Porta Nigra
Максім Кутузаў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 224с.
Мінск 2020
Каб экскурсія была найболей падобнай да звычайнага турыстычнага візіту, Аркадзь вырашыў пачаць яе з вакзала. Усё ж калі тэатр пачынаецца з вешалкі,
знаёмства з горадам у большасці выпадкаў пачынаецца з вакзала. Як і ў першы раз, вакзал не выклікаў у маладога фізіка роўна ніякіх эмоцый: ні абурэння, ні захаплення. Звычайны вакзал невялічкага еўрапейскага горада, бываюць нашмат горшыя, бываюць нашмат прыгажэйшыя. Аднак як толькі Аркадзь выйшаў з прапахлага чыгункай памяшкання, ён адразу звярнуў увагу на тое, чаго не заўважыў раней. Магчыма, тады ён быў занадта стомлены, альбо важную ролю мела тое, што, калі беларус упершыню прыехаў у Трыр, быў вечар працоўнага дня, а не ранак выходнага, як зараз. Але факт застаецца фактам. Абсалютная большасць людзей, якія хадзілі, сядзелі і ляжалі побач з вакзалам, былі арабамі. Вельмі шумнымі і нястрыманымі арабамі. Здавалася, што горад знаходзіцца не ў Германіі. Безумоўна, большасць буйных гарадоў гэтай краіны інтэрнацыянальныя і мультыкультурныя, але сярод усіх тых, якія бачыў Аркадзь, Трыр моцна вылучаўся ў гэтым.
За першае ўражанне Аркадзь-турыст паставіў бы гораду тлусты «мінус», бо з пункту гледжання чалавека з усходнееўрапейскай краіны такое асяроддзе абяцала моцную небяспеку падарожніку. Выхадцы з краін былога Савецкага Саюза звыкліся з тым, што найболей непрыемныя асобы, якіх можна сустрэць на вуліцах іх родных гарадоў — гэта алкашы ды бяздомныя. А ў Еўропах да іх яшчэ ў вялікай колькасці далучаюцца наркаманы, прадстаўніцы найстаражытнейшай прафесіі і агрэсіўныя людзі паўднёва-ўсходняга паходжання. Такім чынам, можна нават сказаць, што ў спадчыну ад адной шостай часткі сушы мы атрымалі і нешта добрае. Бо назіраць як «жрыца кахання» пад кайфам поўзае па брукаванцы, каб знайсці недапалак, які яшчэ можна ўзяць у рот, ці сустрэць на вуліцы банду арабаў-падлеі каў якія штосьці
гучна крычаць на сваёй мове табе ўслед, — сумніўнае задавальненне. Усё гэта выклікала ў Аркадзя ўстойлівыя асацыяцыі з захапляльным дакументальным серыялам пад даволі лаканічнай назвай «Ліхтугі за мяжой»36, які ўжо некалькі гадоў рэгулярна дэманстравалі на тэлеканале National Geographic. Так, Аркадзь з падлеткавага ўзросту любіў гэты канал, бо там заўсёды паказвалі вельмі цікавыя і пазнавальныя перадачы. Атмасфера серыяла была змрочнай, бо ў ім даходліва тлумачылі на чужых прыкладах, як можна трапіць у бяду падчас знаходжання ў невядомай табе краіне. Хаця, трэба адзначыць, што ў большасці гісторый, пра якія апавядалася ў гэтай праграме, ахвяры самі выяўляліся вінаватыя ў тым, што апынуліся ў такім становішчы. 3 іншага боку малады навуковец асабіста ведаў людзей, якія нават праз шмат гадоў узгадваюць пра свае падарожжы ў прыгожыя еўрапейскія гарады з пэўным жахам: у яго аднакласнікаў агрэсіўны афрафранцуз спрабаваў скрасці фотаапарат, у калегі афраітальянец скраў тэлефон у Рыме. Аркадзь чуў і пра іншыя падобныя здарэнні ад сваіх знаёмых. I яму заўжды было сумна ад разумення таго, што менавіта праз такія выпадкі ў многіх людзях зараджаецца расізм. Хоць колер скуры тут абсалютна не мае значэння. У супрацоўніцы Міраславы, да прыкладу увогуле спрабавалі скрасці торбу ў Адэсе, і гэта былі дакладна не афраўкраінцы, аднак такія тлумачэнні, на вялікі жаль, рэдка ўспрымаліся расістамі сур'ёзна, нягледзячы на тое, што на двары было ўжо дваццаць першае стагоддзе, — час сапраўднага ўсёпаглынальнага касмапалітызму.
