• Газеты, часопісы і г.д.
  • Porta Nigra  Максім Кутузаў

    Porta Nigra

    Максім Кутузаў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 224с.
    Мінск 2020
    59.58 МБ
    Сцягі і партрэты знікаюць. Знікае ўсё навокал, і робіцца цёмна. I зноў нагода гэтаму — дым. Дым і пыл. Жудасны грукат і свіст. Парэшткі некалі прыгожых будынкаў Бамбардыроўкі не пашкадавалі ні хрысціянскіх храмаў, ні таго, што заставалася са старажытнарымскіх часоў. I толькі вялікая брама, якую некалі называлі ў гонар бога вайны Марсавай, і надзейны магутны мост застаюцца на сваіх месцах. Так, яны таксама моцна пашкоджаныя. Дзесьці бачны зеўры-дзіры, кавалкі
    і шматкі мура валяюцца навокал. Але сляды вялікай рымскай культуры ўсё яшчэ ўпарта застаюцца ў шматпакутным памежным горадзе.
    I зноў робіцца цёмна. Але шум не знікае. Яго танальнасць змяняецца, аднак ён застаецца такім жа гучным. Сонечныя прамяні разганяюць вялікую хмару і добра бачна, што пасярод адрэмантаваных старажытных будынкаў з'явіліся новыя — шкляныя. I невыносны шум — гэта гул тысячаў турыстаў, якія прыехалі з розных куткоў свету, каб паглядзець на горад, які калісьці быў аплотам рымскай культуры. А над шматлікімі афрыканцамі, еўрапейцамі і азіятамі, як і дзве тысячы гадоў таму, велічна ўзвышаецца чорная брама — Porta Nigra, сапраўдная сведка такой вялікай колькасці значных падзей, якія раз і назаўжды змянялі сусветную гісторыю, што ўявіць гэта простаму смяротнаму немагчыма. I таму брама набывае ў вачах чалавека дадатковую каштоўнасць. Каштоўнасць, якую можа мець толькі нешта амаль вечнае, што перажыло шматлікія імперыі і, напэўна, перажыве іх яшчэ нямала.
    Скрозь сон Аркадзь пачуў знаёмыя словы, аднакагульны сэнс ён ніяк не мог зразумець. Мозг упарта спрабаваў звязаць звыклыя гукі ў лагічны тэкст. Праз некалькі імгненняў напружаны мозг канчаткова прачнуўся, і Аркадзь здагадаўся, што чуе нямецкую.
    — .. .і тут усе паказчыкі ў норме. Вось і добра.
    Беларус расплюшчыў вочы і павярнуў галаву ў той бок, адкуль даносіўся прыемны жаночы голас. Каля шматлікіх прыстасаванняў з маніторчыкамі стаяла медсястра гадоў пяцідзесяці. Яна старанна нешта запісвала, гледзячы на маніторы, але мажная постаць кабеты не
    давала Аркадзю магчымасці пабачыць, што ж яны паказвалі.
    Медсястра пачула варушэнне на ложку і павярнулася да пацыента.
    — А! Вы ўрэшце з намі, — весела ўсміхнулася яна, — а я ўсё здзіўлялася: калі вы прачнецеся, бо ўсе паказчыкі ўжо два дні як ў норме.
    He зважаючы на здзіўлены выраз твару хлопца, жанчына жыццярадасна працягвала:
    — Праз дзве гадзіны будзе абед, сняданак вы, на жаль, праспалі. Пасля абеду да вас прыйдзе лекар і ўсё з вамі абмяркуе. Калі вы хочаце піць, а вы дакладна хочаце, на століку каля вакна стаяць бутэлькі з вадой.
    Яна зрабіла крок да ложка, паклала пацыенту ў ногі нататнік, у які дагэтуль нешта запісвала, і пачала асцярожна здымаць з Аркадзя розныя правадкі і трубкі.
    — Вось так. Спадзяюся, што гэта вам болей не спатрэбіцца.
    Скончыўшы важдацца з медычным абсталяваннем, кабета ўзяла нататнік і накіравалася да дзвярэй.
    — О... і яшчэ, — медсястра спынілася і паглядзела на хлопца, — калі вы захочаце прыняць душ ці вам яшчэ штосьці спатрэбіцца, націсніце на кнопку, якая знаходзіцца над вашым ложкам, і да вас прыйдуць і з усім дапамогуць. I не хвалюйцеся, мы знайшлі вашага працадаўцу і паведамілі яму, што вы зараз лечыцеся ў нас.
