Porta Nigra
Максім Кутузаў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 224с.
Мінск 2020
катастроф: аварыі на аб'ектах атамнай энергетыкі ў Чарнобылі, Селафілдзе (Вялікабрытанія, 1957) і ў Гарысбергу (ЗША, 1979), атамная бамбардыроўка Хірасімы.
44 «Ожас» — папулярны гандлёвы цэнтр у Вільні.
гадоў знаходзіцца горад Прыпяць, было неверагодна балюча.
Побач з Баляславам прайшла высокая прыгожая дзяўчына — тыповая літоўка. I яе доўгія ногі, якія зусім не хавала кароткая спадніца, адцягнулі яго ўвагу ад сумных думак. Ен глыбока ўздыхнуў, паглядзеў на гадзіннік у сваім тэлефоне, кінуў апошні позірк на шыкоўную балтку і ўзняўся, азіраючыся і абіраючы, з якой крамы пачаць. Раптам надакучлівая вясёлая рэклама, якая ўвесь гэты час даносілася праз дынамікі з усіх бакоў гандлёвага цэнтра, перапынілася пасярэдзіне. Нізкі мужчынскі голас пачаў штосьці хутка казаць па-літоўску. Людзі навокал спыняліся і глядзелі адзін на аднаго вялікімі ад жаху вачыма. Баляслаў адчуваў, што адбываецца нешта нядобрае. Яго сэрца білася хуткахутка, але ён ні халеры не разумеў па-літоўску. Здаецца, колькі гадоў пражылі ў адным Вялікім Княстве, а мову суседзяў разумець так і не навучыліся. Баляслаў пачаў шукаць у натоўпе чалавека сталага ўзросту, які мог бы яму патлумачыць па-руску сэнс трывожнай абвесткі. Але, як на злосць, вакол была выключна моладзь. I вось усе яны пачалі нешта крычаць адзін аднаму, з крамаў выбягалі ўсё новыя і новыя людзі і беглі ў розныя бакі, але пераважна ў кірунку да выхадаў Абвестку паўтарылі яшчэ раз, але на якой мове яна гучала, Баляслаў не змог зразумець, бо вакол панавалі неверагодны шум і паніка. Калі большасць мясцовых разбеглася, у памяшканні, прынамсі, у той частцы, якую бачыў Баляслаў, заставалася чалавек пятнаццаць. Некаторыя былі кітайцамі, іншыя гучна лаяліся па-руску, але ўсе яны чакалі аднаго — абвесткі на зразумелай ім мове. 3 дынамікаў зноў загучаў голас, гэтым разам жаночы і істэрычны. Было зразумела, што жанчына таксама хацела ўцякаць разам
з усімі, але не магла зрабіць гэтага, пакуль не выканае свой прафесійны абавязак. Паміж хліпаннем Баляслаў разабраў некалькі словаў прамоўленых па-англійску, але з жудасным акцэнтам, які хутчэй за ўсё прарэзаўся праз моцнае хваляванне жанчыны, якая, падобна, у звычайных сітуацыях прамаўляла на чужой мове граматна і прыгожа. Сэнс словаў дайшоў не адразу, але калі гісторык зразумеў, чаму ўсе пачалі ўцякаць, дрыжыкі прабеглі па ўсім целе. Яго сэрца забілася яшчэ хутчэй, а ногі і рукі зрабіліся цяжкія, нібыта з волава. Жанчына абвесціла, што існуе радыяцыйная пагроза з боку суседняй дзяржавы і горад падлягае неадкладнай эвакуацыі. Ногі Баляслава падкасіліся, і ён паваліўся на падлогу, як мех з бульбай...
.. .Tschernobyl, Harrisburgh, Sellafield, Hiroshima...
Баляслаў расплюшчыў вочы і пацягнуўся па тэлефон. Тэлефанаваў дэкан. Трэба было адказаць.
— Добры дзень, Мацвей Уладзіміравіч, — пачуўся знаёмы ўладны голас, — вы зараз ва ўніверсітэце?
— Добры дзень. He, я сёння іду на прыём да лекара, я ва ўніверсітэце папярэдзіў учора.
— Зразумела, зразумела, — голас задумаўся, — я хацеў бы звярнуцца да вас з такой просьбай: неабходна, каб дзесяць дванаццаць студэнтаў з групы, якую вы курыруеце, прыйшлі ў наступны панядзелак на стадыён «Дынама».
— Дзесяць дванаццаць? — сонна перапытаў Баляслаў.