36 «Ліхтугі за мяжой» — дакументальны серыял, які распавядае пра гісторыі людзей, зняволеных за мяжой.
Такія невясёлыя думкі панавалі ў галаве Аркадзя, KaAi ён ішоў ад вакзала ў бок цэнтра горада ўздоўж даволі прыемнага ціхага бульвара — рэзкага кантрасту на фоне навакольных шумных вуліц. Бульвар быў даволі працяглым, аднак урэшце прыводзіў да той самай знакамітай брамы. I тут Аркадзь заўважыў бясконцы натоўп турыстаў вакол яе. Нават каля сусветнавядомага Кёльнскага сабора ён не бачыў столькі людзей. I гэта быў яшчэ адзін тлусты «мінус». Ну і з яго, безумоўна, вынікала тое, што, каб наведаць гэтую браму, трэба было адстаяць велізарную чаргу ў касу. Што датычылася самой брамы, яна з першага погляду вельмі ўражвала. Але не ў прыемным сэнсе гэтага слова. Яна літаральна ціснула сваімі веліччу і змрочнасцю. Яна сапраўды выглядала Nigra, то бок чорнай, і не столькі паводле колеру, колькі паводле атмасферы, якая панавала вакол яе, паводле яе душы. Якраз у гэты момант у плэеры, у якім зараз стаяла касета «Крамы» містычным чынам загучаў такі прыдатны да гэтага моманту спеў. Ну як містычным, улічваючы, што на адным баку касеты не так і многа спеваў, а ў мясцінах, якія недалёка ад брамы, Аркадзь планаваў пашпацыраваць яшчэ нейкі час, рана ці позна гэта павінна было адбыцца. Але ўсё ж у хлопца пабеглі дрыжыкі па спіне, калі ён зразумеў, што паводле рытму і рыфмы слова «слуцкая» выдатна замяняецца на слова «чорная» і сэнс атрымліваецца таксама вельмі дакладны:
Чорная брама — непарушны мур.
Чорная брама — сведка авантур.
Чорная брама — гонар твой не знік. Чорная брама — я твой вартаўнік.
Спазналі многа твае велічныя сховы, Дабра і зла ліхую кругаверць.
Сябрам была ты шчаснаю падковай, А лютым ворагам абяцала смерць37.
Адзінае, што Аркадзь не быў яе вартаўніком. Ды і не хацеў, а вось ці быў ён шчаслівым сябрам ці лютым ворагам, пакуль што не ведаў...
Яшчэ раз акінуўшы чаргу позіркам, Аркадзь вырашыў прайсціся спачатку далей па цэнтральнай вуліцы і паглядзець на іншыя славутасці гэтага горада. Ён рухаўся павольна і не таму, што хацеў усё падрабязна разгледзець (нічога асаблівага для разглядання вакол ён не назіраў), а з той нагоды, што натоўп проста не даваў яму магчымасці ісці ў звыклым тэмпе. Але чым далей ён адыходзіў ад брамы, тым меней было народа. Большасць сыходзіла ў левы бок, каб паглядзець на сабор, які сапраўды быў даволі прыгожым. Раптам беларус узгадаў, як абаяльная і добразычлівая жанчына-кантралёр раіла маладой пары, якая ехала ў Трыр, абавязкова наведаць гэты сабор і настойвала на тым, што лепей рабіць гэта ранкам. Аркадзь сумна падумаў, што і ён мусіў прыйсці сюды на світанку, як зрабіў Баўкалак у Празе, тады б і натоўпаў ніякіх не сустрэў. 1 яму не складана прачнуцца на некалькі гадзінак раней, толькі дзеля таго каб не адцягваць сваю ўвагу ад прыгожых архітэктурных помнікаў на думкі пра бязлітасны натоўп і пра кішэннікаў, якія могуць у ім хавацца. Аднак у такім выпадку ён не ацаніў гэты горад вачыма звычайнага турыста.
I вось зараз ён стаяў побач з саборам разам са шматлікімі іншаземцамі. Але той, нягледзячы на сваю сапраўдную прыгажосць, з'яўляючыся адным з тысячаў ва ўсёй Германіі, не так моцна ўражваў як чорная брама, якая не
37 Радкі са спева «Слуцкая Брама» беларускага рок-гурта «Крама».
