• Газеты, часопісы і г.д.
  • Porta Nigra  Максім Кутузаў

    Porta Nigra

    Максім Кутузаў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 224с.
    Мінск 2020
    59.58 МБ
    3 цемры з'явіўся камень. Гэта быў вялікі валун, вышэйшы за чалавека. Вакол яго знаходзіліся камяні меншых памераў, дзясяткі камянёў, сотні. Усе яны ўзвышаліся і ціснулі сваёй веліччу. Ад іх на ўсе бакі распаўсюджвалася неверагодная нястрымная энергія. Паветра вакол іх нібыта дрыжала ад напружанасці. Аднак раптам яны пачалі аддаляцца. I праз некалькі імгненняў вялікія, магутныя валуны ператварыліся ў дробныя кропкі на велізарнай мапе свету. I ва ўсіх кірунках у самых нечаканых месцах з'яўляліся падобныя кропкі. Іх была безліч. Яны ўсё з'яўляліся і з'яўляліся, пакуль іх не стала настолькі многа, што яны пачалі ўтвараць сабою прыгожы дасканалы геаметрычны ўзор. Некалькі імгненняў нічога не адбывалася, і раптам кропкі па чарзе пачалі павялічвацца і ператварацца ў валуны. Ландшафты вакол іх хутка змяняліся, але ў цэнтры кожнага падобнага краявіду нязменна знаходзіліся валуны. Усё гэта працягвалася нібыта цэлую вечнасць. I вось, калі апошні валун зноў аддаліўся і стаў дробнай кропкай, геаметрычны ўзор нечакана знік. 3 ім знікла і большасць кропак, а тыя, якія засталіся, былі звязаныя прамой лініяй. Аднак хутка зніклі і яны, але з'явіліся іншыя, якія дагэтуль знікалі. Яны таксама стаялі роўным радком, нягледзячы на тое, што знаходзіліся ў розных канпах кантынента. Лініі бясконцым карагодам знікалі і з'яўляліся. I вось знікла
    апошняя лінія, і мапа сталася звычайнай. Але такой яна заставалася нядоўга, той самы дасканалы геаметрычны ўзор з'явіўся зноў. А пасля... пасля ўсё адначасова знікла і засталася непраглядная цемра.
    Усе гэтыя вобразы не мелі для Аркадзя зусім ніякага значэння, не неслі ніякага сэнсу. Ажно да таго моманту, пакуль да яго не вярнулася свядомасць. I ў гэтае імгненне ўсё змянілася ў яго жыцці. Раз і назаўсёды.
    Некалькі хвілінаў Аркадзь сядзеў з заплюшчанымі вачыма, трымаючы ў руках камень, які нейкім цудам не выпусціў падчас дзіўнага інцыдэнту. I раптам прашаптаў:
    — He можа гэтага быць...
    Баляслаў увайшоў у кватэру і распранаючыся, пачуў гук скайпа. Ен часта пакідаў камп'ютар уключаным, калі сыходзіў з кватэры, каб за той час, пакуль ён адсутнічае, паспелі дапампавацца з сеціва пірацкія фільмы. Гісторык пачаў ужо здымаць абутак, каб хутчэй падысці і адказаць, але раптам скайп заціх. Аднак праз некалькі імгненняў зноў пачуўся гук тэлефанавання. Мужчына неахайна кінуў куртку на тумбачку, якая стаяла пад вешалкай і хуткім крокам накіраваўся ў свой пакой. На маніторы ён заўважыў, што гэта быў ужо сёмы ці восьмы прапушчаны ад Карла, і, нягледзячы на тое, што ўсё яшчэ крыўдаваў на сябра пасля іх апошняй размовы, бо ён і сам тады вельмі засмуціўся, але ўсё ж слухаўку не кідаў, адразу націснуў «Адказаць».
    — Прывітанне, — пачаў Баляслаў — штосьці здарылася? Мабыць, ты мне ўжо разоў дзесяць тэлефанаваў. Мяне проста не было дома. Я толькі ўвайшоў
    — Здарылася, — голас Карла дрыжаў ад напружання і быў нязвыкла хрыпатым, здавалася, што горла ў маладога навукоўца перасохла ад хвалявання. — У цябе ж ёсць у кватэры мапа?
    — Якая дакладна? Я ж гісторык, у мяне розныя мапы ёсць.
    — Звычайная мапа свету, — кожнае слова было прасякнутае нецярпеннем.
    — Дзесьці была. Скажу нават болей, здаецца, недзе і глобус ёсць.
    — Глобус? — Аркадзь задумаўся. — з аднаго боку будзе нязручна, з іншага трэба абавязкова паспрабаваць.
    — Паспрабаваць што? — Баляслаў ніяк не мог зразумець, што так моцна ўзбудзіла яго сябра, і таму ўжо сам пачынаў нервавацца.
