Porta Nigra
Максім Кутузаў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 224с.
Мінск 2020
— Ну што, за цябе, прафесар? — запытаўся Баляслаў, уздымаючы куфель худзенькай рукой-галіначкай. Кароткія рукавы лёгкай карычневай кашулі дазвалялі пабачыць, як ад напругі і дагэтуль добра бачныя зеленаватыя вены зрабіліся яшчэ болей выразныя.
— Ага, — Аркадзь у адказ таксама ўзняў куфель, і хоць яго белая цішотка таксама не магла цалкам схаваць доўгія рукі, венаў на іх відаць не было.
Сябры чокнуліся з цяжкім глухім гукам і адначасна прыгубілі халодны напой. У гэты момант да іх з боку Баляслава падышоў старэнькі, пашкуматаны жыццём дзядок у зношаным чорным пінжаку.
— Малады чалавек, — звярнуўся ён адразу да Мацвея без вітанняў і іншай малапатрэбнай ветлівасці, — адкажыце, калі ласка, ці вы раўнівы?
Мацвей ледзь не захлынуўся півам. Складалася такое ўражанне, што ў яго літаральна заняло мову. Аркадзю пашанцавала болей, бо ён паспеў праглынуць і зараз яму нішто не перашкаджала пачаць гучна рагатаць, хоць ён сябе і стрымліваў як мог. Сапраўды, відовішча, якое адбывалася перад ім, выглядала даволі карыкатурна. Малады высокі хлопец са светлымі кучаравымі валасамі на галаве, які праз поўную адсутнасць усялякай расліннасці на твары выглядаў гадоў на сямнаццаць васямнаццаць, не болей, стаіць і шалёнымі вачыма глядзіць на маленькага сівога дзядка з каламутным позіркам, які сведчыў, што гэты чалавек хутчэй за ўсё безупынна знаходзіўся ў ачмурэнні.
— Што, прабачце? — толькі і змог прамовіць Баляслаў, калі здольнасць складаць з гукаў словы ўрэшце вярнулася да яго.
— Вы раўнівы? — упарта паўтарыў пракудлівы дзядок.
— А вы, прабачце, з якой мэтай цікавіцеся? Дазвольце запытаць, — як мага ветлівей прамовіў Баляслаў.
Але дзядок раптам пераключыўся на зусім іншую тэму.
— А вось вы як мяркуеце, Шымон Перэс — ці добры прэм'ер-міністр6? — як нічога ніякага працягваў назаляць няўрымслівы стары.
— Дзядуля, а нічога, што ён ужо даўно не прэм'ер? Ён ужо даўно прэзідэнт! — Баляслаў знаходзіўся ў незразумелым стане, з аднаго боку ён ужо натапырыўся і гатовы
6 Шымон Перэс — ізраільскі палітычны дзеяч беларускага паходжання. У свой час быў прэм'ер-міністрам і Прэзідэнтам Ізраіля.
быў напраўду раззлавацца, што ім псуюць сяброўскую сустрэчу, але з іншага — яму было адначасна і смешна, і цікава, што ж будзе адбывацца далей. Аркадзь у сваю чаргу не ўмешваўся і працягваў рагатаць.
— Праўда? Няўжо прэзідэнт? Вой, зух. Нездарма наш зямляк!
He дачакаўшыся адказу, дзівакаваты дзядок з палепшаным настроем бадзёра скіраваў у бок выхаду.
— А табе абы пасмяяцца, — з лагодным сяброўскім дакорам заўважыў Баляслаў.
Аркадзь адсёрбнуў і толькі пацепнуў плячыма ў адказ. Ен даўно звыкся ставіцца да ўсяго, што адбываецца ў «Цэнтральным» са здаровым гумарам, бо неяк аднойчы, калі ён глядзеў даволі нядрэнны і ў чымсьці ўжо культавы для яго пакалення амерыканскі серыял «Supernatural»7, злавіў сябе на думцы, што калі б галоўныя героі шукалі браму ў пекла не ў Злучаных Штатах, а ў сінявокай Беларусі, яна, безумоўна, знаходзілася б менавіта ў «Цэнтральным». Бо ўсе наведвальнікі, болыпасць з якіх альбо прапойцы, альбо творчыя людзі, альбо і тыя і іншыя адначасна, адчувалі ў гэтым месцы нешта дзіўнае і неверагодна прыцягальнае. А ўлічваючы тое, што і прапойцы, і творчыя асобы зазвычай маюць нашмат болей тонкую душэўную арганізацыю, чым сярэднестатыстычны грамадзянін, сама сабой напрошвалася выснова, што цягне іх сюды штосьці таямнічае, а мабыць, нават і тагасветнае.
