• Газеты, часопісы і г.д.
  • Porta Nigra  Максім Кутузаў

    Porta Nigra

    Максім Кутузаў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 224с.
    Мінск 2020
    59.58 МБ
    У пятніцу падчас абеда Аркадзь запытаў у калег:
    —Слухайце, а не падкажаце, якія бары ды пабы ў горадзе найлепшыя? Да мяне сёння ўвечары сябар з Беларусі прыедзе, і ён вельмі прасіў правесці яму імправізаваны тур па найлепшых піўных мясцінах Трыра.
    Ферэнц а дразу замахаў рукамі і, каб не размаўляць з поўным ротам, энергічна праглынуў і толькі тады адказаў:
    — Пытанне не па адрасе. Тут я нічым не дапамагу. Па-першае, я ўжываю выключна віно і ў піве амаль не разбіраюся. А па-другое, я ўжо ў такім узросте калі нашмат прыемней спажываць алкагольныя напоі ў сваёй кватэры, седзячы на ўласнай канапе і не баючыся, што адключуся ў малазнаёмым месцы сярод чужых людзей. Таму, выбачаюся, але гэтым разам нічога параіць не Ma­ry. Я лепей разбіраюся ў рэстарацыях і кавярнях.
    Дэніс, якая ўжо даўно разабралася са сваёй маленькай, ледзьве не дзіцячай, порцыяй і зараз папросту сядзела
    з імі за кампанію, павольна папіваючы ваду, у адказ усміхнулася.
    — А вам як: танней альбо лепей? Я ведаю некалькі цудоўных закуткоў, але і кошты там адпаведныя.
    — Ды я думаю за адзін вечар мы не моцна выдаткуемся. Ад некалькіх куфляў піва наш бюджэт моцна не пацерпіць, — усміхнуўся ў адказ Аркадзь.
    — Добра. Тады магу параіць вам наведаць тры месцы: шыкоўны ірландскі паб на Люксембургерштрасэ, някідкі бар на Франкенштрасэ, з першага позірку ён наўрад ці можа каго-небудзь зацікавіць, аднак у ім падаюць найлепшае крафтавае піва ў радыусе ста кіламетраў. Ну і трэці, мне ён падабаецца з-за сваёй непаўторнай атмасферы шасцідзясятых, знаходзіцца на Курфюрстэнштрасэ. Адзінае што, гэты бар, на жаль, даволі рана зачыняецца, і я раю пачынаць тур менавіта з яго.
    — Шчыра дзякую, — сказаў Аркадзь. Ён і не спадзяваўся атрымаць такую падрабязную кансультацыю. — Яшчэ б ведаць, дзе ўсе гэтыя вуліцы знаходзяцца.
    —Ну так. Я і забылася, што ты горад яшчэ не на дта добра ведаеш. Насамрэч, знаходзяцца яны не вельмі блізка адзін ад аднаго, таму лепей табе загадзя запланаваць маршрут.
    — Шкада, — уздыхнуў беларус, — тады, напэўна, мы абярэм толькі які-небудзь адзін, бо было б занадта саманадзейна спадзявацца на тое, што пасля добрага нямецкага піва мы яшчэ здолеем самастойна знайсці шлях да наступнага бара.
    — Мусіць, вы з сябрам шмат чаго хочаце абмеркаваць... А тое я з вялікім задавальненнем сталася б вашым экскурсаводам. Бо вечар у мяне сёння цалкам вольны, а добрага тура па барах у мяне даўно не было. Але ж я, напэўна, буду вам перашкаджаць, — сціпла прапанавала Дэніс.
    Аркадзь ад нечаканасці нават не ведаў што і адказаць. Яму сапраўды вельмі падабалася гэтая ідэя, пагатоў, шчыра кажучы, яму амаль і не было што абмяркоўваць з Ваўкалакам, бо яны не былі надта блізкія сябры. А слухаць яго чарговыя гісторыі ўвесь вечар малады фізік ні ў якім выпадку не хацеў. А так, утрох, нават весялей. Та~ му хлопец асцярожна і задуменна, каб Дэніс не здагадалася, наколькі ён упадабаў гэтую ідэю, прамовіў:
    — Гэта было б цудоўна. I я заадно ўрэшце з горадам лепей пазнаёміўся б. Адзінае што... Хачу папярэдзіць, што мой сябар, напэўна, не валодае нямецкай мовай. А наколькі добрыя ў яго веды англійскай, я магу толькі здагадвацца.
    — Нічога, добрае піва дапаможа нам знайсці агульную мову, — зноў усміхнулася Дэніс.
    — Гэх, моладзь-моладзь. Дзе мае дваццаць пяць трыццаць гадоў, — толькі і прамовіў Ферэнц.