    Калі дзверы за кабетай зачыніліся, Аркадзь пачаў зацікаўлена разглядаць сваю палату. Гэта быў даволі вялікі светлы пакой, у якім ён быў адзіным пастаяльцам. Каля вакна сапраўды стаяў столік, на якім апрача трох бутэлек ляжала штосьці яшчэ, аднак на такой адлегласці было немагчыма разгледзець, што там дакладна. 3 іншага, вольнага ад медычных прыстасаванняў, боку
    ложка — тумбачка, на якой малады фізік з вялікай радасцю заўважыў свой тэлефон, які ён набыў на апошнія грошы перад самым ад'ездам, бо з папярэднім старэнькім было б сорамна з'яўляцца ў прыстойным грамадстве, паўэрбанк і стос дакументаў, на якіх ляжалі страхоўка і пашпарт — усё тое, што ён заўсёды насіў з сабою, куды б ні накіраваўся. На адным з двух крэслаў стаяў яго заплечнік і вісела адзенне, у якое ён быў апрануты падчас экскурсіі па чорнай браме. Побач з дзвярыма, у якія толькі што выйшла жанчына, знаходзіліся яшчэ адныя, што, як здагадаўся Аркадзь, вялі ў прыбіральню. Каля іх на масіўнай падстаўцы стаяў вялікі тэлевізар.
    — Усе паказчыкі ўжо два дні як у норме... — задумліва паўтарыў уголас Аркадзь. — Колькі ж я тут знаходжуся? I галоўнае пытанне: чаму? Няўжо я так моцна атруціўся? I тады з якой нагоды я бачыў гэтыя дзіўныя сны?
    Хлопец адчуваў сябе няблага, калі не лічыць крыху каламутнай свядомасці і некалькіх сінякоў, якія ён, напэўна, атрымаў калі падаў, знепрытомнеўшы. Ён пацягнуўся да тэлефона. Той не ўключаўся. Аркадзь падключыў яго да паўэрбанку. Вось яна — бясспрэчная карысць ад яго звычкі цягаць яго заўжды з сабою з таго дня, як Міраславе хтосьці з сяброў прывёз гэтую цудоўную прыладу з-за мяжы, а яна за непатрэбнасцю перадарыла яе брату.
    Тэлефон паказваў: «Пятніца. 18 сакавіка». Аркадзь нават прысвіснуў ад здзіўлення. На экскурсію ён пайшоў у суботу, дванаццатага. Што ж гэта здарылася такое, што ён на тыдзень трапіў у бальніцу, ды яшчэ і знаходзіўся ўвесь гэты час без прытомнасці? I чым былі выкліканыя тыя выявы, якія ён так выразна бачыў у сне? Адзіным, што яго хоць крыху супакойвала, было тое, што пачуваў-
    ся ён добра, толькі галава была цяжкая-цяжкая. I думкі ў галаве змяняліся марудна.
    Раптам на тэлефоне з'явілася паведамленне: «Знойдзены Wi-Fi38. Вы хочаце ўсталяваць злучэнне?» Аркадзь націснуў: «Так». Злучэнне прайшло паспяхова.
    — Нічога сабе! Wi-Fi ды яшчэ і без пароля, — прамармытаў ён. — Што ж, пакуль у мяне ёсць час да абеда і гутаркі з доктарам, трэба зразумець, што са мною адбылося і галоўнае: чаму. Неабходна параіцца з Баляславам, мабыць, у яго будуць, якія-небудзь ідэі. Спадзяюся, ён зараз у скайпе.
    Нягледзячы на самы разгар працоўнага дня, Баляслаў быў анлайн. Ён адказаў адразу праз некалькі гудкоў.
    — Здароў, Карл, — спачатку пачуўся сонны голас, пасля з'явіўся і няголены твар гісторыка. — Чаму я цябе не бачу?
    — I табе прывітанне. Я не быў упэўнены, што ты ў TaKi час будзеш дома. Пагатоў дзіўна, што мяркуючы па тваім голасе, ты толькі нядаўна прачнуўся.
    — Што ёсць, тое ёсць. Учора быў дзень народзінаў дзяўчынкі, якая са мною ў адной групе навучалася, ну і там сабралася ледзь не палова ўсіх, хто выпусціўся з гістарычнага факультэта ў мой год. А калі збіраецца столькі гісторыкаў сам ведаеш, якія грандыёзныя п'янкі адбываюцца. Таму большасць прысутных узяла выхадны за свой кошт на сённяшні дзень. I я ў тым ліку.
    — Вечна ў вас усё не як у людзей, — усміхнуўся Аркадзь, узгадваючы, як сам некалькі разоў прысутнічаў на такіх мерапрыемствах. — He, каб у пятніцу адсвяткаваць.
    38 Wi-Fi — тэхналогія бесправаднога выхада ў сеціва.
    — У пятніцу нельга, бо ў суботу ранкам у імянінніцы самалёт. Як і ты, вырашыла падацца за мяжу ў пошуках лепшай долі. Таму ўчора было ажно дзве нагоды для гулянкі. Між іншым, табе таксама не перашкодзіла б развеяцца, дзяўчынку якую добрую знайсці. А тое ўсё навука ды навука, колькі можна?
