• Газеты, часопісы і г.д.
  • Porta Nigra  Максім Кутузаў

    Porta Nigra

    Максім Кутузаў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 224с.
    Мінск 2020
    59.58 МБ
    клікаў афіцыянтку, бо не збіраўся чакаць яшчэ гадзіну, пакуль на яго звернуць увагу. Тая, як толькі пабачыла крэдытную картку ў яго руцэ, адразу пачала хістаць галавою і казаць «не» па-нямецку, па-італьянску і пафранцузску. Калі Аркадзь спытаў у яе па-нямецку, у чым праблема, дзяўчына адказала:
    — Мы прымаем толькі наяўныя.
    — I гэта ў цэнтры турыстычнага горада ў дваццаць першым стагоддзі? — злосна спытаў Аркадзь, бо ў яго ўжо не засталося ніякага жадання быць ветлівым. Пагатоў у той момант, пакуль ён шукаў у торбе гаманец, дзяўчына так над ім і стаяла, як наглядчык. Ён дастаў гаманец і голасам, які ўжо хутчэй нагадваў мядзведжы рык, працадзіў скрозь зубы:
    — Можаце не чакаць, мне патрэбны яшчэ некаторы час, каб знайсці і падлічыць грошы.
    Пасля гэтых словаў афіцыянтка ўрэшце сышла. Аркадзь ператрэс увесь гаманец, але выклаў на стол неабходную суму як мага болей дробнымі манетамі і, безумоўна, без усялякіх грошай «на гарбату». У выніку ён змарнаваў на гэта хвілінаў пятнаццаць, але пасля яго на стале застаўся ляжаць вялікі стос дробных манет.
    Расчараваны і з сапсаваным настроем, Аркадзь выйшаў з піцэрыі і рушыў да брамы. Адзіным, што яго весяліла, было тое, што зараз і ён мог апавесці цікавую на яго погляд гісторыю Ваўкалаку і Баляславу.
    Чаргу ў касу ён пабачыў адразу, як пакінуў памяшканне, аднак яму падалося, што яна сталася крыху меней, чым была дагэтуль, і ён вырашыў усё ж далучыцца да яе. Пакуль Аркадзь стаяў у чарзе, наўкол гучалі самыя розныя мовы: італьянская, французская, безумоўна, нямецкая, руская, турэцкая, кітайская і яшчэ шмат моў, якія ён не мог так дакладна вызначыць. Тут прысутнічалі
    турысты з розных краін, і ўсе яны імкнуліся трапіць у Porta Nigra. Але, як і паўсюдна, болей за ўсіх было кітайцаў ды японцаў.
    Праз паўгадзіны Аркадзь урэшце дасягнуў касы, набыў квіток і накіраваўся да змрочнай старажытнай будыніны. Унутры яна выглядала не настолькі непрыемна і пагрозліва, як звонку, беларус нават здолеў знайсці ў ёй нейкую эстэтычную прыгажосць. Ён павольна ішоў уздоўж муроў і спрабаваў уявіць сабе, колькі ўсяго перажыла і пабачыла гэтая брама за дзве тысячы гадоў. Было страшна ўсвядоміць, наколькі чалавечае жыццё мізэрнае і нікчэмнае ў параўнанні з гэтай брамай. Хаця ў той самы час, калі падумаць, менавіта чалавек спраектаваў яе, іншыя людзі будавалі яе сваімі ўласнымі рукамі. I вось тых людзей ужо даўно няма, няма нават іх праўнукаў і прапраўнукаў, а брама стаіць і, напэўна, будзе яшчэ доўга стаяць, калі пра яе будуць належным чынам клапаціцца.
    Раптам усё, што было вакол, паплыло ў Аркадзевых вачах. Ен рэзка пахіснуўся і прыхіліўся да сцяны. У вачах зрабілася цёмна, і беларус перастаў бачыць, што адбывалася вакол яго. Ен толькі адчуваў сцяну поруч з сабой. Яго ахапіў страх. Сапраўдны бязлітасны страх, выкліканы пачуццём поўнай бездапаможнасці. Хлопец павольна споўз па сцяне і сеў на каменную падлогу. Яму стала складана дыхаць. Урэшце вакол пачуліся нечыя ўсхваляваныя галасы. Аркадзь адчуў што пачынае губляць прытомнасць. Яго мозг з усяе моцы намагаўся зачапіцца за рэчаіснасць, але думкі рабіліся ўсё меней лагічныя і звязныя.
    «Няўжо ўсё ж атруціўся гэтай чортавай піцай?! Але чаму так хутка?» — толькі і паспеў здзіўлена падумаць Аркадзь.
