• Газеты, часопісы і г.д.
  • Porta Nigra  Максім Кутузаў

    Porta Nigra

    Максім Кутузаў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 224с.
    Мінск 2020
    59.58 МБ
    Аркадзь павярнуўся да суразмоўцы.
    — Добры дзень, — павітаўся ён.
    — I вам, і вам, — усміхнуўся дзядок, — слухайце, я ўсё забываюся ў вас запытаць, ці атрымалася што-небудзь даведацца пра мой каменьчык?
    Аркадзь мог толькі здагадвацца, наколькі моцна ён пачырванеў ад сораму ў гэты момант. 3 таго дня, як ён займаўся вывучэннем гэтага каменьчыка, мінула ўжо даволі часу, а ён быў так захоплены тым, што даведаўся пра Бікульнічы, і так усхваляваны здарэннем на Porta Nigra, што зусім забыўся паведаміць калегу пра вынікі сваіх эксперыментаў.
    — Прашу прабачэння, — ціха прамовіў беларус, — з усімі гэтымі справаздачамі і вымушанымі адпачынкамі ў бальніцы зусім забыўся даслаць вам вынікі аналізаў. Але не хвалюйцеся, усё ўжо даўно выканана як найлепей, проста ніяк рукі не даходзяць вам пераслаць усе дадзеныя. Сёння ж абавязкова вам дашлю.
    — Ну, з гэтым можаце не вельмі спяшацца, у мяне зараз усё адно няма вольнага часу, каб іх аналізаваць. Галоўнае, што мяне цікавіць: ці атрымалася высветліць сапраўднае паходжанне артэфакта?
    — Так. Калі верыць аналізам і нашым эталонам, ваш каменьчык — не што іншае, як кавалачак таго самага Стоўнхенджа. А вам што пра яго сказалі?
    — Прыблізна тое самае, — хітра ўсміхнуўся венгр, — але дзякуй за праведзеныя даследаванні. Прыемна працаваць з прафесіяналам. А ўсе дадзеныя дашліце мне, калі ласка, як будзе магчымасць электроннай поштаю.
    — Так, абавязкова. Яшчэ раз выбачаюся, што не зрабіў гэтага раней.
    — Вось і добра. Я з вамі з радасцю абмеркаваў бы яшчэ што-небудзь такое ж захапляльнае, аднак, на вялікі жаль, мне ўжо неабходна вяртацца на працоўнае месца. Апошнім часам столькі працы навалілася... I трэба ўсю яе як мага хутчэй выканаць.
    — I ў мяне такая самая сітуацыя, — сумна пагадзіўся Аркадзь і накіраваўся ў бок свайго кабінета.
    Ён і далей з вялікім задавальненнем бавіў бы час, вывучаючы незвычайныя мапы, але яго працоўныя абавязкі ніхто не адмяняў.
    Акрамя таго, на беларуса ціснула тое, што з-за вымушанага адпачынку ў бальніцы, ён згубіў шмат дзён, і яму трэба было вельмі старанна працаваць у бліжэйшы час, каб паспець да перыяду справаздачаў, бо археолагі, якія дастаўлялі ім артэфакты на даследаванні, ціснулі на кіраўніцтва іх навуковага цэнтра, жадаючы атрымаць вынікі як хутчэй. А дапамагаць Аркадзю не было каму, бо ва ўсіх хапала сваіх справаў і праектаў, і чужыя праблемы мала каго хвалявалі. Хаця добразычлівы Ферэнц, напрыклад, спачувальна прапанаваў у свой
    вольны дзень пасядзець на рэнтгенаўскім апараце замест няўдалага славяніна. I хоць Аркадзь быў бясконца ўдзячны венгру за гэта, аднак адзін дзень не моцна выправіў яго складанае становішча і не мог цудоўным чы-
    нам выратаваць праект.
    Але хлопец не адчайваўся і, як заўжды, пазіраў на ўсё з аптымізмам. Ён яшчэ ў школе зразумеў, што толькі тады, калі ты застаешся адзін на адзін з усімі сваімі праблемамі, ты раптам разумееш, што насамрэч маеш вялікі ўнутраны рэсурс, ты здольны вырашыць усе праблемы самастойна і нічыя дапамога табе непатрэбная.
    Частка сёмая
    Кндай мертвнх за борт, кндай мертвнх за борт. Пускай під воду холодні тіла, замотані в шовк. Мертві не знають клопоту, не знають турбот. Зшмвай роздертмх, вндовжуй рванмй шов.
    Скндай прокаженнх у хвмлі, скндай зачумленнх в ніч, тмх, кого з'ілн сухотн, мов черва, сотні мертвчх сердець і сотні холодннх облмч, кмдай мертвчх за борт, почннаються добрі жннва.