    — Значыцца, слухай уважліва сюды. Зараз бярэш лінейку, мапу і глобус і спрабуеш правесці прамую лінію, якая злучыць Стоўнхендж і Аркаім. Ты ж ведаеш, што гэта такое?
    Камандны тон, якога Баляслаў раней ніколі не чуў ад Карла, прывёў Мацвея ў стан поўнай разгубленасці, і ён паспрабаваў пажартаваць, каб хоць неяк разрадзіць сітуацыю:
    — Безумоўна, я ж гісторык. Дзіўна, што ты ведаеш, што гэта та...
    — Дык вось, намалюй такую лінію, — рэзка абарваў яго Аркадзь, — і паглядзі, у якім месцы яна праходзіць праз Беларусь. I параўнай дадзеныя, якія атрымаеш з дапамогай глобуса і мапы.
    — Уга. Ты ўпэўнены, што яна дакладна будзе праходзіць праз Беларусь? I ўвогуле, з чаго гэта ты раптам так зацікавіўся гэтым? — Баляслаў быў вельмі здзіўлены.
    — Мне тут пазычылі на аналізы камень, які, як я высветліў, меў непасрэднае дачыненне да Стоўнхенджа,
    і вось, трымаючы яго ў руках, я пабачыў... Ай, гэта складана патлумачыць. Проста зрабі, як я прашу, і тады хутка сам усё зразумееш.
    — Ну няхай так... А чаму гэта нельга зрабіць, да прыкладу, на мапах, якія размешчаныя ў сеціве?
    — Можна. I я ўжо так і зрабіў, але трэба параўнаць некалькі эксперыментаў у розных умовах, бо сам ведаеш, што Зямля ў нас не плоская, і кожны іншы вугал нахілу, кожны іншы пункт гледжання, могуць даць зусім іншы, можа, увогуле супрацьлеглы, вынік. А тут важна абсалютная дакладнасць. Да міліметра, да дзясятай долі градуса.
    — Добра. Але можна я хоць бы рукі памыю спачатку? — гэтым разам губляць цярпенне пачаў Баляслаў, хаця насамрэч яму таксама ўжо стала цікава, што ж задумаў сябар, які зараз нагадваў звычайнага стэрэатыпнага навукоўца-вар'ята. — I паем.
    — Добра, — уздыхнуў Аркадзь, — рукі памый. Але паеш пасля.
    Мінула каля дваііцаці хвілінаў. Увесь гэты час Аркадзь узбуджана хадзіў з аднаго кута пакоя ў іншы. KaAi б у пакоі вісела баксёрская груша, ён адмалаціў бы яе, каб даць выхад усяму свайму адрэналіну. Але яе ў кватэры, на вялікі жаль, не было. Малады фізік хацеў наліць сабе гарбаты, але рукі калаціліся, як у апошняга алкаголіка. I яму не заставалася нічога іншага як проста чакаць. Чакаць, ці пацвердзіцца яго сенсацыйная тэорыя. Ім авалодала ўзрушэнне, добра вядомае кожнаму навукоўцу, які ўпэўнены, што стаіць на мяжы адкрыцця, якое будзе мець сусветную важнасць, і што застаецца зрабіць толькі адзін крок, каб гэта пацвердзіць.
    I вось урэшце пачуліся гукі скайпа. Аркадзь адным вялікім скачком апынуўся каля камп'ютара і націснуў на кнопку.
    — Ну як? Зрабіў? — усхвалявана спытаў ён.
    — Так, — адказаў Баляслаў з набітым ротам, — ты меў рацыю. Такая лінія сапраўды праходзіць праз Беларусь, але я не разумею, што цябе так усхвалявала. У свеце тысячы кропак, якія калі злучыць, дык лінія пройдзе праз тэрыторыю нашай дзяржавы. I можна нават знайсці такія, каб лінія прайшла праз цэнтр, праз сталіцу, ды праз што заўгодна. А не вось так каля самай мяжы.
    — Значыцца, ты яшчэ нічога не зразумеў, — злосна прабурчаў Аркадзь. — Паглядзі, праз якія населеныя пункты праходзіць лінія.
    — Ды ў тым і справа, што ніякіх буйных значных гарадоў там няма, як ты гэтую лінію не малюй, што на мапе, што на глобусе. Адзінае, што ва ўсіх выпадках супадае, гэта населены пункт, дакладней хутчэй за ўсё гэта вёска... Зараз я пагляджу назву, на глобусе яна вядома не падпісаная, але вельмі падобна да таго, што і там лінія ідзе праз яе. А вось на падрабязнай мапе гэтая вёска называецца... — на імгненне ён замоўк, і раптам пачулася: — Халера мяне пабяры!
