Porta Nigra
Максім Кутузаў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 224с.
Мінск 2020
сястры. Выявілася, што тая нічога не ведала, і падобна, папросту падсвядома адчула (Аркадзь, дарма, што займаўся навуковай дзейнасцю, заўсёды верыў у такія рэчы), што нешта не так, і проста захацела даведацца, як яго справы. Ён не стаў уключаць камеру і вырашыў ёй нічога не апавядаць. Пасля традыцыйных ветлівасцяў і звычайных для такіх гутарак пытанняў Міраслава ўрэшце перайшла да сутнасці, і Аркадзь пачаў падазраваць, што яе жаданне падзяліцца цікавай гісторыяй, а зусім не клопат роднай сястры, і было сапраўднай нагодай для гутаркі. Дзяўчына была настолькі захопленая тым, што адбывалася ў яе асабістым жыцці, што нават не звярнула ніякай увагі на тое, што яе брат так і не ўключыў камеру і яна яго не бачыла.
— А мяне тут адзін прыемны малады хлопец у тэатр запрасіў. У Купалаўскі. На адзінаццатага красавіка. Гэта, вядома, яшчэ далёка, цэлы месяц наперадзе. Але я пачала ўжо ўсё да драбніц планаваць, каб мерапрыемства адбылося ў лепшым выглядзе. Гэты дзень мусіць стацца для мяне адметным. Я тут падлічыла, што дадому зазірнуць не паспею і давядзецца ехаць адразу з працы. Гледзячы на расклад, я прыкінула, што буду на Кастрычніцкай дзесьці а васямнаццатай гадзіне. Залежыць ад таго, на якое метро паспею. Мы дамовіліся сустрэцца каля тэатра а палове на сёмую. I значыцца, у мяне яшчэ будзе хвілінаў трыццаць, каб забегчы куды-небудзь перакусіць. Спадзяюся, што праблемаў не будзе, бо гэта ж самы цэнтр горада і там хапае ўсялякіх кавярняў. Як мяркуеш, я паспею?
Аркадзь заўсёды здзіўляўся звычцы Міраславы прадумваць усё да хвіліны і нервавацца з-за кожнай дробязі. Гэта ж ніякіх нерваў не набярэшся, калі ўсё прымаць так блізка да сэрца — яно ж аднойчы можа і не вытрымаць
празмерных хваляванняў. Хоць хлопец і добра разумеў, што такое эмацыйнае стаўленне да жыцця характэрна не толькі для Міраславы, але і для большасці жанчын яе ўзросту. Але ж жывуць неяк. Таму ён коратка адказаў:
— Так, вядома ж, паспееш.
— Вось і добра. Я так спадзяюся, што гэты дзень стане для мяне сапраўды адметным. I нават праз шмат гадоў я буду ўзгадваць яго, як адзін з самых лёсавырашальных дзён у маім жыцці! А яшчэ ведаеш што, ён мне падараваў цудоўны верш. Зараз, пачакай хвілінку, я табе яго прачытаю.
Пачуўся характэрны гук, калі перакладаюць паперу з аднаго месца на іншае.
— Вось. Знайшла. Ты мяне добра чуеш?
—Добра, — без усялякага энтузіязму а дказаў Арка дзь.
— Цудоўна, тады слухай.
О капітан, мой капітан! Мінуў наш цяжкі шлях, I шматпакутны карабель стаіць на якарах.
Вось побач порт, і звон звініць, народ у захапленні На змрочны карабель глядзіць у гэтыя імгненні. А сэрца! Сэрца! Сэрца!
I кроў струменямі ільецца
Уздоўж палубы, а на ёй там
Ляжыць нябожчык-капітан.
О капітан, мой капітан! Паўстань! Пачуй званы!
Цябе вітае гэты сцяг, партовыя агні!
Вянкі і кветкі — усё табе, натоўп цябе шукае, Ен азіраецца, ягоны крык ляціць да небакраю! О капітан! Ты — бацька наш!
I нават у дрэнным сне
He ўяўляў ніводны з нас:
Твой хутка час міне.
Няма адказу, усё маўчыць нябожчык-капітан, А карабель ужо прыплыў, ён здзейсніў дзіўны план.
Я капітана ўзяў руку, намацаць пульс не змог, А ў порце карабель стаіць, ён — сведка перамог. Пануе радасць тут і там, I толькі сумны я, А побач мёртвы капітан, Ён здзейсніў дзіўны план.
