчэ тады, калі я рабіў флюараграфію
перад ад'ездам, таксама думаў, што заснуў на свежым паветры пад дрэвам на беразе Свіслачы ад стомы. А капішча я прысніў выключна таму, што я шмат пра яго чытаў і добра ведаў дзе яно знаходзілася і як прыблізна выглядала. Але зараз мне здаецца, што гэта ўсё ўзаемазвязана і гэта былі не проста недарэчныя сны.
На некалькі імгненняў Аркадзь змоўк. Баляслаў скарыстаўся тым, што сябар пераводзіць дух і адважыўся перапыніць яго пасярод гэтага заблытанага маналогу:
— Ну на мой сціплы погляд, тэорыя пра ўспаміны гучыць сапраўды цалкам слушна і лагічна. Ты перахваляваўся і пабачыў на ўласныя вочы ўсё тое, што калісьці дзесьці чуў ці чытаў. Ну а пра капішча дык увогуле... Я памятаю, як ты раней вельмі цікавіўся гэтай тэмай. I мяркую, што ты не аднойчы ў той час уяўляў сабе, як яно магло выглядаць.
Аркадзь працягваў задуменна маўчаць. Недзе праз хвіліну напружанай цішыні ён урэшце амаль шэптам прамовіў:
— 3 капішчам, можа, яно і напраўду так. Але ў тым і рэч, сябра мой, што з выбухам на АЭС было ўсё іначай. Я бачыў зусім не тое, што калісьці чуў ці чытаў. Я быў сведкам абсалютна іншых, жудасных рэчаў. I ведаеш, калі б не сённяшні выпадак, я па-ранейшаму так і не надаваў бы значэння ўсяму гэтаму.
Ен зноў зрабіў драматычную паўзу і некалькі імгненняў панавала поўная цішыня.
— Але сёння... Сёння мяне папрасілі забраць некаторыя артэфакты з рэнтгенаўскага аналізу і занесці іх у іншую лабараторыю. I вось калі я браў іх у рукі, я зноў пабачыў дзівосныя рэчы. Нібыта я жыў у тыя часы, асабіста прысутнічаў там. Пра некаторыя здарэнні я раней нават і не ведаў, але пасля пашукаў інфарма-
цыю, і выявілася, што яны сапраўды адбываліся калісьці на нашай планеце, але іншыя... Пра іншыя падзеі я ўвогуле ніякіх звестак так і не здолеў знайсці...
— Ты хочаш сказапь... — няўпэўнена пачаў Баляслаў
— Што я бачу мінулае? Менавіта, — сумна ўсміхнуўся Аркадзь. — Гучыць па-вар'яцку, як мяркуеш?
— I чаго дакладна датычыліся гэтыя... — па працяглай паўзе было зразумела, што суразмоўца старанна і безвынікова шукае адпаведнае слова, — ну, тое, што ты бачыў?
— 3 найбольш вядомага: я на ўласныя вочы пабачыў яскравыя доказы таго, што манускрыпт Войніча22 — папросту цікавая пацка, зробленая адным даволі знакамітым і ўплывовым чалавекам, каб палепшыць сабе настрой і паздзекавацца з сучаснікаў. Вось і ўсё. I ў гэтай жартаўлівай графаманіі няма ніякай таямніцы, якая магла б зацікавіць медыкаў, ці крыптолагаў, ці каго-небудзь яшчэ. Апрача гэтага, я даведаўся, што за ўчынкам Мехмета Алі Агджа23 стаялі такія заблытаныя структуры і шматхадовыя інтрыгі, што я за хуткія імгненні, пакуль за ўсім гэтым назіраў, нават зразумець нічога не паспеў. Мне падалося, што і сам Мехмет так і не даведаўся, хто напраўду кіраваў яго дзеяннямі. Але гэта так, усяго толькі некалькі прыкладаў з найбольш цікавага, усё іншае мае меней значэння для сусветнай гісторыі. А самае галоўнае, я канчаткова ўпэўніўся
22 Рукапіс Войніча — таямнічая кніга, нібыта напісаная ў XV стагоддзі невядомым аўтарам на невядомай мове з выкарыстаннем невядомага алфавіта.
23 Мехмет Алі Агджа — турэцкі экстрэміст і тэрарыст, член турэцкай ультранацыяналістычнай тэрарыстычнай арганізацыі «Шэрыя ваўкі», які здзейсніў замах на Папу Рымскага Яна Паўла II 13 траўня 1981 года.
ў тым, што даўно падазраваў: гісторыкі насамрэч усё добра ведаюць, аднак альбо старанна ўсё хаваюць, альбо наўмысна бессаромна хлусяць. У залежнасці ад акалічнасцяў і матывацыі.
Баляслаў ціха прысвіснуў:
— Шчыра кажучы, нават не ведаю, як на гэта рэагаваць, сябра мой. А што будзе далей? Высадка амерыканцаў на Месяц24? Праўда пра Джона Тайтара25? Мабыць, яшчэ прыйдзеш да высновы, што Пушкін і Дзюма — гэта адзін чалавек?
— Што, выбачай? Пры чым тут Пушкін і Дзюма?
— Ды гэта так, існуе адна папулярная ў вузкіх колах тэорыя. Апрача аднолькавага імя і вонкавага падабенства маюцца яшчэ некаторыя даволі цікавыя доказы. Але гэта доўгая гісторыя. Калі захочаш, я табе як-небудзь іншым разам апавяду.
— Слухай, ты мяне што, ужо канчаткова ў вар'яты запісаў?
— Ды не, не канчаткова. Можа, ты проста моцна перахваляваўся? На новым працоўным месцы, у новым калектыве, у чужой краіне і не такое бывае. Ды і пра ўсе гэтыя гістарычныя падзеі ты, напэўна, таксама дзесьці чуў ці чытаў раней, вось яны і захаваліся ў тваім мозгу.
— Разумееш, у чым справа... Я ж казаў ужо, што бачыў нават такое, пра што пасля не здолеў у сеціве знайс-
24 Існуе тэорыя змовы, цэнтральнай ідэяй якой з'яўляецца сцвярджэнне, што ў часы «месяцовай гонкі» падчас амерыканскай касмічнай праграмы «Апалон» (1969-1972) высадка людзей на Месяц не здзяйснялася, а фатаграфіі, здымкі і іншыя дакументальныя матэрыялы экспедыцый былі сфальсіфікаваныя ўрадам ЗША.