    Аркадзь з сумам падумаў пра Дэніс, але адразу адагнаў дурныя думкі. He, не ў гэтым жыцці. А ўголас сказаў:
    — Ты ж ведаеш, спачатку кар'ера, а пасля ўжо ўсё астатняе. А пакуль што я — ніхто. I не магу забяспечваць сур'ёзныя стасункі.
    — А хто табе сказаў, што яны павінныя быць сур'ёзныя? — шчыра здзівіўся гісторык.
    Ён казаў гэта ад чыстага сэрца, бо сам ніколі не імкнуўся да чагосьці падобнага. Усіх яго знаёмых заўсёды здзіўляла, наколькі лёгка ён прыцягваў увагу дзяўчат, пры тым нічога не робячы для гэтага. Толькі Аркадзь быў разы чатыры сведкам таго, як да Мацвея на вуліцы падыходзілі, каб пазнаёміцца. А той у адказ жартаваў і паскараў крок. А дзяўчаты часам сапраўды былі вельмі прывабныя. Аднак і ў іх не атрымлівалася зацікавіць беларускага Апалона. На дакорлівыя, а насамрэч, што хаваць, і зайздрослівыя пытанні сяброў, ён упарта сцвярджаў, што хоча мець магчымасць ва ўсялякі час рабіць тое, што хоча, замест таго каб марнаваць рэдкія вольныя гадзіны на выбудоўванне стасункаў якія могуць прынесці адныя расчараванні.
    — Вось я, напрыклад, сёння ноччу пасля вечарыны...
    — Добра. Досыць, — раптам перапыніў Аркадзь, — я табе патэлефанаваў з сур'ёзнай размовай.
    — Добра, слухаю ўважліва, — лагодна пагадзіўся Баляслаў, які добра ведаў, што тэма ўзаемаадносінаў з процілеглым полам заўжды была даволі балючай для яго
    сябра, які, нягледзячы на ўвесь свой розум, абсалютна не ўяўляў, як знаёміцца і бавіць час з дзяўчынамі. — Слухаю, аднак чамусьці ўсё яшчэ не бачу. Гэта ў цябе сувязь такая дрэнная ці ты наўмысна хаваешся ад мяне?
    Аркадзь неахвотна ўключыў камеру на тэлефоне.
    — А ты ўсё адпачываеш, як я пагляджу! У працоўны дзень! А сам пра мяне яшчэ нешта кажаш.
    — Мацвей, я ў бальніцы, — ціха, але жорстка прамовіў Аркадзь. У гэты момант ён быў не ў гуморы, каб слухаць бясконцыя сяброўскія жартачкі.
    — Ого. Нават так, — здзівіўся Баляслаў, у яго голасе з'явілася лёгкае хваляванне. — Я спадзяюся, нічога сур'ёзнага? Што здарылася?
    — Калі б я ведаў, — сумна ўсміхнуўся ў адказ Аркадзь, — апошняе, што памятаю, як пайшоў урэшце паглядзець Porta Nigra, бо мне супрацоўнікі ўсе вушы прагудзелі. Кшталту, як гэта, я такі аматар гісторыі і яшчэ не наведаў самую вялікую антычную браму ў свеце. Гэта было ў суботу, дванаццатага. I вось я памятаю, як я набыў квіток, узняўся на браму і... Пасля ўсё. Пасля быў сон, у якім я столькі ўсяго бачыў... Я бачыў усё, што адбывалася вакол брамы ад часоў яе пабудовы рымлянамі і да нашых дзён. I вось толькі сёння я ўрэшце прачнуўся. Яшчэ і гадзіны не мінула. I я ўвогуле не ўяўляю, што са мною адбылося, бо раней такога ніколі не здаралася. Ты ж ведаеш, тое, што я бачу, звычайна выклікана наяўнасцю іанізавальнага выпраменьвання ў тым ці іншым выглядзе. А зараз я нават не маю ніводнай ідэі, што магло так моцна ўздзейнічаць на мяне? Нічога не разумею...
    — Чакай-чакай, — хваляванне ў голасе Мацвея зрабілася яшчэ больш выразным, — ты сказаў, што ўсё пачалося дванаццатага? Я правільна пачуў?
    — Так, а што? Гэта істотна?
    — Мне здаецца, што я зразумеў, што адбылося. Ты ж навіны не чытаў?
    — Навіны? He, канечне. Я толькі прачнуўся і амаль адразу патэлефанаваў табе. Бо не разумею, што адбываецца, і мяне гэта вельмі палохае. А неўзабаве прыйдзе лекар, і я не ведаю, што яму казаць.