    Навінаў пра змену месца і часу сустрэчы Аркадзь так і не атрымаў, таму яны з Дэніс роўна а дваццатай гадзіне былі ўжо на вакзале. Хлопец моцна нерваваўся, бо ніколі не меў з Ваўкалакам сур'ёзных справаў і не быў упэўнены ў тым, што той прыедзе. I маладога фізіка не столькі палохала тое, што ён не атрымае каменьчыка, за які Баляслаў аддаў сваю ўлюбёную манету, колькі тое, што ў такім выпадку ён будзе выглядаць поўным дурнем у вачах Дэніс. Пакуль яны чакалі на вакзале, дзяўчына з захапленнем апавядала, дзе і калі вандравала сама і куды яшчэ хацела б паехаць. Беларуса надзвычай цешыла мясцовае негалоснае правіла, што ў непрацоўны час немцы ніколі не размаўлялі пра працу. Нават падчас абеду такія тэмы не асабліва віталіся. А пра тое,
    каб табе патэлефанавалі ў выхадны дзень, каб штосьці запытаць датычна тваіх працоўных абавязкаў, і гутаркі ісці не магло. Таму прыемная і лёгкая размова з Дэніс расслабляла Аркадзя і прыводзіла яго ў стан поўнай душэўнай раўнавагі. I ён бы ўжо нават не вельмі засмуціўся, калі б казачнік Ваўкалак не прыехаў.
    Аднак Аркадзь дарма ў ім сумняваўся і прыблізна праз дзесяць хвілінаў чакання заўважыў у натоўпе знаёмы калматы твар. Аркадзь памахаў рукою, і нястомны падарожнік заўсміхаўся ад вуха да вуха, калі пабачыў, што яго сустракае яшчэ і нейкая дзяўчына.
    — Добры вечар, — павітаўся ён роднай моваю, — а гэта што за прыемная неспадзяванка?
    Ваўкалак кіўнуў на немку, тая ў адказ толькі здзіўлена прыўзняла брыво.
    — Знаёмся, гэта Дэніс, яна працуе разам са мною і пагадзілася сёння скласці нам кампанію, — па-англійску патлумачыў Аркадзь.
    — Прыемна пазнаёміцца, — даволі ўпэўненай англійскай моваю сказаў барадаты хлопец і працягнуў руку. — Маё імя Максім, але для сяброў можна проста Макс.
    Тут ужо здзівіўся Аркадзь. Ен не ведаў сапраўднага імя Ваўкалака, таму гэта было для яго сапраўдным адкрыццём, першым са шматлікіх, якія чакалі яго ў гэты вечар. Дэніс паціснула руку і запытальным позіркам акінула беларусаў:
    — Ну што, пачнем з самага атмасфернага бара ў нашым горадзе?
    Дзяўчына прыгожа ўсміхалася7 чакаючы адказу.
    — Ты ж наш экскурсавод. Таму кіруй, — адказаў Аркадзь. Хоць у яго і склалася ўстойлівае адчуванне, што пытанне задавалі не яму.
    Ваўкалак кіўнуў, і яны рашуча накіраваліся да першай кропкі іх алкагольнага турнэ.
    —Ты заўсёды вандруеш з а дным гэтым заплечнікам?— зацікавілася дзяўчына.
    — Ды не, ты што, — засмяяўся барадач, — я сваю валізу пакінуў на вакзале ў камеры захоўвання. Усё адно буду з'язджаць праз гэты ж вакзал, вось тады і забяру. 3 ёй жа ў горадзе будзе нязручна цягацца.
    — Слушна, — пагадзілася немка, — а ты часта вандруеш?
    — Па сваёй волі не вельмі, пераважна па працы.
    Аркадзя зацікавіў гэты адказ. Ен зразумеў што сёння можа даведацца шмат новага пра свайго старога знаёмага.
    — А кім ты працуеш? Калі не сакрэт?
    — Ды не, які ж сакрэт. У нашай сталіцы ёсць выдатны мастацкі музей, і я там працую кімсьці кшталту рэстаўратара. Аднаўляю карціны. Аднак праз тое, што заробкі ў нас маленькія, ахвотных працаваць у музеі няшмат, таму адначасова выконваю і іншыя абавязкі: падарожнічаю па свеце, наведваю знакамітыя выставы, шматлікія прыватныя калекцыі, шукаю цікавыя экспанаты, вяду перамовы. Мне падабаецца такая праца. Ды і мець справу з такімі выбітнымі карцінамі ў такім шыкоўным музеі для мяне — сапраўдны гонар.
