Porta Nigra
Максім Кутузаў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 224с.
Мінск 2020
— Ты што, яшчэ спіш там? А! Я ўсё забываюся, што ў нас ёсць невялічкая розніца ў часе. Ну добра. Дык вось пра што я. Сёння ўначы ў мяне з'явілася геніяльная ідэя, якая мяне цалкам захапіла, таму я не стрымаўся і адразу, як прачнуўся, патэлефанаваў табе. Карацей, сэнс у тым, каб выкарыстоўваць твае новыя надзвычайныя магчымасці дзеля таго, каб з іх дапамогай здабываць інфармацыю пра таямнічыя падзеі нашай гісторыі. У ёй жа стае розных загадак, адказы на якія так дагэтуль ніхто і не здолеў знайсці. Ты можаш стацца першым! Як табе мая прапанова? Хоць паспрабуем! Я ж ведаю, табе самому гэта будзе цікава. Ці я не маю рацыі?
Абыякавы Аркадзь нічога не адказваў.
—Ты мяне там увогуле слухаеш ці не? Алё! Алё! Прыём! Менск выклікае Трыр! Алё! — залямантаваў Баляслаў.
— Так. Пачакай. Лепей зараз спачатку прыму душ, налью сабе гарбаты, канчаткова прачнуся і ператэлефаную табе.
He чакаючы рэакцыі сябра на яго словы, Аркадзь хуткім рухам адключыў скайп. Прапанова сапраўды была даволі цікавай, фізік гэта разумеў нават у сваім млявым стане. I, магчыма, праз некаторы час ён і сам бы дайшоў да гэтай ідэі, але сонны розум быў яшчэ не гатовы для такіх глабальных планаў. Таму Аркадзь нетаропка прыняў прахалодны душ, наліў сабе моцную і вельмі салодкую гарбату, бо менавіта такі напой лепей за ўсё стымуляваў яго разумовую актыўнасць, як мага зручней уладкаваўся на канапе і, трымаючы ў левай руцэ паўлітровы кубак, націснуў правай рукой на кнопку «Выклік». Баляслаў адказаў амаль імгненна.
— Слухай, ну я цябе тут ужо зачакаўся. За гэты час можна было выпіць літр гарбаты.
— Ну што ж паробіш, — з усмешкай пацепаў плячыма бадзёры Аркадзь. Зараз ён быў зусім не падобны да таго аморфнага, абыякавага чалавека, якім выглядаў літаральна трыццаць хвілінаў таму. — Лепей апавядай, што ты там напрыдумляў.
— Я прыйшоў да высновы, што калі ўжо лёс сапраўды падараваў табе такія неверагодныя здольнасці, будзе няправільна не скарыстацца імі на карысць беларускай гісторыі...
— Ты ж ведаеш, мне ўсё адно ніхто хутчэй за ўсё не паверыць. Нават калі я пра што-небудзь і даведаюся. Ды і як даўно ты сам пачаў верыць у мае здольнасці?
—Я ўвесь час з нашай мінулай размовы толькі пра гэта і думаў Я цябе столькі гадоў ведаю, заўсёды табе цалкам давяраў і ты ніколі не падводзіў мяне. 3 чаго раптам табе прыдумляць гэтыя дзіўныя апавяданні, калі нічога такога насамрэч не было? Дурацкія жарты не ў тваім гусце. Ты ж у адрозненне ад мяне чалавек сур'ёзны. Ды і як ты слушна адзначыў, чалавецтва яшчэ нічога не ведае
пра радыяцыю. Таму можа быць усялякае. Значыцца, гэта хутчэй за ўсё праўда. А калі так, чаму б нам тады не праверыць твой новы талент на айчынных артэфактах? Можа, раптам і знойдзем што-небудзь сенсацыйнае.
— Гэта ўсё, вядома, гучыць надзвычай цікава. I я шчыра дзякую табе за давер. Але вымушаны яшчэ раз паўтарыць, каб ты ўрэшце звярнуў увагу на мае словы: мне ўсё адно ніхто не паверыць, нават калі я пра што-небудзь і даведаюся.
—Добра, добра,—прымірэнча ўзняў ру кі гісторык, — ты маеш рацыю. Цалкам магчыма, што мы нікому не зможам апавесці пра тое, што ты пабачыш. Але ж мы маем маральнае права задаволіць уласную цікавасць, калі ў нас з'явіўся такі шанец? Так ці не?
— Ну нават калі і так, што далей?