    Всім стане роботм і стане смл.
    Працюй разом із намн — повернеш свій борг. Внтягуй іх, мов пійману рнбу на стіл. Робн гроші на мертвнх, скмдай іх за борт.
    Всіх, кому утробм пекло вогнем, кого пропасннці внверталн, як светр, хто відійшов літнім сонячнчм днем, за кмм не лмшнлось жоднмх ознак і прнкмет.
    Вшіаленчх лмхоманкою, наче торф. Вмбіленмх тнфом, нібм вапно. Вкладай іхні головм до мішків і торб. Кндай мертвнх за борт, тепер все одно.
    У нас буде багато втіх у жмтті, на нашмх столах me достатньо внна, не думай про мертвмх, про очннці пусті, не згадуй про кров, шо не відпнраеться з полотна.
    Між намн достатньо гідннх і вндатннх, тах, хто вступнв до переможннх когорт. Але мертвчм не місце серед жнвмх. Мертвмм місце між мертвнх, скндай іх за борт.
    Дякуй шедрмм зорям, добрнм часам. Трмвають довгі жннва, безтурботні дні.
    Той, хто добуде тут до кінця, — залмшлться сам. Краіце йому не бачлтл те, mo він бачлтлме уві сні.
    Сяргей Жадан
    Аркадзь другі раз у жыцці чакаў у чарзе, каб набыць квіток на Porta Nigra. Гэтым разам перад ім стаялі тры чалавекі, але нічога дзіўнага ў гэтым не было — неўзабаве доступ на браму зачыняўся, бо ўжо вечарэла. Хаця беларус не спяшаўся, бо гэта быў вечар выхадаога дня, а за кошт перапрацовак вечарамі будных дзён ён усё ж пазбавіўся ад хвастоў па праектах і падышоў да перыяду справаздачаў у поўнай баявой гатоўнасці. Аркадзь наўмысна так і спланаваў, каб прыйсці тады, калі па магчымасці не будзе людзей. Што збіраліся там рабіць іншыя наведвальнікі, якія з'явіліся тут меней чым за гадзіну да закрыцця, ён нават уявіць сабе не мог, але для яго планаў адсугнасць натоўпу — істотны складнік поспеху. Ён вырашыў паспрабаваць раз і назаўсёды высветліць, што адбываецца з яго арганізмам, урэшце зразумець, што гэта за хвароба такая. Ды і ўвогуле — ці хвароба гэта? Улічваючы, што самы моцны прыступ адбыўся з ім менавіта тут, Аркадзь быў упэўнены ў тым, што лепей месца для эксперымента не знайсці. Ён усё разлічыў, усё спланаваў. Эксперымент мусіў быць абсалютна бяспечны. Цікавасць цікавасцю, а трапіць у бальніцу яшчэ на тыдзень ён не хацеў. План просты: самастойна выклікаць выявы, якія можна кантраляваць. Усе неабходныя фактары павінны былі сустрэцца ў адным месцы. Аркадзь — галоўная дзейная асоба, мусіў знаходзіцца ў нейкім значным гістарычным месцы. Найлепшае такое месца — старажытная рымская брама. Заставалася толькі знайсці крыніцу выпраменьвання, ды такую, каб яно было не вельмі моцным, каб Аркадзь ні ў якім выпадку не
    згубіў прытомнасць на тыдзень, але ўсё ж дастатковым, каб выклікаць вобразы. Для простага чалавека гэты пункт, верагодна, быў бы самым складаным. Але праз тое, што беларус працаваў у лабараторыі, у якой знаходзілася моцная крыніца выпраменьвання, для яго складанасцяў ніякіх не было. Ен проста пазычыў невялічкую пласцінку, якая выкарыстоўвалася калегамі ў нейкіх эксперыментах як эталон і якая, як кажуць у народзе, «фаніла». Яе мусіла быць дастаткова, але пры гэтым і не зашмат. To бок залатая сярэдзіна.
    Аркадзь добра разумеў: запланаванае ім можа быць вельмі небяспечным. Але без рызыкі, як вядома, не абыходзіцца ніводная вартая справа. Акрамя таго, гэтым разам ён зменшыў рызыку наколькі магчыма, і падрыхтаваў усё, каб у яго была магчымасць самастойна кантраляваць працэс ці нават спыніць яго ў кожны момант. Ён усё дасканала прадумаў і нават уявіць не мог, якая павінна адбыцца фатальная выпадковасць, каб бяскрыўдны эксперымент меў трагічныя наступствы. Дзякуй Перуну, атамныя станцыі ў свеце не выбухаюць штодня і нават штомесяц. Таму ўсё мае прайсці добра. Малады цікаўны навуковец, як яму здавалася, прадугледзеў усё і быў абсалютна ўпэўнены ў станоўчым выніку свайго даследавання.