Баляслаў зрабіў глыток і дастаў з адной са шматлікіх кішэняў шэрых падношаных нагавіцаў, якія разам
7 «Supernatural» (бел. Звышнатуральнае) — культавы амерыканскі фэнтэзійны тэлесерыял, галоўныя героі якога займаюцца паляваннем на паскуддзе.
са зручнымі лідскімі кедамі цалкам адпавядалі вобразу гісторыка-археолага, просценькі раскладны мабільнік.
— Якое ж можа быць свята без музыкі? — прастадушна запытаўся ён.
Аркадзь зноў паціснуў плячыма. Ен вельмі не любіў дурную звычку сябра гучна слухаць музыку з тэлефона, бо маладому навукоўцу не падабалася турбаваць іншых людзей і ён не хацеў прыцягваць да сябе залішняй увагі, аднак сёння настрой у яго быў сапраўды добры, ды і як той казаў: «Хто аплачвае піва, той і замаўляе музыку». Пагатоў шчыра кажучы, музычны іуст у іх у многім супадаў Аднак гэтым разам ім не далі даслухаць нават першы спеў He паспеў Мацвей націснуць на кнопку як нейкі заспіртаваны меламан, які дагэтуль ціхенька сядзеў пры століку ў найдалейшым куточку, раптам падскочыў са свайго месца і накіраваўся да іх з крыкам: «О, ДДТ8!». У Мацвея была перавага, бо ён стаяў такім чынам, што добра бачыў няпрошанага госця і паспеў рэфлекторна зрабіць некалькі крокаў назад. А вось пакуль Аркадзь разварочваўся, каб паглядзець на ўласныя вочы, што так напалохала яго сябра, меламан паспеў наблізіпда, і яны ледзь не сутыкнуліся твар да твару. Высокі, прапіты і прапалены мужчына ў скураной камізэльцы на голым целе трымаў у руцэ паўлітровы слоік з каламутнай зялёнай вадкасцю, якая нагадвала адначасна і багну, і пракіслы боршч. Адным вокам госць глядзеў у вакно, другім — проста ў твар Аркадзю.
— Мальцы! Агуркі! He папільнуеце? — з гэтымі словамі ён гучна паставіў свой скарб на стойку.
У гэты самы момант Баляслаў рэзка пацягнуў сябра за плячо:
8 «ДДТ» — савецкі і расійскі рок-гурт.
— Слухай, хадзем хутчэй адсюль. Мне, вядома, вельмі падабаецца мясцовы каларыт, але сёння яго неяк зашмат.
Аркадзь, які, на вялікі жаль, паспеў ужо бліжэй і падрабязней разгледзець змесціва агіднага слоіка і які ледзь стрымліваўся, каб да гэтай брыдкай субстанцыі не далучыць яшчэ і свой сённяшні сняданак, энергічна кіўнуў у знак поўнай згоды, адным глытком спустошыў куфель і рашуча рушыў да выхаду. Баляслаў з журбой паглядзеў на рэшткі піва, пасля на пачварны агурковы слоік і прыйшоў да высновы, што піва болей не хоча.
— Мне, безумоўна, даспадобы асаблівая атмасфера гэтага легендарнага месца. Аднак колькасць дзіўных гісторый, якія са мною тут адбыліся, сапраўды зашкальвае. Да таго ж што за сэнс ад гісторый, якія нельга нікому апавесці? Бо мне здаецца, што апавядаць гісторыі пра «Цэнтральны» ўжо даўно сталася сапраўдным маветонам. Хто толькі гэтага не чыніць: ад напалоханых школьнікаў, якія сюды выпадкова трапілі ўпершыню ў сваім жыцці, да вядомых на ўсю краіну мастакоў ды літаратараў, якія прысвячаюць гэтаму таямнічаму месцу цэлыя кавалкі сваіх шыкоўных твораў. Але гэта так, звычайнае лірычнае адступленне. Куды зараз пойдзем? — падзяліўся Мацвей сваімі думкамі, дагнаўшы сябра.
— Хадзем, мабыць, тады ў «Веды» зазірнём, калі мы ўжо тут побач? Магчыма, я набуду сабе чаго цікавага ў дарогу.
— Хадзем. Дык а ты ўжо дакладна ведаеш, калі з'язджаеш?
Аркадзь у думках усміхнуўся, пачуўшы ў голасе найлепшага сябра трывогу. Значыцца, ён таксама засмучаны, што яны так доўга не будуць бачыцца. Баляслаў рэдка выяўляў свае эмоцыі ў штодзённым жыцці, але
з блізкімі людзьмі ён заўсёды быў шчырым. У тым ліку за гэта Аркадзь яго і шанаваў.