мела аналагаў ва ўсім свеце. Сабор, гандлёвая плошча, старажытныя камяніцы вакол яе — усё такое самае, як і ва ўсіх іншых нямецкіх гарадах з насычаным гістарычным мінулым. Але брама... Брама такая адна. Зрабіўшы кола вакол гандлёвай плошчы, Аркадзь развярнуўся і зноў накіраваўся ў бок змрочнага будынка часоў Рымскай імперыі.
3 аднаго боку праз тое, што прадчуваў доўгае знаходжанне ў чарзе, з іншага боку таму, што хацеў цалкам увайсці ў ролю турыста, Аркадзь вырашыў спачатку там жа на месцы і паесці, зайшоўшы у піцэрыю. Памяшканне выглядала не надта ахайным, але жа дання шукаць нешта іншае ў яго не было зусім. Знайшоўшы ў далёкім кутку амаль што адзіны ва ўсёй зале вольны столік, які знаходзіўся акурат побач з выхадам з кухні, беларус заняў яго і пачаў чакаць. Меню прынеслі яму хвілінаў праз пятнаццаць, калі ён ужо задумаўся, ці не сысці яму прэч. Аднак ён імкнуўся на ўсё глядзець з аптымізмам і падумаў, што яны працуюць так павольна, бо ў іх у гэты час было насамрэч многа кліентаў. Кошты ў меню кусаліся, але ўлічваючы месцазнаходжанне побач з галоўнай турыстычнай славутасцю, гэта было не дзіўна. Аркадзь хутка абраў піцу, якая, на яго погляд, увасабляла аптымальныя суадносіны паміж коштам і колькасцю смачных інгрэдыентаў, і чакаў, калі ў яго ўрэшце прымуць замову. Тым часам ён бачыў, як да гаспадара (у тым, што гэта быў менавіта гаспадар, сумневу не было, бо той вельмі гучна па-італьянску камандаваў усімі) звярнуліся кліенты, якія ветліва на англійскай мове папрасілі ў яго англамоўнае меню. Эмацыйны мужчына ў сваю чаргу адказаў ім7 што ён валодае італьянскай, нямецкай і французскай і іх не разумее, бо не абавязаны валодаць усімі мовамі свету.
Казаў ён гэта па-нямецку, аднак з моцным акцэнтам. Тут да гутаркі далучылася афіцыянтка і паспрабавала дамовіцца з кліентамі, якія пасля кароткай размовы з дзяўчынай накіраваліся ў іншы кут памяшкання, і Аркадзь іх ужо не бачыў. Затое ён добра бачыў, як гаспадар пачаў гучна лаяцца па-італьянску і паказваць непрыстойныя жэсты ў спіны сыходзячым кліентам. Афіцыянтка тым часам падышла да беларуса і прыняла замову. Пакуль Аркадзь чакаў сваю піцу, ён паспеў уважліва агледзець памяшканне і прыйшоў да высновы, што калі б у гэты самы момант сюды ўвайшлі б прадстаўнікі санэпідслужбы, у гаспадара з'явіліся б вялікія праблемы. Малады фізік нават пачаў шкадаваць, што ўвогуле сюды зайшоў. 3 іншага боку, ён падчас падарожжаў заўсёды харчаваўся альбо ў турэцкіх рэстарацыях, якія ёсць паўсюдна і ў якіх традыцыйна падаюць вялікія і сытныя порцыі за прымальныя кошты, альбо самай звычайнай піцай, бо быў упэўнены ў тым, што яе складана сапсаваць так, каб яна выклікала шкоду для здароўя, пагатоў, калі ў ёй няма ніякіх экзатычных інгрэдыентаў кшталту ананасаў, крэветак і ўсяго падобнага. А яшчэ галоўнае тое, што гэтая страва заўсёды абавязкова падвяргаецца тэрмічнай апрацоўцы ў печы. Акрамя гэтага, знайсці піцэрыю нескладана нават у зусім невядомым табе горадзе. Ды і, шчыра кажучы, як правіла, амаль паўсюдна такая ежа зазвычай не вельмі дарагая, але даволі сытная. Аднак у кожнага правіла бываюць выключэнні. Яшчэ недзе прыблізна праз паўгадзіны чакання Аркадзю на стол паставілі кавалак цеста, на якім практычна не было начыння. I гэта за такія грошы! Беларус, шчыра спадзеючыся, што гэта не нанясе яго здароўю ніякай шкоды, у чым ён пачаў ужо сумнявацца, хутка прыкончыў гэты блін і сам па-