    Усхваляваны прадчуваннем хуткага поспеху, Аркадзь падышоў да касы.
    — Адзін квіток, калі ласка, — ён спрабаваў прымусіць свой голас так моцна не дрыжаць, але гэта ў яго не вельмі атрымлівалася.
    — Выбачайце, але я мушу вас папярэдзіць, што аб'ект праз сорак хвілінаў зачыняецца. Усе ўжо выходзяць, а вы толькі туды збіраецеся? Можа, прыйдзеце заўтра? — усміхнуўся яму праз акенца ветлівы жаночы твар.
    — Дзякуй, я ведаю. Нічога, думаю, мне хопіць і трыццаці, — запэўніў Аркадзь.
    — Як пажадаеце.
    Аркадзь адышоў ад касы і задраў галаву. Усё ж звонку брама ўражвала значна болей, чым унутры. Хаця і з самой Porta Nigra далягляд павінен быць неверагодна прыгожы. Шкада, што мінулым разам лёс так і не даў яму магчымасці атрымаць асалоду ад шыкоўнай панарамы, а сёння настрой быў ужо не той, гэтым разам яго цікавіла зусім іншае. Хоць, калі падумаць, нішто не перашкаджала яму спалучыць прыемнае з карысным.
    Касірка мела рацыю, пакуль ён уздымаўся на браму, людзі пераважна ішлі яму насустрач, да выхаду. Як і падчас першага візіта, большасць наведвальнікаў складалі ўсюдыісныя японцы ды кітайцы.
    — А далягляд адсюль сапраўды прыгожы, — усміхнуўся Аркадзь, падыходзячы бліжэй да вакна.
    У маладога фізіка нават прамільгнула вар'яцкая думка, што гэтая брама з усёй сваёй трагічнай веліччу, якая так ціснула на звычайнага наведвальніка, магла б стаць цудоўным месцам для самагубства. Мабыць, нават больш прыдатным за знакамітую Эйфелеву вежу, бо ў Porta Nigra было нешта такое, што на нейкім ментальным узроўні запрашала далучыцца да вечнасці. Пры гэтым сам выгляд брамы натхняў учыніць гэта як мага больш трагічным і несвоечасовым чынам. Прыйсці, да прыкладу, у такі ж малалюдны час перад самым закрыццём, падысці да акна, якое выходзіла ва ўнутраны дворык, у якім у гэты момант таксама амаль не было б выпадковых сведкаў, і ажыццявіць свой жудасны намер, пры гэтым не змушаючы нікога старонняга ў гэтым удзельнічаць.
    Аркадзь заўсёды з пагардай ставіўся да тых, хто рабіў гэта пафасна, прыцягваючы да сябе непатрэбную ўвагу і ламаючы лёсы іншым, ні ў чым не вінаватым людзям — машыністам ці простым сведкам. Ён быў упэўнены ў тым, што твая праблема іншых не датычыць, і калі ты ўжо маеш мужнасць здзейсніць такі ўчынак, трэба мець мужнасць нікога ў гэта не ўцягваць і нікому не ламаць псіхіку.
    Азірнуўшыся навокал, Аркадзь адагнаў сумныя думкі. Ен лічыў такіх людзей кволымі і не вартымі жалю. Бо існуюць тысячы шляхоў, тысячы магчымасцяў, як чалавек можа скарыстацца адведзеным яму часам. I добраахвотна змяншаць вылучаны табе тэрмін, калі вялікая колькасць людзей аддала б усё, каб толькі працягнуць свой час зямнога існавання, гэта не толькі неразумна, але і амаральна. Зразумела, што выпадкі бываюць у жыцці розныя, але каб звяртацца да такога радыкальнага сродка, трэба напачатку як мінімум паспрабаваць усе іншыя, менш незваротныя.
    Аднак гэтым разам, хоць і атмасфера гістарычнага помніка спакушала гэтым займацца, у Аркадзя не было часу на філасофскія разважанні. Бо неабходна ўсё зрабіць хутка, дасканала і асцярожна, не губляючы кантролю над сабою і над сітуацыяй. Усё ж той выпадак, які адбыўся дванаццатага сакавіка, яго надта напалохаў. Настолькі, што ён на ўсялякі выпадак нават упершыню ў жыцці даслаў Баляславу сапраўдны папяровы ліст, дзе апавядаў усё, што даведаўся пра Чарнобыль дзякуючы сваім незвычайным здольнасцям. 3 думкамі пра тое, як стары сябар здзівіцца, пабачыўшы традыцыйны белы канверт з прозвішчам адрасанта—Каршакевіч, на твары Аркадзя з'явілася ўсмешка. Аднак ён не хацеў рызыкаваць тым, што яго сенсацыйныя веды згубяцца аднойчы