— Можна і болей. Я ведаю, што яны ўжо скончылі сесію і раз'ехаліся хто куды. Але ж ёсць у вашай групе і сталічныя, так? Я веру, што вы знойдзеце добраахвотнікаў. Вы ж ведаеце, гэтыя Еўрапейскія гульні павінныя ўвайсці ў гісторыю, каму як не вам, сапраўднаму
гісторыку, гэта разумець. Мацвей Уладзіміравіч, вы ж у нас лепшы выкладчык паводле ўсіх паказчыкаў. He падвядзіце і тут. Добрага вам дня.
Голас знік гэтак жа раптоўна, як і стары добры спеў гурта «Kraftwerk» вырваў Баляслава са сну. Дзень распачаўся не лепшым чынам, і Баляслаў разумеў, што зараз ён яшчэ некалькі гадзінаў будзе злы і агрэсіўны. Так заўжды адбывалася, калі ён прачынаўся ад нечаканых гукаў. Але ўсё ж гэта было значна прыемней за той жудасны сон. Ад самага пераезду ў Менск яго катавалі начныя кашмары, сюжэт якіх быў цесна звязаны з метрапалітэнам. Восем гадоў таму яны зніклі. Дзіўна, аднак яны зніклі акурат у той дзень, калі такія самыя жахі з'явіліся ў вялікай колькасці беларусаў, у тым ліку і ў беднай Міраславы, бо яе жыццё таксама назаўсёды змянілася ў той нядобры дзень. 3 тых часоў яна болей не наведвае ніякія масавыя мерапрыемствы, як можа, пазбягае грамадскага транспарту і натоўпаў. Нават на парад у гонар дня Незалежнасці даўно перастала хадзіць, хаця раней з цікавасцю назірала за прыгожымі мужнымі вайскоўцамі і вельмі любіла каляровыя салюты. Здавалася б, што можа адбыцца падчас галоўнага дзяржаўнага свята, дзе знаходзіцца столькі вайскоўцаў, якія ўсё цалкам кантралююць? Але жанчына, якой ў наступным годзе споўніцца сорак пяць і якая пасля той катастрофы выглядае гадоў на пяць сем старэйшай, чым ёсць насамрэч, замкнулася сама ў сабе, схавалася ад грамадства. Малады чалавек, з якім яна збіралася ісці ў тэатр у той страшны дзень, спрабаваў яе хоць неяк разварушыць, але нават у яго гэтага не атрымалася I з тых часоў у яе не было больш ніякіх спатканняў, ніякіх мараў пра сям'ю. 3 сяброўкамі яна таксама перастала сустракацца, і толькі з Баляславам яны падтрымлі-
валі сувязь, некалькі разоў у месяц тэлефанавалі адзін аднаму, бо іх яднала агульнае гора, і Мацвей вельмі не хацеў пакідаць жанчыну сам-насам з яе праблемамі. Таму ён і шкадаваў яе і дапамагаў як мог. Ды і яму самому гэта было неабходна — хоць нейкая сувязь з часамі шчаслівай маладосці. Аркадзь быў адзіным яго сапраўдным сябрам. Большасць кантактаў аднагрупнікаў і сабутэльнікаў за столькі гадоў згубілася. Нават Ваўкалак, кажуць, ажаніўся з пекнай немкай і з'ехаў ва ўсё той жа няшчасны Трыр, і зараз працуе хімікам, здаецца, у тым самым інстытуце, дзе працаваў і Аркадзь. Такія вось нечаканыя выбрыкі лёсу. Але бедная Міраслава... Літаральна за некалькі тыдняў перажыла спачатку тое, што адбылося з яе родным братам, які трагічна загінуў, так і не дачакаўшыся таго часу, калі каму-небудзь будзе справа да яго ведаў пра Чарнобыль і пра Бікульнічы (першыя гады пасля страты сябра Мацвей старанна спрабаваў прасунуць гэтыя веды ў грамадства, але ўрэшце і ў яго скончыўся імпэт). Hi паліцыя, ні лекары тады так і не здолелі высветліць, чаму малады чалавек раптам згубіў прытомнасць. Толькі Баляслаў усё зразумеў, калі даведаўся, што паліцыю выклікаў нейкі японец, які ў момант інцыдэнту знаходзіўся побач. Тэорыя Аркадзя знайшла чарговае, але гэтым разам, на вялікі жаль, смяротна небяспечнае пацвярджэнне. Але гісторык так і не адважыўся апавесці ўсю праўду сястры свайго сябра, бо не быў ўпэўнены, што яна ў сваім жалобным настроі зможа ўсё адэкватна ўспрыняць і зразумець. А неўзабаве і сама Міраслава таксама трапіла ў самы эпіцэнтр жудаснай катастрофы, якую мусіла зноў і зноў перажываць у сваіх снах амаль штоноч ужо цягам васьмі гадоў... Хоць пасля таго трагічнага дня былі і людзі, якім болей ужо нічога і ніколі не снілася. I тыя жахі,
