Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


Выдавец: Тэхналогія
Памер: 290с.
Мінск 1994
88.79 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
И если сегодня, идя на поводу у политиков, мы призываем к раздору вместо того, чтобы вопреки им служить развитию и сплочению национальных культур и морочим своими призывами головы многих, и кромсаем по живому, мы обязаны помнить, что за это нам еще предстоит заплатить. Отлучением от культуры, ибо культура может и должна быть национальной, но она не бывает независимой.
Только ли за это нам предстоит ответить?
Прикинем итоги, вспомним время перестроечных начал. Оглядим десятилетие, в начале которого нам “за так” подарили право громко и свободно вещать, право, которым мы так бездарно распорядились с тем, чтобы потом тихо слинять.
Начнем с эйфории, которую мы обрушили на народ. Это когда даже тончайший Андрей Битов сказал о счастливом времени, когда
мысли и чаяния интеллигенции и правителей совпали. Он ошибся дваж­ды, а если бы такое случилось, то стало б не счастливым, а мрачнейшим из всех времен.
Разобравшись, мы тут же отказались от своего меченого кумира, легко свалив на него ответственность за все, что он в этой стране натворил. В отличие от многих из нас, никуда потом не уехав. Это я и о телеведущих, которые столь рьяно раскачивали лодку и будоражили общественное сознание, что теперь, глядя на их спокойные и вполне умиротворенные лица в сытой дали, уже и вспомнить трудно, о чем так страстно вещалось с голубого экрана. Это и о Виталии Коротиче, слинявшем вдруг так далеко, что и “огонька” не видно.
Давайте вспомним, с каким восторгом и самовлюбленностью на­ши кинодеятели играли в новое кино и новых героев. Сколько обяза­тельств они нахватали и так бесславно капитулировали перед порнухой и дешевым американским триллером. На отечественное кино не хватает денег? А раньше мы этого на знали? Что денег от развала и разрухи не прибудет?..
Давайте вспомним, как возносились мы к вершинам литератур­ной, кинои политической славы, воспевая архангельских, белгород­ских, гомельских и прочих мужиков, в телячьем восторге требуя каждо­му из них дать по полсотни гектаров земли, чтобы упираясь на ней без техники, без горючего, без удобрений, без дорог на одной свободе они накормили страну. Как не явились мы потом на похороны того же Сивкова, чтобы бросить в могилу горсть земли, той самой, которая его, с нашего благословления, и угробила...
Многое можно вспомнить из того, что мы выбрали и за что совсем не хотим отвечать. И никак не поймем, что мы крайние и не имеем права быть не умны.
Из двух зол мы обязаны выбрать меньшее. Потому что если мы разучились приносить пользу народу, то обязаны хотя бы уменьшить количество чинимого ему зла. Мы не вправе становиться в позу и обязаны быть реалистами, потому что, как только мы утрачиваем реализм, образуется щель, в которую пролазит любой Жириновский и разрастается, заполняя собой все.
Оставим правителей и упреки им, давайте прикинем, что же мы сами за эти годы сделдли.
Сдали культуру таможне...
Сдали кино порнухе...
Сдали телевидение рекламе...
Сдали союз писателей безликим чинушам...
Сдали печать новой “демократической” цензуре...
Сдаем придуркам народ... Э... Да что говорить!..
Настала пора сначала все-таки думать. Ибо слово ответствен­нейшее из дел. Проводырь и глашатай не может не отвечать за судьбу тех, кто за ним пошел и ему поверил.
Мария КАРПОВП
МОВА Ў КАНТЭКСЦЕ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫХ ЗМЕНАЎ
Мова і грамадства, колькі існуюць, ніколі не траплялі ў становішча паралельных прамых. Якія б змены ў грамадстве ні адбываліся, яны закранаюць мову на ўсіх яе ўзроўнях лексічным, граматычным, арфаграфічным і нават пунктуацыйным. У сваю чаргу слова здольнае ў пэўнай меры ўплываць на грамадскія працэсы. “Рухаючая сіла падзей, часам мацнейшая за факт”, сказаў пра мову Вацлаў Гавел. “Палкую, страшную, амаль эратычную сувязь маміж ім і ёю (языком і Французскай рэвалюцыяй)” адчуваў імператар Павел I, таму хацеў засланіць шлях французскаму палітычнаму лексікону ў рускае маўленне. Шмат разоў цытаваліся спісы забароненых ім для выкарыстання слоў, але нічога, акрамя смеху, гэта не выклікала. Падобны спіс друкаваўся ў “ЛіМе” за 15 кастрычніка 1993 года як частка дакумента, адрасаванага таварышу Сталіну I. В. “О белорусском языке, литературе, писателях”, падпісанага Сакратаром ЦК КП(б) Панамарэнкам П. К. 21 лістапада 1938 года. Толькі ў спіс забароненых слоў трапілі не чужыя, а свае, беларускія словы. Зачытаю некаторыя з іх. “Слово “подъем” заменено каким-то диким “уздым”, правительство урад???, годовщина гадавіна (Белорусы говорят так в смысле гад-гадюка). Лозунг “Да здравствует годовщина Октябрьской революціі” на белорусском языке “Няхай жыве гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі”, испохаблен от начала до конца. Белорусы говорят здравствуй, а “няхай” означает “пусть” в смысле пренебрежительного “так и быть”. Гадавіна означает гада большого размера. Так и говорят : “Ух, якая гадавіна”. Кастрычнік октябрь. Но кастрыца это не лен, а отбросы от льна”. Пры гэтым аўтар паслання выказваў сваю вялікую заклапочанасчць стварэннем “вполне научной грамматики”, очищенной от всего антинародного, основанной на “действительно живой, правильной, не испорченной речи Белорусского народа” і папрасіў у Сталіна параду (Я прошу Вас дать мне. совет).