— Брава, — Аркадзь саркастычна запляскаў у далоні, — сапраўды цудоўны верш. Цудоўны верш напісаў у свой час Уолт Уітмен40. А гэта пераклад, і, шчыра кажучы, не надта ўдалы. Апрача гэтага, я ніяк не магу зразумець, якое дачыненне мае гэты верш да цябе. Гэта ж нават не інтымная лірыка. А ты, наколькі я ведаю, не капітан. Ці я штосьці прапусціў у тваім жыцці?
— Ай, ты не рамантык. А вось ён... Гэты верш сімвалізуе... Ды хаця што табе тлумачыць. Ты ўсё адно не зразумееш. Ты — фізік, мастацтва для цябе — далёкі і незразумелы свет.
Аркадзь не стаў спрачацца, а проста паспрабаваў як мага хутчэй перавесці гутарку ў іншае рэчышча.
Напрыканцы размовы сястра спытала, ці чуў ён пра тое, што адбылося ў Японіі, падкрэсліўшы пры гэтым, што ён заўсёды вельмі балюча ставіцца да такіх выпадкаў. Аркадзь суха пагадзіўся, што гэта насамрэч жудасна і паспяшаўся скончыць гутарку.
I вось урэшце ў панядзелак, пасля шэрагу даследаванняў маладога навукоўца выпісалі. Яму было цікава, як апішуць яго захворванне ў паперах, якія прызначаліся працадаўцу. Але толькі зірнуўшы на лаканічную
40 Уолт Уітмен — амерыканскі паэт.
паперку, у якой не было аніякіх падрабязнасцяў, ён узгадаў, што ў Германіі так прынята, што кіраўніцтва не мусіць ведаць канфідэнцыйнай інфармацыі, для іх досыць пацвярджэння лекараў, што чалавек сапраўды хварэў. Нашто, чаму і як — іх не датычыла.
Выйшаўшы з будынка бальніцы, Аркадзь зразумеў, што зусім не ведае гэтай часткі горада. Наперадзе быў відаць парк з рэчкай, і таму ён вырашыў спачатку павольна пашпацыраваць навокал, а пасля ўжо накіравацца ў цэнтр. Бо амаль у кожным еўрапейскім горадзе паўсюдна можна лёгка знайсці стрэлачкі, якія паказваюць, дзе цэнтр, а дзе яшчэ што цікавае. Што ўжо казаць пра такі турыстычна развіты Трыр. Тут можна шпацыраваць бясконца, не сумняваючыся ў тым; што ўсё адно самастойна, без мапы і сеціва знойдзеш дарогу назад. У крайнім выпадку заўсёды можна запытаць у ветлівых «абарыгенаў».
Паветра ў парку было сапраўды цудоўнае, дыхалася лёгка, і Аркадзь пачаў шкадаваць, што праваляўся ўсе выхадныя ў палаце, чытаючы навіны. Мог бы ўжо зрабіць перапынак на гадзінку дзве і паблукаць па ваколіцах, праветрыць мазгі, замест таго, каб чытаць аднастайныя паведамленні з месца катастрофы.
***
Пасля вымушанага адпачынку маладому навукоўцу было складана вярнуцца ў звыклы працоўны рытм. Хоць у першыя дні пасля таго, як яго выпісалі з бальніцы, ён і спадзяваўся, што малапрыемнае здарэнне не пакінула ніякіх адбіткаў на яго здароўі, але чым бліжэй да пятніцы, тым мацней ён адчуваў сапраўдную фізічную стому. Гэта было для яго нязвыкла і нават дзіўна, беручы пад увагу тое, што ён прадбачліва вырашыў перанесці
хімічныя эксперыменты ў лабараторыі і працу са складанымі прыборамі на наступны тыдзень, бо цудоўна разумеў, што яму патрэбны нейкі час, каб зноў адчуць упэўненасць у сабе і вярнуцца ў нармалёвы стан. Аркадзю заўжды было смешна чуць, як недасведчаныя людзі абмяркоўвалі працу навуковых супрацоўнікаў, маўляў, гэтыя дармаеды цэлы дзень сядзяць у мяккіх фатэлях і ніякіх фізічных нагрузак не зведваюць. На самой справе, калі ідзе нейкі хімічны эксперымент, які можа цягнуцца днямі, часам няма магчымасці нават на хвілінку прысесці, не тое каб на абед схадзіць, бо неабходна кантраляваць працэс, рэгуляваць крытычна важныя параметры: тэмпературу, ціск і гэтак далей. А яшчэ бывае такая сітуацыя, што ўключана адначасова некалькі прыладаў і трэба бегаць паміж імі і сачыць то за адной, то за іншай. Вось так пабегай восем працоўных гадзін (дзевяць з улікам прапушчанага і прынесенага ў ахвяру дзеля вялікіх навуковых мэтаў абеду) тудэма-сюдэма, а пасля ўжо разважай наконт таго, хто з'яўляецца абібокам і дармаедам, а хто працуе і фізічна, і інтэлектуальна. Пагатоў хлопец не мог прадказаць, ці не пагоршае яму, калі ён будзе мець кантакт з апрамененымі пробамі, бо штораз такое здаралася зусім выпадкова і мала залежала ад інтэнсіўнасці апраменьвання ці паходжання пробаў. Усё гэта чарговы раз пацвярджала думку беларуса пра тое, што на пачатку дваццаць першага стагоддзя, нягледзячы на ўсе шматлікія тэхналагічныя дасягненні, сучасная навука ўсё яшчэ амаль нічога не ведае пра радыяцыю.
