Porta Nigra
Максім Кутузаў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 224с.
Мінск 2020
— Ну ты, стары, даеш, — шчыра здзівіўся Баляслаў — дваццаць першае стагоддзе на дварэ. У сеціве паглядзіш. Навошта гойсаць тудэма-сюдэма?
— Ды ну, давай зойдзем, калі мы ўжо тут. Гэта ж зусім побач. Пагатоў, я вельмі сумняваюся, што ў Белпошты ёсць адэкватны сайт. Ведаеш, у Еўропе існуе такая канцэпцыя, як «электронная дзяржава»? Гэта азначае, што дзяржаўныя органы ажыццяўляюць сваю дзейнасць праз сеціва ў такім самым аб'ёме, як і ў рэальным жыцці, у рэжыме афлайн10. Дык вось, ты пра такое ў нас калі-небудзь чуў? Гатовы паспрачацца, што нават гадоў праз дваццаць тут нічога падобнага і блізка не будзе. А ты яшчэ на сайт Белпошты спадзяешся. Наіўны летуценнік.
— Ну, добра-добра, — прымірэнча пагадзіўся Баляслаў Ен добра ведаў што калі Аркадзь пачынае наракаць і скардзіцца на беларускую сапраўднасць, яго дужа складана спыніць і амаль немагчыма пераканаць. Ды і Мацвей яго цудоўна разумеў і цалкам у гэтым падтрымліваў бо сам з дзяцінства быў гэткім жа неабыякавым і непамяркоўным да лёсу сваёй шматпакутнай Бацькаўшчыны.
Каля самага ўваходу на пошту стаяў шыкоўны і відавочна вельмі дарагі аўтамабіль.
10 Афлайн — без сеткавай сувязі. Часта выкарыстоўваецца ў значэнні «ў рэальным жыцці».
— Уга, — рэзка тузануў Аркадзя сябра, — ты паглядзі, які круты мерседэс. Тысячаў сто, напэўна, каштуе, калі не болей. Няўжо сапраўды нехта такім на пошту прыехаў?
— Ды, мусіць, чыноўнік нейкі, хто яшчэ на такую цацку грошы знайсці зможа? Усё заходняе заўсёды гучна перад камерамі крытыкуюць, а самі ўсё жыццё ў мерседэсах катаюцца. Знакамітая нямецкая якасць, як той казаў — абыякава адрэагаваў на заўвагу сябра Аркадзь.
— А ты ўсё са сваёй нямецкай якасцю. Цьфу на цябе. А яшчэ сапраўдным патрыётам называешся. Фрыц ты пераапрануты, а не патрыёт, — засмяяўся Мацвей.
Аркадзь зрабіў выгляд, што не звярнуў ніякай увагі на словы сябра. He, ён не пакрыўдаваў і таксама мог бы пасмяяцца з жарту, але не знаходзіў гэта смешным. Як часта любіў паўтараць яго школьны настаўнік гісторыі: як такое можа быць, што краіна, якая гераічна перамагла ў вайне, у выніку жыве значна горай, чым тыя, хто пацярпеў паразу? Аднак у Аркадзя ніколі не было чорнай зайздрасці да Японіі ці да Германіі, як у некаторых яго суайчыннікаў. Ен быў рады за кемлівых ды адказных людзей і ганарыўся прагрэсіўным чалавецтвам. Яны ж не вінаватыя ў тым, што абэлтухі-пераможцы не змаглі атрымаць ніякай карысці ад свайго трыўмфу. I такія думкі заўжды наганялі на маладога патрыёта вялікую тугу.
Тым часам у паштовым аддзяленні быў сапраўдны натоўп. Баляслаў абвёў памяшканне панурым позіркам і цяжка ўздыхнуў:
— Э, братка. Мы тут з табой такімі тэмпамі заночым. Мабыць, усё ж такі лепей у сеціве паспрабуеш пашукаць?
Раптам увагу ўсіх прысутных да сябе прыцягнуў гучны рэзкі голас, які належаў укормленаму, мажнаму і вельмі паважнаму мужчыну ў бліскучым фірмовым пінжаку:
— Ды што вы сабе такое дазваляеце ўрэшце? У мінулым месяцы гэтая нікчэмная паслуга каштавала роўна дзве тысячы семсот рублёў. А зараз вы патрабуеце з мяне тры дзвесце! Ды я на вас у суд падам!
— Мужчына, не я ўсталёўваю кошты. Паслуга, насамрэч, падаражэла. I зараз яна каштуе тры тысячы дзвесце рублёў, — адказваў дрыготкі голас пажылой супрацоўніцы.
— Я не збіраюся столькі плаціць! Я заплачу роўна дзве семсот, як і раней, і досыць вам.