    — О, — з'едліва ўсклікнуў Аркадзь, — мяркуючы па вашай рэакцыі, вынаходніцтвы шаноўнага спадара пацвярджаюць маю тэорыю. Апрача таго, я шчыра рады, што вы, як сапраўдны гісторык, знаёмыя з назвай гэтай вёскі.
    — He можа гэтага быць... — толькі і прамовіў у адказ Баляслаў.
    — Вось тое і яно. Бікульнічы, праўда? — задаволена спытаў Аркадзь.
    —Так. Хай адлупцуе мяне Пярун, калі я памыляюся, — пачуўся дрыготкі адказ.
    —Фі, што ты такое кажаш? Гэта блюзнерства! Апавядзі лепей, што дакладна ты, як сапраўдны гісторык, ведаеш пра гэтае месца? Бо я толькі ў навінах пра яго чытаў
    — Ды я таксама ведаю няшмат. Цікавае месца, якое невукі і аматары гучных назваў клічуць Беларускім Стоўнхенджам. Але гэта значнае перабольшванне, як і, на мой погляд, тое, калі кажуць, што гэта тыповы мегаліт. Маштаб не той, хаця я ў гэтым мала разумею. Аднак адрозненні ад брытанскай славутасці відавочныя нават аматару. Камяні ўтвараюць сабой літару «П», якая ляжыць ножкамі ў паўночна-заходнім кірунку. Наколькі я памятаю, гэта менавіта той бок, дзе сядае сонца на Купалле. У сваю чаргу ў Стоўнхенджы такая ж літара «П» арыентавана ў паўночна-ўсходнім кірунку. To бок туды, адкуль узыходзіць сонца наступным днём пасля самага працяглага ў годзе. I пра маштабы я табе ўжо казаў не ведаю, што яшчэ дадаць. Ну і так, я дагэтуль не зусім разумею, якім бокам тут Аркаім.
    — А вось гэта якраз я табе зараз і патлумачу, — пляснуў у далоні Аркадзь. — Сядай утульней. Тут пачынаецца найцікавейшае.
    — Аднак... Як сапраўдны навуковец, ты добра ўмееш заінтрыгаваць,—пагадзіўся Баляслаў—Слухаю ўважліва.
    — Ты калі-небудзь чуў пра тэорыю лінейных арыенціраў?
    — Упершыню чую, — шчыра прызнаўся гісторык, — гэта штосьці з урокаў геаметрыі?
    — He зусім. Дакладней, зусім не. Гэта такая папулярная ў Брытаніі тэорыя. Папулярная сярод тых, хто вывучае Стоўнхендж. Зарадзілася яна недзе ў дваццатых гадах мінулага стагоддзя. Пачыналася ўсё з Ta­ro, што адзін аматар гэтай тэматыкі звярнуў увагу на тое, што праз Стоўнхендж можна правесці ўмоўныя
    прамыя лініі, якія, калі іх падоўжыць, пройдуць праз вельмі старажытныя аб'екты. Адна з такіх ліній нібыта праходзіць праз такія вядомыя мясціны, як Сідберы, Стоўнхендж, Гроўвелі-Касл, Касл-Літчэз. Другая праз Стоўнхендж, Олд-Сарум-Маўнд, Катэдральны сабор Солсберы і Кліарберы-Рынт.
    — Чакай-чакай. Па-першае, мне гэтыя назвы зусім нічога не кажуць. Па-другое, сабор у Солсберы? Сур'ёзна? Якім бокам ён трапіў у гэты спіс? У параўнанні са Стоўнхенджам ён, лічы што амаль сучасны.
    — He паверыш, мне гэтыя назвы таксама няшмат што кажуць. Але я пра гэта чытаў у кнізе нейкага англамоўнага даследчыка, і ён сцвярджаў, што ўсё вышэйназванае знаходзіцца на тэрыторыях старадаўніх паганскіх капішчаў. I сабор у гэтым спісе менавіта з той самай нагоды, бо большасць вялікіх сабораў будавалі акурат на месцах, якія раней шанавалі паганцы. Прынамсі ў Брытаніі. Хоць мяркую, што нешта падобнае ажыццяўлялася паўсюдна. Гэта кшталту таго, як прыдумаць хрысціянскія святы ў дні, калі паганцы звыклі штосьці святкаваць, і надаць рысы паганскіх багоў хрысціянскім святым. He мне табе апавядаць, якімі метадамі навязвалася хрысціянства нашым продкам. Дык вось, вяртаючыся да нашага пытання. Цікава, што гэтыя прамыя лініі ідуць такім чынам, што Стоўнхендж, Гроўвелі-Касл і Олд-Сарум-Маўнд складаюць ідэальны роўнабаковы трохвугольнік.