• Часопісы
  • Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя

    Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя


    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 290с.
    Мінск 1994
    88.79 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Думаю, что имею моральное право так говорить: я тоже мог оказаться на одном из таких стендов, потому что ушел в партизаны тринадцатилетним подростком и боевую медаль получил раньше, чем паспорт — в четырнадцать лет. Пуля меня миновала, но, как пуля, застряла во мне память о партизанской войне, о том, как это страшно, как, в сущности, нелепо, противоестественно — мальчишка с оружием, мальчишка, готовый убить и быть убитым...
    Сравнительно недавно, когда разгорелись с новой силой страсти вокруг книги Светланы Алексиевич “Цинковые мальчики”, когда шел суд над этой книгой и ее автором и я вступился, не мог не вступиться за Светлану, ревнители нашей советской боевой славы, ревнители мифов о Великой Отечественной обвинили меня чуть ли не в преда­тельстве, в отречении от партизанского детства, в попрании святынь и праха героев, на примере жизни которых были воспитаны и “цинковые мальчики”. Мальчики, для которых уготованы, да и созданы, новые стенды. Мальчики, превращенные в те же милитаристские иконы, мальчики, пример которых учит не тому, как жить, а готовности умереть.
    Порочный круг замыкается, хотя, казалось бы, с крахом “красной империи” должны были уйти в прошлое и все ее атрибуты. Но им не дают уйти. Ибо наверху все те же люди, все те же мифотворцы и борцы с “дегероизацией”, — те, кто свирепо боролся с обнаженной правдой Василя Быкова, с “Хатынской повестью” Алеся Адамовича, те, кому и сегодня необходим образ войны, созданный в духе сталинского классицизма. Необходим для того, чтобы вернуть прошлое.
    Святая память о Великой Отечественной требует противостояния им. Тем, кто оказался на одной баррикаде с фашистами. Тем, кто хочет довершить то, что не состоялось в 39-м — слить воедино красную и коричневую тучи в одну чудовищную красно-коричневую. И удушить нас ею, как облаком циклона-Б, в газовой камере... Но я верю, что мы разорвем порочный круг.
    Адам Мальдзіс
    ТАЛЕРАНТНАСЦЬ I ДЭМАКРАТЫЯ: ЦІ ЗАЎСЁДЫ ЯНЫ СУПАДАЮЦЬ?
    (3 гістарычнага вопыту беларускага народа)
    У апошнія гады і месяцы французскае слова талерантнасць як сінонім слоў цярпімасць і плюралізм, як неад’ёмная і вызначальная рыса дэмакратычнага ладу, яго філасофія, як антыпод паняццяў нацыяналізм, фундаменталізм і фанатызм усё часцей з’яўляецца на старонках і беларускага друку, і шматмоўнага друку Беларусі. 3 лёгкай і кампетэнтнай рукі берасцейскага літаратара Генадзя ГІраневіча ў газеце “Літаратура і мастацтва” пачалася дыскусія пра тое, на што хварэе беларускае грамадства на празмерную талерантнасць ці недахоп. Тым жа словам часта жангліруе небезвядомы тыднёвік “Мы и время”, які абвінавачвае беларусаў у нацыяналізме, у адсутнасці талерантнасці, а тым самым і дэмакратыі там, дзе гаворка ідзе ці павінна ісці ўсяго толькі пра звычайны патрыяТызм, пра абарону роднай мовы і роднай культуры, у рэшце рэшт, пра элементарнее права гаспадара праспаць, як казаў Уладзімер Караткевіч, у сваёй бацькоўскай хаце калі не на лаве, то хаця б пад лаваю.
    Паводле вызначэння навукоўцаў талерантнасць і сапраўды з’яўляецца характэрнай, вызначальнай рысай беларусаў, іх нацыянальнага характеру, менталітэту. Эдуард Дубянецкі ставіць яе ў адзіны поравень з такімі станоўчымі якасцямі, як памяркоўнасць, няпомстлівасць, гасціннасць, вынослівасць, працалюбства, мяккасэрднасць. Іх жа працягам з’яўляюцца недахопы: апатычнасць, нерашучаспь, канформ-
    насць, недаверлівасць, замкнёнасць. Вядома, кожную з гэтых рысаў, узятую паасобку, лёгка можна знайсці і ў характары іншых народаў. Але сукупнасць іх, на маю думку, усё ж адкрэслівае беларускі менталітэт, яго адметнасць.
    Гістарычны вопыт беларускага народа сапраўды сведчыць, што ён вызначаўся цярпімасцю да іншасці, чужаземнасці эт’нічнай, канфесійнай, маральна-этычнай, культурнай. Хаця, можа, слова цярпімасць тут і не дужа падыходзіць. Церпяць нешта чужароднае, і пад прымусам. Таму будзем усё ж карыстацца словам талерантнасць, укладваючы ў яго той сэнс, што яна заснавана на вольным, добраахвотным, дэмакратычным выбары, на разуменні таго, што іншароднасць арганічная частка нечага большага і супольнага (Беларусі як дзяржавы, напрыклад, еўрапейскага кантыненту ці ўсяго чалавецтва), урэшце, на рэлігійнай (для нас пераважна хрысціянскай) любові да бліжняга, якая выключае нянавісць.