    ***
    Вакол панавала непраглядная цемра. Раптам пачало хутка світаць. Сотні, нават тысячы людзей варушыліся вакол, нібыта мурашы. Яны варушыліся побач з вялікай змяёй, якая цягнулася ў бясконцасць, наколькі хапала вока. Змяёй? He, гэта была не змяя. Гэта быў высокі мур. Было відаць, што яго будаўніцтва яшчэ працягвалася, але памеры пабудовы ўжо моцна ўражвалі, як даўжыня, так і вышыня. Цень ад сцяны клаўся на вялікую адлегласць і хаваў пад сабою людзей-мурашоў, якія працавалі і мітусіліся побач. Зноў стала цёмна, а калі праз некалькі імгненняў заззяла сонейка, сцяна знікла. А людзі не, іх стала значна болей. Іх было тысячаў пяцьдзясят, можа, і болей. Няўжо ўсё насельніцтва горада зараз тут? Усе яны сядзелі ў вялікім амфітэатры і за чымсьці з захапленнем назіралі. Ад агульнага шуму звінела ў вушах. На пляцоўцы, за якой уважліва сачылі ўсе прысутныя, адбылося нешта цікавае, і гледачы гучна закрычалі. Звон у вушах узмацніўся да шалёнага ўзроўню. I раптам зусім знік. I зноў стала цёмна.
    Але гэтым разам цемра не знікла. Проста праз нейкі час вочы самі звыкліся да яе. Над начным горадам узвышалася сцяна, якая была яшчэ вышэй, чым у першы раз. Уначы яе веліч яшчэ болей палохала, нават пужала. А ноч была цёмная, поўні не было відаць зусім, і толькі дрыготкія зоры сціпла спрабавалі асвятліць горад, але іх намаганняў не ставала. Аднак горад не спаў. Ад сцяны і да цэнтра горада стаялі будынкі, якія таксама свяціліся, але і іх кволенькага святла не хапала, каб падсвяціць што-небудзь, апрача прылеглага кавалачка вуліцы. Паміж будынкамі мітусліва бегалі людзі, і, KaAi прыгледзецца, можна было зразумець, што гэтыя будынкі — фабрыкі, на якіх вырабляюць балісты.
    зброю і даспехі. Таму людзі і не спалі. Яны рыхтаваліся да вайны.
    I вось агеньчыкі фабрык зніклі і замест іх з'явіліся паходні. Тысячы паходняў неслі ў руках узброеныя людзі, якія хутка рухаліся да брамы, вялікай чорнай брамы, да Porta Nigra, ці да брамы Марса, бога вайны, як мясцовыя жыхары часта яе называлі паміж сабою. Яны заўсёды выходзілі на вайну менавіта праз гэтую браму, каб Марс ім абавязкова дапамог. Гэта былі сапраўдныя рымскія кагорты. I вось усяго за некалькі імгненняў цэнтр культуры на вачах ператварыўся ў ваенны лагер. Але раптам і ён раствараецца ў начы.
    I ў чарговы раз пасля цемры з'яўляюцца людзі-мурашы. Але гэтым разам яны мітусяцца не каля сцяны, а непасрэдна ў горадзе. Тое, што яны будуюць, таксама ўражвае сваёй веліччу. Але гэтым разам усе іх намаганні прыкладаюцца не ў абарончых, а выключна ў мірных мэтах. У самым сэрцы горада пачынае расці прыгожы велізарны хрысціянскі храм. Аднак мірная карціна зноў змяняецца полем бітвы і тым, што засталося ад некалі велічнага горада. Паўсюдна палаюць вогнішчы, крычаць людзі. Бруднымі вуліцамі паміж рэшткаў калісьці напоўненых жыццём будынкаў дынамічна рушаць салдаты. Але гэта ўжо не рымскія кагорты. Калі прыгледзецца ўважліва, можна пабачыць, што над імі лунаюць штандары вялікай франкскай дынастыі Меравінгаў. Іх прысутнасць у зруйнаваным горадзе з пункту гледжання гісторыі таксама доўжыцца літаральна некалькі імгненняў I пасля гэтага яны таксама знікаюць. Аднак вогнішчы і крыкі застаюцца. I распаўсюджваюцца ўсё далей і далей па ўсім горадзе. Выгляд нешматлікіх будынкаў, якія засталіся больш-менш цэлымі ў гэтым зямным пекле, сведчыць пра тое, што з часоў захопу
    горада Меравінгамі мінула гадоў чатырыста ці пяцьсот. Пыл, дым і кроў — вось усё, што можна разгледзець на вуліцах былога рымскага культурнага цэнтра. Агонь ахоплівае ўсё новыя і новыя кварталы, і дым робіцца настолькі чорным, што ўжо немагчыма штосьці за ім пабачыць.