Смяяцца са слоўнічка з яго каментарам было небяспечна, словы ж беларускія засталіся непадуладнымі Цэнтральнаму камітэту. Праўда, граматыка беларуская надта ж “дагадзіла” камунізму і “зганьбіла” капіталізм, дадаўшы да першага і яго тэматычнай кампаніі ў родным склоне адзіночнага ліку канчатак -а, да другога канчатак -у, што зафіксавана Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы ў 5-і тамах. I гэта пры тым, што руская мова такого ўзору палітычнай угодлівасці (подобострастия) не дыктавала. Толькі апошнім часам моўная практыка адмяніла гэтую норму на карысць канчатка -у, нарматыўнага для назоўнікаў, абазначаючых абстрактныя, адцягненыя паняцці.
Звернемся да сённяшняга дня нашае мовы, да яе стану ў сённяшняй палітычнай, эканамічнай, культурнай сітуацыі.
Найперш варта павіншаваць яе, беларускую мову, з “пачэсным пасадам”, які заняла яна паводле новай Канстытуцыі, прызнана мовай дзржаўнай. Пашыраецца сфера яе выкарыстання: па-беларуску вядзецца дыпламатычная перапіска, афіцыйна-справавая дакументацыя, у ВНУ можна пачуць лекцьіі на роднай мове. Актывізавалася беларуская мова ў сродках масавай інфармацыі. Словам, працэс адраджэння мовы ідзе, хаця і марудна. Але ж... Ёсць такі афарызм: “Усе на свеце павінна адбывацца памалу і няправільна”. Даводзіцца канстатаваць і нізкі ўзровень культуры маўлення ў названых сферах. Пра гэта скажу крыху пазней.
Як вядома, найбольш адчувальны да ўсялякіх грамадскіх зменаў лексічны склад мовы, у прыватнасці грамадска-палітычная лексіка. Гэты тэматычны пласт дастаткова адкрыты для пранікнення намінацый з іншых моваў. Сёння на беларускую мову, як і на рускую, украінскую, абрынулася плынь замежных слоў. Але, дзякуй Богу, мірных, рынкавых, сімвалізуючых эканамічную рэвалюцыю, а не палітычную. Пералічваць іх няма патрэбы. Адно скажу беларускі эквівалент (адпаведнік) болыпменш прыдатны знайшоўся толькі для слова спонсар фундатар. Што да астатніх запазычанняў, дык нічога іншага не застаецца, як адаптаваць іх да ўласных моўных нормаў. Што не проста (параўн.: Словарь ино­странных слов падае “маркетінг”, Слоўнік іншамоўных слоў (1993) “Маркецінг”. Першы адлюстраваў націск мовы-крыніцы, другі пайшоў за моўнай практыкай: альбо мэнэджэр ці менеджэр?). А вось ці патрэбна нашай мове слова summit? Відаць, не, бо для натай мовы яно негаваркое, ні пра што не гаворыць, не адчуваецца яго метафарычнасць (у ангельскай мове гэта вяршыня, верх, мяжа). Адзіная вартасць кароткае ў параўнанні з “сустрэча ў вярхах”, “сустрэча на найвышэйшым узроўні”.
Рынкавая лексіка гэта адзін вьінік развалу таталітарнай сістэмы. Так, без болю здалася “франтавая” лексіка: бітва за ўраджай, на пярэднім краі, лінія фронту, ідыялагічны фронт (але прыйшоў БНФ), армія працоўных і інш. Пакінула наш слоўнік “партыйная феня”: маральна ўстойлівы, палітычна граматны, выдатны сем’янін, не жанаты (да жарту), ёсць думка зверху, з пачуццём высокага задавальнення і шэраг іншых. Шмат якія словы з негатыўна-ацэначных перайшлі ў разрад нейтральных ці пазітыўна-ацэначных (кулак, селянін; старэйшы брат, Расія), цэнтр, Захад (краіны Захаду) і наадварот з пазітыўнаацэначных, з арэолам узнесласці у негатыўна-ацэначныя (бальшэвікі. камуністы, партыйцы, і інш.). Гэта з’ява, дарэчы, шырока выкарыстоўваецца ў друку як выяўленчы сродак, калі аўтар хоча выказаць сваё стаўленне да асобы, да яе ўчынку.