Таму Аркадзь, яшчэ не вельмі ўпэўнены ў сваім фізічным стане, апошнія дні працаваў выключна над аналізам дадзеных, якія ён атрымаў раней. Неабходна было ўсё падлічыць, уважліва праверыць ды супаставіць з даведкавымі лічбамі. Хоць гэта і было даволі цікава, бо
з дапамогай такіх разлікаў беларус мог паведаміць калегам-археолагам, да якога стагоддзя належыць той ці іншы артэфакт, аднак за некалькі дзён манатонная, аднастайная праца надакучвала. Ды і пасля непрыемнага здарэння ў чорнай браме у маладога фізіка пачаў даволі часта з'яўляцца галаўны боль падчас працяглага сядзення перад камп'ютарам, што яго не на жарт палохала.
Аднак, як той казаў, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Каб пазбегнуць перанапружання, Аркадзь прымушаў сябе рабіць невялічкія перапынкі. Такім чынам, у яго з'явілася магчымасць урэшце наведаць бібліятэку і разгледзець мапы, якія віселі на першым паверсе. Бібліятэка, хоць і даволі вялікая, але расчаравала беларускага госця, бо болыпасць кніг у ёй датычыла асноў фізікі і хіміі, метадаў археаметрычных аналізаў і да таго падобнага. Хлопца яны не дужа вабілі, бо амаль усё гэта ён альбо ўжо ведаў, альбо мог лёгка знайсці ў сеціве. А чагосьці сапраўды каштоўнага і старажытнага ён там не здабыў, хоць і спадзяваўся на гэта. Як паведаміла супрацоўніца бібліятэкі, яны наўмысна адмовіліся ад гэтых рэчаў, бо не мелі ў памяшканні неабходных умоваў для захоўвання такіх асобнікаў таму і перадалі ўсё ў іншыя інстытуты. Затое мапы ў імправізаваным музеі былі надзвычай цікавыя. Акрамя таго, што яны прысвячаліся выключна невялічкім тэрыторыям, і дзякуючы гэтаму былі сапраўды падрабязнымі, некаторыя з іх (як беларус спачатку здагадаўся з-за наяўнасці ахоўнага шкла, а пасля і прачытаў у іх апісанні) — насамрэч старадаўнія. Хоць чаму кіраўніцтва навуковага цэнтра прыдумаўшы, як захоўваць ад пашкоджанняў мапы, не здолела выпрацаваць падобную методыку для рэдкіх кніг, зацяты бібліяфіл так і не зразумеў. Найбольш захапляльнымі сярод усіх здаваліся першыя мапы Новага
свету, на якіх многа месца займалі белыя плямы. Самай вялікай была падрабязная мапа Рымскай імперыі часоў яе росквіту, зробленая даследчыкамі ў сярэдзіне дваццатага стагоддзя. На большасці экспанатаў пазначаліся тэрыторыі, якія зараз належалі Германіі, але на мапах розных часоў яны мелі шматлікія дзіўныя назвы лацінскай, французскай, італьянскай і нават чэшскай мовамі. Малады фізік ужо цалкам паглыбіўся ў вывучэнне выявы Баварскага каралеўства ў гады пачатку кіравання Людвіга I, як раптам пачуў за спінай голас Ферэнца:
— Цікавыя мапы, праўда? — як заўсёды весела запытаўся ён. — Я іх у свой час таксама дасканала вывучыў. Шкада, што з тых часоў у гэтай калекцыі болей так і не з'яўлялася новых вартых увагі экспанатаў.