    У Беларусі сапраўды не было рэлігійных войнаў (нават забойства Іясафата Кунцэвіча не выклікала яе), інквізіцыйнага спальвання ерэтыкаў-іншадумаў (пакаранне смерцю атэіста брэсцкага падсудка Казіміра Лышчынскага выключэнне з правіла, і то яно адбылося не ў Беларусі, а ў Варшаве). Чарнасоценцам амаль не ўдавалася ўзняць беларусаў на антысеміцкія пагромы, на прафанацыю іншаканфесійных святыняў. Мне могуць запярэчыць, што былі гады балыпавізму. Але ж тады святыні знішчаліся не як праваслаўныя, каталіцкія, габрэйскія ці мусульманскія, а як увасабленні абстрактнага, надкафесійнага “опіума”.
    Талерантнасць нашых продкаў асабліва выразна выявілася ў часы Вялікага Княства Літоўскага, дзяржавы шматэтнічнай і шматрэлігійнай. Пра гэта сведчаць выданні Францішка Скарыны, які імкнуўся ўзняцца над канфесійнай абмежаванасцю і праваслаўя і каталіцызму. Прадбачачы будучае рэлігійнае процістаянне, якое фатальна адбілася на фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў (ды і сёння працягвае адбівацца), ён імкнуўся паяднаць хрысціян на падставе біблейскага вучэння. Пра тое ж сведчыць і Літоўскі статут, ці не самы “талерантны” збор законаў у тагачаснай Еўропе. Паводле гэтай своеасаблівай канстытуцыі ўсе этнасы і веравызнанні карысталіся ў Княстве аднолькавымі правамі. Урэшце, пра гэта сведчыць і паўсядзённая практыка, якая здзіўляла тагачасных заходнеславянскіх падарожнікаў: праваслаўныя, каталіцкія, пратэстанцкія, гэбрэйскія святары мірна сядалі за адзін і той жа ўрачысты стол, а сяляне-католікі ці ўніяты заходзілі ў праваслаўную царкву і наадварот, слушна лічачы, што “ўсё роўна хвала Боска”. Не было нянавісці да этнічнай і рэлігійнай іншасці і ў беларускім фальклоры хіба толькі што тонкі, незласлівы гумар, іронія, якая спалучалася з самаіроніяй.
    I такая відочная талерантнасць беларускага народа тлумачыцца не яго выбранасцю, выключнасцю ці зададзенасцю, а геаграфічным размяшчэннем, гістарычнымі абставінамі. Як піша польская даследчыца Міраслава Папежыньска-Турэк, гэтая з’ява. што мела і станоўчьія, і
    адмоўныя вынікі, была выклікана, па-першае, моўнай блізкасцю з больш моцнымі ўсходнімі і заходнімі суседзямі, з-за чаго не існавалі занадта высокія бар’еры пры асіміляцыі; па-другое, павольнасцю урбанізацыйных працэсаў, што дало мажлівасць доўгага трывання “сялянскасці”; па-трэцяе, частай зменай дзяржаўнай належнасці, падзалежнасці нацыі ў 20-30-я гады ХХст. 3-за частковай адсутнасці недзяржаўнасці ў нас быў іншы, чым у Заходняй Еўропе, шлях да самасцвярджэння: там дзяржаўная супольнасць нараджала моўную і нацыянальную еднасць, у нас жа ў прынцыпе ўсё ішло наадварот. Калі не лічыць Вялікага Княства Літоўскага, дзяржавы, супольнай для беларусаў і літоўцаў, толькі цяпер, у канцы XX ст., з’явіліся прыкметы суверэннасці.
    Была, дадамо, яшчэ адна прычына, з-за якой беларусы сталі асабліва “плюралістычнымі”. Яны аказаліся на паграніччы двух вялікіх рэгіёнаў: усходняга, праваслаўна-візантыйскага, і заходняга, каталіцкараманскага. Тут адбывалася іх судакрананне, узаемадзеянне, узаемаўзбагачэнне, сінтэз (да прыкладу, ва уніяцтве, асабліва ва уніяцкім дойлідстве і жывапісе). А разнастайнасць традыцый і уплываў нараджала культурную і жыццёва-этычную шматаблічнасць, вымушала людзей разумець іншасць і паважаць яе. Асабліва гэта стасуецца да XVXVII ст. ст. , калі розныя этнасы і канфесіі былі аб’яднаны ў Княстве адзінай, дзяржаўнай ідэяй.
