• Газеты, часопісы і г.д.
  • Porta Nigra  Максім Кутузаў

    Porta Nigra

    Максім Кутузаў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 224с.
    Мінск 2020
    59.58 МБ
    — Цікава-цікава, — задумліва прамовіў Баляслаў.
    — Анягож, — пагадзіўся яго сябар, — да таго ж такія лініі былі заўсёды арыентаваныя на Сонца ці на якую іншую канкрэтную зорку.
    — Чакай-пачакай, — зноў перапыніў Аркадзя Баляслаў, — ты не горай за мяне ведаеш, што зорак існуе
    такая колькасць, што куды ты лінію не накіруй, яна, хочаш — не хочаш, трапіць у якую-небудзь зорку.
    — Слушна. I не ты першы пра гэта кажаш. Пагатоў што як я мяркую, у Брытаніі ў свае часы паганскіх капішчаў і іншых старажытных месцаў моцы было, вядома, не так шмат, як зорак на небе, але ў любым выпадку дастаткова для таго, каб куды б яны не накіравалі лінію, яна зачапіла такое месца. Таму многія сур'ёзныя даследчыкі лічаць такія лініі выдумкай. Аднак, па-першае, большасць такіх ліній накіраваны менавіта на ўсход і на захад у перыяд сонцастаяння. А па-другое, калі мы з табою маем рацыю наконт лініі Стоўнхендж—Бікульнічы —Аркаім, значыцца, ў гэтай тэорыі ёсць новы неверагодны беларускі доказ. Нават калі б будаўнікі выкарыстоўвалі аднолькавыя арыенціры, усё адно атрымалася б хоць нейкая хібнасць. Немагчыма без нейкага звышнатуральнага ўплыву скаардынаваць стварэнне такіх месцаў у розных кутках свету. Бо, пагадзіся сам, адна рэч правесці дакладныя лініі праз Брытанію, а зусім іншая праз усю Еўразію.
    — Так, рэчы розныя, але чым мы адрозніваемся ад сваіх папярэднікаў? У свеце столькі месцаў дзе раней былі паганскія капішчы і іншыя гэтак званыя месцы моцы, што такіх ліній можна зноў-такі намаляваць безліч. Апрача гэтага, не зусім зразумела, у якім кірунку тады ідзе наша лінія.
    — Так. Незразумела, бо мы не астраномы і нават не астролагі. Але ты разумееш, сувязь паміж такімі буйнымі месцамі моцы як Стоўнхендж і Аркаім...
    — Чакай-чакай. Ты ж, як фізік, ведаеш, што будаваць графік толькі згодна двух кардынатаў — гэта чыстая падгонаметрыя, падтасоўка фактаў Безумоўна, усялякія дзве кропкі ў свеце можна злучыць. А Бікульнічы не настолькі велізарны аб'ект, каб можна было прымаць
    яго за рэперную кропку. Я ўпэўнены, што калі пашукаць, гэтая лінія будзе ісці яшчэ праз нейкія дробныя капішчы. Але гэта нам нічога не дае.
    —Ты не разумееш!—узбуджана ўсклікнуў Аркадзь. — Яшчэ як дае. Мы не ведаем, наколькі вялікім было месца моцы ў Бікульнічах і ніхто не гарантуе, што тое, што там маецца зараз — гэта ўсё, што там было першапачаткова. Ды насамрэч і гэта знайшлі досыць нядаўна. Такім чынам, падобна, што гэта калісьці было прыдатнае месца для рэпернай кропкі. Пагатоў менавіта на нашых землях паганства было вельмі моцным і доўга супрацівілася навязванню новых рэлігій. Тыя ж Дзяды святкуюцца толькі на нашых землях, і тых, якія раней былі нашымі. Толькі ў нас можна пачуць віншаванне «3 Новым годам і Калядамі». I толькі ў нас з усяго СНД маецца такі вялікі і надзвычайны музей валуноў. Ды што там СНД, ва ўсім свеце не так ужо і шмат аналагаў! Ды і дагэтуль розныя паганскія традыцыі існуюць і квітнеюць у нашым грамадстве. Колькі людзей глядзяцца ў люстэрка, калі раптам вярнуліся ў хату бо забыліся нешта ўзяць? Сярод маіх знаёмых многа. А ўсё адкуль пайшло? Гэтак нашыя продкі выбачаліся перад дамавіком, бо ён мусіў пачынаць сваю працу, як толькі гаспадар сыходзіў, а калі чалавек вяртаўся, атрымлівалася, што ён перашкаджаў дамавіку. А ў люстэрка глядзелі, бо верылі, што дамавік выглядае як гаспадар і яго такім чынам можна пабачыць. Ды і такіх паданняў у народзе хапае, нават у хрысціянскіх сем'ях. Ведаеш, як у Караткевіча: «На Беларусі Бог жыве». Ен меў рацыю, але ж гутарка ідзе не пра хрысціянскага Бога, а пра нашых сапраўдных паганскіх. Вось так. Таму дзе, як не праз нас, праходзіць такой лініі?!