— Планую, што за тры чатыры тыдні. Але да таго часу столькі яшчэ ўсяго паспець неабходна, што, можа, ужо болей і не будзе такой зручнай магчымасці зазірнуць ва ўлюбёную кнігарню.
Як і зазвычай, Баляслаў адразу скіраваў у гістарычны і букіністычны аддзелы. Аркадзь пайшоў па парадку: пачаў з роднай шматпакутнай беларускай літаратуры. Ён заўжды лічыў гэтую кнігарню найбольш атмасфернай у горадзе і часта гадзінамі папросту шпацыраваў па ёй, разглядаючы тыя ці іншыя кнігі, а здаралася, што нават прагульваў у ёй пары. Аднак сёння малады навуковец шукаў нешта канкрэтнае. Праз некаторы час так і не знайшоўшы таго, што хацеў ён звярнуўся да пекнай маладой дзяўчыны, якая дбайна расстаўляла кнігі на палічках.
— Выбачайце, а ў вас ёсць «Чарнобыльская малітва»?
— А хто аўтар? — абыякава запыталася супрацоўніца крамы.
— Святлана Алексіевіч.
— Тады няма. 3 Алексіевіч мы маем толькі «У вайны не жаночае аблічча». Можа, цікавіць?
— He, дзякую, — расчаравана адказаў Аркадзь.
У гэты момант ззаду падышоў Баляслаў.
— Ды яго хіба радыяцыя і цікавіць, — нахабна падміргнуў ён дзяўчыне. — Гэты малады чалавек той яшчэ радыяфоб. Нават з музыкі і тое толькі Kraftwerk9 і слухае.
9 «Kraftwerk» — легендарны нямецкі музычны гурт, заснаваны ў 1970 годзе. Адзін з найбольш вядомых альбомаў гурта выдадзены ў 1975 годзе і носіць назву «Радыеактыўнасць». Палова спеваў гэтага альбома закранае тэматыку радыяцыі.
Дзяўчына ўсё гэтаксама абыякава адвярнулася да палічкі і далей працягнула сваю працу.
— Па-першае, ты сам ведаеш, што я шмат рознай музыкі слухаю. А на-другое, Kraftwerk спявае не толькі пра радыяцыю. Між іншым, я табе даўно раіў азнаёміцца з іх творчасцю. А ты ўсё аднекваешся. He, каб хоць адзін раз паспрабаваў для цікавасці, — пакрыўджана адказаў Аркадзь.
— Яшчэ чаго захацеў Хіба мне болей няма чаго слухаць, — усміхнуўся Баляслаў. Ён ужо збіраўся было падысці бліжэй да дзяўчыны і штосьці ёй яшчэ мовіць, але раптам перахапіў яе стомлена-раззлаваны позірк і накіраваўся адразу напрасткі да касы, употайкі назіраючы, як маладзіца ўздымаецца на дыбачкі, каб дацягнуцца да верхняй паліцы, трымаючы пад пахай дзве кнігі, якія вонкава выглядалі так, нібыта былі надрукаваныя гадоў сорак таму. На ўсе пытанні Баляслаў звычайна адказваў, што затое гэта танна, а ў якім яны знаходзяцца стане, не так ужо і істотна, бо ён іх хутка прачытае, паставіць на палічку і ўсё. Але лагічна патлумачыць, чаму ён не хоча тады ўвогуле узяць патрэбныя кнігі ў бібліятэцы, ён ніколі не мог.
— А што датычыцца «Чарнобыльскай малітвы», як фізік, я шчыра веру, што з такімі кнігамі неабходна ў абавязковым парадку азнаёміць усіх хімікаўі фізікаўпершакурснікаў Каб добра разумелі, якую адказнасць на сябе бяруць. I каб заўсёды думалі загадзя, што робяць, — нібыта апраўдваючыся працягваў Аркадзь.
Баляслаў стоячы ў чарзе, азірнуўся:
— Слухай, а навошта табе ўвогуле гэтая кніга? Хіба ты яе яшчэ не чытаў?
— Чытаў вядома. У кагосьці з аднагрупнікаў пазычаў падчас студэнцтва. Але такія кнігі трэба мець свае ўласныя. I я хачу ўзяць яе з сабою ў чужую краіну.
Калі яны ўжо выходзілі з кнігарні, Аркадзь раптам узгадаў:
— Слухай, тут жа, здаецца, акурат у суседнім будынку, і пошта ёсць. А мне трэба зайсці запытацца, колькі гэта будзе каштаваць, калі копіі дакументаў у Германію поштаю дасылаць.