—А далей усё проста,—з палёгкай уздыхнуў Баляслаў. Ён за столькі гадоў знаёмства навучыўся добра адчуваць той момант, калі сябар здаваўся і быў гатовы пагадзіцца на прапанаваныя яму авантуры. — Ты выкарыстоўваеш сувязі свайго сусветнавядомага археалагічнага інстытута, каб здабыць сякія-такія артэфакты, якія датычаць нашай гісторыі. I мэтанакіравана спрабуеш выклікаць свае галюцынацыі ў дачыненні да гэтых артэфактаў А пасля апавядаеш мне пра тое, што ты бачыў і мы разам думаем, што з гэтым рабіць далей. Вось і ўсё. Усё проста. Пагаджайся! Я ніколі не паверу, калі ты скажаш, што табе зусім не цікава, куды зніклі нясвіжскія апосталы ці карона Вітаўта. I гэта толькі знакамітыя прыклады, якія першымі прыходзяць да галавы. А тут у нас урэшце з'явіцца такая магчымасць знайсці адказы на ўсе пытанні!
— Я згодны з тым, што на словах гэта ўсё гучыць даволі цікава. Але я пакуль што нават уявіць сабе не магу, як
мы будзем ажыццяўляць твой план, — Аркадзь зрабіў глыток гарбаты, на якую ледзь не забыўся, настолькі ён быў уражаны ідэяй сябра. Хоць выгляду і не падаваў.
— Лепей спачатку абмяркуем, якія таямніцы беларускай гісторыі найболей цікавыя нам і ў якім выпадку твае здольнасці змогуць дапамагчы з большай імавернасцю, — прамовіў Баляслаў. Праз скайп было відаць, што ён ужо ўзяў са стала нататнік і быў гатовы ўсё запісваць.
— Ну добра. Пачынай, — лёгка пагадзіўся Аркадзь і зрабіў чарговы глыток.
— Тады з апосталаў і пачнем. Што нам пра іх вядома?
— Ды прыблізна тое самае, што і ўсім іншым, яшчэ са школы. Я дык не ведаю пра іх нічога сенсацыйнага і таямнічага, пра што не напісалі б ужо сотні артыкулаў, апавяданняў ды сцэнароў.
— Я таксама. Але падагульнім. Дванаццаць залатых фігурак з каштоўнымі камянямі, якія Сіротка нібыта прывёз з Канстантынопалю яшчэ ў шаснаццатым стагоддзі. Слушна?
— Слушна, — Аркадзь кіўнуў.
— Гэх. Такія скарбы ў Радзівілаў былі, такія каштоўнасці, такія калекцыі... Ажно сэрца баліць, як падумаю, што наш народ гэта ўсё прас...
— He толькі ў цябе баліць, — перапыніў на паўслове сябра Аркадзь, — у кожнага свядомага беларуса баліць. Але мы тут сабраліся не па прафуканых каштоўнасцях нашай нацыі плакаць. Сам добра разумееш, што скарбы Радзівілаў — гэта далёка не адзінае, што мы з тых часоў незваротна згубілі. Усё раскралі, расцягнулі... у нас жа, на вялікі жаль, няма сваёй Porta Nigra, якая ўжо амаль дзве тысячы гадоў існуе на адным месцы. Гэта яе нельга ні прадаць, ні патаемна звезці, ні прайграць у карты. Толькі
зруйнаваць. Уяўляеш, які гэта значны помнік сусветнай цывілізацыі. Як манументальная арка ў Пальміры, якая нават на вокладках беларускіх падручнікаў па гісторыі змешчаная. Ці як Сабор Парыжскай Божай Маці, на які вернікі і простыя турысты з усяго свету едуць паглядзець. Ты можаш сабе ўявіць, што арку ў Пальміры хто-небудзь разбурыць ці, да прыкладу, што ў Нотр-Даме адбудзецца жудасны пажар напярэдадні якога-небудзь надзвычай значнага хрысціянскага свята? На Вялікдзень, скажам? Можаш такое сабе ўявіць? I я не магу. Спадзяюся, што ніякія багі гэтага не дазволяць. He хацеў бы я дажыць да такіх часоў. I спадзяюся, не дажыву. Гэта больш чым простыя помнікі ці славутасці. Гэта моцныя сімвалы! Да якіх ідуць людзі, за якімі ідуць людзі! He памятаю, ці прысутнічаў ты тады, калі Ваўкалак апавядаў, як ён апынуўся ў Вільні падчас дзяржаўнага свята. Гэта адбылося шостага ліпеня. Наш агульны знаёмы нават не ведаў, што суседзі ў гэты дзень штосьці святкуюць. Хаця гэта і не дзіўна, я часта звяртаю ўвагу на тое, што мы так мала ведаем не толькі пра нашых суседзяў, але і пра нас саміх... Дык вось. Спачатку дарогаю ў сталічны аэрапорт Ваўкалак звярнуў увагу на тое, што амаль на ўсіх будынках, нават на самых зашморганых хатках вісяць нацыянальныя сцягі. Пасля, ужо ў паветранай гавані, ён пабачыў на экране кароценькі мультфільм, у якім з трапа самалёта спускаўся Міндоўг і тады з'яўляўся ўрачысты надпіс прысвечаны ўгодкам яго каранацыі. Але і гэта яшчэ не ўсё. Раптам роўна а дзявятай гадзіне вечара, калі Ваўкалак ужо прайшоў дагляд і стаяў у чарзе на пасадку, тры чалавекі ў зале чакання ўзняліся і пачалі гучна спяваць дзяржаўны гімн. У наступныя імгненні да іх далучылася адсоткаў восемдзесят прысутных, а астатнія, відавочна, замежнікі, здзіўлена
азіраліся. Як мы з ім пазней прачыталі ў сеціве, гэта ў іх існуе такая цудоўная нацыянальная традыцыя: у дзень каранацыі Міндоўга а дзявятай гадзіне спяваць гімн. Вось ты можаш сабе ўявіць, каб на трэцяе ліпеня хтонебудзь а дзявятай гадзіне вечара, седзячы ў зале чакання менскага аэрапорта, уздымецца і пачне спяваць «Мы — беларусы, з братняю Руссю» і гэтак далей? Вось і я не ўяўляю, а літоўцы — малайцы. У адрозненне ад нас яны абаранілі ад чужых замахаў і пранеслі праз час свае духоўныя каштоўнасці, свае нацыянальныя гонар, годнасць і самасвядомасць.