    Аднак у XVIII і XIX ст. ст. гістарычныя абставіны змяніліся. Княства пазбавілася суверэннасці, беларуская мова перастала быць дзяржаўнай. Пачаліся часы прымусовай ці вонкава добраахвотнай асіміляцыі. I тое, што было раней нашай сілай, стала слабасцю. Празмерная талерантнасць начала шкодзіць дэмакратыі, бо паступова ператваралася ў канфармізм, падданіцтва. Пачуццё ўласнай годнасці трансфармавалася ў пачуцце гістарычнай і культурнай непаўнацэннасці, патрыятызм у нацыянальны нігілізм, манкурцтва. Асабліва гэтыя працэсы ўзмацніліся ў гады таталітарызму, які не дапускаў ніякай іншасці, ніякага плюрализму.
    Названыя вышэй працэсы. нягледзячы на наш суверэнітэт, хутчэй вонкавы, чым сутнасны, працягваюцца і сёння. I нават узмацняюцца. Беларускі патрыятызм, вельмі кволы па сваіх праявах, абвешчаецца небяспечным нацыяналізмам, які, маўляў, супярэчыць і дэмакратыі і агульначалавечым гуманістычным прынцыпам (для доказу я спашлюся на прамову ў парламенце генерала Сарокіна). У імя той жа тэндэнцыйна зразуметай талерантнасці родная мова зноў узмоцнена выцясняецца мовамі суседніх дзяржаваў, нацыянальная культура зноў слепа пераймае не лепшыя ўзоры чужых культураў. Каб быць падобнымі да іншых, беларусам прапануецца пазбавіцца ўласнай тоеснасці культурнай, нацыянальнай, дзяржаўнай. I робяць ўсё гэта пераважна не прадстаўнікі суседніх дзяржаваў ці народаў (якраз ёсць многа прыкладаў з іх боку сапраўднай талерантнасці прыгадаем хаця б страсныя артыкулы ў абарону беларускасці праф. Ефрасінні Андрэевай, рускай па нацыяналь-
    насці), а самі ж дэнацыяналізаваныя беларусы, якіх болыпасць і ў дзяржаўнай, і ў эканамічнай эліце. Псіхалагічна зразумець іх можна: аднойчы заразіўшыся нацыянальным нігілізмам, гэтым сапраўдным беларускім СНІД’ам, адчуваючы маральны дыскамфорт, яны жадаюць, каб гэта ж адчувалі і іншыя.
    Такім чынам, шаноўнае спадарства, у сённяшняй Беларусі ўзнікла ўнікальнае ў Еўропе становішча: асноўнае, карэннае насельніцтва краіны, якое складае 80 працэнтаў усіх грамадзян, падзелена на дзве няроўныя часткі. Яны заўважаюць адразу нават недасведчаным вокам і слухам дастаткова прайсці па вуліцах Мінска, зайсці ва ўстановы і кнігарні ці паслухаць трансляцию выступленняў беларускіх парламентарыяў. Большая, дэнацыяналізаваная частка беларускага насельніцтва абыякава адносііцца да свайго генетычнага паходжання, саромецца яго, а то і актыўна супрацьстаіць яму, вынішчае яго, абзываючы нацыяналізмам, нацыянал-фашызмам і ўсялякімі іншымі словамі, якія выклікаюць і жах, і страх у недасведчаных жыхароў заходнееўрапейскіх краін. Меншая ж частка адстойвае права свайго народа “людзьмі звацца”, абаранЯе нацыянальные інтарэсы. Пры гэтым часта ў адчаі сапраўды карыстаецца лексікай, якая нібыта дае падставы большасці абвінаваціць яе ў нецярпімасці. Але гэта толькі фразы, за якімі не ідуць (бо не могуць ісці) дзеянні. Наадварот, дзеянні ідуць ад большасці, якая распальвае і нацыянальна-рэлігійнае супрацьстаянне, зноў лепячы вобраз ворага, даказваючы, што толькі адно вызнанне (праваслаўнае, каталіцкае, пратэстанцкае...) мае права быць нацыянальным і тым самым дзяржаўным вызнаннем Беларусі, лічачы, што зноў настала пара разыграць “антысеміцкую карту” (прыгадаем тут артыкулы праф. Кучарава і адказ яму грамадскасці ў “Народнай газеце”) ці што беларусы робяць, паводле газеты “Збудзінне”, з палешукамі тое, што іракскія ўлады з курдамі. Усе гэтыя выказванні, вонкава прасякнуты клопатам пра талерантнасць і дэмакратызацыю, на самай справе ёсць праявы імперскага шавінізму, які спараджае нестабільнасць, пераўтварае Беларусь у анамалпо сярод суседзяў і іншых еўрапейскіх краінаў. А ўсякая анамальнасць, усякае забыццё інтарэсаў сваёй дзяржавы і нацыі вядуць да непрадсказальных сітуацыяў і катаклізмаў, вядуць да баснійскага сіндрому.