    Сонечныя прамяні і свежы вецер разганяюць дым, і перад вачыма з'яўляецца прыгожы горад, без аніякіх сведчанняў пра тое, што з ім адбывалася яшчэ зусім нядаўна. Зрэшты, як нядаўна? Адзенне на жыхарах, колькасць якіх значна саступае той, якая была ў рымскія часы, падказвае, што зусім нядаўна пачалося другое тысячагоддзе ад Нараджэння Хрыстова. Porta Nigra, як і раней, узвышаецца над горадам, аднак адразу кідаецца ў вочы тое, што ў ёй адсутнічаюць вокны, і месца, якое было прадугледжана для дзвярэй, замураванае. Дзень змяняецца ноччу, ноч — світанкам, да брамы pas-nopas падыходзяць людзі. Адныя асцярожна дакранаюцца да мура і моўчкі сыходзяць, іншыя доўга стаяць і Hern­ia з непадробным інтарэсам разглядаюць. Некаторыя прыходзяць групамі і пачынаюць ціха перагаворвацца, амаль шэптам, нібыта баяцца, што той, хто жыве ў браме, іх пачуе, бо абмяркоўваюць яны менавіта яго. Дні і ночы хутка пралятаюць, і вось побач з брамай зноў працуюць будаўнікі. Яны перабудоўваюць яе ў царкву ў гонар манаха-пустэльніка, які жыў у ёй цягам сямі гадоў. Але гэта далёка не адзіная новая царква ў горадзе. Колькасць храмаў і кляштароў нястрымна расце: у якім кірунку ад сцяны не паглядзеў бы — паўсюдна відаць моцны ўплыў сярэднявечнага хрысціянства на жыццё простых жыхароў. А вось новая гарадская сцяна значна меншая за рымскую. Людзі ўжо не вераць у тое, што іх уратуе вялікі мур, бо ўвесь час з'яўляецца новая
    небяспечная зброя, і роля такіх абарончых збудаванняў кардынальна змяняецца, як і светапогляд насельніцтва. Зараз людзі вераць выключна ў тое, што іх уратуе толькі Бог. Навошта павялічваць змрочную сцяну, калі лепей замест гэтага пабудаваць яшчэ адзін шыкоўны храм? I толькі Porta Nigra ўзвышаецца над горадам, бо яе выратавала тое, што яна ў свой час таксама стала царквою. Таму яе не так моцна пашкодзілі мясцовыя змены. I вось раптам навокал зноў становіцца цёмна.
    А калі цемра знікае, бачна, што людзі памыляліся і Бог іх не выратаваў, а тых рэшткаў калісьці вялікай рымскай сцяны, якія яны захавалі, ім не хапіла. Войны, эпідэмія, інквізіцыя... Усё гэта моцна адбілася на колькасці насельніцтва. Але і гэта яшчэ не самае страшнае... Жыхары горада нечакана для сябе пазналі адваротны бок рэлігіі. Французскія найміты ў горадзе змяняюцца іспанскімі. Каталіцкія парадкі змяняюцца пратэстанцкімі... Горад уцягнуты ў трыццацігадовую вайну. I вось зноў з'яўляюцца французы. Але гэтым разам штосьці не так. Нешта моцна змянілася. Сцяна... Сцяны амаль няма. Французы павольна расцягваюць рэшткі таго, што засталося ад пабудовы, якой было ўжо паўтары тысячы гадоў. Раптам чуваць моцны выбух, пасля другі. На ўсе бакі разлятаюцца камяні і вада. Захопнікі ўзрываюць старажытны рымскі мост. Але не цалкам. Цалкам у іх не атрымалася. Яны знішчылі толькі дзве апоры. Рэшта засталася. Мост захаваўся, а французы зніклі. Мост і іх перажыў.
    I вось у горадзе ўжо няма вайскоўцаў Затое звычайных жыхароў стала значна болей. I яны будуюць... Зноў аднаўляюць сцяну, старанна рамантуюць мост. Горад жыве і квітнее. Але гэта цягнецца нядоўга. У Францыі пачынаецца рэвалюцыя, і праз Трыр зноў праходзіць
    лінія фронту. I тэрыторыя цяпер зноў належыць французам. I ў чарговы раз робіцца цёмна.
    А калі цемра знікае, відаць, што з апошняй вайны мінула паўстагоддзя. Паветра ў горадзе ўжо не такое свежае, як было раней. У ім вісіць цяжкі металічны пах. Над будынкамі зноў круціцца чорны дым. Але ён цягнецца не ад пажараў а ад вялікай металургічнай фабрыкі, прадукцыю якой вывозяць з дапамогай чыгункі, якая таксама адносна нядаўна з'явілася тут. Мёртвыя металічныя рэйкі перакрэслілі сабою раз і назаўсёды зялёныя палі і густыя лясы. Ці гэта здаецца, што назаўсёды? Раптам знікаюць і рэйкі, а на іх месцы застаюцца толькі вялікія ямы ад выбухаў. Новая зброя, новая вайна. Гэтым разам Першая сусветная. I памежны горад зноў у эпіцэнтры падзей. Але зноўку яго наноў адбудавалі, у горадзе ўжо адбываецца вялікі святочны мітынг. Разам сабралася вялікая колькасць людзей. Увесь горад упрыгожаны вялікімі сцягамі, у цэнтры кожнага з якіх знаходзіцца старадаўні сімвал сонца, які набыў новы, зусім іншы сэнс... I народ ужо не верыць у веліч сцяны, не верыць нават у веліч рэлігіі. Толькі ў веліч партыі. А што ж Porta Nigra? Дзе яна? Брамы адразу і не відаць, але, калі прыгледзецца, можна зразумець, што менавіта на ёй вісіць гіганцкі партрэт лідара партыі.