— I што вы прапануеце? Мне самой даплачваць замест вас? Ці як вы сабе гэта ўяўляеце?
— Ды што хочаце, тое і рабіце! Хочаце — даплачвайце, хочаце — хоць скрадзіце! Мяне гэта не хвалюе, гэта выключна вашыя праблемы. А я гэтага рабіць не буду! Я заўсёды плаціў дзве семсот і буду і далей плаціць дзве семсот! А яшчэ і скаргу напішу куды трэба! Хто ў вас тут галоўны? Назавіце мне яго прозвішча! I сваё прозвішча!
Аркадзь са смуткам паглядзеў на сябра:
— Сапраўды, пагляджу я лепей усё ж такі ў сеціве. Прынамсі, хоць бы паспрабую, раптам знайду тое, што трэба. Бо мне здаецца, што вось гэта ўсё можа надоўга зацягнуцца, — прамовіў ён, абводзячы змрочным позіркам бясконцую чаргу, і ціхім голасам так, каб толькі Баляслаў яго пачуў, дадаў: — Вось так вось заўжды: прыйдзеш у такое месца, дзе шмат людзей, неістотна ў краму, на пошту, на кірмаш ці куды яшчэ, і табе адразу ўвесь настрой сапсуюць. Зусім не паважаюць ні сябе, ні тых, хто навокал. За кожны рубель задушыць адзін аднаго гатовыя. А вось у Еўропе такога няма. Там чалавек чалавеку сябар, а не воўк, як у нас.
Аркадзь расчаравана ўздыхнуў. Гэтым разам Баляслаў нават не стаў спрачацца ці нагадваць пра тое, што
ён адразу прапаноўваў сюды не ісці. Яны неахвотна развярнуліся і павольна накіраваліся да выхаду. Ужо каля самых дзвярэй іх абагнаў агрэсіўнві скандаліст у бліскучвім пінжаку і рушвіў напрасткі да мерседэса.
— Тві толвкі паглядзі на яго, — здзіўлена ўсклікнуў Баляслаў, — ездзіць на такой тачыле, а праз пяцьсот рублёў такі вэрхал учыніў. Гэта ж нават меней, чым адзін жэтон у метро каштуе.
— Ну ён жа гэтага не ведае, — слушна заўважвіў Аркадзв, — ён жа ў метро не ездзіцв.
Сябрві гучна засмяяліся. Шчвірвім вясёлым смехам, якім чалавек зазвычай смяецца выключна ў првісутнасці даўно знаёмвіх і блізкіх яму людзей, якім чалавек смяецца/ калі разумее, што гэтвіх людзей ён, магчыма, наступным разам не хутка пабачвіцв асабіста, і калі разумее, што, можа быць, увогуле болей ніколі іх не пабачвіцв.
Частка другая
Жывеш у дарозе, жывеш у палёце, На крылах, на колах, на рэйках, на борце.
Жывеш у гатэлях, у апартаментах, На ўсіх паралелях, на ўсіх кантынентах.
Жывеш у палоне, жывеш у пагоні За прывідным заўтра ў прывідным сёння. Жывеш у бістро, у кавярнях і барах, Жывеш па раскладзе, жывеш пад гітару.
Жывеш на памежжы Чужыны з Айчынай.
I там недарэчна, і тут немагчыма.
Ці то не прыймае, ці не адпускае, А час, бы вада, паміж пальцаў сцякае.
Адкуль ні ўцякай, Куды ні бяжы, I тут ты чужы, I там ты чужы.
Лявон Вольскі
Аркадзь прачнуўся ад таго, што яго хтосьці ўпарта і мэтанакіравана трос за плячо. Ён неахвотна расплюшчыў вочы і пабачыў перад сабой маладую сімпатычную чарнявую памежніцу. Карыя вочы пільна і нецярпліва глядзелі на яго. Аркадзь адной рукой навобмацак намацаў кнопку «Pause» на сваім любімым плэеры, з якім ён быў неадлучны, і націснуў на яе.
— Ваш пашпарт, — суворая жанчына патрабавальна працягнула руку.
Аркадзь соннымі рухамі павольна дастаў з нагруднай кішэні кашулі сіні пашпарт. Жанчына ўзяла яго і пачала пафасна гартаць.
— Хто вы паводле гараскопа?
— Што, прабачце? — дзіўнае пытанне, насамрэч, было настолькі нечаканым, што, не зусім прачнуўшыся, Аркадзь не адразу зразумеў, чаго ад яго хочуць.
— Хто вы паводле гараскопа? — упарта паўтарыла брунетка, пільна гледзячы яму ў вочы.