    Аркадзь, які некалькі секундаў таму прамаўляў на адным подыху, зараз цяжка дыхаў. Яго твар пачырванеў
    ад узбуджэння. Ён усё болей нагадваў стэрэатыпнага наву коўца-вар' ята.
    — I што нам з гэтым далей рабіць? — запытаўся Баляслаў дачакаўшыся, пакуль сябар аддыхаецца.
    — Добрае пытанне, — кіўнуў Аркадзь, — шчыра кажучы, нават не ведаю.
    — Ну ў газеты ты з гэтым не пойдзеш і да навукоўцаў таксама. He думаю, што шмат хто захоча пра гэта слухаць. Гэта цікава табе, мне, мабыць, яшчэ якім-небудзь гісторыкам-вар'ятам. А далей што з гэтым рабіць?
    — Але ж гэта так істотна! — голас Аркадзя стаў надзвычай высокім, такім Баляслаў яго ніколі не чуў.
    — Так, сябра. Нам істотна. Мне, табе. А хто яшчэ зразумее значнасць гэтага адкрыцця? Напэўна, толькі тыя, хто вывучае гэтыя месцы моцы і іх знаходжанне адносна іншых, але яны, імаверна, усе ў Брытаніі. Ці дзе там яшчэ.
    — Дык можам ім напісаць! Паведаміць!
    — Можам. Але ты сапраўды верыш, што іх гэта зацікавіць? Ды яны не тое, што пра гэтыя твае Бікульнічы, яны не факт, што ў прынцыпе пра нашу краіну чулі. I ўвогуле, што такое маленькі мегаліт невядома дзе ў Беларусі ў параўнанні з Аркаімам і Стоўнхенджам. Ды іх ніводны замежны даследчык у адзін радок ніколі не паставіць.
    — На жаль, з гэтым складана не пагадзіцца, — у голасе было чуваць, што Аркадзь ужо крыху супакоіўся, але ўсё яшчэ не да канца.
    — Гэта мае значэнне выключна для нашай краіны, — упарта працягваў спрабаваць пераканаць суразмоўцу Баляслаў.
    —Менавіта! Велізарнае значэнне! Гэта ж надзвычайна!
    — Дарагі мой сябра, гэта толькі для нас з табою надзвычайна, а на афіцыйным узроўні ўсё, што не можа
    прынесці дзяржаве грошы, для ўлады нават і не існуе! He мне табе, навукоўцу, гэта тлумачыць.
    — Але ж духоўныя, культурныя каштоўнасці!
    —Духоўнымікаштоўнасцяміэканоміку неўздымеш...
    — Добра. Але ж які б там турыстычны маршрут можна было б пракласці! Колькі турыстаў! А гэта ж таксама грошы!
    — Аркадзь, ну паслухай ты сябе. Якія турысты? Замежныя? Дык яны лепей у Стоўнхендж паедуць, чым у нейкія там Бікульнічы. Прычым запэўніваю цябе, такія прыярытэты захаваліся б нават у выпадку, калі б беларускія мегаліты былі б паводле памераў такія ж вялікія, як і брытанскія. I ты не горай за мяне ведаеш чаму. Ехаць вясковымі беларускімі дарогамі, начаваць у беларускіх хм-хм гатэлях, дзеля чаго? Ды ты і сам, скажы шчыра, часта па Радзіме вандраваў? I гэта пры тым, што ты — адзін з найвялікшых патрыётаў нашай краіны, якіх я сустракаў у сваім жыцці. А тут і мегалітаў тых котка наплакала. Замежнікам гэта нецікава. А нашай дзяржаве — непатрэбна. Прынамсі, зараз.
    Пачуўся рэзкі іук біцця посуду.
    — Аркадзь? Усё добра? — усхвалявана спытаў Баляслаў.
    — He, не добра. Я ад безвыходнасці разбіў свой кубак. Ведаеш, як крыўдна, калі ты знайшоў штосьці сапраўды значнае з пункту гледжання цывілізацыі, а гэта нікому не патрэбна? Хаця мне не звыкаць, я ж пэўны час круціўся ў колах беларускай навукі. А там усе існуюць у такіх умовах. Гэх, Мацвей, і што нам рабіць? Нельга ж дапускаць, каб гэтыя веды назаўсёды зніклі.