    — Ну так, мастацкі музей, напэўна, найлепшы музей у нашай краіне, — патлумачыў Аркадзь для Дэніс. Ен сам быў шчыра здзіўлены, бо такая адказная праца ў яго ніяк не атаясамлівалася з вобразам Баўкалака.
    — Уга, — здзівілася яна, — цікава як. Мастацтва — гэта выдатна. А я, як ты, напэўна, ужо здагадаўся, фізік. Слухай, а можа, ты яшчэ і сам малюеш?
    — He, на вялікі жаль, чаго не ўмею, таго не ўмею. I заўсёды вельмі зайздрошчу тым, хто мае такі цудоўны талент, бо я нават з лінейкай прамую лінію наўрад ці здолею намаляваць.
    — Як жа цікава, — зноў паўтарыла Дэніс, — а адукацыя ў цябе тады якая?
    — Хімічная. Рэстаўратарам надзвычай карысна мець досвед у хіміі, бо даводзіцца працаваць з рознымі рэчывамі, рошчынамі, растваральнікамі і гэтак далей.
    — Ну так, лагічна, — пагадзілася дзяўчына, — а ў навуковай дзейнасці сябе паспрабаваць не хацеў бы? Бо нават у нашым інстытуце хімікаў акурат вельмі не стае.
    Ваўкалак на некалькі імгненняў задумаўся:
    — Шчыра кажучы, не ведаю. Ніколі не думаў у такім кірунку. Хаця як-небудзь паглядзець, чым дакладна вы займаецеся, было б цікава. Але, на жаль, не гэтым разам, бо заўтра я мушу быць ужо ў Люксембургу.
    Дэніс раптам пачала штосьці выцягваць з кішэнў і, KaAi яна працягнула руку Ваўкалаку Аркадзь у святле ліхтара пабачыў што гэта была візітоўка.
    — Тады, калі наступным разам будзеш тут, можаш са мною звязацца, я табе ўсё пакажу і падрабязна апавяду.
    — Дзякуй, — Ваўкалак хутка прагледзеў невялічкую, прыгожа аформленую картку і схаваў яе ў заплечнік.
    — А мы тым часам ужо дайшлі, — паведаміла Дэніс і паказала на чорны «Кадылак», які стаяў побач з уваходам у бар і адразу паведамляў наведвальнікам, што зараз яны апынуцца ў шасцідзясятых.
    — О, мне падабаецца гэтае месца, — усміхнуўся хімікрэстаўратар.
    Унутры было сапраўды атмасферна. Усё вакол ад свяцільняў да крэселкаў сведчыла пра тое, што наведвальнікі трапілі ў эпоху халоднай вайны, першых палётаў у космас, забойстваў прэзідэнта Кенэдзі і Марціна Лютара Кінга. Вольных месцаў амаль не было, аднак з дапамогай ветлівага афіцыянта яны знайшлі ў куточку маленькі столік якраз на траіх чалавек. Учатырох там
    было б ужо занадта цесна. Адзіным мінусам з'яўлялася тое, што побач вісела дошка для дартса, і калі б хтонебудзь вырашыў ёю скарыстацца, гульцам давялося б увесь час праціскацца паміж столікам навукоўцаў і сцяной. Аднак у гэты момант ніхто не гуляў, а тройца не збіралася там надоўга затрымлівацца, бо гэта быў усё ж толькі пачатак іх сённяшняга маршруту.
    Мясцовае піва здалося таксама неблагім, і два беларусы і немка прыемна бавілі час за сяброўскімі гутаркамі пра ўсё. Ад навукі ды мастацтва яны павольна перайшлі на больш штодзённыя сацыяльныя пытанні. Дэніс цікавілася, як і чым жывуць людзі ва ўсходняй Еўропе, і ў сваю чаргу ахвотна падрабязна апавядала пра асаблівасці жыцця ў Германіі.
    Дапіўшы піва, дзяўчына раптам прапанавала:
    — Можа ўсё ж згуляем у дартс, калі мы ўжо і так настолькі блізка да яго сядзім?
    Аркадзь збянтэжыўся:
    — Ды я, шчыра кажучы, не надта ўмею. Ды і правілаў не ведаю.
    — Я таксама не ўмею, але правілы патлумачу, — запэўніла Дэніс і, не чакаючы адказу, узнялася і накіравалася да супрацоўнікаў бара, каб узяць дроцікі.
    Калі яна вярнулася, дык адразу сказала:
    — Значыцца, глядзіце сюды. У кожнага з нас на рахунку трыста адно ачко. Кідаем па чарзе па тры дроцікі. Хто першы дойдзе роўна да нуля, той пераможа. Колькі ачкоў за што даецца, ведаеце?