— Тыгр! — з гонарам адказаў малады чалавек.
— Вы хацелі сказаць «леў»? — усміхнулася памежніца і перавяла позірк на даты ў пашпарце.
— He! Я хацеў сказаць «тыгр» і кажу «тыгр»! — сонны Аркадзь не здаваўся.
— Што, прабачце? Які яшчэ тыгр? — памежніца перастала разглядаць дакумент і зноў працягнула свідраваць вачыма яго ўладальніка. Пры гэтым на яе твары было напісана, што яшчэ некалькі хвілінаў такой гутаркі і няўдалага вандроўніка альбо скіруюць напрасткі ў міліцэйскі пастарунак, альбо адразу перададуць у рукі санітарам.
— Тыгр. Тысяча дзевяцьсот восемдзесят шосты год нараджэння. I гэты год — год тыгра. Мне неўзабаве дваццаць чатыры будзе.
Аркадзь ужо чуў ціхі сціплы смех і больш гучнае перашэптванне з усіх куткоў вагона, але ўсё адно не мог зразумець, у кім праблема, у ім, недастаткова бадзёрым для такіх складаных інтэлектуальных тэстаў ці ў памежніцы, якая задае нейкія дзіўныя, недарэчныя пытанні.
— Я не пра год народзінаў у вас пытаюся, а пра гараскоп, — у голасе жанчыны з'явіліся выразныя металічныя ноткі.
— А-а-а, вы пра гэта, — з палёгкай уздыхнуў Аркадзь. — Выбачайце, я яшчэ не да канца прачнуўся. Паводле гараскопа я Змеяносец11.
11 Змеяносец — часам вылучаны асобна трынаццаты знак Задыяка.
— Вы здзекуецеся з мяне? — і металічныя ноткі, і смешкі па ўсім вагоне адным духам зрабіліся значна гучней.
— Ды не, нават і не думаў, — шчыра адказаў навуковец, — другога снежня — Змеяносец. У сеціве пачытайце, калі мне не верыце. Ці запытайцеся ў каго-небудзь.
Аркадзь добра ўяўляў сабе, як гэтая размова мусіць выглядаць з боку. Але ён напраўду не здзекваўся і ні ў якім выпадку не збіраўся кпіць з супрацоўнікаў дзяржаўных органаў. Ён ніколі не цікавіўся гараскопамі і заўсёды іх блытаў, калі пра гэта заходзіла гутарка. Але адзінае, што ён ведаў дакладна, было тое, што згодна з нейкім з іх ён быў Змеяносцам, знакам, пра які амаль ніхто нічога не ведаў, а многія нават і не чулі. Акрамя гэтага, Аркадзь калісьці даўно з ініцыятывы няўрымслівай Міраславы высветліў, што, паводле аднаго са шматлікіх гараскопаў, ён увогуле быў вожыкам. Здаецца, гэта быў зараастрыйскі гараскоп. Чаму ён, чалавек, які да гэтага ніколі не меў аніякага інтарэсу, запомніў на ўсё жыццё такую малазначную дробязь? Бо гэта быў адзіны гараскоп, які даволі дасканала апісваў яго складаны і мудрагелісты характар. У Міраславы тады з'явіўся чарговы новы кавалер, і яна дбайна правярала іх сумяшчальнасць па ўсіх існуючых гараскопах: ад дрэў і кветак да камянёў і яшчэ нейкіх вычварэнскіх дзікунстваў. Большасць з іх прадказвала недаўгавечнасць такога сардэчнага саюзу, і, прынамсі, ў гэтым яны сапраўды мелі рацыю. Хоць Аркадзь у сваю чаргу шчыра верыў, што справа была зусім не ў гараскопах, а ў асаблівасцях тэмпераменту сястры. Так, ён не адмаўляў таго, што насамрэч можа быць такое, што людзі, якія нарадзіліся ў той ці іншы месяц, маглі мець нейкі адметныя стэрэатыпныя рысы, якія ўстойліва атаясамліваліся ў абывацеляў з іх знакам
Задыяка, аднак ён, як навуковец, быў цалкам упэўнены ў тым, што гэта хутчэй за ўсё звязана менавіта з тым, якое надвор'е панавала ў тыя месяцы жыцця маленькага чалавека, калі толькі пачынае фармавацца характар. А гэта якраз непасрэдна звязана з датай народзінаў. Вось і ўсё. I таму паводзіны тых, хто нарадзіўся ў дажджлівым верасні, падобныя адзін да аднаго і не падобныя да паводзінаў thxz хто нарадзіўся, да прыкладу, у сонечным красавіку. Як той казаў куфэрак проста адчыняўся. I ніякай містыкі ці чагосьці звышнатуральнага.