А ў нас што засталося? Адная Каложа захавалася, і тое ў параўнанні з сусветнымі рэліквіямі яна адносна маладая. He ўмеем мы сваім ганарыпца, вось палякі ды літоўцы ўсё нашае, што маглі, прыбралі сабе і назвалі сваім, пакуль мы тут памяркоўна моўчкі сядзелі.
Як той казаў, што маем не захоўваем, а як згубім, дык пачынаем адразу румзаць ды наракаць. Ды і ўвогуле KaAi ўзгадваць у жаласных гутарках усё, што ў беларусаў не атрымалася захаваць пачынаючы ад часоў вялікай дзяржавы ад мора да мора, мы тут з табою, сябра, не на адзін тыдзень засядзем.
— Так, выбачай. Проста я, як гісторык... He, нават болей: як патрыёт! Ай, ды што табе тлумачыць, ты сам гэтакі ж. Ды і ў мяне гэта сямейнае. Я, напэўна, ніколі не апавядаў, што той самы Баляслаў Пачопка быў маім сваяком, таму і мянушка мая не проста так з'явілася. Бацька хацеў назваць мяне Баляславам у гонар славутага продка, а матуля — Мацвеем у гонар дзеда. Падвойныя імёны тады ў нас даваць афіцыйна было, як ведаеш, не прынята і бацька, як сапраўдны мужчына, саступіў але і дагэтуль даволі часта жартаўліва называе мяне Баляславам. А я спакойна да гэтага стаўлюся, прыгожае ды
годнае імя. Мне яно падабаецца, таму я і паспрыяў, каб у нашай тусоўцы гісторыкаў я быў вядомы як «Баляслаў». А тое ты ж іх ведаеш, яны маглі б прыдумаць і што-небудзь менш ганаровае альбо нават рэлігійнае. А быць, да прыкладу, Левіем Мацвеем31 было б для мяне неяк занадта.
Мацвей засмяяўся.
— Ого, — Аркадзь нават прысвіснуў ад здзіўлення. Колькі гадоў яны ўжо зналіся, але ён ніколі не чуў пра знакамітага сваяка свайго сябра і пра сапраўднае паходжанне незвычайнай мянушкі. Ен і ўявіць сабе не мог, што ўвесь гэты час падтрымліваў зносіны з нашчадкам святара, аўтара «Нашай Нівы» і выдаўца першай беларускай каталіцкай газеты «Bielarus», на якога ў свой час паляваў бязлітасны НКУС.
— Таму мне таксама заўжды ў такіх сітуацыях вельмі крыўдна за Айчыну. Усё гэтая абрыдлая нацыянальная рыса — «памяркоўнасць»... Халера яе пабяры. Дарэчы, я ж табе яшчэ не апавядаў, што нядаўна прачытаў досыць цікавую і лагічную тэорыю, чаму ў нас, беларусаў, такі менталітэт. Існуе дзве версіі, першая мне зусім не даспадобы. Згодна з ёй паўночныя народы звычайна такія мэтанакіраваныя і ўпартыя, бо гістарычна так склалася, што ім трэба было ўвесь час змагацца з прыродай, з надвор'ем, з морам і барацьба ў іх у крыві. Таму і ваяры яны заўсёды былі моцныя і ўсе ворагі баяліся іх лютасці і жорсткасці. Народы на поўдні, наадварот, дзякуючы сонечнай цеплыні, надта эмацыйныя, усё ўспрымаюць блізка да сэрца і не могуць пагадзіцца з несправядлівасцю. У выніку яны кожнай