якія з'явіліся ў іншых суайчыннікаў, выглядалі яшчэ не найгоршым наступствам. Незразумела, чаму гэтыя сны, якія раней бачыў толькі ён, зніклі ў Баляслава менавіта ў той дзень. Хаця ён сам тлумачыў сабе, што тое, чаго ён падсвядома баяўся, адбылося і зараз гэты патаемны жах знік. Але неўзабаве з'явіўся іншы. Яшчэ больш непрыемны, які катаваў яго ўжо восем гадоў. I чым бліжэй надыходзіў «час Ч», тым часцей ён з'яўляўся, і тым болей жудасных падрабязнасцяў у ім месцілася. He, не «час Ч». «Час Ч» быў трыццаць тры гады таму. А зараз надыходзіў «час А». Трыццаць тры гады. Магічная лічба. Ці зможа яна абараніць усіх беларусаў? А тут яшчэ нібыта наўмысна, амерыканцы знялі новы серыял пра Чарнобыль45. Прыгожа знялі. Рэалістычна. Жудасна. Пасля яго прагляду нават тыя сябры, якія былі меней за іншых схільныя да радыяфобіі, пачалі пытацца ў Баляслава, як ён замаўляе з-за мяжы ёдавыя таблеткі, якія павінныя хаця б часткова ўратаваць у выпадку, калі зноў адбудзецца такая трагедыя. Калі б Мацвей стаўся міністрам адукацыі, ён загадаў бы паказваць гэты серыял усім студэнтам хімікам ды фізікам на першым курсе, каб яны разумелі, якую адказнасць перад чалавецтвам нясуць. Многа праўды паказалі ў гэтым серыяле, але нават яе было недастаткова ў параўнанні з тым, што аднойчы пабачыў Аркадзь і пра што паведаміў свайму сябру. Але той за гэтыя гады так і не здолеў скарыстацца гэтай інфармацыяй, бо доказаў у яго ніякіх не было, ды нават і з доказамі, далёка не факт, што хто-небудзь захацеў бы слухаць яго дзіўныя аповеды пра Чарнобыль. Як і пра таямнічую сувязь Бікульнічаў
45 «Чарнобыль» — амерыканскі гістарычны серыял 2019 года, які атрымаў вельмі высокія адзнакі і кінакрытыкаў, і гледачоў.
з сусветнавядомымі мегалітамі. Пагатоў пасля смерці Аркадзя гэта згубіла ўсялякі сэнс, як і пошук аўтэнтычнага нясвіжскага каменьчыка ды іншых артэфактаў якія маглі б прыадчыніць яшчэ некаторыя вялікія таямніцы беларускага народа. Аднак гэта ўсё зараз хвалявала Баляслава значна меней за атамную станцыю. А тут яшчэ акурат нядаўна ў сродках масавай інфармацыі з'явіліся звесткі, што Беларусь выдаткоўвае ў сярэднім каля двух мільёнаў даляраў штодня на ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС. Уявіць сабе толькі! Трыццаць тры гады мінула, а дзяржава вымушаная плаціць такія неймаверныя грошы за памылкі папярэднікаў. I колькі гадоў яшчэ будзе плаціць.
А тым часам навіны ад сведкаў працэсу будаўніцтва новай станцыі з'яўляліся несуцяшальныя, і, магчыма, яны таксама рабілі свой унёсак у крывавую каляровасць сноў. Але Баляслаў быў згодны трываць нават цягам усяго жыцця, каб толькі гэтыя жахі катавалі выключна яго і ніколі не закранулі нікога іншага...
Змест
Частка першая 5
Частка другая 28
Частка трэцяя 71
Частка чацвёртая 91
Частка пятая 108
Частка шостая 168
Частка сёмая 204
Літаратурна-мастацкае выданне
Кутузаў Максім
Porta Nigra
Раман
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактар Аксана Спрынчан Дызайн вокладкі Дар'я Трухан Вёрстка Таццяна Тамілава Карэктар Алеся Далгушова
Падпісана да друку 18.05.2020. Фармат 84x108/32. Папера Lux Cream. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 11,76. Ул.-выд. арк. 8,58.