    Баляслаў ледзь не прысвіснуў ад здзіўлення. Сябар узгадваў яго сапраўднае імя толькі ў рэдкіх выпадках, калі размова была сапраўды асабістай і важнай. Таму
    гісторыку яшчэ мацней закарцела хоць-неяк падтрымаць Аркадзя.
    — Ну насамрэч у нас ёсць два варыянты, — задумліва прамовіў ён, — першы варыянт: чакаць лепшых часоў і захоўваць гэтыя веды да таго дня, пакуль яны каму-небудзь не спатрэбяцца. Другі варыянт: чакаць лепшых часоў і павольна распаўсюджваць тваё сенсацыйнае адкрыццё сярод зацікаўленых асобаў Mary пачаць з маіх сяброў-гісторыкаў. Як той казаў, паспрабую прамацаць глебу, даведацца, хто як на гэта адрэагуе. А там хто яго ведае, можа, калі-небудзь і ў нашай краіне духоўныя і культурныя каштоўнасці пачнуць мець болыпую вагу, чым грашовыя.
    — Гучыць абнадзейліва, — сумна ўсміхнуўся малады фізік.
    — Так. Але тут існуе адное пытанне: наколькі табе істотна, каб усе ведалі, што менавіта ты пра гэта даведаўся першым? Ведаеш, калі мы пачнем распаўсюджваць інфармацыю з дапамогай так званага «сарафаннага радыё», на выхадзе можам атрымаць зламаны тэлефон і цяжка будзе даказаць, хто першы што высветліў.
    — Мацвей, мне зусім непатрэбная тая слава. Папросту хацелася б, каб усе ведалі праўду.
    — To бок ты лепей абраў бы, каб усе ведалі пра гэта, але ніхто не ведаў, якое дачыненне да гэтага маеш ты, чым каб пра гэта ведала абмежаванае кола людзей, але кожны з іх дакладна ведаў якая роля ў гэтай гісторыі належыць табе?
    — Так. Ды і ў чым тут мая роля? Ты ж нікому не апавядзеш, што я пабачыў гэта ў сваім сне, трансе ці як гэта назваць. Бо, па-першае, ніхто ў гэта не паверыць, а па-другое, калі хтосьці ў гэта і паверыць, то гэта будзе выглядаць вельмі пошла. Адзінае, што можна сказаць:
    я першы паспрабаваў правесці такую лінію, але гэта не такая ўжо і вялікая заслуга.
    — Дык што, — усміхнуўся Баляслаў — тады вырашылі. Будзем паступова распаўсюджваць інфармацыю і чакаць лепшых часоў. Ты, вядома, можаш паспрабаваць напісаць нашым навукоўцам, але я думаю, што ў цябе зараз не так багата вольнага часу, каб яго марнаваць такім безнадзейным чынам.
    — Добра, Мацвей. Шчыра дзякую, што выслухаў мяне. Выбачай, але ў мяне нешта разбалелася галава ад усіх гэтых таямніцаў і культурных тупікоў Пайду крыху адпачну.
    — Так, безумоўна! Пакуль.
    — Пакуль.
    Аркадзь адключыў скайп, лёг на канапу і ўтаропіўся ў столь. Некалькі хвілінаў ён думаў пра беларускую культурніцкую безвыходнасць, бязлітасную і бессэнсоўную. Але ўрэшце стома ўсё ж узяла сваё і ён заснуў.
    Частка шостая
    Шмат у нашым жыцці ёсць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы.
    I без ясных надзей, без трывог,
    Загубіўшы апошнія сілы, Мы сайдзёмся, спаткаемся там I спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы?
    I чаму паспяшаліся так, Напружаючы ўсе свае сілы, Калі ціха паўзушчы чарвяк Усё ж дагнаў нас ля самай магілы?
    Максілі Багдановіч
    У адныя з выхадных Аркадзь вырашыў урэшце скарыстацца парадай Ферэнца, які прагудзеў яму ўсе вушы наконт таго, што не можа такога быць, каб чалавек, які цікавіцца гісторыяй настолькі моцна, як Аркадзь, за ўвесь час знаходжання ў гэтым цудоўным старажытным горадзе так дагэтуль і не наведаў найгалоўнейшы помнік вялікай рымскай культуры — браму Porta Nigra. Беларус знайшоў такія разважанні насамрэч слушнымі і таму вырашыў скарыстацца выхадным днём, каб паглядзець на гэты горад як звычайны турыст. Бо цалкам быў згодны з меркаваннем, што людзі, якія доўга жывуць побач з рознай прыгажосцю, як з прыроднай, так і з архітэктурнай з цягам часу канчаткова перастаюць звяртаць на яе ўсялякую ўвагу.