Некаторыя словы наогул згубілі сэнс. Такі прыклад. Карэспандэнт Бі-бі-сі спытаў Вацлава Гавела, чаму ен ухіляецца ад слова “сацыялізм”. на што той адказаў: “Давайце прызнаемся, нарэшце, што слова “сацыялізм” страціла сэнс у нашым моўным кантэксце. Ніхто ўжо не можа па сутнасці сказаць. што яно.абазначае, што пад ім у нашых
умовах падразумеваецца, дзе сацыялізм пачынаецца і дзе ён канчаецца. 3 абазначэння вялікіх ідэалаў рабочага руху гэта слова ператварылася ў ідала таталітарнай сістэмы. Маральны, палітычны і эканамічны крызіс у нашай краіне непарыўна звязаны з гэтым словам. 3 палітычнага ідала яно стала заклінаннем, а з заклінання сімвалам усяго дурнота”. Чаму я ўжо другі раз цытую Вацлава Гавела? Бо маю вялікі давер да яго як майстра выказваць свае думкі. Гэта адзін з лічаных кіраўнікоў найвышэйшага рангу, пра якога можна сказаць: vir bonus dicendi peritus достойный муж искусен в речах (Параўнайце: “Странно ли, что президенты и спикеры на литературном русском разговаривать не умеют?” гэта пра расейскіх. Пра польскага прэзідзента палякі кажуць тое ж самае. Пра нашу “трасянку” з вуснаў першых асоб ведаюць усе. “Сёння паўсюдна гавораць пра тое, што прамоўніцкае майстэрства ў заняпадзе”, кан статуе Брайан Макартур, які склаў зборнік “Прамовы дваццатага стагоддзя”. Калі я чую Джона Мейджара ці Біла Клінтана, дык гатовы пагадзіцца з гэтай думкай (і гэта пры той адукацыі, якую мае апошні). Пасля штогадовага сезону брытанскіх палітычных канферэнцый трохтыднёвай кругласутачнай гаварыльні, якая большай часткай транслявалася тэлебачаннем, узрушыліся брытанцы: куды падзелася хвалёная брытанская традыцыя прамоўніцкага майстэрства, чытаем у артикуле Вільяма Э. Шмідта “Пакуль Уінстан Чэрчыль не перавярнуўся ў трупе” (Нью-Ёрк Таймс, лістапад 23 снежань 6, 1993) (“Крывёю, потам, слязьмі і цяжкай працай далося Чэрчылю яго першае выступление ў якасці прэм’ер-міністра). Чаму так здарылася? Разгарэлася дыскусія ў Англіі. Вернемся ў рэчышча нашых разважанняў як мова рэагуе на становішча ў грамадстве. Калі б я запытала ў шаноўнай нашай аўдыторыі, які знак пунктуацыі набыў вялікае распаўсюджванне ў публіцыстыцы, асабліва гады два таму , у пік барацьбы кансерватараў і дэмакратаў, ды і зараз (гл. “Народную газету” за 27 сакавіка 1994 г., матэрыялы “Не могу молчать”, “Вы не правы” альбо за 14-16 траўня Дыскусійная трыбуна), дык, можа і не атрымала б правільнага адказу. Г эта двукоссе. Ідзе пальба як з правага, так і з левага боку аблепленымі двукоссем словамі. Асабліва масіраваны ўдар наносіцца такімі словам! ў двукоссі, як “Дэмакраты”, “адраджэнцы”, “паважаны” народны дэпутат, “Барацьбіты за інтарэсы народа”, “махровы беларускі нацыяналіст” і шэраг іншых. Падобную з’яву апісаў нямецкі прафесар-лінгвіст Віктор Клемперэр у кнізе “ЛТІ. Запіскі філолага”. Лацінская абрэвіятура назвы кнігі абазначае Linguo Tertii Imperii мова Трэцяга рэйха. Аўтар сведчыць, што надрукаваная прадукцыя ў нацысцкай Германн стракацела двукоссем, амаль ніводнае слова не вымаўлялася нейтральна, часцей за ўсё з зачэпкай, з яўным намерам кагосьці зганьбіць, дыскрэдытаваць тое, што лічыцца нармальным у нармальных людзей (“Нямецкі паэт” Гейне, “вучоны” Эйнштэйн, “гуманізм”, “дэмакратыя” і інш.). Кажуць, стыль гэта чалавек. Але ж стыль гэта і час, і краіна ў пэўную эпоху развіцця. I ў любым грамадстве палітычныя партыі, прафесійныя трупы і асобныя людзі імкнуцца падаць факты ў выгадным для сябе